Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў
Таццяна Ратабыльская
Выдавец: Каўчэг
Памер: 232с.
Мінск 2000
Беларусь на пачатку стагоддзя не зведала сапраўднага смаку багемнага паэтычнага кафэ, якое, мовім, так любіў Парыж і Пецярбург. Але буйнейшыя паэты Расііі не цураліся беларускай зямлі: тут выступалі А.Блок, К.Бальмонт, У.Маякоўскі. Сама ж наша паэзія гучала на аматарскіх вечарынах. Сёння гэтая традыцыя амаль страчана. Тэатралізаванае паэтычнае слова замянілі грувасткія справаздачна-юбілейныя вечары ці канцэрты паэзіі.
I ўсё ж такі паэтычнае слова працягвала жыць сцэнічным жыццём у дзейнасці нямногіх творцаў паэтычнага тэатра, ці тэатра аднаго акцёра (у Расіі -— ад Яхантава да Юрскага). Беларусь да зусім апошняга часу, наколькі мне вядома, не ведала формы паэтычнага тэатра аднаго акцёра. Тым болып нечаканымі і прыемнымі сталі народзіны беларускага першынца. Гэта — “Зьніч” Галіны Дзягілевай. Е н — адзін з калектываў беларускай дзяржаўнай філармоніі — знайшоў прытулак у Нацыянальнай бібліятэцы і працуе. Спачатку былі літаратурныя вечары ў філармонііі. Гледачы адразу запомнілі прыгожую, цёмнавалосую, з глыбокімі вачыма жанчыну, яе пранікнёны, мяккі голас — аксамітны ў нізкім рэгістры і пяшчотна-напеўны — у верхнім.
Мы прызвычаіліся бачыць яе кволай, у строга-ўрачыстым касцюме на сольных праграмах паводле паэзіі А.Вярцінскага і Я.Шабана. I раптам Галіна Дзягілева — грубаватая і стомленая. Наш позірк нечакана заўважыў сялянскія рукі, стаптаныя цяжкай працай і доўгім жыццёвым шляхам ногі — Ларысы Геніюш у монаспектаклі “Белы сон”.
Актрыса зусім не баіцца быць на сцэне, калі гэта неабходна для вобраза, непрыгожай і неканцэртнай. Таму што яна найперш — актрыса і падае са сцэны не сябе, а мастацкі вобраз чалавека ўжо аддаленай гістарычнай эпохі: вобраз паэта, вершы якога чытае. Паэзію яна прадстаўляе нам у драматычнай форме тэатра.
“Белы сон”, бадай, лепшы монаспектакль з яе рэпертуару. Е н створаны паводле аўтабіяграфічнай “Споведзі” Л.Геніюш — выдатнай беларускай паэткі і мужнай жанчыны, што ўстаяла нават на допытах ката Цанавы, захава* ла архіў БНР. Юнацтва Л.Генюш у Зэльве, пад уладай Польшчы, потым жыццё ў Чэхііі, пазней — цяжкі шлях савецкіх турмаў — вось дынаміка жыцця гсраіні спектакля. Яе вершы зняволепыя называлі “глюкозай ”.
Стэрыльная, графічная сцэнічная прастора. На чорным фоне асабліва выпукла выглядаюць белае крэсла, белая валізка, белыя шырмы (мастак В.Маршак). Ілюзія фотаздымка, кантрастна праяўлены памяццю малюнак суб’ектыўнага мінулага? Напэўна, бо ўспаміны не маюць колераў. I хоць размова пойдзе пра пакуты лагераў, забойствы, вандроўкі па краінах Еўропы, статыка сцэны не канфліктуе з калейдаскопам старонак жыцця Л. Геніюш. Сцэна тут — матэрыялізацыя памяці, свядомасці гераіні, у якой няма мінулага, няма адліку часу, няма гістарычных абставін, падрабязнасцяў — усё, як імгненне.
Подых часу ў спектакль уносіць сама актрыса. У белай кашулі, нейкім караценькім, з чужога пляча паліто, босая, яна ў першыя і апошнія моманты спектакля ляжыць на падлозе, нібы прытуліўшыся да зямлі (рэжысёрскі ход Вольгі Клебановіч — спалучэнне незвычайных, “адчужаных”, сцэнічных рэчаў і актрысы, крой адзення якой інфармацыйны і мастацкі). Касцюм багата паведамляе пра канкрэтны час і чалавека, надае спектаклю вобразнае ўзбуйненне, абагульнена ўзмацняе эмацыянальна пражыты лёс.
Апавядальны тэкст вымаўляецца актрысай хутка, яе гераіня нібы спяшаецца сказаць усё, спяшаецца жыць: малюнкі ўспамінаў наплываюць адзін на другі, імкліва бруяцца. Таму з самага пачатку дзеяння перад намі — сталая жанчына, “Маці”, як яе звалі зняволеныя. Пакуты на твары, але душа не зломленая. “Дай, Божа, твар захаваць” — яе малітва, яе моц духу.
Цішыня белай смерці навокал,
Ледзяная суровая бель.
Аніводнай хмаркі высока,
Што адчайным варожыць мяцель.
Апавядальная плынь мовы непрыкметна пераліваецца ў вершы. Яны — не ілюстрацыя, а дзейсныя невялічкія перапынкі: гераіня атрымлівае магчымасць азірнуцца. Вынік — эмацыянальныя ўсплёскі.
Першы яе востры боль — удар па беларушчыне ў Польшчы. Гераіня Дзягілевай успрымае лёс народа суб’ектыўна — гэта і яе лёс. Падаюць белыя шырмы, агаляюцца краты ў блакітным святле. За імі — будучыня гераіні і беларускай зямлі. Белы сон спакваля пераходзіць у змрочныя прывіды. Краты — сімвал адчаю:
Мы як зубры,
Мы ў сябе дома
Тутэйшыя, што ад вякоў жывуць.
Мы як дубы...
Адчай і ў кульмінацыі: вестка пра звярынае забойства бацькоў. Ларыса
ГШШ
ГММ
— Дзягілева ў сіня-чорным святле ўключае газ і ціха падае на падлогу.
Падзеі жыцця Геніюш, моцная сіла яе характару, сіла духу, яскравасць індывідуальнасці дакладна ўвасабляюцца актрысай. Але перыпетыі біяграфіі Геніюш — не самая галоўная мэта Дзягілевай. Для актрысы куды важней трапіць у атмасферу біяграфіі, у аголеныя нервы паэзіі выдатнай суайчынніцы. Кампазіцыя спектакля разгортваецца ў храналагічным парадку, яе можна падзяліць на тры часткі, суадносячы іх з вандроўкамі і пакутамі Геніюш. Але вобраз гераіні ствараецца актрысай “сінтэтычным” спосабам. Мы не бачым тут Геніюш маладой дзяўчынай, паступовага стаўлення яе характару і паэзіі. Характар у сваіх галоўных рысах задаецца адразу, як толькі пачынаецца адлік сцэнічнага часу. Рухаецца спектакль, і вобраз паступова праяўляецца ад няясных да балюча рэзкіх абрысаў. Е н, бы малюнак на палатне мастака, запаўняецца ўсё новымі і новымі графічнымі светлаценямі.
Партрэт плыве ў прасторы і часе. Гэтаму спрыяе і лёгкасць, з якой лірычная прастора іншы раз ператвараецца з умоўна-суб’ектыўнага асяроддзя ў нейкія намёкі, ледзь-ледзь пазначаныя дэталямі канкрэтныя мясціны. Дрыжыць вагон цягніка, дзе, абапершыся на валізку, Геніюш піша верш “Мой родны кут”. Рэжысёрам і актрысай сцэнічна далікатна перадаецца перастук рытмаў гэтага верша:
Мой родны кут,
Мой ціхі дом,
Дзе голле дрэў
аб сцэны ніў
пад сумны спеў
буйным крылом
паўночны вецер
звонка біў.
Вымярае крокамі гераіня Г.Дзягілевай квадрат турэмнай камеры з забітымі вокнамі, выйсце з якога магчымае толькі ў сон, трызненне, успамін, паэзію.
У выніку ў спектаклі ўзнікае пачуццё “падвешанага” існавання, жыцця без прытулку, на колах, у бараках. Нідзе чалавек не адчувае сябе Дома. I вось гэтая туга па дому, па радзіме і абумоўлівае пафас паэзіі Л.Геніюш.
Няўстойлівасць эмацыянальна-псіхалагічнага стану гераіні Дзягілева падкрэслівае рэфрэнам “жыцця пад наглядам”, пад чужым вокам. Спачатку — гэта надакучлівае адчуванне сочкі, якое не дае спакою Геніюш, потым — сапраўдная сочка, калі ведаеш сваіх выведнікаў у твар, і, нарэшце, — зняволенне.
Тэма самотнага чалавека, якому дадзена абвостранае пачуццё асабістага трагічнага лёсу свайго народа, абвостраная любоў да зямлі, бадай, галоўная ў дзейнасці тэатра Галіны Дзягілевай. 3 забытага мінулага паўстаюць асобы. Іх узнаўляе памяць, становяцца яны нашымі сучаснікамі, нашым сумленнем: Рагнеда, Купала, Геніюш. У планах тэатра — спектаклі паводле “Свіцязянкі” А.Міцкевіча, “Падарожжа ў краіну У.Караткевіча”. Для тэатра Г.Дзягілевай характэрна сучаснае абвостранае перажыванне гісторыі. Гісторыю яна
інтэрпрэтуе як жывую сучаснасць.
Амаль рамантычная самотнасць герояў монаспектакляў падкрэслена тонкім зачараваннем сну, скрозь смугу якога ўспрымаецца наваколле: не можа ра* зарваць путы соннага царства “мёртвых” Янка Купала, сярод глухіх і сляпых блукае па свеце Рагнеда, нібы ў белым сне жыве сярод чужых Л.Геніюш.
Налёт сну, як і змест, і вобраз кампазіцыі “Мне сняцца сны аб Беларусі" паводле твораў Я.Купалы, мае глыбокія сімвалічныя карані ў творчасці паэта. Але ў спектаклі ён захоўвае адценне толькі сацыяльнае, палітычнае. Быццам скрозь сон глядзіць паэт на жыццё, і наваколле здаецца яму накрытым сном і небыццём. Спяць забытыя курганы, забытая скрыпка, забытая мова — зямля і народ у рабскім сне. Сумным рэфрэнам гучыць жалобная калыханка Маці, што просіць сына не забыць яе магілы:
Нямыя вербы над ракою Зашалясцяць сухім лістом, А далей дрэмле ўсё ў спакою, Усё спіць магільным рабскім сном...
Антураж спектакля-вечарыны застаўся некалькі банальным: расквечаны, просценькі нацыянальны касцюм актрысы і народныя цымбалы ў якасці акампанементу (арт. А. Аявончык). Спектакль ствараўся значна раней, у тыя часы, калі Г.Дзягілева сумесна з артысткай філармоніі Г.Рыжковай яшчэ марылі аб літаратурным тэатры. Кампазіцыя прызначалася для выканання ў музеі Янкі Купалы. Але творы, якія чытае Г.Дзягілева, у сваёй большасці былі яшчэ не надрукаванымі, малавядомымі пры жыцці паэта. Іх змест і прыхаваныя да нядаўняга часу дакументы эпохі падаюць нам паэта некалькі ў іншым святле. Змагар за свабоду Бацькаўшчыны, гнеўны пясняр болю за яе прыніжанасць, ён у той жа час чалавек трагічна самотны. з вострым адчуваннем сваёй немачы, бачаннем жаху і хлусні часу:
Бач бусел адзін стаіць хмуры, Яго аднаго ўсе неяк забылі. Адзін ён, не змесціўся у шнуры, Стаіць і чакае сабе прыгавору.
Фінал кампазіцыі — словы Купалы аб мове — звужае тэму жыцця скрозь сон самотнага паэта. Што тычыцца тэмы мовы, то яна гучыць аб’ёмна дзякуючы замілаванаму стаўленню да яе самой актрысы. Мяккія інтанацыі, амаль “гасцінны” кантакт з аўдыторыяй спрыяе таму.
Але ёсць тут і небяспека, характэрная для сучаснай беларускай культуры ўвогуле. Дамінуючы духоўны рэгістр, у якім існуе сёння “Зьніч”, можна акрэсліць такімі эпітэтамі, як жальба, туга, боль, гнеў за прыніжанасць культуры Бацькаўшчыны і пакутны лёс Беларусі ўвогуле.
Але так хацелася б успрымаць веер пачуццяў, эмоцый і з іншых рэгістраў. Што актрысе Галіне Дзягілевай падуладная разнастайнасць жанраў, мы добра ведаем з яе сцэнічнай біяграфіі. Семнаццаць гадоў працавала актрыса ў Беларускім дзяржаўным тэатры імя Якуба Коласа, дзе іграла Шарлоту ў “Вішнёвым садзе”
Чэхава, маленькую разбойніцу ў “Снежнай каралеве”, Лізу ў “Пучыне” Астроўскага, Жэню Камялькову ў спектаклі “А золкі тут ціхія...” Васільева.
Актрыса сама імкнецца вырвацца з кола знаёмых эмоцый. Кампазіцыя “Любіць” па А.Вярцінскаму — зусім іншага плана. У сферы паэтычнага зацікаўлення актрысы — Алесь Разанаў, паэт-філосаф.
Місія асветніцтва тэатра Галіны Дзягілевай, якое падаецца праз герояў рамантычнага кшталту, упісваецца ў ідэю Беларускага адраджэння. Асветніцтва суадносіцца і з накірункам дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі, дзе тэатр знаходзіцца