Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў
Таццяна Ратабыльская
Выдавец: Каўчэг
Памер: 232с.
Мінск 2000
Раньше крнтернем актерского мастерства былн большой днапазон, неузнаваемость актера в последуюіцей ролн. Сейчас артнст заведомо обречен на тнраж. Мастерство не в шнроте днапазона, а в накопленнн, отшлнфовке определенного набора прнемов.
/997 г.
тшііііжм *
Ke ..
effi CTICD, naftaqtc k/mmwco.
У Саюза тэатральпых дзеячаў няма грошай, СТД на картатэцы лейтматыў існавання арганізацыі ў апошнія гады. А ці патрэбны саюз і што ён можа зрабіць узнікае пытанне ў многіх. Упэўнена, што СТД можа стаць годным прадстаўніком тэатральнай грамадскасці і не маючы вялікіх сродкаў. Сёння інтэлігенцыя безабаронная перад ціскам дзяржаўнай улады. Асабліва, калі чалавек застаецца сам-насам з уласнымі праблемамі. Е н мае патрэбу ў маральнай, творчай падтрымцы з боку паплечнікаў па прафесіі. Мне здаецца, найвышэйшай мэтай існавання творчага саюза павінна быць абарона правоў чалавека, правоў мастака любой прафесіі: акцёра, рэжысёра, сцэнографа, крытыка. Наспеў час Саюзу ўзяць на сябе пэўныя праваахоўныя функцыі, каб дапамагчы кожнаму свайму сябру, калі спатрэбіцца. Прыкладам: мы жывем пад каўпаком розных праверак, пераатэстацый. перарэгістрацый і іншых “пера ’. Калектыў ці асобны мастак павінен мець права падаць апеляцыю ў творчы саюз і праз яго патрабаваць паралельнай працы незалежнай камісіі, створанай СТД.
Нядаўна прачытала ў інтэрв’ю з Аляксеем Дударавым, што Саюз імкнецца акружыць клопатам і ўвагай, перадусім, ветэранаў сцэны. Высакародная місія. Але не менш адчувае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы тэатральная моладзь будучыня беларускага тэатра. Падаецца мэтазгодным аднаўленне былых секцый СТД, але ў новай якасці. I адной з іх можа стаць цэнтр маладзёжнай ініцыятывы, дзе б новыя ідэі ажыццяўляліся хаця б часткова. Калісьці ў Валерыя Маслюка была добрая ідэя стварыць пры СТД тэатр “Шанц”. He ведаю, чаму яна не здзейснілася, мабыць, з прычыны перманентнага рамонту Дома мастацтваў. Цяпер само жыццё спарадзіла такі шанц-тэатр Малы тэатр. Без памяшкання, майстэрні і г.д. Чаму б СТД, маючы ўласнасць і скарыстаўшы вопыт іншых тэатральных гарадоў, не адкрыць нешта накшталт тэатральнай майстэрні для часовай падтрымкі (хаця б памяшканнем) новых тэатраў ці зборных калектываў для аднаго спектакля.
Вось не так даўно Міністэрства культуры разам з Інстытутам імя Гётэ наладзілі тэатралізаваныя чытанні сучасных нямецкіх п’ес. Амаль усім: і ўдзельнікам, і гледачам захацелася, каб прапанаваныя накіды ўяўных спектакляў увасобіліся ў жыццё. Інстытут імя Гётэ і сродкі на гэта можа выдзеліць. Калі б існавала тэатральная майстэрня ці тэатр-шанц арганізацыйныя пытанні былі б вырашаныя. Яшчэ прыклад. Амаль штогод у сценах Беларускай акадэміі мастацтваў з яўляюцца яскравыя, неардынарныя дыпломныя спектаклі. Але акцёрскія курсы пакідаюць акадэмію і спектаклі знікаюць. А многія з іх маглі б упрыгожыць афішу любога акадэмічнага тэатра. Толькі ў апошнія гады можна прыгадаць бліскучы спектакль М.Пінігіна “Лысая спявачка”, эксперыментальную пастаноўку В.Катавіцкага “Пікнік”, спектакль-імправізацыю А.Андросіка ‘Туляем у Шэкспіра”, псіхалагічна-тонкія пастаноўкі
Л.Манаковай “Азірніся ў гневе” і В.Баркоўскага “Нора”. Але ўсе яны маглі прадоўжыць жыццё ў шанц-тэатры і стаць біржай працы для маладых акцёраў.
Згаданыя прыклады з самога жыцця, а не “мары ля акенца”. Яны не патрабуюць вялікіх выдаткаў, а толькі творча-арганізацыйнай падтрымкі.
Некалькі словаў пра сцэнаграфію. Мы пазнаёміліся з выставай беларускіх сцэнографаў, прымеркаванай да 50-годдзя СТД, што знаходзіцца на другім павсрсе Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы. Добрая выстава. Дзякуй мастакам. Mary ацаніць намаганні Саюза па яе арганізацыі. Але як шкада, што сцэнаграфічныя выставы ў нас з’яўляюцца недаравальна рэдка. Калісьці Э.Гсйдэбрэхт і Д.Мохаў змагаліся, каб штогадовыя сцэнаграфічныя “Вынікі сезона” сталі абавязковы.м элементам тэатральнага жыцця. Бо яны важпыя не толькі для асэнсавання вынікаў тэатральнага сезона, але і для разумення працэсаў, што адбываюцца ў сучаснай сцэнаграфіі, і як стымул для мастакоў не спыняцца на рабочым эскізе ці макеце, а дарабляць рэч да выставачнага варыянта. Я ўжо не кажу пра неабходнасць закупак. Але традыцыя спынілася. Я гляджу сёння на экспазіцыю выставы, і ў мяне ўзнікае адчуванне, што час спыніўся. Бачу творы васьмі-дзесяцігадовай і больш даўніны. Няма новых ідэй. Як быццам за апошнія гады нічога не адбылося ў галіне сцэнаграфіі. Ды ўрэшце, дзякуй Богу, што мастакі хоць прынеслі і захавалі свае творы. Мастак-сцэнограф нейкая гінучая, штучная прафесія. Спачатку майстры-бутафоры, загадчыкі пастановачнай часткі пайшлі з тэатра (не прэстыжна працаваць і грошай амаль не плацяць), цяпер і мастак-сцэнограф непрэстыжпая прафесія. Хто з маладых мастакоў прыйшоў у тэатр за апошняе пяцігоддзе? Бачу толькі некалькі твораў Любы Сідзелыіікавай. Всдаю, што цікава працуе ў Магілёўскім тэатры лялек Ларыса Мікіна, але яе твораў на выставе няма.
Думаю, трэба аднавіць і стымуляваць працу секцыі сцэнаграфіі пры СТД. Арганізоўваць творчыя сустрэчы, абмеркаванні, пленэры. Сцэнаграфія не тая галіна, дзе мы крочым наперадзс прагрэсу. Але трэба адзначыць і тое, што мы мае.м: узнагароду, прывезеную З.Марголіным з Пражскай квадрыенале, дасягнснні мастакоў лялечнага тэатра. Дарэчы, мастакі тэатраў лялек сёння куды цікавей працуюць за мастакоў драматычнага тэатра. Мы можам ганарыцца імёнамі А.Фаміной, В.Рачкоўскага, Г. і А.Сідаравых.
Наступнае пытанне пра тэатральную крытыку. Нагадаю, што тэатральная крытыка гэта духоўны летапіс часу, дакументы тэатральнага жыцця і форма самасвядомасці тэатральнага мастацтва. Гэта адначасова навука і мастацтва.
У нас жа тэатральная крытыка мысліцца ўсё яшчэ на ўзроўні персаналаабслугі. Свабода слова крытыка ледзь не караецца. Варта сказаць штосьці не “агульнапрынятае”, як з усіх бакоў зашыпяць “незадаволеныя”. 3 фактычным расфармаваннем былой секцыі тэатральнай крытыкі, дзе які-ніякі парытэт думак, хаця б фармальна, утрымліваўся і дзе, прынамсі, існавала свая,
тітжтжжмшхг
няхай савецкая, форма справаздачы, выбарнасці, планавання, аналітычная праца пры СТД спынілася. Сёння прэтэндуе на манаполію густаў і думак “Авансцэна”, якая называе сябе “цэнтрам беларускай тэатральнай крытыкі”. На нашых вачах адбылася небяспечная з’ява: зрошчванне часткі тэатральнай крытыкі з кіраўнічым апаратам. На сённяшні дзень “Авансцэна” з’яўляецца прадпрыемствам-філіялам Міністэрства культуры і ідэалагічна забяспечвае ягоную палітыку, “абслугоўвае” мерапрыемствы Міністэрства культуры. Гэта не дакор ці папрок у адрас Міністэрства. Яно якраз шмат чаго робіць для развіішя беларускага тэатральнага мастацтва. Нагадаю толькі творчую майстэрню тэатраўлялек, лабараторыю маладой беларускай драматургіі на “Вольнай сцэне ”, наладжаныя вядомыя фестывалі, “дні культуры” і г.д. Я кажу пра “ангажаванасць" такой тэатральнай крытыкі.
Саюз тэатральных дзеячаў наогул пазбавіўся ўласнай палітыкі. Падае прэстыж прафесіі крытыка. Кволы конкурс артыкулаў, які СТД калісьці наладжваў, паспяхова памірае. А менавіта ён павінен узняць прэстыж прафесіі, стаць сапраўднай трыбунай для абмеркавання вынікаў тэатральнага сезона з прыцягненнем шырокага кола тэатральнай грамадскасці і аглядам тэатральнага друку. Мы самі павінны паважаць адзін аднаго і ствараць умовы для нараджэння “залатога пяра” крытыка, вольных стралкоў. А нельга ж не заўважыць, што ў тэатральнай крытыцы апошняга часу адбываюцца зрухі, з яўляюцца новыя формы журналістыкі, адносін з тэатрамі. Узяць, прыкладам, тэатральную газету “Арлекін” або аб’яднанне маладых тэатральных крытыкаў “Галёрка Мяркую, што мэтазгодна не фармальна, на паперы, а на практыцы адрадзіць секцыю тэатральнай крытыкі пры Саюзе тэатральных дзеячаў.
Аналіз тэатральнага працэсу гэта не “кулуарная” гаворка і не рэверансы ў адрас арганізатараў таго ці іншага мерапрыемства, свята. He трэба блытаць банкетныя тосты і працу душы і розуму. На базе секцыі крытыкі можа быць створаны інфармацыйна-аналітычны цэнтр. У Саюз павінна сцякацца і апрацоўвацца інфармацыя аб усіх беларускіх тэатрах, дзеячах мастацтва. 3 другога боку, неабходна больш ці менш шырокае кола інфармацыі пра тое, што робіцца ў бліжэйшых краінах, пра магчымасці кантактаў. Інфармацыя павінна быць даступная кожнаму.
У СТД няма грошай, але ён можа стаць своеасаблівы.м пасрэднікам паміж творчай інтэлігенцыяй і шматлікімі фондамі (ЮНЕСКО, напрыклад), дзяржаўнымі структурамі. Саюз ужо пачаў працаваць у дадзеным накірунку. Я маю на ўвазе падтрыманыя Фондам Сораса фестываль монаспектакляў “Я”, міжнародны тэатральны сімпозіум у Астрашыцкім гарадку. Але надта вузкае кола людзей, на якое былі разлічаны гэтыя мерапрыемствы.
СТД можа сам абвяшчаць конкурс праектаў (гэта могуць быць абмены з замежнымі партнёрамі, канферэнцыі, часовыя калектывы пад спектакль альбо п’есу, навукова-выдавецкія праекты). Тады і размоў пра “келейнасць” рашэнняў
не будзе. Саюз можа выконваць ролю арганізацыйную, своеасаблівага “прабівалы”: з выйграным праектам выходзіць на дзяржаўныя структуры.
У настальгічных успамінах аб Доме мастацтваў ён часцей за ўсё асацыіруецца з “мутным вокам”, акцёрскім рэстаранчыкам. Амаль забылася, што там быў пакладзены калісьці пачатак Тэатральнай бібліятэцы. Сёння гэта “заросшая тропа”. He збераглі нават тое, што было. Думаю, менавіта Саюз можа і павінен узяць на сябе працу па стварэнні сапраўднай Тэатральнай бібліятэкі. He проста дзеля таго, каб узяць дадому кніжку пачытаць, а бібліятэку з разгорнутым каталогам, архівам, картатэкай спектакляў, бібліяграфіяй па персаналіях, тэатрах. гарадах, з рэпертуарнымі спісамі, творчым складам труп. У ідэале з уласным відэафондам, дзе можна паглядзець запісы лепшых беларускіх спектакляў, пастаноўкі сусветна вядомых рэжысёраў і акцёраў. Калісьці мы павінны пачынаць выходзіць з таго дапатопна-аматарскага стану ў галіне тэатральнай інфармацыі, у якім знаходзімся.
Некалькі словаў пра тэатральную адукацыю. Калі ў грамадстве неспакойна, калі тэатр хварэе пачынаюць кідаць камяні ў тэатральную школу. Між тым прывяду толькі некалькі фактаў. Кожны год нашы студэнты бяруць удзел у конкурсе чытальнікаў імя Яхантава ў Санкт-Пецярбургу і прывозяць узнагароды. Беларуская тэатральная школа вельмі высока ацэненая на прэстыжных міжнародных форумах у Патсдаме, Маскве (“Подыум"), Любляне. He паспеў утварыцца конкурс спяваючых драматычных акцёраў імя А.Міронава, як нашы студэнты занялі там другое месца. Выпускнікі БелАМ склалі трупу “Вольнай сцэны’. Апошнія “Крыштальныя кветкі” за дэбют таксама нададзены нядаўнім выпускнікам акадэміі А.Гарбузу і В.Серадзе. Паспяхова дзейнічае новая форма мэтавых вочна-завочных набораў для абласных тэатраў у Гомелі, Магілёве. Можна яшчэ доўга працягваць у гэтым напрамку...