Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў
Таццяна Ратабыльская
Выдавец: Каўчэг
Памер: 232с.
Мінск 2000
Н всё-такн спектакль заканчнвается человеческнм еднненнем двух одннокнх людей, для каждого нз которых лнцедейство — лншь форма зашнты от убогостн жнзнн н беспросветного однночества. Персонажн Кафановой м Кашеева могут ловчнть, нграть, врать, мечтать н самн не замечают, что вся нх жнзнь проходнт на этой неотесанной скамейке.
Хотела напнсать что-то о советской “скамеечной” жнзнн, но вдруг вспомннла, что в прошлом году на этой же сцене тоже вокруг скамейкн талантлнво разыгрывалнсь человеческне драмы, но уже в амернканской пьесе Э.Олбн “Что случнлось в зоопарке” в постановке режнссёра 4-го курса Андрея Гребёнкнна. Н там скамейка становнлась неслучайным местом встречн случайных людей. Так что не мы однн... жнвём на скамейках.
Говорят, Амннате Дномбане прочат место главного режнссёра Нацнонального театра Малн, откуда она родом, где работала актрнсой, а в Беларусь прнехала за другой “мужской” профессней н овладела западным театральным мышленнем.
Другой спектакль выпускннцы БелАН Валентнны Цагойко “Любовь зла” по пьесе С.Шепарда можно увндеть на сцене Альтернатнвного театра в нсполненнн актёров Театра-студнн кнноактёра. К честн Альтернатнвного театра надо сказать, он не первый раз предоставляет свою сцену начннаювцнм. В прошлом году, скажем, однн нз студенческнх спектаклей “Комедня” по Марашевскому н Алехновнчу с учебной сцены перешёл в постоянный репертуар театра.
ТШМПШЙІШІОМ
шша
B отлнчне от волевой, продуманной до мелочей режнссуры Амннаты, почерк В.Цагойко — мягкнй, как бы незаметный. Возможно, что для этой « нервной, чувствнтельной пьесы Шепарда более снльное обузданне режнссёрской формой, oujyiijeHHe “скелета" спектакля было бы кстатн. Но для меня “Любовь зла” ннтересен как повод для нных размышленнй.
Спектакль задумывался как рассказ о любвн. Но её снова, как н в “Скамейке ”, — нет. Теперь уже — невольное отсутствне любвн, незапрограммнрованное. Может быть, мы слншком преуспелн вграть на сцене, ошушать в жнзнн, отгадывать в подтекстах отсутствне чего-лнбо: любвн, свободы, духовностн. Налнчне же, полноту чувств, страстей разучнлнсь не только нзображать, но н прожнвать в реальностн. Н поэтому, несмотря на разработанную режнссёрскую партнтуру, несмотря на опытных актёров П.Юрченкова н Л.Мордачёву (которая когда-то так тонко нграла “любовь” в “Бумажном патефоне ”) в спектакле о любвн нет страстн. А есть снова невольное лнцедейство героев. Перед собой н друг перед другом. Сводные брат н сестра, по маятннку страстн то бегушне от себя, то магннтом чувств прнтянутые к обіцему временному прнстаншцу, в спектакле выглядят слншком усталымн, бесчувственнымн. Н только человек “вне страстн” Мартнн (В.Кагцеев) естественен на сцене.
Думаю, “бесчувственность” современной сцены — это не чья-то внна, скорее пснхологнческое, эмоцнональное состоянне современннка. Так взорвётся лн чувственный вакуум нашей сцены? Нлн за внртуозным лнцедейством однвх, н ннертным “театром для себя” другнх останется пустота?
1992 г.
ДЫПЛОМНЫЯ СПЕКТАКЛІ
Адна з традыцыйных рыс беларускага тэатра — сакавітасць мовы, павага да слова, выразнае, рэльсфнае гучанне слова са сцэны. У Беларускім тэатральна-.мастацкім інстытуце (цяпер — акадэмія мастацтваў) заўсёды была моцная школа майстэрства сцэнічнай мовы. Гэта пацвярджаюць шматлікія ўзнагароды, якія прывозяць студэнты з конкурсаў па-за межамі рэспублікі. А чатыры гады таму ўзнікла ідэя набраць курс з пашыранай спецыялізацыяй: акцёр драматычнага тэатра, кіно і чытальнік, г. зн. скіраваць студэнтаў менавіта на мастацкае слова на сцэне. Сёння мы ўжо маем, дзякуючы Г.Дзягілевай, паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зьніч ”, маем нават свой Міжнародны фестываль монаспектакляў. I, гледзячы “Белы сон” з Г.Дзягілевай, ці « “Дзіця з Віфлеема” з Т.Мархсль, ці “Дабравесце ад Уладзіміра” з В.Шушксвічам, ці “Яго сны” з С.Жураўлём, мы пераконвасмся, што мастацтва расказу, уменне ствараць унутраную і знешнюю форму слова, тэксту, — сапраўды творчая, самастойная і ўласцівая беларускай сцэне галіна.
I вось сёлета першы выпуск акцёраў-чытальнікаў уваходзіцьу тэатральнае прафесійнае жыццё. Мастацкі кіраўнік курса прафесар Андрэй Каляда, аўтар кніг па мастацтву чытання, культуры вуснай мовы, так тлумачыць з яўленне гэткай спецыялізацыі: “Беларусы маюць багатую, вядомую ў Еўропс літаратуру: пачынаючы з М.Гусоўскага, С.І Іолацкага, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча — да шырока вядомых сёння У.Караткевіча, Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, А.Разанава і іншых выдатных паэтаў і празаікаў. Ды толькі гэты скарб дрэнна ведаюць нават самі беларусы. Прымусіць прачытаць гэта багацце — немагчыма. А вось адкрыць для гледача і слухача хараство і глыбіню літаратурнага твора, аўтарскага паэтычнага стылю, данесці да людзей слова жывое, напоўненас думкай і эмоцыяй акцёра, чалавска, — мэта пачэсная і цяжкая”.
Курс мае багаты і разнастайны рэпертуар. Студэнты яшчэ вясной 1993 года пачалі іграць “на гледача” свой першы дыпломны спектакль — вадэвіль “Бяда ад пяшчотнага сэрца ”. Потым да яго дадаліся “Святая палачанка”, “Старыя жарты на свежай саломе” і “Нора”. Апроч таго, кожны акцёр мае сольную чытальніцкую праграму.
На маю думку, самым цікавым і выразным спектаклем выпускнога курса зрабілася “Нора ”. П’есы Г. Ібсена — шматслоўныя, размоўныя, слова тут — галоўны сродак выразнасці, галоўны аргумент у спрэчках персанажаў. Таму Ібсен такі складаны драматург пры ўвасабленні на сцэне, тым больш што мова ягоная не будзённая, не побытавая, а прыўзнятая, рамантычная, прыгожая. “Нора’’ Г. Ібсена на сцэне Вучэбнага тэатра ідзе ў беларускім перакладзе А. Каляды (пастаноўка В.Баркоўскага). Гэта стрыманы, можна сказаць, ціхі спектакль. Рытм ягоны — менавіта ібсенаўскі, павольны. Музыка, белыя і блакітныя колеры гасцёўні, дзе разгортваюцца падзеі, адчуванне чысціні і ўтульнасці... Ідылічнасць атмасферы сямейнага жыцця-святла, казкі
ТЖМОМ Ш4І0ПЛ
падкрэслівае цацачная хатка з лялечнымі фігуркамі, якую аднекуль прыносіць Нора. У выкананні маладых акцёраў А.Ката, і А.Баяравай Торвальд і Нора — закаханая шлюбная пара. У першай дзеі Нора, як нявеста, апранута ў белую сукенку. Хельмер Торвальд у выкананні А.Ката — абаяльны ўзорны муж і служачы. Калі Нора і Торвальд сустракаюцца на сцэне ўпершыню, яна не кідаецца насустрач мужу, а маляўніча сядзіць на белай канапе з прыгожа закінутай галавой. Іх пацалунак — не звычайны знак прывітання, a падкрэслена-сексуальны. Паміж імі ёсць узаемаразуменне, ім падабаюцца вытанчаныя любоўныя гульні.
Паводле сюжэта Хельмера толькі-толькі павысілі па службе, і ён прызвычайваецца да новай ролі — дырэктара банка. У інтэрпрэтацыі маладога акцёра Торвальд высокі, танклявы, строгі чалавек, модна апрануты, які шчырую закаханасць у жонку спалучае з неверагоднай грэблівасцю. Е н разумны і, здаецца, ведае тайну сваёй жонкі і чакае яе прызнання. I, мабыць, сам не здагадваецца, якія цынізм і жорсткасць уздымуцца ў ягонай душы ў экстрэмальнай сітуацыі.
У Норы (А.Баярава) адчуваецца нейкі надлом. Калісьці яна ўвайшла ў ролю самаадданай жонкі з рамантычнай тайнай і цяпер пакутуе ад гэтага. Вядома, сёння прычына разладу ў гэтай сям’і здаецца нам да смешнага несур’ёзнай. Але ж галоўнае — моцныя перажыванні людзей, глыбокая драма чалавечых адносін.
У спектаклі стары вэксаль Норы — гэта “непрыгожы” твар сапраўднага жыцця, у якое так не хочацца акунацца галоўным героям. Працягваць каляднае свята існавання куды прыемней, чым зірнуць праўдзе ў вочы. Калі Торвальд кажа, што ў іх адносіны ўвайшло нешта непрыгожае — думкі пра смерць, у яго нават пальцы курчацца.
У спектаклі мізансцэнічна абмаляваны момант падзення, разбурэння шчаслівага лялечнага дома. Калі ў гэтым доме з’яўляецца Крогстад, Нора стаіць на высокім крэсле і “з вышыні” пальчыкам паказвае яму на дзверы. Пасля, усведамляючы ўласную віну, падман, літаральна “падае з нябёс” на рукі Крогстаду, страчвае прытомнасць. А затым яшчэ доўга, вельмі доўга верыць у калядную казку жыцця, верыць, што ўсё будзе добра, што навакол — добрыя, мілыя людзі.
Фінальную сцэну акцёры іграюць без “маскарадных” касцюмаў: Торвальд — без фрака (які прымушаў яго быць джэнтльменам), Нора скідае сукенку для “Тарантэлы”. Цяпер і душа Торвальда, здаецца, негліжэ, ён выглядае зусім іншым чалавекам: абыякава-цынічным эгаістам. Пасля таго як небяспека мінула, Торвальд спальвае злашчасны вэксаль, і ягоныя рукі робяцца чорнымі ад попелу. Вяртання да свята не будзе. Ролі памяняліся. Цяпер Хельмер баіцца маўкліва застылай жонкі, а Нора зрабілася жорсткай, як Торвальд, — не даравала мужу, пайшла.
Апошняя сцэна пакуль што не вельмі пераканальная, маладым акцёрам нестае сцэнічнага вопыту, каб паказаць складаны момант, калі жыццё разбу-
раецца, маскі скінуты, чалавеку няма за што схавацца. Вось гэтай збянтэжанасці, разгубленасці душы ўвасобіць акцёрам не ўдалося.
Вясёлы вадэвіль Салагуба “Бяда ад пяшчотнага сэрца” (рэжысёр Б.Утораў, ён жа за раялем) сыграны маладымі акцёрамі па ўсіх правілах мастацтва камедыі: лёгка, зграбна, з куплетамі, скокамі, гумарам. У гэтым спектаклі знайшлі сябе, знайшлі адметную рысачку персанажа практычна ўсе ягоныя ўдзельнікі. Нявесты, іх у спектаклі тры: Маша — А.Баярава, Каця — І.Загароўская, Насця — Л.Чумакова, усе вельмі розныя і ўвасоблены актрысамі з тонкім адчуваннем жанру. Маша А.Баярава — вутлаватая, дзікаватая няўмека ў ружовай сукенцы, але і ў гэтай сутулай, насупленай дзяўчыне шчодралюбны Саша змог убачыць увасоблены ідэал кахання, сваю мару.
Каценька І.Загароўскай — у кароценькай белай сукенцы, з чырвонымі банцікамі ў косках — лётае па сцэне нібыта матылёк. Актрыса, здаецца, створана для вадэвіля: зграбная, гарэзлівая, свавольная. Ігра актрысы выразная, дакладная. Маналогі яе гераіні — гэта тырады спрактыкаванай какеткі, якая ведае сабе цану.
Насця А.Чумаковай — найбольш “натуральная” з усіх гераінь. Ды гэта і зразумела: беднай сіротцы нічога іншага і не застаецца, як быць сумленнай і сардэчнай. Хоць у шчырасць яе не вельмі і верыш: мабыць, гэта таксама своеасаблівая маска, якую Насця ўмее насіць? Ніводная актрыса не забываецца, што іграе ў жанры вадэвіля. А ў ім усё ўтрыравана. Наіўнасць — дык безаглядная, да бязглуздзіцы, закаханасць — дык да вар’яцтва. Саша (А.Кот) з’яўляецца ў спектаклі са словамі: “Тата, абдымі мяне!”, але ж ён сам, здаецца, гатовы абняць увесь свет. Е н здатны кахаць і Машу, і Каценьку, і Насцю, і штораз — па-сапраўднаму, з пакутамі і перажываннямі з-за любой драбязы.