Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў
Таццяна Ратабыльская
Выдавец: Каўчэг
Памер: 232с.
Мінск 2000
У якасці рэзюме прапаную:
- надаць СТД функцыі праваахоўчага органа тэатральнай інтэлігенцыі;
- стварыць Цэнтр маладзёжнай ініцыятывы і Тэатральную майстэрню (ці тэатр-шанц);
- падтрымліваць перспектыўныя праекты на конкурснай аснове і здзяйсняць пасрэдніцтва ў іх фінансаванні;
- аднавіць секцыю сцэнаграфіі і арганізоўваць выставы “Вынікі сезона”;
- аднавіць секцыю крытыкі і на яе аснове стварыць інфармацыйнааналітычную службу (альбо цэнтр);
- адрадзіць тэатральную бібліятэку з навуковым і архіўным патэнцыялам.
Закончыць хацелася б на той жа трывожнай ноце, з якой я пачала. Мы жывем у небяспечны час. Ужо праслізгваюць (і што вельмі жахліва у тэатральным друку) палітычныя абвінавачванні ў адрас таго ці іншага дзеяча.
* ршітжттпмцхг
* ішітжшшшміцу
Мы не павінны забывацца на трыццатая гады. Звяртаючыся да калег, я заклікаю памятаць урокі гісторыі і словы Янкі Купалы “людзьмі звацца...”.
Каб не замуцілася вока.
/997 г.
MKU ТЖіІШПІПІВД
Колькі існуе фестываль “Маладзечанская сакавіца”, столькі спрэчак вядзецца вакол яго са спробай вызначыцца: што гэта за з’ява ў нашым тэатральным жыцці? 5 гадоў таму ён узнік дзякуючы высакародным амбіцыям мясцовых уладаў Маладзечна і меўся быць фестывалем майстроў, “зорак” беларускай сцэны (адпаведна іх бенефісных спектакляў). А фірма “Дайнова” ператварыла знаходжанне ўдзельнікаў “Маладзечанскай сакавіцы’’ ў святочнае чаканне меха падарункаў...
I на “Сакавіцы” сапраўды ўшаноўвалі славутасцей і выказвалі ўдзячнасць любімым акцёрам: С.Станюце, А.Клімавай, З.Браварскай, Ю.Сідараву, Р.Янкоўскаму, М.Захарэвіч, Л.Давідовіч...
Аднак ужо з другога фестывалю вынікла: па агульнапрынятых мерках “вялікія ”, па бальшыні сваёй, насяляюць Купалаўскі і Рускі тэатры. Дык навошта рабіць фэст двух мінскіх тэатраў у Маладзечне? Ці ў Мінску мецэната не знайшлося? Афішу разбаўлялі спектаклямі іншых мінскіх тэатраў,
але прынцып іх адбору заўсёды выклікаў здзіўленне: ці то камерныя, ці то з * абавязковай “зоркай”? “Зніклым сюжэтам” аднаго разу мільгануў маскоўскі тэатр, выдаючы ўпадабаную “міжнароднасць” мерапрыемстваў. Але арганізатары своечасова апамяталіся і не сталі рабіць на маленькай, дрэнна абсталяванай пляцоўцы ў Маладзечне міжнародны тэатральны фэст.
3 трэцяй “Сакавіцы” пачэспае месца ў рэпертуарнай афішы займелі абласныя тэатры. Такім чынам прайшлі “Нора” гарадзенцаў, “Непаразуменне” віцяблян, сёлета “Дом для зачаццяў” гомельскіх артыстаў. Асноўную афішу дыктавалі шматлікія ўмовы: абмежаваная колькасць спектакляў (звычайна шэсць), прычым адзін — гаспадароў, другі тэатра з вобласці; камерныя габарыты, наяўнасць “імені”, а мо яркі дэбют. Нягледзячы на такія абмежаванні, на брак пэўнасці й вызначанасці, “Сакавіца” гораду і гасцям палюбілася вясна, шчыры прыём гледачоў і ўлады, добрая арганізацыя. У нейкай ступені адлюстраванне тэатральнага працэсу, ва ўсялякім выпадку зруху ў галіне акцёрскай...
“Сакавіца-98” афішай адрознівалася ад папярэдніх толькі адным: пашырэннем геаграфіі да Вілейкі. Тамтэйшыя жыхары сустракалі Рускі тэатр з асобнай праграмай. У астатнім усё рухалася па звыклых рэйках. Майстроў прадстаўлялі Л.Румянцава, В.Клебановіч, В.Кавалерава, Б.Герлаван, Г.Гарбук, У.Шэлестаў. Разам з імі узнагароджвалі рэжысёраў, партнёраў і нават дэбютанта-драматурга. Наогул, як заўсёды амаль усіх. Прыгадваю гэта не таму, што шкада прызоў не, не шкада, няхай і болей будзе. Але трэба разумець адноснасць крытэрыяў і не раздзьмухваць “лепшыя спектаклі” як бурбалкі...
Яшчэ адна адметнасць афішы удзел у “Сакавіцы” двух прыватных тэатраў: гомельскага Незалежнага і антрэпрызы “Тэатральныя зоркіАдсюль вынікае прызнанне іх дзейнасці на дзяржаўным узроўні.
Аднак ад прыемнага давядзецца перайсці не да самага прыемнага. Бо прызы прызамі, атворчасць творчасцю. “Сакавіца-98” канстатавала здраб-
NJUI ТЖМ/1ШПІПРЛІРСУ *
ненне патрабаванняў ды намаганняў. У бальшыні спектакляў адсутнічала сцэнаграфічнае рашэнне, а рэжысура нагадвала аб сабе млявай “разводкай” акцёраў. Сцэну запаўнялі сталы, ложкі... побыт, побыт і яшчэ раз побыт, без намёку на вобраз, метафару, часавую канкрэтнасць. Выязныя пастаноўкі з дэкарацыяй “на падборы”.
Самы відовішчны, касцюмны спектакль “Таленты і паклоннікі” тэатрастудыі кінаакцёра з маляўнічым заднікам і ліхтаром, як атрыбутамі старажытнага тэатра, радаваў вока. Але ягоны штучны свет, штампаваная рэжысура і акцёрскі найгрыш выглядалі сумнай састарэлай хрэстаматыяй, ілюстрацыяй да школьнага Астроўскага.
Чамусьці нашаму тэатру бракуе адчуванне стылю пэўнага часу. Акцёры і асабліва рэжысёры надзвычай глухія да сатканай танчэйшымі ніцямі атмасферы даўняй і нядаўняй гісторыі. He чуюць танальнасці розных дзесяцігоддзяў, не бачаць іх колераў і гукаў, не прыкмячаюць асаблівай манеры паводзінаў людзей. Замест гэтага сцэну запаўняе агульнапрыняты, стандартны побытавы набор: стол, буфет, ложак, скрыні. Псіхалагічная складанасць стасункаў замяняецца ўнутранай ці знешняй схільнасцю да акцёрскай істэрыі. Гэта асабліва выразна акрэслілася на фестывальных спектаклях “Пяць вечароў”, “Двое на арэлях”. Іншы раз катэгорыя “часу” замяняецца лубковым стылем, кшталту “Парфёна і Аляксандры
У ПОШУКАХ СТРАЧАНАГА ЧАСУ
А.Валодзін рэдка ўвасабляецца сёння на сцэне. Асабліва яго раннія, “неарэалістычныя рэчы: “Фабрычнае дзяўчо”, “Пяць вечароў ”, “Старэйшая сястра”, якія адасобіць ад атмасферы канца 50-х пачатку 60-х немагчыма. Няпросты тып зносінаў, замкнёнасць герояў, недарэчныя ў жыццёвым плане лёсы, недамоўленасць дыялогаў і давер чалавеку адметныя рысы валодзінскай паэтыкі. “Пяць вечароў”, названыя калісьці “п'есай жыцця”, прынцыпова “безжанравая” рэч, напісаная сцэнарна, без устаноўкі на пэўную жанравую мадэль. Бо стваралася ў той час, калі жыццю надаваліся непрадказальнасць, жывая творчасць, калі яно пазбаўлялася “жанраў” сацыяльнага існавання. Сённяшняя сацыяльна-духоўная сітуацыя схільна, наадварот, да рытуалізацыі, да замацавання формаў, таму выбар “Пяці вечароў” да пастаноўкі вызначаўся, хутчэй, цягай да рэтра (як у фільме М.Міхалкова), а не пераклічкамі з сучаснасцю.
Але вось гэтага “рэтра”, як паветра, атмасферы, духу і стылю часу пазбаўлены спектакль М.Абрамава ў першай прыватнай антрэпрызе “Тэатральныя зоркі”. Е н безаблічны, празаічны, стылёва “сцёрты”. Валодзінскія героі “паза часам” ператвараюцца у плоскія постаці. Іх не ратуе ігра добрых артыстаў В.Клебановіч і У.Шэлестава.
Калісьці “Пяць вечароў” з іх паралельнасцю разгортвання лёсаў, цякучасцю характараў, дакладнасцю жыццёвых назіранняў, простай мовай, нараджалі глыбокі гістарычны падтэкст. А зніжэнне сацыяльнага статуса персанажаў
драмы (шафёр, прадаўшчыца, тэлеграфістка) успрымалася гімнам індывідуальнасці, непаўторнасці чалавека, незалежнага ад грамадскай пасады. Са спектакля М.Абрамава года 1998 знік падтэкст, а з ім гістарычнасць лёсаў, паэзія. Унутраны свет сённяшніх герояў роўны іх непрыкметнаму сацыяльнаму статусу, і таму гісторыя Тамары і Ільіна з лёсу пакалення пераўтвараецца ў гісторыю запозненага кахання адзінокага небаракі з Г Іоўначы і старой дзеўкі, што згубіла ў штодзённым ліхалецці жаночае абаянне.
Напрыканцы 70-х М.Міхалкоў, здымаючы “Пяць вечароў”, тонка ўгадаў хісткую стылістыку твора, яго месца паміж п’есай і сцэнарыем. Духоўны вопыт дзесяцігоддзяў адгукнуўся псіхалагічна вытанчанай ігрой акцёраў Л.Гурчанкі і С.Любшына, нервовай рафінаванасцю іх персанажаў. У спектаклі антрэпрызы героі душэўна глухія. А навязлівы паўтор кінематаграфічнага малюнка маладой парай (Л.Абрамава, А.Кізіна) выклікае няёмкасць. Адно толькі месца кранае па-сапраўднаму, калі Тамара (В.Клебановіч) у канцы другога вечара, не вытрымаўшы новай страты Ільіна, трымае доўгую паўзу, па інерцыі накручвае бігудзі, а затым б’ецца ў істэрыцы.
Е сць творы драматычнага мастацтва, якія вы.магаюць саліравання, віртуознай тэхнікі вялікай формы. Такой п’есай з’яўляецца “Двое на арэлях” У.Гібсана. Е н і Яна, былая танцоўшчыца і пазбаўлены практыкі адвакат, два закінутыя адзіноцтвы аднойчы сустрэліся. Абодва перажываюць душэўны злом на мяжы сталасці, расчараваныя жыццём, абодва глыбока няшчасныя і прагнуць чалавечай цеплыні і паразумення. Адна толькі розніца паміж імі: у Джэры ёсць мінулае, і ён жыве ім, а ў Гітэль ёсць толькі сучаснасць.
Вобраз гэтай п’есы мост. Невыпадкова Джэры так любіць гуляць начамі і даследаваць масты. Героі п’есы пібы спыніліся на адным з іх: вярнуцца назад, можна перайсці на другі бераг і пачаць новае жыццё, амо ■ кінуцца ў вір. Кожны з іх выбірае ўласны шлях.
Спектакль мададзечанскага тэатра ў пастаноўцы М.Мацкевіча надта традыцыйны. Яму бракуе вобразнасці. Сцэна ўмоўна падзелена на дзве часткі выгарадкі жылля герояў. Безаблічная шэрая карцінка побыту не афарбавана колерам, прыкметамі часу ці індывідуальнасці персанажаў. Гарадскі пакой увогуле. Выдатная актрыса В.Кавалерава, якая ўмее сыграць увесь спектакль без слоў, на гэты раз занадта захапілася эмоцыяй унутранага зрыву, нябачнай істэрыкі. Яе існаванне на сцэне трапяткое, нервовае. Вялікай псіхалагічнай школай зрабілася роля Джэры для акцёра Я.Іўковіча (і ён вядзе яе годна). За іх дуэтам часам цікава назіраць. Але нейкай глыбіні, дыхання, свабоды саліравання не хапае. Дуэт усё ж такі дастаткова вучнёўскі ў адносінах да п’есы: тэкстам авалодалі, правільна выконваюць штрыхі, але казаць аб “інтэрпрэтацыі” не выпадае. Галоўная тэма твора адзінота сыграна неяк усярэднена, адзіноцтва не адчута душою, што перажыла адчай “бедных людзей” Дастаеўскага. А менавіта да іх апелюе Гібсан. Таму акцёры, нягледзячы на расцягнутасць дзеяшія (спектакль доўжыцца амаль тры гадзіны), нібы слізгаюць па паверхні. Чуеш знаёмую мелодыю, але яна душу не кранае.
ІШІТЖМіІШПШШУ
МАНЯ+ВАНЯ=ЛЮБОУ
ршлжшшгммііху
Затое спектакль “Парфён і Аляксандра” не толькі выводзіць з раўна* вагі, але і выклікае абуральныя пачуцці. Хроніка шчаслівага мнагадзетнага сямейства прадстаўлена Б.Герлаванам і В.Раеўскім з іроніяй, як аб’ёмны маляваны дыван, прымітыўны лубок: заслоначкі лубочнай скрыначкі адчыняюцца... а там ложак у фальбонках, кілім на сцяне і стрэльба. Вось там, у ложку, і адбываюцца асноўныя падзеі сем немаўлят зачынаюцца пад буркатанне галубкоў. Пікантнасць гісторыі надае тая акалічнасць, што мужу за пяцьдзесят, а жонцы каля дваццаці. Адзначым — для сусветнай літаратуры гэта ўвогуле не нагода для драматызму...