• Газеты, часопісы і г.д.
  • Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў  Таццяна Ратабыльская

    Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў

    Таццяна Ратабыльская

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 232с.
    Мінск 2000
    50.72 МБ
    Усе тры спектаклі вельмі далёкія ад сённяшняга дня, сучасных праблем. Паэтыка іх набліжаецца да экзотыкі. Чым больш “экзатычны” матэрыял, тым больш у спектаклі акцёрскіх набыгкаў. Тэатр, думаецца, існуе сёння ў нейкай тэатральна-замкнёнай прасторы, штучным свеце. Гэты свет па-свойму прыгожы, там пануюць свае правілы, свае законы. Тэатр як бы заяўляе: так, сцэнічнае мастацтва не трыбуна, мы ведаем, што чаго наш глядач, мы не будзем яго павучаць ці выхоўваць. Мы даем яму магчы.масць адчуць пах старых куліс, пагрузіцца ў свет штучна-сцэнічных страсцей, інтрыг і драя. Мяркую, што і не трэба рабіць з магілёўскага тэатра трыбуну ці інсцэніраваць публіцыстыку. Проста існуе столькі цудоўнай драматургіі, дзе, магчыма, не адмаўляючыся ад сваёй прыхільнасці да лёгкага жанру, да “добра зробленай п’есы”, дакрануцца да куды больш глыбокіх рэчаў (на камедыях Рацэра і Канстанцінава, А.Талстога ці Л.Карсунскага гэтага цяжка дасягнуць). Можна пажадаць тэатру час ад часу прарываць гэты трохі бутафорскі, штучны пікнік на фоне экзатычных кветак. Куды-небудзь: у духоўны космас ці зямны. Проста час ад часу разбураць існуючую бутафорыю менавіта тэатральных страсцей.
    1995 г.
    ^йцебсісай	— Ю
    Дзесяць гадоў — гэта мала і многа. Кароткае імгненне ў перспектыве тэатральнай гісторыі і ўзрост сталасці маладога тэатра. Ва ўсялякім выпадку, віцебскай “Ляльцы” ёсць на што азірнуцца, за плячыма тэатра — уласная гісторыя развіцця, станаўлення.
    Наша стагоддзе — час вялікага пражэкцёрства. He толькі ў палітыцы, грамадскім жыцці, але і ў паўсядзённасці. Як часта бывае, збярэцца добрая кампанія, памараць, пагутараць, геніяльны праект прыдумаюць, застаецца нямногае — увасобіць яго ў жыццё. I вось тут і энтузіязм, сілы згасаюць, і некуды знікаюць. Дзесяцігадовае існаванне віцебскай “Лялькі” процістаіць нашаму падманліваму, уяўнаму часу — сваёй стабільнасцю, нейкай старамоднай грунтоўнасцю, фундаментальнасцю. 3 амаль аматарскай вучнёўскай групы пры коласаўскім драматычным тэатры “Лялька”, нягледзячы на гады бадзяння па ДК і розных іншых неабсталяваных пляцоўках, стала сапраўдным Тэатрам.
    Калі браць параўнанне з галіны дзіцячых казак, дык віцебская “Лялька” нагадвае мне домік Наф-Нафа — мураваную добрую крэпасць, якую ён будаваў-будаваў, цаглінка за цаглінкай, доўга і ўпарта, каб ніякі шэры воўк не змог разбурыць ягоны дом.
    Тэатр-дом. Грунтоўны, прыгожы, утульны, гасцінны, добры. Такім і павінен быць тэатр для дзяцей, бо дзіцячае мысленне мае цягу да паняццяў Свету як вечнага Дому, стабільнага існавання. Сёння ў тэатра і ў прамым сэнсе ёсць цудоўны маленькі Дом-Палац у цэнтры горада з глядзельнай залай на 130 месцаў і нават з уласным музеем лялек.
    Разам з тым, у віцебскай трупы не знікае дух пастаяннай творчай няўрымслівасці, несупакоенасці. Нязменны кіраўнік тэатра Віктар Клімчук, імпазантны вонкавы выгляд якога нібы выпраменьвае самавітасць, дабрабыт і спакой, на самой справе — чалавек глыбокага сумнення, вечнага пошуку, я б сказала, творчы самаед.
    Сумненне, як вядома, прыкмета рэфлексіі. Пастаянная глыбокая рэфлексія на фоне маральнай свядомасці — атрыбут амаль рэліктавай сёння інтэлігентнасці. Інтэлігентнасць стала адметнай рысай не толькі мастацкага кіраўніка, але і ўсяго тэатра, з’яўляецца выразнай прыкметай ягонага почырку.
    Ужо ў 1992 годзе пасля спектакляў “Папялушка ”, “Казка пра Ямелю”, “Лялсчнік”, створаных у прыдарожных умовах вандровак, “Лялька” заявіла аб сабе як тэатры высокай сцэнічнай культуры, што дорыць дзецям хараство, узноўленую магію і чарадзейства тэатральнага відовішча. У спектаклях не было неахайнасці, зробленых абы як дэталяў. Тэатр пачаў сваю дзейнасць з высакароднага асветніцкага тону і прывучаў дзяцей да прыўзнятай падзейнасці самога акта наведвання тэатра. Прычым, кожны спектакль быў выкананы ў рознай сцэнічнай тэхніцы: марыянеткамі, пальчатачнымі або знакавымі лялькамі.
    ♦ бміт mhim ртмоіда
    «гоші мччн тжму
    Асабліва запомніўся спектакль “Папялушка”, дзе дэманстратыўная кідкая прыгажосць яго (мастакі Ганна і Алесь Сідаравы) з’явілася працягам стылізацыі пад зграбнае і чапурыстае XVII стагоддзе з напудранымі парыкамі, атласнымі касцюмамі і галантнымі адносінамі. Лялькі ў пышных сукенках з пералівамі колераў, у высачэнных парыках (аб такіх цацках дзеці мараць у фантазіях і снах) узнікаюць у чорнай прасторы мінітэатрыка, апраўленага ў дэкаратыўную раму заслонаў і завіткоў. Акцёры, апранутыя ў бальнае адзенне, выглядаюць нібы госці на балі ў Папялушкі. Чорная прастора казкі пазбаўлена зямнога прыцягнення. Гісторыя пра бедную Папялушку псратвараецца ў прыгожую паэму пра рамантычнае каханне.
    Паступова “Лялька” здабыла любоў не толькі віцебскіх хлопчыкаў і дзяўчынак, іх тат і мам. Сёння віцебская “Лялька” — адзін з лепшых тэатраў Беларусі, з моцнай трупай, у склад якой уваходзяць такія цікавыя лялечнікі як Ю.Франкоў, А.Маханькоў, В.Корзун, Ю.Сяменчанка, Н.Шабанава, У. Бублякоў, Л.Мартынава, А.Рыхтар і інш. Шкада, што трупу пакінула С.Лунёва. У тэатры складаны і разнастайны рэпертуар, поўныя залы, прынадныя маршруты замежных гастроляў. Яму ёсць чым ганарыцца, але ўяго адсутнічае тон самазадаволенасці.
    “Твар” тэатра вызначыўся не адразу, іншы раз выяўляўся пакутліва. 3 прыходам у трупу выдатных тэатральных мастакоў-сцэнографаў Ганны і Алеся Сідаравых адметнай і нязменнай рысай “Лялькі” становіцца маляўнічасць пастановак. Але гэта не проста стварэнне спектакляў, зыходзячы з законаў жывапісу. Для мастацкага мыслення рэжысёра і сцэнографаў характэрна прыхільнасць да двайной ці нават трайной стылізацыі. Форма многіх спектакляў “Лялькі’ (“Загубленая душа, альбо Пакаранне грэшніка ”, “Папялушка”, “Хлопчык-зорка”) нагадвае стылёвую матрошку: на стрыжань казкі ці сюжэта “апранаюцца” розныя стылявыя “сукенкі” — візуальныя рады спектакля. Спалучэнне ў адной пастаноўцы розных жывапісных ці тэатральных стыляў стварае дадатковы змястоўна-мастацкі эфект, а не прыводзіць да простай сумы эклектычнага відовішча.
    Для сучаснай сцэнічнай мовы характэрны шлях не наперад, а назад, у глыбіню эпох, г.зн. чыста постмадэрнісцкі ход — засваенне культурнай прасторы, гульня тэатральнымі мадэлямі мінулага часу. Але падарожжа ў мінуўшчыну можа быць розным. Самы распаўсюджаны шлях — стылізацыя, узнаўленне мастацкага стылю і тэатральнай формы ў нязменным выглядзе сучаснымі сцэнічнымі сродкамі. Сёння стылізацыя вычэрпвае сябе. Што можна яшчэ выціснуць з батлейкі, калі браць яе як цэласную форму спектакля? Мы бачылі розныя варыянты стылізацыі батлейкі беларускімі тэатрамі: “Рыгорку — ясную зорку” (Магілёўскі тэатр лялек), “Дзіця Віфлеема” (Тэатр-студыя кінаакцёра), “Цар Ірад’’ (Дзяржаўнытэатрлялек), “Мечанёла” (Маладзечанскі тэатр лялек). Сёння куды цікавей, калі старажытным жанрам карыстаюцца не прамалінейна, а ўскосным шляхам, як спосабам арганізацыі прасторы ці акцёрскага існавання, як мастацкім матывам, канструктыўным прыёмам. У
    спектаклі для дарослых “Загубленая душа, альбо Пакаранне грэшніка" (паст. А.Жугжды, маст. А.Сідараў) батлейка скарыстана як элемент культурніцкага калажу, як адна з начынак ш.маслойнага мастацкага пірага. Побач з батлейкай * у згаданым спектаклі існуюць жанр маралітэ і антураж ландшафтнага магнацкага тэатра.
    Дыдактычная гісторыя пра непадзельнае каханне і прагнасць да грошай меланхалічнага пана Альберта, які прадаў душу Д’яблу, навеяна казачнафантастычнымі творамі Яна Баршчэўскага і беларускім фальклорам. Яна разыгрываецца як марыянетачнае батлеечнае прадстаўленне з букетам сцэнічных эфектаў накшталт з’яўлення Д’ябла ў трох абліччах, танцам ажываючых статуй у палацы Альберта ці Вальпургіевай ночы магільных прывідаў і пачвараў. Гэтую гісторыю нібы разыгрываюць шкаляры езуіцкага калегіума, забаўляючы гледачоў у інтэрмедыях, каментуючы дзеянне. Пераапранутыя “шкаляры” выступаюць ужо ў “дэкарацыях” магнацкага тэатра ля дагледжанага кола сажалкі (у спектаклі паводле старажытнай традыцыі занята толькі мужчынская палова трупы).
    Такім чынам, плынь беларускай гістарычнай культурнай перспектывы пашыраецца. Гэта не толькі ўзнаўленне батлейкі, але і маралітэ, прыгонны тэатр. Гэта значыць, што шлях у глыбіню эпох не вычарпаны. Сутыкненне розных мастацкіх стыляў мы бачым і ў спектаклі па казцы О.Уайльда “Хлопчыкзорка” (паст. В.Клімчук, маст. А.Сідараў). Мне здаецца, у “Хлопчыку-зорцы” атрымалася галоўнае: за вонкавым хараством і стылізацыяй, за рытуальнай прыўзнятасцю тону прыпавесці гісторыя пра пошукі дабрыні, гармоніі маральнасці і прыгажосці не губляе займальнасці. Паэтычны твор О.Уайльда пра тое, як бяздушны хлопчык-прыгажун гоніць уласную маці, становіцца пачварай, а пасля доўга пакутуе, шукае маці і марыць аб яе дараванні, пры сцэнічным прачытанні можа стаць маралізатарскай байкай, сэнс якой умяшчаецца ў прымаўку “He ўсё тое золата, што блішчыць”, а можа ператварыцца ў глыбокі рэлігійна-філасофскі твор пра суадносіны прыгожага і маральнага ў свеце. Спектакль В.Клімчука і А.Сідарава не пераходзіць мяжу залішняй узнёсласці, сімвалізацьп, але і не робіцца звычайнай побытавай гісторыяй.
    Спектакль-роздум, сумная казка “Хлопчык-зорка” захоўвае сумненне ў магчымасці пераадолення злога ў свеце. У ім недзе мільгаціць думка аб тым, што бываюць на свеце грахі, якім няма даравання. Хараство без дабрыні адштурхоўвае. Фінал спектакля напоўнены смуткам і недамоўленасцю, магчыма, сустрэча хлопчыкапачвары з маці адбылася ўжо на тым свеце. Гэтыя сумныя няясныя згадкі захоўваюць ауру беспрасветнай адзіноты закінутага ў свет невядома для чаго хлопчыка-зоркі (Л.Мартынава).
    Дзве крайнасці казкі існуюць у спектаклі ў стылёвым кантрапункце: халодны космас вялікага свету і таямнічы, змрочны, але ў той жа час цёплы свет краявідаў і жанравых карцін “экрана” мінітэатра. Падвешаныя, нібы ў бязважкасці, марыянеткі і пустыя крыжы ад іх, размытыя цюлем чорныя і белыя постаці з павольнымі рухамі ствараюць уражанне беспаветранай прасторы, бесцялеснасці.
    
    Нейкія Вышэйшыя Сілы рыхтуюцца распавесці гісторыю старажытнага часу. Спектакль разгортваецца павольна, быццам гартаюцца скрыжалі летапісу. У сімвалічную прастору ўстаўлены гіперрэалістычны экран, дзе мы бачым і глухі лес, і дарогу, і палянку ля гарбатага мастка. Мяккія карычневыя, палевыя колеры дэкарацый нібы створаны пэндзлем старажытных галандскіх майстроў. Спалучэнне вялікага аб’ёму, размытай, бязважкай прасторы і маленькага экрана з філіграннай распрацоўкай дэталяў стварае эфект сюррэалістычнасці. Дадатковую экспрэсію ўносіць жывапіс святлом.