Старонкі тэатральнага жыцця Беларусі 1990-х гадоў
Таццяна Ратабыльская
Выдавец: Каўчэг
Памер: 232с.
Мінск 2000
Адразу пасля экзаменаў акцёры гэтага курса са спектаклем “Пік-нік” накіраваліся на фестываль тэатральных школ у Германію.
Нашыя акцёрская вывучка і школа не засталіся непрыкмечанымі на міжнародным фестывалі тэатральных школ у Патсдаме. Вось што паведаміў кіраўнік курса У.Мішчанчук пралеташнюю вандроўку: “Мыпаслалі для конкурснагаадбору Міжнароднага журы відэакасету. I наш спектакль “Пік-нік”, нетрадыцыйны па форме, рэжысёрскаму рашэнню, і драматургічнаму матэрыялу, быў вылучаны для конкурснага паказу. Мы выступалі ў апошнія дні фестывалю, таму ў абмеркаванні нашай працы прынялі ўдзел амаль усе іншыя прадстаўнікі еўрапейскіх школ і крытыкі. На спектакль набілася столькі народу, што многім прыйшлося сесці на падлогу, у праходах і нават на пляцоўцы. Спектакль меў поспех. Прызоў аніякіх не ўтваралася, але нам у знак сімпатыі падарылі карзіну руж і многа шампанскага.
На абмеркаванні крытыкі і педагогі розных краін адзначылі беларускую школу побач з гамбургскай і “альтэрнатыўнай” школай Балгарыі, як адну з лепшых. У праграму фестывалю ўваходзіў паказ урокаў па майстэрству акцёра. Нас папрасілі правесці ўзорныя заняткі двойчы. Акрамя таго, нашы студэнты ўдзельнічалі ў правядзенні ўрокаў іншых школ, у прыватнасці знакамітай гамбургскай, пасля чаго двое беларускіх студэнтаў атрымалі запрашэнне папрацаваць па кантракту ў Германіі, у Гамбургскім дзяржаўным тэатры.
Мы жылі ў замку XIII стагоддзя ў 5 км ад Патсдама, на беразе возера, як у казцы. Кожнай раніцай нас будзіла зязюлька, а на фсстываль увозіў мерседэс. Але для фестывалю, які стаў для Германіі ўжо традыцыйным, уласцівы дух творчасці, дух свабоды, вольнага кантакту, студэнцкая атмасфера. Мы шмат чаму навучыліся ў іншых, і шмат чым падзяліліся самі. Асабліва заўважылі ўменне нашых акцёраў існаваць у розных жанрах, пластычную вывучку, увогуле сінтэз у выхаванні акцёраў”.
Курс Лідзіі Манаковай — з’ява асаблівая. Рэдка сустракаеш на студэнцкай сцэне такое суквецце талентаў, а яшчэ радзей — іх “сугучнасць” адзін аднаму, іх настрой адным камертонам.
Вопыт і майстэрства Л.Манаковай спалучыліся з бліскучай тэатральнай фантазіяй другога педагога — Мікалая Пінігіна. Дыпломная афіша іх выхаванцаў магла б упрыгожыць ліобую драматычную сцэну альбо зрабіцца падмурка.м новага тэатра. Восем чалавек з курса папоўнілі нацыянальную акадэмічную сцэну. Два спектаклі — “Азірніся ў гневе’’ і “Лысая спявачка" — узбагацілі рэпертуар купалаўцаў.
Пазалетась студэнты сыгралі “Лысую спявачку” на Малой сцэне купалаўскага тэатра. Спектакль літаральна захапіў тэатральную публіку. Яго абяцалі пракатваць, але чамусьці перадумалі. Е н меў таксама поспех на “Подыуме” — фестывалі студэнцкіх спектакляў у Маскве. Але шырокая публіка яго не бачыла. Е ець надзея, што цяпер гэты невялічкі сцэнічны шэдэўр напаткае больш удалы лёс на прафесійных падмостках.
“Лысая спявачка” — гэта бліскучае ўвасабленне абсурдысцкай п’есы на сучаснай сцэне. Парадаксальнасць мастацкага мыслення рэжысёра М.Пінігіна заключаецца ў тым, што, увасабляючы п’есу пра адсутнасць падзей у жыцці, ён прапануе акцёрам разыграць яе як бесперапынны каскад сцэнічных, тэатральных падзей. Трукі, акцёрская імправізацыя, камедыйны бляск, рэжысёрская фантазія зрабілі з загадкавай п’есы Э.Іанэска іранічны, да слёз смешны трагіфарс пра бязглуздасць штодзённага існавання, пра рытуал жыцця, які выяўляе здольнасці рухацца сам па сабе, ухаластую, без удзелу чалавека.
Мова гэтага спектакля — сцэнічная пародыя: на кіч, на тэатральныя жанры і стылі, на ўласна “тэатральную” мізансцэну. Бо калі на сцэне з’яўляецца брандмаёр у выкананні Э.Трухмянёва, адбіткам глядзельнай залы становяцца астатнія персанажы.
Тэатральная пародыя, амаль што цыркавыя трукі, выкарыстаныя ўякасці сцэнічнай мовы, — гэта надзвычай дзёрзкі і па-мастацку дакладны падыход да паэтыкі п’есы Іанэска, зробленай з пародый на штампы штодзённага мыслення і паводзін. Кожная побытавая сітуацыя разглядаецца рэжысёрам і як універсальны гратэскавы варыянт чалавечых адносін. Штораз, нібы ў крывым люстэрку, мы пазнаём грымасы нашага існавання.
Першы выхад гаспадароў дома (П.Адамчыкаўі Ю.Высоцкая) — першы эксцэнтрычны дуэт у будучай чарзе нумароў. Шэраг пластычных эцюдаў — з банкай піва і сурвэткай, з тазам, куды Сміт плюхае абутыя ногі, — стварае рваны экспрэсіўны малюнак перакрыжаваных дзеянняў. Выяўленыя яркія эмоцыі персанажаў існуюць у кантрасце са словамі. Палымнеючы нянавісцю, гатовыя кінуцца адзін на аднаго, муж і жонка Сміты вымушаны трымацца ветліва, стрыманага стылю зносін. Заведзены рытуальны стандарт паводзін паўтараецца з немінучасцго колавага руху стрэлкі гадзінніка. Кожны раз закіпаючая знутры раздражнёнасць гатова выбухнуць, Twenty-two points, plus triple-word-score, plus fifty points for using all my letters. Game’s over. I’m outta here., зруйнаваць форму зносін, але бой гадзінніка зноў і зноў вяртае Смітаў у “англійскі” стыль.
Супрацьлегласць ім — другая пара гасцей (С.Тарасюк і І.Аляксеева). Гэта людзі, якія бесперапынна выказваюць экзальтаваную закаханасць. Таму іх “выхад” пачынаецца з эфектнага палёту на канатах, а кульмінацыяй робіцца балетны
ТЖМ1ШЯ шшг
дуэт. Любоўныя гульні мужа і жонкі штораз пачынаюцца з сітуацыі знаёмства і заканчваюцца тупым “непазнаваннем” адзін аднаго.
* Канцэртныя выхады акцёраў маюць асаблівую логіку, “прыватны” сэнс. Калі 2 можна не пазнаць, не памятаць адзін аднаго, тады можна і ў госці трапіць да не® знаёмых людзей, а нам, гледачам, убачыць іншых акцёраў у ролях гасцей і гаспадароў. Змена выканаўцаў на працягу спектакля — сэнсавая, агаляючая жыццёвыя « рытуалы. Новая гаспадыня ў выкананні Н.Башавай нагадвае хітрую, ветлівую лісу, » у якой гіпнатычная сіла ўдава. Яна проста выпраменьвае надзвычайную жаночую <= прывабнасць і гасціннасць. І.Рымарава і А.Аўчыннікаў у ролях гасцей іграюць S пародыю на натуральныя паводзіны, даводзячы іх да натуральнага ідыятызму. Расповед гасцей пра звычайны зашнураваны чаравік ці газету ў метро выклікае неадэкватную рэакцыю гаспадароў, здаецца, яны слухаюць жахлівы дэтэктыў. Спадар Сміт нават траціць прытомнасць ад жаху і празмернай увагі.
Над усімі жанглёрамі чалавечых адносін уладарыць Служанка ў выдатным выкананні В.Макарэвіча. У недарэчным парыку, у фартуху, ярка размаляваная Служанка трымае ў жаху ўсю сям’ю і сваю агрэсіўную і юрлівую энергію скіроўвае то на аднаго, то на другога персанажа. Дыяпазон асацыяцый ад гэтай бісексуальнай істоты вельмі багаты: ад нашумелых “Служанак” Р.Вікцюка і пластычных кампазіцый І.Майсеева — да “домамучыцелькі” з “Малыша і Карлсана”.
Е сць у спектаклі і свой бліскучы “дывановы” клоун — брандмаёр у таленавітым выкананні Э.Трухмянёва. Е н з’яўляецца на сцэне — і “тэатр у тэатры” дваіцца, траіцца, выпраменьваючы вясёлку сэнсаў. Калі эпізоды сямейных гульняў — гэта зафіксаваны пластычны рытуал, дык існаванне В.Макарэвіча і Э.Трухмянёва пабудавана на прынцыпе бесперапыннай канцэртнай імправізацыі. Здаецца, фантазію акцёра сілкуе ўсё! Кожнае слова, псіхалагічныя павароты, сюжэтныя сітуацыі ўтрыруюцца, нібы існуюць на мяжы эмоцый.
“Антытэатр”, “драма абсурду” нечакана прачыніліся як надзвычай тэатральная, сцэнічная драматургія. Пінігіну і маладым акцёрам удалося знайсці бліскучы сцэнічны эквівалент тэатральнасці п’есы Іанэска.
“He сагні, не зламай, не знішчы індывідуальнасць. Дапамажы раскрыцца, зразумець самаго сябе. Вучы не тэатру наогул, а мастацтву тэатра. Вучань — гэта не сасуд, які трэба запоўніць, а паходня, якую трэба запаліць”, — вось так, афарызмамі сфармулявала сваё педагагічнае крэда Лідзія Манакова, загадчык кафедры майстэрства акцёра і рэжысёра. А пасля працытавала Джорджа Стрэлера: “У тэатральнай школе найперш навучаюцца існаваць у свеце, разумець яго і імкнуцца яго змяніць. А тэатр — потым”. I ўдакладніла: “Я згодна з ім. Хоць “тэатр — потым” трэба разумець не просталінейна. Час губляць нельга. Будучаму акцёру неабходна навучыцца працаваць над сабой, развіваць сябе, удасканальваць прыродныя выразныя сродкі: псіхатэхніку, цела, голас, пластыку, музычныя здольнасці. Сённяшні акцёр павінен умець разабрацца ў ролі, выявіць дух і характар вобраза, аяшчэ — умець спяваць, танцаваць, выразна чытаць, валодаць мастацтвам пантамімы і нават некаторымі цыркавымі прыёмамі”.
I такія навыкі і здольнасці “сінтэтычнага” акцёра выхаванцы Л.Манаковай
прадэманстравалі. He толькі ў “Лысай спявачцы”, але і ў разнапланавым спектаклі-канцэрце. У ім цыркавыя нумары сілавога жанглёра змяняліся пантамімічным эцюдам, эстрадным ці танцавальным нумарам і канцэртнымі маналогамі.
Аўлірычным спектаклі АМанаковай і М.Кірычэнкі па п’есе Д.Осбарна “Азірніся ў гневе” студэнты прадэманстравалі зусім іншую эстэтыку і магчымасць тонкага псіхалагічнага існавання.
...Нядзеля, дождж, шалясценне газет, выбухі раздражнёнасці. Соннае царства спакою і абыякавасці да жыцця спрабуе парушыць Джымі — Э.Трухмянёў. Ды толькі марна. Усплёскі эмоцый нібы разбіваюцца аб цагліны сцяны, на фоне якой адбываюцца падзеі п’есы Д.Осбарна. Абудзіць цікавасць да жыцця немагчыма. Каханая (А.Анохіна) застаецца халоднай, імкнецца толькі да спакою. I зусім не важна, што яе месца можа заняць іншая жанчына. Праз нейкі час і яна гэтаксама моўчкі будзе прасаваць і прасаваць шматлікія рэчы. Жывая думка, нерв і гарачыя пытанні Джымі б’юцца ў вакууме абыякавасці, тупога побыту, стомленасці блізкіх. Боль душы чалавека не выклікае іх спачування. Горкі сарказм, цынізм, раздражнёнасць, істэрыку спазнаў Джымі на шляху нерэалізаванага, змарнаванага таленту.
Ацэньваючы сучасную тэатральную сітуацыю, Лідзія Манакова сказала наступнае: “Іштван Саба назваў культурную сітуацыю ў Еўропе “духоўным сярэдневякоўем". Уявіце сабе чумны сярэдневяковы смурод. Нешта падобнае назіраецца ў атмасферы нашых дзён. Мастакі загразлі ў маргінальных праблемах і дэманструюць поўную няздольнасць прапанаваць чалавеку і чалавецтву новую гуманную ідэю, няхай нават у выглядзе казкі ці міфа. Як асоба, я усхвалявана існуючым становішчам. I ўскладаю надзеі на новае пакаленне, якое прыйшло сёння. Гэта цудоўныя людзі. Галоўнае — маюць жаданне займацца мастацтвам. Мне здаецца, у іх ужо няма смутку і нуды папярэдніх пакаленняў. Гэта творцы трэцяга тысячагоддзя. Я жадаю ім цярплівасці, веры ў тое, што яны робяць, у сваё прызванне і прызначэнне”.