Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў
Таццяна Ратабыльская
Выдавец: Каўчэг
Памер: 232с.
Мінск 2000
Работы галоўнага мастака тэатра музычнай камедыі У.Жданава быццам нават не адным чалавекам створаны, настолькі ў розным стылі, палярна яны задуманы: публіцыстычна жорсткі, плакатны макет “Клапа” з вялізнай пасмяротнай маскай Маякоўскага і празрыста-светлы, люстраны, у бэзава-фіялетавых танах эскіз да вадэвіля В.Салагуба “Бяда ад пяшчотнага сэрца”. На выстаўцы можна таксама ўбачыць работу мастака ў драматычным тэатры эскіз да спектакля бабруйскага тэатра “Як цары жылі” А.Кудраўцава.
Цяперашні малады галоўны мастак Маладзёжнага тэатра З.Марголін працуе ў жорсткай, амаль бясфарбавай, алегарычна-знакавай манеры. Чорны фон,
шішмошіда
фактура і сімвалы сучаснага індустрыяльнага горада (металічныя трубы, вяроўкі, металічныя стрыжні, люкі) яго матэрыял. 3 гафрыраваных, кольцападобных наслаенняў металічных труб узнікла пародыя на сучасную цывілізацыю » цыстэрна-насарог у макеце да спектакля па п’есе Э. Іанэска “Насарог”. Толькі зрэдку ў колеравую цемру ўкрапваецца ярка-чырвоная, кідкая дэталь: шарык, сцяг у “Саборы Парыжскай Божай Маці”, разлітая фарба ў “Насарогу”.
На макетах Я. Волкава, выкананых для Гомельскага драматычнага тэатра, вока радуе пазнавальная рэальнасць інтэр’ера, якая не надта шануецца сучасным тэатрам, але тоіць у сабе вялікія вобразныя магчымасці. Волкаўскія інтэр'еры “гавораць”, больш таго, яны могуць імгненна трансфармавацца ў нешта, зусім процілеглае. Так, утульныя закуткі дома ў макеце да спектакля “Я пабудаваў дом” В.Паўлава тут жа ператвараюцца ў баракі канцлагера, а чорныя прамавугольныя бэлькі недабудаванага дома у падабенства шлагбаўмаў. У бытавую пазнавальную абстаноўку мастак дадае якуюсьці незвычайную дэталь: напрыклад, каляровыя лямпачкі ілюмінацыі танцпляцоўкі ці
лічбавы нумар на дзвярах і аблезлае дапатопнае жыллё ў “Зорках на ранішнім * небе” нясе цэлае апавяданне пра час.
Е сць мастакі, якія бачаць спектакль у архітэктурна-жывапісных формах, іншыя, выбіраючы агульны фонавы колер (часцей чорна-шэры), працуюць з фактурай і знакамі-сімваламі. Дамінуючы тон большасці работ мастакоў з Брэста В.Лесіна і Т.Карвяковай зялёны. Ядавіты, змярцвелы у макеце В.Лесіна да “Павароту” Л.Франка, аднолькава злавесны і ў інтэр’еры пакоя, і ў майстэрні, і на лужку, клумбы якога нагадваюць прамавугольнікі магіл. Залацісты у эскізе да “Гарывады” Н.Тулупавай, сумеснай рабоце В.Лесіна і Т.Карвяковай. Казачна-бутафорскі, летні у эскізах Т.Карвяковай да “Двух клёнаў” Я.Шварца. Зялёны колер, які губляецца сярод разнастайнасці фарбаў, у эскізе В.Лесіна да спектакля “Жменя брыльянтаў” А.Арэхава, дзе прадстаўлена нібы дрыготкай ніткай серпанціну ахутаная ажурная альтанка.
С.Кулажэнка, нядаўна прызначаны галоўным мастаком Гомельскага драматычнага тэатра, прапанаваўувазе гледачоў макет да “Сабачага сэрца” М.Булгакава: партальныя абрысы шэрага, абшарпанага, нейкага аблезла-дварняжага дома з прыкметамі былой велічнасці.
Цікава працуе мастак лялечнага тэатра В.Рачкоўскі. Яго эскіз да спектакля мінскага тэатра лялек “Прывітанне для мартышкі’’ вырас з ідэі дзіцячай пляцоўкі з кольцамі, мячамі, матамі, гамаком, і атрымаўся сонечны, прывабны так і хочацца апынуцца на гэтай пляцоўцы. Таксама сакавіта, прыцягальна прыдуманы спектакль “Мацвей Шавец і Міхей Кравец” (Магілёў) з вобразам перасоўнага вазка лялечнікаў.
Жудасныя, быццам змазаныя грымасай твары, вывернутыя позы праступаюць з размашыстага мазка эскізаў У.Матросава, зробленыя да студыйных спектакляў. Вось іх экспрэсія сканцэнтравалася, матэрыялізавалася ў белых масках, што саркастычна парадыруюць звыклае двуадзінства сімвалаў
шапжмшш niw
тэатра: трагічную і камічную маску (эскіз і маскі да спектакля “Куток” У.Сенглежа). У.Матросаў выступае не толькі як мастак, але даволі часта і як рэжысёр-пастаноўшчык студыйных спектакляў: “Песня пра зубра” М.Гусоўскага, “У чаканні Гадо” С.Бекета.
Зусім процілеглы-гарманічны, амаль дзіцячы свет у макетах і эскізах Л.Рулевай (ТЮГ). Яна карыстаецца “чыстымі" вясёлымі фарбамі, аплікацыяй (“Я хачу быць чараўніцай’’ М.Нячаева, “Нечаканыя госці” Э.Нізюрскага).
3 работ К.Чэмекава, мастака з Гродна, на выстаўцы можна было ўбачыць плакат да спектакля “Барыс Гадуноў” і эскіз “Пахаванне Афеліі” да “Гамлета” ў Петразаводскім драматычным тэатры. Мастак з філармоніі А. Александровіч прадставіла эскізы нацыянальных касцюмаў.
Своеасаблівыя сцэнаграфічныя рашэнні прапанавалі маладыя мастакі, якія працуюць у тэатрах рэспублікі. Ідэя макета С.Антонава да спектакля Бабруйскага драматычнага тэатра “Ліса і вінаград” Фігейрэда спарахнелы карабель з разарваным ветразем, вялізным вяслом, кучамі раскіданых бочак.
Прынцып касцюмаў В.Жалонкінай да “Прынцэсы цырка” І.Кальмана ў тэатры музычнай камедыі заснаваны на варыяцыях пышных, яркіх навагодніх ліхтарыкаў.
Эфектна зрабіў эскізы касцюмаў да “Замарашкі” Я.Глабацкага малады мастак А.Кузняцоў. У самой падачы матэрыялаў ёсць графічны вобраз, таму яны могуць разглядацца як самастойныя графічныя работы.
Некалькі імёнаў з’явілася на выстаўцы ўпершыню. Сярод іх Ю. Давыдзюк (Гродна) і А.Вахрамееў (Мінск) мастакі тэатраў лялек. Кожны мае сваё творчае аблічча і не губляецца сярод майстроў. А.Вахрамееў адразу прыцягвае ўвагу наведвальнікаў майстэрскім эфектным выкананнем паўмакета да “Трох парасят”, скупой графікай эскіза да гэтага спектакля. Побач дасціпна стылізаваны пад лубачную карцінку, іранічны плакат да пастаноўкі “Пра Фядота-стральца, удалога малайца” Л.Філатава. Праграмкі мастака прыкметныя па ёмістасці, вобразнасці, яркасці задумы, графічнай закончанасці вырашэння.
Эскізы лялек і касцюмаў Ю.Давыдзюка да спектакля “Кентэрвільскі прывід” О.Уайльда ўпрыгожылі выстаўку не толькі сваёй арыгінальнасцю, але тэатральным прыемам “выхаду” з рамак карціны з дапамогай наклееных паветраных сукеначак ці нацягнутай ніткі, што надае іншае адчуванне аб’ёму, з дапамогай фарбы, якая выплеснута на рамку эскіза.
Трэба адзначыць, што за рэдкім выключэннем менавіта маладыя мастакі (А.Вахрамееў, Ю.Давыдзюк, З.Марголін, А.Кузняцоў) умеюць “падаць” свае работы гэта сапраўды выставачныя рэчы.
У выстаўцы прынялі ўдзел таксама выпускнікі курса Я.Чамадурава ў БДТМІ, якія прапанавалі свае дыпломныя работы.
Прыцягнуў увагу серабрыста-блакітны макет Т.Герасімовіч да “Алісы ў краіне цудаў” казачны, дзіўнаваты, ірэальны, дзе нібы размытыя сеткай
вежачкі казачнага гарадка губляюцца ўдалечыні. Нетрадыцыйна, выкарыстоўваючы сюррэалістычную пукатасць фарбаў, мысліць С.Мітрафанаў. Гэта ўжо сфарміраваны мастак. Так, ва ўсялякім выпадку, здаецца па яго эскізах » да “Публікі” Ф.Г.Лоркі. Яркімі плямамі нацыянальнага арнаменту вылучаліся эскізы І.Лысага да “Несцеркі” В.Вольскага. Арыгінальная іх цэнтрованая, кругавая кампазіцыя: у карціны быццам няма верха-нізу, яе можна круціць як хочаш. Змрочны, злавссны каларыт у архітэктурпа-жывапіспых работах С.Раповіча да “Макбета” У.Шэкспіра. Састаўленая з шырмаў афішная тумба дэманстравала кідкія касцюмы В.Гаўрыленкі да “Караля-аленя” К.Гоцы.
Выстаўка паказала, што ў стане беларускай сцэнаграфіі сталі паяўляцца новыя цікавыя мастакі. Шкада будзе, калі тэатры не змогуць затрымаць іх у сябе.
Тэатральнае мастацтва скарацечнае, яно існуе толькі ў тыя імгненні, калі ідзе спектакль. Яно так мала пакідае слядоў пасля сябе. Рэцэнзіі, мемуары гэта каштоўны матэрыял, але самае рэальнае ўяўленне аб спектаклі, аб яго
задуме, вобразе дае менавіта праца мастака. I гэта амаль тое адзінае, што * можна захаваць ад спектакля. I ўжо зараз, сёння. Інакш з прычыны адсутнасці памяшканняў у тэатрах, музеях, кватэрах макеты, эскізы, лялькі гінуць, ламаюцца, прападаюць.
Такія выстаўкі павінны стаць не толькі творчай справаздачай сцэнографаў рэспублікі, святам тэатра, кірмашом тэатральных ідэй, але і асновай фонду будучага тэатральнага музея Беларусі, якога ўсе чакаюць з такой нецярплівасцю. Але пакуль яго няма, кожны тэатр мог бы збіраць, беражліва хаваць крупіцы сваей гісторыі, яе матэрыяльныя сляды, а экспертныя камісіі Міністэрства культуры набываць работы мастакоў з выставак для стварэння тэатральна-мастацкага летапісу часу.
1989 г.
ахш wmpwwi mm
Sa ^cuj/ш
ШШ ТМТШШГА HWW
К манйфесту нового oebeAUHenux театральных крйтйков 'Контрамарка" “Театральное дело” в республнке напомннает бесконечную параболу “У попа была собака...” н сначала. Однн н те же проблемы, десятнлетнямн мнрно прнспосаблнваюгцнеся к жнзнн, однн н те же слова, одна н та же эстетнка. Кругом бушуют полнтнческне страстн, реальный театр абсурда набнрает Monjb развнтня, а у нас полупустые залы, “домашнне радоста” узкого театрального круга. Думается, что все попыткн сделать театр нскусством полнтнческнм нлн “демократнческнм” обречены на провал. Театр как был, так н остается нскусством элнтарным, н надо держать эту высоту: уметь быть не обздедоступным. Мы н так воспнталн целые поколення ндеологнзнрованного зрнтеля, умеюіцего воспрнннмать только мораль зрелшца.
Н наш брат, театральный крнтнк, журналнст, театровед бледная тень “театрального делаЖнзнь театра н его самосознанне всшн взанмосвязанные. Высказывать претензнн, внннть друг друга нелепо н неразумно. Каждый заннмается свонм делом, н все вместе составляют еднный театральный процесс.
Так складывается сегодня нсторнческая снтуацня, что обіцество на глазах рассланвается, распадается на разные, самостоятельные группы: возннкают новые партнн, професснональные союзы, ассоцнацня. Нлн, как сказалн бы мы научным языком, пронсходнт структурнрованне обвцества по полнтнческому, професснональному, нацнональному н нным прнзнакам. Но центробежные снлы не есть стремленне к хаосу, напротнв, сегодня сувцествует моп}ная центростремнтельная потребность людей собнраться в некне новые обіуностн, почувствовать себя в кругу родственных людей, поэтому образуются професснональные гнльднн, нацнональные обшества, неформальные об-ьедннення, партнн. Жнзнь освобождается от жесткого мертвого рнтуала посредством нгровых форм поведення н деятельностн.
Это естественный процесс, свндетельство ожнваюшего творчества жнзнн. Опасно другое когда жнзнь возрождается в форме борьбы. В борьбе с чемннбудь нлн кем-ннбудь. Мы слншком прнвыклн самоутверждаться, подавляя другнх. Разве не хватнт всем места под солнцем? У нас же, как правнло, все новое, не успев роднться, начннает бесконечно н навязчнво бороться.