• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стары Мір  Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук

    Стары Мір

    Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 85с.
    Мінск 1993
    19.84 МБ
    Асобнай абшчынай жылі таксама татары. Іх асноўным заняткам быў выраб скур і вазоў. Займаліся татары і агародніцтвам, былі вызваленыя ад платы чыншу за га-роды 41.
    Цыганы займаліся рамяством, дзякуючы ім сталі зна-камітымі мірскія конскія кірмашы, на якія прыязджалі за коньмі нават з іншых краін.
    Мы ўжо ўпаміналі, што ў пачатку 16 ст. насельніцтва Міра складалася з баяраў і «людзей мірскіх». Пад апош-нім тэрмінам разумеліся сяляне, рамеснікі, гандляры, якія жылі ў горадзе. У пачатку 17 ст. па дакументах з жыхароў горада вядомы шляхта, святары, багатыя куп-цы, заможныя і дробныя рамеснікі.
    Больш дэталёвыя звесткі ўтрымлівае інвентар 1693 г.42 3 яго вывучэння відаць, што жыхары Міра складалі некалькі сацыяльных груп. Прывілеяванае становішча мелі шляхта, святары, афіцэры замкавай за-логі, чыноўнікі адміністрацыі. Большасць насельніцтва з’яўлялася мяшчанамі: купцы, сярэднія і дробныя ганд-ляры, цэхавыя старшыны, заможныя і бедныя рамеснікі. Частку гараджан складалі жабрацкія «лезныя» людзі, якія пераходзілі з горада ў горад і жылі за кошт ча-
    40 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1305a, л. 115.
    41 Там жа, л. 112.
    42 Там жа.
    13
    совай працы, і каморнікі, не меўшыя ўласнага жылля.
    Мяшчане па маёмаспаму становішчу дзяліліся на тры групы: 1) патрыцыят — гандлёвыя і рамесныя вярхі; 2) асноўная маса рамеснікаў і гандляроў; 3) рамеснікі, якія разарыліся, чаляднікі, дробныя гапдляры, найміты.
    Уладальнікі горада не былі зацікаўлены ў збядненні сваіх падданых і бралі на сябе некаторыя клопаты аб міранах.
    Яшчэ Юры Іллініч (старэйшы) некалькі гадоў вёў спрэчку з Юрыем Рыгоравічам Осцікам аб уездзе жыха-роў Міра ў Свержаньскую пушчу. Толькі ў 1522 г. спрэч-ка вырашылася на карысць Іллініча: «I мы, паводле сведацтва пана Марцінава а пана Кміціна, знайшлі ў тым пана Юры Іллініча правага і прысудзілі яго міласці ў тую пушчу Сверженьскую з двара яго міласці Мірскага баярам і ўсім людзям яго міласці Мірскім той уезд меці, а з іншых маёнткаў людзі, а не Міране, у тую пушчу... уступу не маюць меці...» 43 У пушчы гараджанам дазва-лялася знаходзіцца тры дні запар, пры выездзе неабход-на было папярэдзіць «урадніка Свержынскага», «...абы ён паслаў віжа і ўгледзеў дрэва бортнага і зерэмян баб-ровых, іж бы яму ў тым шкоды не было...»
    Прывілей Мікалая Крыштапа Радзівіла ад 27 снежня 1579 г. аб гарадскім самакіраванні мудра даваў магчы-масць падданым самім арганізоўваць сваё жыццё. Па-водле прывілея галоўную распараджальную ўладу ў горадзе ажыццяўляў войт, які ўзначальваў гарадскую раду (магістрат). Войт выбіраўся мяшчанамі і зацвяр-джаўся магнатам (гэта адзначана ў прывілеі 1619 г.) 44. Князь дарыў яму дзьве валокі ворнай зямлі і некалькі пляцаў у горадзе. У склад магістрата акрамя войта ўва-ходзілі бурмістры, райцы, пісар, лаўнікі. Рада фарміра-валася, як правіла, з заможнай часткі гараджан. Судзеб-ная і адміністратыўная функцыі былі галоўнымі ў дзей-насці войта і рады, яны таксама займаліся раскладкай падаткаў і іх зборам. Дзейнасць рады кантраляваў ста-роста Мірскага графства. Мірскі староста прызначаўся князем і радай з ліку знапых гараджан. У выпадку не-выканання мяшчанамі іх абавязкаў перад магнатам ста-
    43 Лнтовская метрнка. Т. 1, кп. 2. С. 1132—1133.
    44 Грнцкевнч А. П. Частнозладельческне города Белоруссня в XVI—XVII вв. С. 158.
    14
    роста меў права накладаць штраф у памеры 50 талераў на карысць замкавага кіравання 45.
    Жыхары прыватнаўласніцкага горада з атрыманнем самакіравання вызваляліся ад улады і суда дзяржаўнай адміністрацыі. Горад выплочваў у дзяржаўны скарб адзіны падатак, памеры якога вызначаліся эканамічным станам паселішча. Насельніцтва па-ранейшаму застава-лася ў феадальнай залежнасці. Князь аддаў мяшчанам у спадчыннае ўладанне местачковыя пляцы і землі ў межах паселішча, але з абавязковай штогадовай выпла-тай чыншу. За кожную валоку зямлі плацілі капу літоў-скіх грошаў. За кожны прэнт на рынку — 8 пенязяў, за прэнт на вуліцы — 5 пенязяў. У лік павіннасцяў увахо-дзілі розныя будаўнічыя працы (рамонт гарадскіх ума-цаванняў, плаціны, мастоў) і гаспадарчыя — 8 талок на жніве на сваім харчаванні. Мусілі пры паводках збера-гаць плаціну, дастаўляць лісты ўладальніка ці паноў га-радской рады на адлегласць да 2 міль (каля 14 км) ці ў Нясвіж, штодня выдзяляць 10 чалавек для аховы гора-да 46.
    Мяшчане, нягледзячы на некаторыя льготы. у параў-нанні з сялянамі, былі залежнымі ад ўладальніка, паколь-кі іх зямельныя ўчасткі заставаліся яго ўласнасцю. I ў праве спадчыны мяшчане мелі шэраг абмежаванняў. Пры выдачы пасагу ў выпадку выхаду мяшчанкі замуж за межы Міра маладыя павінны былі прымаць прысягу на вернасць уладальніку горада.
    Гаспадары не шкадавалі сродкаў для храмаў, як пра-васлаўнага, так і каталіцкага. На працягу 1533—1550 гг. у Міры будавалася праваслаўная Траецкая царква47. На ўтрыманне святара князь у 1582 г. дараваў «...дзьве валокі зямлі ворнае к грунту замку нашого Мірскага,. лежачыя ў сяле Азёр, і чатыры моргі сенажаці над ра-кою Ушой...» «Служэбніку і валочніку» Мартыну Тхарыц-каму належала прасачыць за платай чыншу сялянамі вёскі48.
    У 1587 г. быў збудаваны драўляны касцёл49. На яго
    45 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1305a, л. 85.
    46 Там жа, л. 85, 432.
    47 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобласць. Мн., 1986. С. 219.
    48 Археографнческнй сборннк документов, относяшнхся к псто-рнн Северо-Западной Русн. Внльна, 1867. Т. 3. С. 57.
    49 Śnieżko A. Kościół farny w Mirze. Lida, 1937. S. 19.
    15.
    ўтрыманне Радзівіл дараваў прывілеем 1588 г. 19 валок ворнай зямлі, размешчанай паміж надзеламі горада і вёскі Радунь, гарод, возера і млын з домам. Сюды да-баўлялася 30 моргаў сенакосу над рэчкай Ушай каля Жухавіч. Князь абавязаў усіх жыхароў горада штогод даваць на ўтрыманне ксяндзоў па аднаму літоўскаму грошу з кожнага пляца, а з кожнай валокі — па аднаму карцу жыта і возу дроў. У выпадку неўраджаю гараджа-не мусілі даваць кампенсацыю за кожны карэц жыта —• восем літоўскіх грошаў ®. Драўляны касцёл быў раза-браны па загаду князя ў 1599 г., а на яго месцы фунда-ваны мураваны. У 1604 г. яго будаўніцтва было сконча-на. Прывілеем 1604 г. Радзівіл пакінуў за ксяндзамі «карцаўшчызну» ад 110 валок зямлі і дадаткова пера-даў ім фальварак Азёрска з 42 валокамі51.
    У 1610 г. пры касцёле заснавана так званае братэрст-ва Шкаплера 52. Яно аб’ядноўвала гарачых прыхільнікаў каталіцкай царквы з Мірскага графства. Пры Траецкай царкве дзейнічала праваслаўнае братэрства 53.
    На Нясвіжскай вуліцы ў Міры Радзівілы адкрылі шпіталь для сірот і ўбогіх 54. Пры касцёле існавала шко-ла. Тут дзеці міран вучыліся чытаць, пісаць, завучвалі на памяць катэхізіс і малітвы. Пасля пабудовы уніяцка-га кляштара ў 18 ст. школа перайшла да яго ведама 55. Кляштар заснаваў Кароль Станіслаў Радзівіл у 1705 г. пры Траецкай царкве. На яго ўтрыманне ён прызначыў «...штогодны ўзнос харчавання са сваёй эканоміі і запі-саў 30 000 злотых польскіх, забяспечыўшы іх на маёнтку Айкувіцы» 56.
    Пра сярэднявечны горад нездарма казалі, што ён на-палову заселены, а напалову засеяны. Жыхары Міра актыўна займаліся агародніцтвам, земляробствам і жы-вёлагадоўляй 57. На гарадской зямлі за межамі паселі-
    50 Śnieżko A. Kościół farny w Mirze. S. 21.
    51 Пастернацкнй E. Преднсловне к летопнсн Мнрской Ннколь-ской церквн. С. 522.
    52 Śnieżko A. Kościół farny w Mirze. S. 57.
    53 Опнсанне церквей n прнходов Мннской епархнн. Мн., 1879. С. 92.
    54 Мараш Я. Н. Очеркп экспанснн католпческой церквн в Бело-русснн XVIII в. Мн„ 1974. С. 203.
    55 Śnieżko A. Kościół farny w Mirze. S. 56.
    56 йсторнко-статнстнческое опнсанне Мннской епархнн. Спб., 1864. С. 134.
    57 Лнтовская метрнка. Т. 1, кн. 2. С. 549—550.
    16
    шча знаходзіліся гароды, участкі для гумнаў, палі, лугі, сенакосы, выганы гараджан. У межах горада меліся толь-кі невялікія гароды. Пасля правядзення зямельнай рэ-формы, вызначанай Уставай на валокі 1557 г., у жыха-роў Міра налічвалася 105 валок ворыва, 128 моргаў сенакосу, размешчаных «...на Астоўшчызне, Парубкоў-шчызне, у прысадах нясвіжскіх, над рэкамі Нёманам і Ушой», 1467 прэнтаў гародаў, 26 пляцаў і 206 прэнтаў гумнаў58. За карыстанне зямлёй жыхары штогод плацілі ўладальніку горада чынш у памеры 1490 злотых. Даход магната ад розных фальваркаў складаў 11 тысяч зло-тых 59.
    У 17 ст. 350 гаспадароў мірскіх двароў валодалі 105 валокамі зямлі60. Асноўнай масе мяшчан належала па 1/4 валокі на двор. Частка гарадскога насельніцтва мела большыя надзелы, другая частка — меншыя (1/8 або 1/12 валокі). У інвентары 1693 г. пазначана, што ў гора-дзе жылі і зусім беззямельныя. 3 канца 15 ст. актыўна развіваліся фальваркі. Да 1792 г. у Мірскім уладанні налічвалася шэсць фальваркаў і 968 сялянскіх двароў61.
    Важнай крыніцай сыравіны для міран заўжды была Свержаньская пушча. Паляванне ў ёй давала мяса, ску-ры. Жыхары Міра вывозілі з пушчы будаўнічы матэры-ял, «...бралі ў той пушчы... лыка, вязьё на патрэбы...», у Нёмане лавілі рыбу «з крыгаю і з сеткай, як здаўна бы-вала...» 62
    У Міры жыла вялікая колькасць людзей, чыя дзей-насць і зрабіла паселішча горадам. Гаворка ідзе аб ра-месніках і гандлярах. Рамеснікі розных спецыяльнасцяў забяспечвалі прыладамі працы, гаспадарчымі і побыта-вымі рэчамі не толькі жыхароў горада, але і насельніцтва ўсіх навакольных вёсак.
    Па дакументу канца 16 ст. вядома адзінае імя з майст-роў, якія працавалі на будоўлі замка. У красавіку 1594 г. Радзівіл загадаў намесніку Мірскага графства Андрэю Скарульскаму правесці канчатковы разлік з Мартынам Заборскім за «каменныя працы». Майстар жыў у Міры, дзе яму быў перададзены дом для жылля 63.
    58 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1305a, л. 111.
    59 Там жа, л. 112.
    60 ЦДГА РБ у Мінску, ф. КМФ-5, воп. 1, спр. 2443/1.
    6! Козловскнй П. Г. Крестьяне Белорусснн во второй по.""""“е XVII—XVIII в. Mil, 1969. С. 178.
    62 Лнтовская метрнка. Т. 1, кн. 2. С. 1130	,
    63 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воі
    2. Зак. 1311	і /
    Канцэнтрацыя рамеснай вытворчасці ператварыла паселішча ў цэнтр гандлю. Рамеснікі і гандляры не аб-мяжоўваліся адным толькі рынкам свайго горада. Кня-ская верф па вырабу буйных рачных караблёў, разме-шчаная ў вёсцы Дзераўной, штогод закупляла ў Міры жалеза, жалезныя клямары, канаты, пакулле для кана-пачання суднаў, палатно для ветразяў, смалу64. Розныя тавары набывала княскае ўпраўленне. Так, у кнізе на-быткаў і расходаў за 1609 г. сярод запісаў была пералі-чана плата за «жалеза для стайняў, за тры пары абут-ку», купленыя ў Міры 65. Нешматлікія дакументы, якія захавалісяз 16—1-й паловы 17 ст.,далі магчымасць толь-кі прыблізна вызначыць колькасць рамеснікаў і рамес-ных спецыяльнасцяў. 3 іх ліку можна выдзеліць гарба-роў, кушняроў, ткачоў, ганчароў66. Асабліва славіліся мірскія ганчары, іх плён добра прасочаны ў ходзе археа-лагічных раскопак — знаходкі керамічнага посуду і каф-лі лічацца тысячамі.