• Часопісы
  • Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў  Таццяна Ратабыльская

    Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў

    Таццяна Ратабыльская

    Выдавец: Каўчэг
    Памер: 232с.
    Мінск 2000
    50.72 МБ
    Але ў “творы” М.Манохіна і ў спектаклі купалаўцаў на гэты факт нанізваюцца ўсе банальнасці, якія можна толькі сабе ўявіць: што шчасце бабы ў сям’і і дзецях, што на радзіме лепей, чым у круізе, што вартасць мужа залежыць не ад узросту, а ад працаздольнасці пэўнай часткі цела, ды й увогуле колькі трэба сыходзіцца на тыдзень сямейнай пары? I ці абавязкова даводзіць
    * супружніцу да аргазму? Вось так...
    Душна. Моташна, Можна сказаць: прыехалі. Здзяцінелі да мяжы ідыятызму.
    А многім гледачам падабаецца. А чаму не? выхаваны на формуле Маня + Ваня=любоў, на “жду ответа, как соловей лета”, на ружовых пысках у аблямоўцы чырвонага сэрцайка. Вядома, спадабаецца у мексіканскіх серыялах і не тое ўбачыш.
    Такім чынам, бестселер М.Манохіна крочыць па краіне. Ужо ўтрох тэатрах пастаўлены. У купалаўскім спектаклі іграюць фенаменалыіа арганічныя акцёры: Г.Гарбук (ён быццам і не іграе, а жыве, лагодны, спакойны, наіўны мужык, што засумаваў па каханні і шчасці) і Ю.Міхневіч (яе Аляксандра не пошлая, а сталая жаночай прывабнасцю, наіўнай чароўнасцю). Арганічнасць акцёраў увогуле часткова “здымае” пошласць тэксту, са сцэны ліецца цеплыня. Але куды падзецца ад яе ліпкай банальнасці, прымітыўнасці? Як забыць, выкрасліць з памяці Чэхава, Мрожака? Наогул. як напрыканцы XX стагоддзя пазбыцца падобнага ачмурэння?
    КАЛЯРОВЫЯ СНЫ
    He, лепш крыкнуць “Ад вінта!’’, прапаўзці на карачках пад грымучую “Дусю, Дусю”, абтрэсціся і “папрыколвацца” ў духу “Розыгрышу”. Так і робяць, атрасаючы штодзённае ачмурэнне героі маладзёжнага спектакля Тэатра-лабараторыі нацыянальнай драматургіі ў пастаноўцы В.Растрыжэнкава. Менавіта гэты спектакль і дэбют маладога драматурга сталі глытком свежага паветра ў фестывальнай афішы “Сакавіцы”, яе “бярозавым сокам”.
    У паўпусты дом, які какетліва азірае госця, урываюцца “джэнтльмены з вялікай дарогі” і трымаюць маладую жанчыну пад пагрозай насілля. Напружана, дэтэктыўна пачынаецца п’еса С.Кандрашова і спектакль Вольнай сцэны. Трывіяльная, але ад гэтага не менш жахлівая пагроза насілля, аднак,
    
    аказваецца бліскучым розыгрышам. У ім “купаюцца” гаспадар дома малады бізнесовец Аляксей (І.Сігоў) іягоны кранальна-правінцыйны дзевер (М.Рабычын). Прыбываюць новыя госці, а значыць магчымы і новыя розыгры, шы. Падобныя “прыколы” сталі другім жыццём населыіікаў дома, своеасаблівым наркотыкам. Толькі гэтыя жорсткія гульні ўзбуджаюць энергію, смак існавання. У астатні час сябры разняволена п юць каньяк і млява дыскутуюць. Аднак у гэтых гульнях ёсць свае ахвяры. I для іх розыгрыш не проста экзатычны балаган, але па-сапраўднаму перажыты тэатр жорсткасці. Прычым ахвяры і каты могуць мяняцца месцамі.
    Адметнасць п’есы сучасная мова, модны стыль зносінаў, дзе жаргон і прыколы набываюць кшталту азбукі морзе, якую не трэба разгадваць маладзёжнай трупе. Дзеянне разгортваецца не просталінейна, не банальна. Бачанне гледача, вугал, пад якім ён глядзіць, увесь час мяняецца: мы то самі становімся ахвярамі розыгрышу, то ведаем пра планы прыдумшчыкаў, то зноў гатовыя паверыць ім і падмануцца.
    Маладыя артысты не проста арганічна існуюць у вадакруце п’есы * Кандрашова, але ствараюць яркія, запамінальныя тыпы, характары. Гэта перш за ўсё Дзіма ў выкананні М.Рабычына са спрытам і жаргонам крымінальніка і адначасова бясконцым абаяннем прыроджанага коміка і трапяткой душой паэта. Ен сябруе і слугуе гаспадару дома па мянушцы Граф (І.Сігоў) расчараванаму “мясцоваму джэнтльмену”, каралю розыгрышаў. Несумяшчальную пару складаюць спакуслівая жанчына-драпежніца Святлана (А.Гудкова) і небарака паэт з далікатнай душой (Д.Бойка), які трымаецца за яе спадніцу. Загадкавым Пячорыным, ііябачным дырыжорам падзсй выступае ў другім акце ўпэўнены ў сабе, цынічны доктар Антон (У.Іваноў). Кантрастныя тыпы жанчын ствараюць Л.Арцімовіч і Л. Сідаркевіч. Адна бязвольная, мяккая, усёдаруючая жонка Аляксея, другая сяброўка доктара, выбуховы гулец па жыцці.
    Бліжэй да фіналу розыгрышы робяцца больш жорсткімі, бязлітаснымі. Мяжа рэальнасці і гульні ссоўваецца, падобна п’есам Ж.Жэнэ, ці гульням у замкнёнай прасторы Ф.Дзюрэнмата.
    Апошняе кола выпрабавання герояў рулетка з сапраўдным пісталетам, калі на кон пастаўлена жыццё. Пад халоднае дула змог стаць і перажыць прадсмяротную хвіліну толькі блазнюк і алкаш Дзіма. Астатнія хто спалохаўся, хто згуляў на публіку. Санча аказаўся Дон Кіхотам. Блазенства на фоне цынізму становіцца рысай нашага часу.
    Другім прарывам у мову сучаснасці з’явіўся спектакль гомельскага Незалежнага тэатра “Дом для зачаццяў” К.Драгунскай (пастаноўка У. Караткевіча). Е н вылучаўся вобразна вырашанай прасторай і шматзначнасцю дэталі на сцэне.
    “Сад ты мой, сыраегавы” ўскліквае, прыгаворвае час ад часу Начлегаў, уладальнік дома недарэчны, з дзівацтвамі і тэатральнай патэтыкай тып (С.Чугай) і з замілаваннем перабірае рэчы, удыхае пах старызны з куфра,
    * шштжвдмшрда
    пілуе дошкі, прыслухоўваецца да гукаў музычнай скрынкі, выцягвае аднекуль самавар. Для другога персанажа, бамжа Восеньскага Стральца (А.Троіцкі) “сад-занядбаны рай” звязаны з іншым: сапраўднымі яблыкамі, што раскіданыя па сцэне, пустой бляшанкай, памерлай птушкай, старым веласіпедам. Для кілера Скай (Т.Булгакава) жыццё гэта швейная машынка “Зінгер”, “Піянсрская праўда” і клубніка ў кошыку.
    Раптам сцэнічна зайграла “натуральнасць” прадметаў. Бо за кожным з іх цэлы аповед пра час, пра лёс, дзяцінства. Гэта тыя каменьчыкі ўспамінаў, пукатыя, быццам у сюррэалістычным сне, якія і складаюць жыццё пакалення. Мова п есы, як і прадметы на сцэне, метафарычная, чэпкая.
    Занядбаны хворы сад, дзе гінуць птушкі і сабакі, які ўвогуле “насяляць забараняецца”, мссца жыхарства бамжоў, рэкета і эмігрантаў, ператвараецца ў вобраз краіны. Яе продажу, “інвентарызаціі” жыхары саду спрабуюць супрацьпаставіць сваю малую ўтопію Дома-саду, Сям’і, як няздзейсненай мары ўсіх персанажаў. Пад гул верталётаў яны п’юць гарбату з самавара, сустракаюць Новы год, сутаргава імкнуцца распавесці гісторыю свайго жыцця, унесці ў знішчальны аўтаматызм існавання каляровыя каменьчыкі ўспамінаў. Спектакль гучыць шчымлівай трагедыйнай нотай. Але яго фінал з гульнёй літары Ы і Т, якія нарэшце склаліся ў слова ТЫ, пакідае надзею, надзею па магчымы дыялог паміж людзьмі, звязанымі адным гістарычным лёсам і агульнымі вобразамі юнацтва. Памяць вельмі выборлівая. Тое, што ўспомнім мы, будуць ведаць і нашыя продкі.
    Другі раз адкрыццём “Сакавіцы” становяцца сучасныя драматургі: беларусы Д.Бойка, С.Кандрашоў, масквічка К.Драгунская. Акцэнт з акцёрскай творчасці перамяшчаецца на літаратурную аснову. Сёлетнія ўдачы звязаны менавіта з ёй.
    1998 г.
    4 с^тлсЯл^.
    Герменеўтыка як галіна філасофскай навукі аб інтэрпрэтацыі асабліва актуалізавалася напрыканцы XX стагоддзя. Яна паўплывала на гуманітарныя навукі, стала апошнім метадалагічным накірункам літаратуразнаўства, тэатразнаўства.
    Самое паняцце азначае вытлумачэнне, інтэрпрэтацыя і паходзіць ад імя грэчаскага бога Гермеса. Сярод іншых алімпійскіх багоў Гермес выконваў функцыі пасланца, перадатчыка боскай волі людзям, ён быў мастком сувязі паміж нябёсамі і зямлёю, такім чынам, у нейкім сэнсе інтэрпрэтатарам.
    Але прычым тут сучасная драматургія? У тым і справа, што сучасная драматургія, на мой погляд, самым непасрэдным чынам развіваецца ў рэчышчы герменеўтыкі. Больш за тое, наш час вылучыў “другаснасць” у якасці асноўнай мастацкай ідэі. Гульня выпрацаванымі стылямі мінулых эпох, пляценне ўзораў па канве знаёмага мастацкага вобраза, адкрытыя ці прыхаваныя цытаты, скарыстанне чужых сюжэтаў, герояў, гульня з імі, з моўнымі радамі — усё гэта характэрныя рысы мастацкага мыслення нашага часу. I беларуская драматургія займаецца, галоўным чынам, інтэрпрэтацыяй, герменеўтыкай.
    Сусветная культура для мыслення XX стагоддзя — прынцыпова адкрытая сістэма, існуе ў адной плоскасці, у адным хранатопе — сучаснасці. Адзначым, для беларускіх аўтараў асноўным герменеўтычным аб’ектам з’яўляецца не столькі сусветнае мастацтва, колькі беларуская старажытнасць: гісторыя, мемуарыстыка, літаратура, тэатр.
    Мяне доўгі час непакоіла пытанне размывання межаў паміж п’есай і інсцэніроўкай. I сапраўды. Нашыя драматургі нават забыліся на такое слова, як інсцэніроўка. Пераклад на драматургічную мову чужой аповесці ці казкі называецца п есай. Нават сталі “інсцэніраваць” чужыя п’есы. Канешне, за стварэнне п есы Міністэрства культуры плаціць больш грошай, чым за сцэнарый, таму лепей усё назваць п’есай. Але справа не толькі ў меркантыльнай зацікаўленасці. Праблема глыбей. Інсцэніроўка — лібрэта — мантаж сталі асновай драматургічнага мыслення. Яно жывіцца не пошукам актуальнай праблематыкі, сучаснага сюжэта, не спробай ухапіць і зафіксаваць рэчаіснасць, а іншым — гульнёй кантэкстамі розных літаратурных мікрасветаў. Натхненне аўтараў і эксперыментальны пошук тычацца прыёмаў інтэрпрэтацыі, пошуку парадаксальных сувязей паміж разнароднымі мастацкімі адзінкамі.
    На сённяшні дзень можна вылучыць некалькі тыпалагічых мадэляў герменеўтычнай драмы.
    1)	Рэпрадукцыйная, ці “натуралістычная” мадэль. Па сутнасці, маецца на ўвазе прамы пераклад на іншую мову мастацтва, перавод у іншую форму дыялога, а значыць гульні першага ўзроўню, празаічных, эпічных ці паэтычных твораў іншых аўтараў. Прыкладам могуць служыць такія п’есы, як “Трыстан і Ізольда” Сяргея Кавалёва, “Саламея і яе амараты” таго ж аўтара, “Hoc"
    * ШШТЖРШМШРЖУ
    ШІТЖРШШПМЦХГ
    Пётры Васючэнкі, “Загубленая душа” Уладзіміра Граўцова. Тут галоўнае — індывідуальныя акцэнты і літаратурна зафіксаванае тлумачэнне чужога твора і ўласнай прысутнасці у ім. У дадзеным накірунку асабліва любіць працаваць Сяргей Кавалёў. Імя гэтага маладога беларускага драматурга не сыходзіць апошнім часам з тэатральных афіш драматычных і лялечных тэатраў. Е н быў калі не самым любімым, дык самым іграемым драматургам года. Акрамя драматычнай творчасці, Сяргей Кавалёў займаецца літаратуразнаўствам, чытае лекцыі па гістоыі старажытнай беларускай літаратуры.
    Гэта таксама новая рыса сучаснай драматургіі. У беларускую драму прыйшло новае пакаленне, адметнае “універсітэцкімі” прыхільнасцямі. Гэта навукоўцы, выкладчыкі, даследчыкі. Маю на ўвазе яшчэ імёны Пётры Васючэнкі, Ігара Сідарука, Сяргея Кандрашова, Міраслава Адамчыка, Максіма Клімковіча і іншых. Прыкутасць да сялянскага менталітэту беларускай драмы трохі разбавілася пакаленнем своеасаблівых “эстэтаў”.