Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў
Таццяна Ратабыльская
Выдавец: Каўчэг
Памер: 232с.
Мінск 2000
Узроставыя характэрныя ролі таксама ўдаюцца маладым акцёрам. Гаспадыня (М.Сусліна) — нібы квочка над сваёй дачушкай... Маці Каці (Н.Краснадубская) — грубаватая, хітраватая і рашучая купчыха-правінцыялка ў чорна-жоўтым балахоне. Акцёры нават ва ўзроставых ролях не баяцца паказаць сваю маладосць, не хаваюць яе. Залатнікоў (І.Сідарэнка) і Гаспадыня круцяцца ў танцы і спяваюць “раманс успамінаў” з няменшым імпэтам, чым нашчадкі. Рэплікі-апарт не толькі ствараюць кантакт з гледачом, але і дэманструюць ледзь іранічныя адносіны выканаўцаў да сваіх герояў.
У гэтым спектаклі ёсць лёгкасць пачуццяў, іранічнасць інтрыгі, уменне акцёраў добра рухацца, спяваць, танцаваць, словам, усё, што трэба для вадэвіля. Кожны персанаж мае свой салідны нумар, сваю рэпрызу. Звычайна гэтыя рэпрызы дуэтныя.
Спектакль “Старыя жарты на свежай саломе” можна назваць беларускімі пацехамі (рэжысёр Г.Давыдзька). Е н нібы сатканы са студэнцкіх жартаўлівых практыкаванняў, канцэртных нумароў-інсцэніровак, беларускіх анекдотаў. Гэтыя анекдоты нанізаны на гісторыю шлюбу Петрака і Марусі. Акцёры Н.Краснадубская (Маці), В.Мацкявічус (Бацька), І.Сідарэнка (Пят-
‘ТЖШШЙІІШ04Й
рок), А.Чумакова (Маруся) адначасова і распавядаюць, і паказваюць казку пра тое, як дзяў^ыну-гультайку жаніх працаваць навучыў. Але ў старую казку ўплятаюцца сучасныя рытмы, словы, прыкметы жыцця: ад рэкламы педзігрыпал да фанаграмы беларускага рока. Невыпадкова і нацыяналыіыя кашулі акцёры надзяваюць у нас на вачах паверх сучасных джынсаў і спадніц. А беларускі анекдот на самой справе ажыў, зазіхацеў, загучаў сучасным гумарам, у яго ўдыхнулі энергію і азарт. Многія выпускнікі раскрыліся тут менавіта як камедыйныя акцёры: І.Сідарэнка, В.Мацкявічус, А.Кот, Н.Краснадубская і іншыя.
Спектаклі курса А.Каляды адметныя перш за ўсё павагай да слова, гучаннем слова, і многія сцэнічныя эфекты звязаны з эксперыментамі з інтанацыяй і словам. Аднак кіраўнік курса лічыць, што не ўсе ягоныя выхаванцы могуць працаваць акцёрамі-апавядальнікамі, не ўсе атрымаюць кваліфікацыю. Больш за тое, вопыт гэтага набору пераконвае, што не варта набіраць курс з пашыранай спецыялізацыяй. Лепш прыблізна з трэцяга курса з невялікай групай здольных студэнтаў пачынаць займацца паглыблена мастацтвам слова, уводзіць дадатковыя прадметы.
Пакуль жа тыя восем чалавек, што сёлета выйшлі з Акадэміі мастацтваў, невядома дзе знойдуць сябе. Хтосьці будзе працаваць у драматычным тэатры, хтосьці на радыё ці тэлебачанні. Дзяржаўнага размеркавання цяпер няма. Акцёры выходзяць вольнымі мастакамі. I няхай ім свеціць удача і надзея...
1994 г.
Волыа ЛУЖКОЎСКАЯ
Першы раз мяне ўразіла праца гэтай маладой актрысы ў беларускіх вадэвілях “Паваліўся нехта’’ на Вольной сцэне. Яна іграла незадаволенную маладуху, якая пацяшаецца ад нудоты ў адсутнасці мужа з “сарамлівым” манахам. Гэта быў яе дэбют. Е н здзівіў нейкай невучнёўскай адточанасцю ролі. У актрысы не было нічога “наіўнага ”, млявага, капрызнага. Насупраць, яе сцэнічная гераіня — падкрэслена нязграбная, не вельмі прыгожая, з доўгімі рукамі. Востры, амаль гратэскавы малюнак ролі, рэзкія, пластычна нечаканыя паводзіны прымушалі сачыць за ёю, не адрываючы вачэй. Такое адточанас майстэрства і любоў да формы, вострага малюнка, — далёка не заўсёды сустрэнеш у нашым тэатры. Пасля такога знаёмства з актрысай міжвольна пачынаеш з прыхільнасцю прыглядацца да яе творчасці.
У дыпло.мным спектаклі “Шкляны звярынец’’ В.Лужкоўская выглядала зусім у іншай якасці. У антыпаятычнай, беспрасветнай, непрыгляднай атмасферы гэтага падкрэслена не “амерыканскага , а нібы з нашага жыцця спектаклі, маці — у выкананні Вольгі Лужкоўскай была мабыць, самай трагічнай постаццю. Нервовая, неўраўнаважаная, бязмежна забітая жыццём і няўдачамі жанчына гэта, здавалася, жывс з апошніх сіл, здольная на яркія, але кароткія ўсплёскі эмоцый, як апошнія штучныя мільгаценні ля.мпачкі перад поўным згараннем. Сэрца сціскалася ад спачування і страху за разбуранае жыццё жанчыны, што шарахалася ад адкрытых амаль істэрычных пачуццяў да ўнутрана затоенай болі. Гераіня Лужкоўскай не жыла ў паэтычных успамінах, летуценнях мінулага (як уільямскі персанаж), яна не спрабавала ўпрыгожыць жыццё рэчаіснае. Нейкі мізэрны, антыжаночы касцюм, вуглаватыя жэсты, дэпрэсіўны настрой — гаварылі больш аб нашай сучасніцы, чым аб амерыканскай дачцы фермера.
На “Сакавіцы-95” Вольга Лужкоўская паказалася ў ролі Боны, польскай каралевы ў спектаклі “Барбара Радзівіл’’ (паст. В.Мазынскага). У гэтым бясконца доўгім спектаклі з не вельмі вынаходлівай рэжысурай (зацямненні, хаатычныя рухі акцёраў па сцэне) эпізоды з Боннай — крытычныя кропкі закіпання страсцей. У каралеве Лужкоўскай ёсць усё: уладарнасць, дзяржаўны розум, сіла, любоў да сына, душэўная разгубленасць і ўменне трымаць сябе ў
twoitm нтрмжі.
руках.
Актрыса аскетычная ў сродках, яна іграе мімікай, вачамі, рэзка ўскідваючы галаву. Яна ўся — быццам запакавана, зацягнута ў свой вялікапышлівы, чорны, расшыты касцюм, складкі якога яна бясконца папраўляе. У яе не шмат сцэн, але ў двух фінальных эпізодах здаецца, што актрысу літаральна перапаўняюць эмоцыі, яна задыхаецца ў адпушчаным ёй тэксце, у недахопе драматычнага дзеяння на сцэне (п’еса Р.Баравіковай — хутчэй лірычная паэма). Зрываецца голас. Hi матэрыял ролі, ні халаднаваты апавядальны тон спектакля не даюць падстаў для такой празмернасці пачуццяў. Але варта
Т»ЙОМ ІІШОШІ
ацаніць, як яе Бонна, ужо вырашаўшы атруціць Барбару, стаўшы забойцай, папраўляе распатланыя валасы, якія сталі чужымі, цяжкімі, абпальваюць скуру, * рукі...
Відаць, гэта не самая лепшая роля В.Лужкоўскай, але і гэты цень беларускай лэдзі Макбэт дае падставу яшчэ раз пераканацца ў тым, што перад намі рэдкая актрыса, з вялікай будучыняй і выдатнымі здольнасцямі.
Яна працуе не па “наіцію”, ці інстынкту. Яе абаяльнасць — не проста чароўнасць маладосці. Гэта разумная, тонкая, наравістая актрыса, сталы талент, якому патрэбна мастацкая прастора, каб развярнуцца. Гэтай актрысе падуладныя не толькі бліскучы камедыйны рэпертуар, але і тонкія трагічныя ўсплёскі эмоцый Уільямса; узбуйненыя, моцныя душэўныя рухі, воля і энергія трагедыйнага рэпертуару.
На яе можна ставіць Шыллера, Шэкспіра ці Сартра.
1995 г.
Летась Беларуская акадэмія мастацтваў святкавала сваё 50-годдзе...
Некалі Акадэмія (былы Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут) пачыналася з невялічкага гурта энтузіястаў на чале з Е.Міровічам, якія заснавалі будучы цэнтр тэатральнай і мастацкай адукацыі. У 40-ыя гады яны мясціліся спачатку ў педінстытуце, а пасля ў некалькіх пакойчыках Опернага тэатра. I хоць было цесна, халодна і голадна, але ў Тэатральным, апроч вучэбных праграм, вельмі любілі літаратурныя, музычныя вечарыны і студэнцкія капуснікі. Тады Тэатральны нагадваў хатнюю студыю, лабараторыю, дзе гарэў агонь энтузіязму, творчасці і працавітасці...
Сёння выкладчыкі і студэнты таксама працягваюць несці той злашчасны факел энтузіязму. Можа спрацоўвае інстынкт інтэлігенцыі: каб гісторыя не перапыніла цячэнне сваё... Бо ўмовы працы — зневажальныя. Але ж энтузіязм і бляск у вачах за часы 50-гадовай эксплуатацыі прыкметна пацямнеў, пахмурнеў, знасіўся.
Сёння Акадэмія — гэта вялікі кангламерат, кузня кадраў для ўсіх відаў мастацтва, ад станковага жывапісу і дызайну да аператарскага мастацтва, мультыплікацыі і тэатразнаўства. Але размова пойдзе толькі пра тэатральны факультэт (50годдзе якога менавіта і адзначалася), а болып дакладна — пра дыпломныя спектаклі юбілейнага, 1995 года выпуску.
У мінулым годзе з Акадэміяй развіталіся два акцёрскія курсы, група рэжысёраў тэлебачання, курс арганізатараў-прадзюсераў тэатральнай справы, завочнікітэатразнаўцы. Рэпертуарная праграма Студэнцкага вучэбнага тэатра была багатая і разнастайная.
Акцёры з курса Уладзіміра Мішчанчука паказалі спектакль “Фантазіі Фарацьева” ў рэжысуры свайго кіраўніка. Сцэны вырашаліся як сны наяве. Атмасферу сну падкрэслівалі і падвешаныя ў паветры крэслы, і балетная пластыка персанажаў у бясслоўных мізансцэнах-паўзах. Усе героі спектакля (Фарацьеў — А.Грысевіч, Саша — Л.Сідаркевіч, Mauj — Н.Клімчык) фантазіруюць, жывуць у свеце мараў і летуценняў, сноў. Але сны гэтыя больш датычацца мінулага, чым будучыні, яны з адценнем настальгіі па ідэалах маладосці. Спектакль прагучаў, як ціхі, сумны восеньскі верш. Ягоныя паэзія і нягучная лірыка ўспрымаліся як чорна-белае рэтра, нібы ўспаміны пра ўзвышаны строй пачуццяў. П’еса А.Сакаловай была напісана гадоў 10-15 назад. Героі і пачуцці яе сёння выглядаюць некалькі старамодна.
“Пік-нік” Ф.Арабаляў пастаноўцы В.Катавіцкага зроблены ў падкрэслена сучасным, рэзкім, гратэскавым стылі, пры мінімальных сродках выразнасці. Галоўны з іх — светлавы ліхтар за экранам задніка, дзякуючы якому спектакль атрымаў “ценявыя” сцэны-метафары. Бацькі прыязджаюць у акопы наведаць свайго сына, які ваюе невядома з кім. Усё чалавецтва для хлопчыкаў-салдат (іх іграюць А.Гаўрушын і А.Грысевіч) падзялілася на дзве часткі: на тых, хто ведае, што такое вайна, і на тых, хто не ведае. Але для бацькоў (В.Янушка, А.Татава) прыезд да сына — гэта і сапраўды пікнік, дзе можна пакрасавацца, пазабаўляцца, выпіць віна, прадэманстраваць жаночую і мужчынскую прывабнасць, сфатаграфавацца на фоне
ШШШЙ him
палоннага ворага. У персанажаў пластычна падкрэсленыя зграбныя позы, яны апрануты ўмодныя касцюмы, у бацькі — напа.маджаныя валасы... Яны нагадваюць тынажоў французскага вадэвіля. А для “дзяцей-салдат" усё, што адбываецца навакол, — гэта фарс, нібыта ўтрыраваныя, штучныя кадры нямога кіно. Непарузуменне, “глухата” пакаленняў падкрэсліваюцца ў спектаклі кантрастным стылем, розным спосабам акцёрскага існавання на сцэне: вадэвільна-гратэскавым — у бацькоў, псіхалагічна абвостраным, “натуральным” — у дзяцей-салдат.
Вынаходлівая рука рэжысёра лялечнага тэатра адчувалася ў спектаклі “Любоў -— кніга залатая’’ па камедыі А.Талстога. Дэкарацыі ў ім — гэта аплікацыі на стэндзе; касцюмы — зробленыя з поліэтыленавых мяшкоў (рэжысёр І.Мацкевіч). Інтрыга, каханне, гульні і мары — усё тонка ўспрынята лялечным рэжысёрам, які ўмее з “дачыненняў” акцёра і рэчаў (гафрыраванага парыка з паперы, цацачнай шаблі) ствараць вобразы. Камедыя, камедыя-гратэск — вось жанры, у якіх выявіліся здольнасці Д.Цетруашвілі, А.Татавай, В.Янушкі, Н.Клімчык і іншых.