• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стары Мір  Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук

    Стары Мір

    Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 85с.
    Мінск 1993
    19.84 МБ
    УСТУП
    Наша праца — спроба комплекснага даследавання ад-наго са старажытных паселішчаў, якое ў сярэднявеччы вырасла да памераў невялікага горада. Мір набыў вя-домасць на Беларусі і далёка за яе межамі дзякуючы добра захаванаму архітэктурнаму шэдэўру— муравана-му замку канца 15—пачатку 16 ст.
    Пра Мір неаднаразова ўзгадвалі і разбіралі некато-рыя моманты яго гісторыі аў-тары гісторыка-краязнаў-чых прац у 19—1-й палове 20 ст.: М. Балінскі, У. Сыра-комля, В. Каратынскі, I. Жмігроцкі, В. Абрамовіч. Спе-цыяльныя працы прысвячаліся і асобным аб’ектам на тэрыторыі пасялення: Мікалаеўскаму касцёлу, замку. А. Сняжко напісаў работу па гісторыі ўсяго паселішча. Асвятляліся галоўным чынам палітычныя падзеі, прая-вы рэлігійнага і значна радзей сацыяльна-эканамічпага жыцця. Аднак якога-небудзь агульнага малюнка развіц-ця сярэднявечнага Міра названыя аўтары не стварылі.
    He абміналі Мір увагай (у першую чаргу замак) і навукоўцы пасляваеннага часу. Вынікі даследаванняў замка абагульняюцца ў працах гісторыкаў архітэктуры А. ЯМіцяніна, В. В. Калніна, археолагаў М. А. Ткачо-ва, A. А. Трусава, I. М. Чарняўскага. Дакументальныя ма-тэрыялы па гісторыі паселішча выкарыстоўваліся ў пра-цах 3. 10. Капыскага, А. П. Грыцкевіча. Спецыяльнае даследаванне па гісторыі Міра выканаў М. Ф. Гурын. Аднак сярэднявечнаму перыяду там прысвечана толькі паўтара дзесятка старонак. Ход археалагічных раскопак на тэрыторыі пасёлка асвятляецца ў публікацыях A. К-Краўцэвіча. Асобны артыкул Д. С. Бубноўскага прысве-чаны гісторыі горадабудаўнічага развіцця паселішча '.
    Аднак сам пасёлак прыцягваў увагу даследчыкаў значна меней за замак, і мы спрабугм неяк выправіць
    1	Працы вышэйзгаданых аўтараў змешчаны ў спісе літаратуры.
    3
    гэтую несправядлівасць. Ha падставе аналізу прац папя-рэдніх аўтараў, вывучэння пісьмовых крыніц і археала-гічных матэрыялаў з раскопак жыццё і дзейнасць сярэд-нявечных міран падаецца на фоне акаляючага іх матэ-рыяльнага асяроддзя.
    Акрамя апублікаваных дакументаў выкарыстоўваліся матэрыялы з так званага «Радзівілаўскага архіву» (ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694) і іншых фондаў. Самую значную групу дакументаў складаюць інвентары горада і замка. У іх апісаныя зямельныя ўчасткі, павіннасці насельніцтва, звесткі аб занятках рамяством, гандлем і інш. Наступная група — разнастайныя матэрыялы з ак-тавых кніг замкавага суда і гарадскога магістрата, скаргі і заявы жыхароў. Некаторыя звесткі па гісторыі паселішча ўтрымліваюць запіскі, дзённікі і нататкі па-дарожнікаў, якія праязджалі праз Мір. Археалагічпыя даследаванні пад кіраўніцтвам A. ККраўцэвіча здабы-лі каштоўную інфармацыю аб развіцці тапаграфіі пасе-лішча і побыце яго жыхароў.
    Раздзел «Жыццё прыватнага горада» напісаны Г. М. Якшук пры ўдзеле A. К. Краўцэвіча, раздзелы «Тапагра-фія і архітэктура паселішча» і «Матэрыяльнае асяроддзе сярэднявечнага міраніна — рэчы побыту і працы» — A. ККраўцэвічам. Д. С. Бубноўскім падрыхтавана рэ-канструкцыя замка, A. А. Трусавым арганізавана фінан-савае забеспячэнне выдання. Апрацоўка манетных скар-баў з раскопак выканана I. I. Сінчуком.
    ЖЫЦЦЁ ПРЫВАТНАГА ГОРАДА
    1	. У ВІРЫ ПАДЗЕЙ
    Вядома, што беларускае паселішча з назвай Мір вы-ступіла на гістарычную арэну ў канцы 14 ст., дакладней, у 1395 г. У гэгы год войска Тэўтонскага ордэна пад нача-лам самога хохмайстра Конрада фон Юнгінгена ўварва-лася ў Наваградчыну і сярод іншых паселішчаў разра-бавала Мір 2. Запіс гэтай падзеі ордэнскім храністам аказаўся першым вядомым нам упамінаннем Міра ў пісьмовых крыніцах і даў падставу для прыняцця афі-цыйнай даты ўзнікнення гэтага места.
    Самыя старажытныя рэчы, выяўленыя ў ходзе даволі грунтоўных археалагічных даследаванняў Міра, датуюц-ца 2-й паловай 14 ст. Такім чынам, летапісная дата атры-мала важкае падмацаванне, а меркаванні па «ўскосных даных» аб Міры як паселішчы эгюхі Кіеўскай Русі і цэптры ўдзельнага княства 3 застаюцца, на жаль, толькі меркаваннямі. Цалкам магчыма, што невялікае вясковае пасяленне існавала задоўга да ўпамінання яго летапіса-мі і хронікамі, аднак знайсці «пляму» культурнага слоя такой вёсачкі вельмі цяжка.
    Уздым Міра прыйшоўся на час агульнага ўздыму бе-ларускага грамадства — канец 15—1-ю палову І7 ст. Роск-віт феадальнага спосабу вытворчасці выклікаў да жыц-ця, акрамя іншага, вялікую колькасць паселішчаў новага тыпу — мястэчак. Мір апынуўся ў іх шэрагу (як і іншыя такія паселішчы) галоўным чынам дзякуючы спрыяльнай камунікацыйнай сітуацыі — размяшчэнню на перакрыжаванні гандлёвых дарог каля пераправы це-раз раку. Старажытныя гандлёвыя артэрыі дзяржавы — шляхі Вільня—Слуцак, Менск—Гародня, з дапамогай
    2 Baliński М. Historia miasta Wilna. Wilno, 1836. T. 1. S. 153— 154.
    3 Гурнн M. Ф. Мнр. Мн., 1985. С. 5; Пастернацкпй Е. Преднсло-вне к летоппсн Мнрской Ннкольской церквн // Мннск. епарх. ведомо-стн. Мн„ 1869. № 20. С. 590.
    якіх ажыццяўлялася значная частка таварна-грашовых адносін, падсілкоўвалі паселішча для далейшага росту. Іншыя спрыяльныя ўмовы, напрыклад будаўніцтва зам-ка (канец 15—пачатак 16 ст.), дапамаглі Міру вырасці нават у невялікі горад.
    Напачатку паселішча было дзяржаўнай маёмасцю, a 10 чэрвеня 1434 г. вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч пе-радаў мірскі двор віленскаму кашталяну Сенку Геды-гольдавічу: «...ніжэіі названы двор, то есць Мір з тым усім, што да яго здаўна належыць, таксама з людзьмі, то есць Дзямідам з яго кроўнымі і сынамі... на вечныя часы... з правам карчавання лясоў і засялення вако-ліц...» 4
    3 гэтага часу пачынаецца гісторыя Міра як прыват-нага ўладання. У сталым узросце Сенка Гедыгольдавіч падараваў паселішча прыёмнай дачцы Ганне Бутрымаў-не, а тая ў 1476 г. перадала яго сваёй цётцы Мілохне °. Апошняя праз тэстамент пакінула Мір разам з фальвар-кам Мядзведзіца ў спадчыну брату Юры Іллінічу, прад-стаўніку даўняга беларускага феадальнага роду. Ен атрымаў спадчыну ў 1485 г. Юры Іллініч прыкупіў і да-лучыў да Мірекага маёнтка двор на рэчцы Ушы, Жуха-вічы, Катлубаеўшчыну, Унехава, «...дзьве зямлі Іш-кальдзкія»6. У 1499 г. ад вялікага князя займеў яшчэ «службу» людзей, якіх звалі Дзямідкавічамі (жылі па абодвух берагах Ушы), а таксама жыхароў вёскі Лукі 7. Дакументы пачатку 16 ст. сведчаць, што Мір наеялялі баяры і «людзі мірскія» 8.
    На час адсутнасйі гаспадара ўсе пытанні мясцовага, у тым ліку і гарадскога, кіравання вырашаў «ураднік» 9. Насельніцтва Міра ск іадалі акрамя беларусаў татары і яўрэі. Тыя і другія з'явіліся на Беларусі яшчэ ў 14 ст. Яўрэяў амаль усіх знішчылі фавіысты ў апошнюю вайну, татары і беларусы працягваюць жыць побач да гэтага часу, але памёршых па-ранейшаму хаваюць кожныя на сваіх могілках.
    4 Syrokomla W. Wędrówki po moich niegdyś okolicach. Wilno, 1853. S. 42.
    5 ЦДГА РБ y Мінску, ф. 694, воп. 1, crip. 4, л. 6.
    6 Там жа.
    7 Там жа.
    8 Лнтовская метрнка. Т. 1, кн. 2. С. 1132//Русская всторнческая бнблнотека. Пб., 1903. Т. 20.
    9 Там жа.
    6
    У пачатку 16 ст. пачасціліся набегі крымскіх татараў на землі Вялікага княства Літоўскага. Ые міналі яны і Міра, паколькі вядома, што імклівыя татарскія загоны дасягалі нават Наваградка. Так, у 1506 г. татары, ідучы ад Слуцка, «...дапяўшы Наваградка, запалілі яго, а, пе-райшоўшы Нёман, у Літоўскай зямлі вялікай учынілі шкоды...» 10 У гэтым годзе татары пацярпелі паражэнне пад Клецкам — беларускае войска пад началам князя Міхала Глінскага вызваліла зняволепых людзей і амаль цалкам вынішчыла захопнікаў.
    Гаспадар Міра лічыўся ворагам Міхала Глінскага. Апошні меў уплыў на вялікага князя і адабраў у Ілліні-ча Лідскае староства для свайго сваяка ■— нейкага Драз-да. Аднак паны-рада, скарыстаўшы прывілей 1492 г., не зацвердзілі рашэнне вялікага князя. Разгневаны Аляк-сандр патрабаваў кінуць Іллініча ў турму 1У
    Дзесьці ў канцы 15—пачатку 16 ст. Юры Іллініч рас-пачаў у Міры будаўніцтва магутнага мураванага замка. Былі ўзведзены сцены і вежы, затым працы прыпыніліся. Сын Юрыя Фелікс стаў уладальнікам бацькоўскіх земляў і прыняў шлюб з Соф’яй Радзівіл — дачкой Яна Барада-тага 12. Іх адзіны сын Юры, страціўшы бацькоў, стаў вы-хаванцам Мікалая Радзівіла Чорнага. Той узяў яго з сабой на двор да нямецкага імператара Фердынанда II. Там Юры адзначыўся ў рыцарскай справе і атрымаў ад імператара тытул імперскага графа. Адбылося гэта 10 ліпеня 1555 г.: «Замак Мір... з усім прававым акружэн-нем і з усімі прыналежнасцямі выносім у ступень графст-ва, гэтак жа самога Юры Іллініча, яго дзяцей... на веч-ныя часы» 13. Такім чынам, Мір стаў цэнтрам графства. Іллініч не меў нашчадкаў і праз тэстамент перадаў Мір-скае графства і іншыя маёнткі «...з мястэчкамі, мяшча-намі, з замкамі і дварамі, ... з баярскімі і шляхецкімі маёнткамі і слугамі путнымі, людзьмі цяглымі і данін-нымі, з данямі грашовымі, мядовымі, мытнімі і аўсяны-мі, з усімі павіннасцямі, з даходамі і пажыткамі...» Міка-лаю Крыштапу Радзівілу па мянушцы Сіротка 14. 3
    10 Хроннка лнтовская н жемойтская//ПСРЛ. М., 1975. С. 101.
    11 Хроннка Быховца//ПСРЛ. Т. 32. С. 170.
    12 Słownik Geograficzny Królewstwa Polskiego. Warszawa, 1885. T. 6. S. 485.
    13 Syrokomla W. Wędrówki... S. 52.
    14 ЦДГА РБ y Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1903, л. 3.
    1569 г. пасля смерці графа Іллініча яго ўладанні перай-шлі да Радзівілаў '°.
    Пачынаючы з канца 16—пачатку 17 ст. дакументы ча-ста называюць Мір і горадам («горад», «места») 16, і мястэчкам. Колькасная дэфініцыя горада і мястэчка заўжды складаная задача: у розных рэгіёнах Еўропы і для розных часоў яна вырашалася па-рознаму 17. Мы ка-рыстаемся прынятым для Беларусі крытэрыем вызна-чэння горада — 300 дымоў з улікам адміністрацыйна-па-літычнага значэння паселішча. Таму Мір можна аднесці да малых гарадоў 18.
    Радзівілы дбалі аб сваёй маёмасці і выгадзе, разумею-чы, што іх дабрабыт звязаны з дабрабытам падданых. Мікалай Крыштап Радзівіл дараваў Міру прывілей на некаторыя правы гарадскога самакіравання. Гэта адбы-лося 27 снежня 1579 г.1э
    3 імем новага ўладальніка звязана будаўніцтва га-радскіх умацаванняў, ратушы, шпіталя, касцёла, мура-ваных жылых будынкаў. Рознымі льготамі прывабліва-ліся новыя пасяленцы.
    Каб не дапусціць драблення сваіх вялізных уладан-няў, Радзівілы нясвіжскай лініі ўстанавілі маярат. Па-водле пагаднення між імі, зацверджанага ў 1586 г. кара-лём Сцяпанам Батурай20, з нясвіжскага ўладання былі ўтвораны тры ардынацыі: Нясвіжская, Клецкая і Алыц-кая. Мірскі маёнтак уваходзіў у склад Нясвіжскай арды-нацыі. Кіраўнік княскай адміністрацыі ў Нясвіжы ўзна-чальваў і мірскую, адначасова ён быў ваенным губерна-тарам. Ардынацкая шляхта выбірала сяброў гродскага ардынацкага суда (падстаросту, суддзю і пісара), якія зацвярджаліся князем. Гродскі суд збіраўся на сесіі кожныя два месяцы (два тыдні ў Нясвіжы, трэці ў Мі-