Стары Мір
Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 85с.
Мінск 1993
15 Syrokomla W. Wędrówki... S. 54.
16 ЦДГА РБ у Мінску, ф. КМФ-5, воп. 1, спр. 2464, л. 110.
17 Ястребнцкая А. Л. Малые города как проблема сравннтельно-нсторнческого нзучення европейского средневекового города // Сред-нне века. М., 1988. Вып. 51. С. 58—79.
18 Копысскнй 3. Ю. Города Белорусснн во второй половнне XVI— первой половнне XVII в.: Автореф. днс. ... д-ра нст. наук. Мн., 1967. С. 15—16; Грнцкевпч А. П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI—XVII вв. Мн., 1975. С. 36—37.
19 Aleksandrowicz S. Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w.//Acta Baltiko-slawica. Białystok, 1970. N 7. S. 78.
20 ЦДГА РБ y Мінску, ф. 694, воп.. 4, спр. 1295, л. 36; воп. 1, спр. 143, л. 1—14 адв.
8
ры) 21. Ha судзе разбіраліся не толькі справы шляхты, але грамадзянскія і крымінальныя справы гараджан са шляхтай. Паводле «Статута правоў ардынацый княства Нясвіжскага і графства Мірскага» зямля перайшла ў спадчыннае трыманне шляхты, хоць князь застаўся поў-ным яе ўласнікам. Без яго згоды зямлю нельга было пра-даць, падарыць, забаранялася дзяліць зямельны надзел паміж сынамі. Ён належаў толькі старэйшаму сыну ра-зам з пабудовамі і чацвёртай часткай рухомай маёмас-ці22. Для скасавання даўгоў у шляхціца нельга было адбіраць зямлю, зброю, коней. У «Статуце» адлюстрава-ліся нормы вядзення гаспадаркі. Прадпісвалася пастаян-на трымаць у маёнтку запас харчавання, рэкамендава-лася мець слугаў і эканома. 3 мэтай праверкі баяздоль-насці шляхты перыядычна па патрабаванню князя праводзіліся перапісы асабовага складу і маёмасці. Жор-стка каралася ўхіленне шляхціца ад ваеннай службы.
Перыяд з канца 15 да сярэдзіны 17 ст. быў, бадай, са-мы спрыяльны і плённы ў гісторыі Беларусі. Закончыла-ся вайна з крыжакамі, Беларусь ачуняла пасля шэрагу эпідэмій 14—1-й паловы 15 ст., (найстрашнейшая была так званая «чорная смерць»—бубонная чума). На ўсходзе ўдавалася неяк стрымліваць Маскоўскую дзяржаву, якая рвалася ажыццявіць ідэю «Масква—трэці Рым». Ў гэтыя часы беларусы распачалі свой кнігадрук, распрацавалі і выдалі адзін з самых дасканалых кодэксаў права — Ста-тут 1588 г. Такой верацярпімасці, як у Вялікім княстве Літоўскім, не было нідзе ў Еўропе.
Зразумела, нельга казаць аб нейкай ідыліі. Былі рэ-лігійныя звады, міжусобныя бойкі, крывавыя войны з Масковіяй, з якіх самай цяжкай сталася Лівонская, бы-лі набегі татараў і яшчэ шмат чаго нядобрага, але ў па-раўнанні з тым, што пачалося пазней, з сярэдзіны 17 ст., перыяд канца 15—1-й паловы 17 ст. сапраўды стаў «за-латым часам Беларусі». Яскравейшым сведчаннем гэтаму з’яўляецца масавая, сапраўды народная матэрыяльная культура тых часоў, адкрытая беларускімі археолагамі за апошнія два дзесяцігоддзі, у тым ліку і ў Міры.
3 сярэдзіны 17 ст. Рэч Паспалітая ўступіла ў глыбо-кі крызіс, выкліканы шэрагам войнаў і эпідэмій.
21 Грнцкезнч А. П. Частновладельческне города Белорусснп в XVI—XVII вв. С. 175.
22 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1344, л. 2.
g
У першы год вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1654—1667 гг.) у Міры было спакойна, сюды яшчэ не дайшлі ваенныя дзеянні. Кароль Ян Казімір абраў Мір месцам правядзення Смаленскага сейміка 23, паколькі сам Смаленск ужо быў захоплены маскавітамі ў 1654 г. Аднак сейм не адбыўся. Вясной 1655 г. расей-скія войскі пачалі новае наступленне, а восенню гэтага года захапілі Мір 24. Да восені была занята амаль уся тэрыторыя Беларусі.
Летам таго ж года супраць Рэчы Паспалітай выступі-ла Швецыя. За некалькі месяцаў шведскія войскі акупа-валі значную частку Польшчы, Літвы і Беларусі. Скла-лася групоўка беларуска-літоўскіх магнатаў, ад імя якой гетманы ЯРадзівіл i В. Корвін-Гансеўскі ў жніўні 1655 г. падпісалі дагавор аб пераходзе Вялікага княства Літоўскага пад пратэктарат шведскага караля.
У 1655 г. Багуслаў Радзівіл прывёў да Міра шведскі атрад, каб зваяваць уладальніка горада Міхаіла Казіме-жа Радзівіла, які не далучыўся да прашведскай кааліцыі. Шведы збудавалі гаць, каб падняць узровень вады ў возе-ры, і пачалі затапляць падол. Была затоплена паўночна-ўсходняя частка горада. Затым замак і горад узялі штурмам 25. Шведскія жаўнеры спалілі фальварак, зла-малі млыны, спусцілі ставы, паруйнавалі замак. У інвен-тары 1660 г. маецца запіс аб тым, што замку патрабуец-ца рамонт, асабліва ў «верхніх і сярэдніх» пакоях, якія пацярпелі ад абстрэлу з гармат 26.
Часам міране мелі непрыемнасць і ад сваіх войскаў. У верасні 1663 г. цераз Мірскае графства праходзіла гу-сарская харугва віленскага епіскапа Ежы Бялазора пад камандай паручніка Крыштапа Бялазора, якая накіроў-валася да галоўнага лагера. Мяшчане Міра і зямяне за-ключылі з харугвай пагадненне, па якому абавязваліся даставіць жаўнерам пэўную колькасць правіянту і напо-яў. Гусары абяцалі прайсці як мага хутчэй праз графст-ва і не спыняцца на начлег. Аднак, атрымаўшы харча-ванне, харугва парушыла пагадненне. Паволі рухаючыся,
23 АВАК. Впльно, 1909. Т. 34. С. 35.
24 Мальцев A. Н. Россня н Белоруссня в середнне XVII века. М„ 1974. С. 98.
25 Słownik Geograficzny Królewstwa Polskiego. T. 6. S. 486.
26 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 2, спр. 4466, л. 283—283 адв.
10
войска рабавала насельніцтва, а ў Міры ўчыніла беспа-радкі 27.
У 1665 г. дзьве харугвы кавалерыі, якія складаліся з шляхты і падпарадкоўваліся жмудскаму старосце Ежы Каролю Глебавічу, дамовіліся з міранамі, што проіідуць на месца размяшчэння збоку ад горада. Аднак, парушыў-шы пагадненне, шляхціцы з жаўнерамі зрабілі наезд на горад, «...дзе, узломваючы амбары, лаўкі, і самых мя-шчан білі, секучы і ранячы, забраннем грошай, рэчаў, зерня і іншага... шкоды на злотых 2388 учынілі...» 28
Толькі ў 1691 г. уладальнік Міра Кароль Станіслаў Радзівіл дамогся ў судзе, прызначаным сеймам, кампен-сацыі шкоды, якую нарабілі шляхціцы ў яго гарадах і вёсках.
Паступова горад адраджаўся пасля вайны, зноў акты-візавалася рамесная і гандлёвая дзейнасць, пачалі пры-язджаць гандляры нават з Расіі. Так, у дакуменце за 1671 г. адзначана, што ў Пасольскі прыказ Маскоўскай дзяржавы паступіла чалабітная маскоўскага жыхара Г. В. Бельскага аб выдачы праезджай граматы ў Бела-русь «...да Слуцка і да Міра...»29 Маскоўскі стольнік П. Талстой у 1697 г. адзначыў, што ў Міры «...домов нзрядного строення много» 39 Да 1690 г. будаўнікі скон-чылі аднаўленне замка 31.
Аднак міранам, як і ўсёй Беларусі, не даводзілася доўга жыць спакойна. У сакавіку 1706 г. пад час Паўноч-най вайны войска Карла XII захапіла і разрабавала горад. 27 красавіка пасля артылерыйскага абстрэлу штурмам быў узяты і спалены замак 32
У 1710—1711 гг. многія раёны Рэчы Паспалітай пера-жылі эпідэмію чумы, гэтай нязменнай спадарожніцы вайны. Мор не мінаваў і Міра.
У 18 ст. Радзівілы здавалі свае маёнткі ў арэнду. Мір-скае графства разам з фальваркам атрымаў у 1747 г. пісар Вялікага княства Літоўскага А. Прасудецкі на тры
27 Грпцкевнч А. П. Соцпальная борьба горожан Белорусспн (XVI—XVIII вв.). Мн„ 1979. С. 31—32.
28 Там жа. С. 33.
29 Русско-белорусскне связн во второй половнне XVII в. (1667— 1686 гг.)': Сб. док. Мп„ 1972. С. 87.
30 Путевой дневннк стольнпка П. А. Толстого. 1697—1699 гг. // Русскнй архнв. М., 1888. Т. 1. № 1—4. С. 186.
31 Калннн В. В. Мнрскпй замок. Мн., 1986. С. 17.
32 Słownik Geograficzny... Т. 6. S. 486.
11
гады. Арандатар унёс у скарбніцу ўладальніка 33 406 злотых 33. Ён дбаў толькі аб сваім уласным прыбытку і бязлітасна эксплуатаваў насельніцтва. 3 1753 г. у Міры жыў Кароль Станіслаў Радзівіл. Да яго прыезду быў адрамантаваны замак. 3 імем гэтага князя звязана з’яў-ленне ў Міры цыганоў. Заснаваўшы асобную абшчыну,. цыганы спавядалі каталіцызм, мелі сваё кіраванне і старшыну, які насіў тытул цыганскага караля. Ен выдзя-ляўся асаблівым строем і як сімвал сваёй улады насіў «джупла цераз плячук ці бізун са срэбнай рукаяткай» 34. 22 ліпеня 1778 г. Кароль Радзівіл выдаў асобны прыві-лей Яну Марцынкевічу, галаве цыганоў Вялікага княст-ва Літоўскага, сталіцай якіх быў аб’яўлены Мір 35. Князь Радзівіл браў пад сваю абарону ўсіх цыганоў, якія жылі ў яго ўладаннях, у тым ліку меўшых дамы і пляцы ў Міры.
У 2-й палове 18 ст. з нагоды аслаблення Рэчы Паспа-літай узмацнілася ўмяшальніцтва ў яе справы суседніх дзяржаў.
Прусія, Расія і Аўстрыя ў 1772 г. правялі першы раз-дзел Рэчы Паспалітай. Спробы рэфармаваць дзяржаўны лад не выратавалі становішча. У красавіку 1792 г. вой-скі Расейскай імперыі ўступілі на Беларусь, а ў чэрвені яны пад Мірам разбілі корпус войскаў Вялікага княства Літоўскага на чале з Юдзіцкім 36. У 1793 г. пасля друго-га падзелу мяжа паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай пра-ходзіла непадалёк ад Міра 37. Пад час паўстання 1794 г. воі Тадэвуша Касцюшкі адбіваліся ў Мірскім замку ад царскіх войскаў. Пасля аблогі і артабстрэлу замак быў узяты штурмам 33.
Нарэшце, у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Мір адышоў да Расейскай імперыі39 і з 1795 г. пачаўся
33 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1305a, л. 131.
34 Пастернацкнй Е. Преднсловне к летопнсн Мнрской Ннколь-ской церквн. С. 567.
35 Грнцкевнч А. П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI—XVII вв. С. 158.
36 Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т. 1. С. 403.
37 Рубннштейн С. Ф. Хронологнческнй указатель указов пра-внтельственных распоряженнй по губернням Западной Росснн, Бе-лорусснн н Малоросснн за 240 лет. Внльна, 1894. С. 152.
38 Słownik Geograficzny... S. 486.
39 Сборнпк документов, касаюіцнхся адмнннстратнвного уст-ройства Северо-Западпого края прн нмператрнце Екатернне II (1792—1796). Внльна, 1903. Карта.
12
новы нялёгкі этап гісторыі мястэчка — цэнтра воласці Наваградскага павета.
2 . ЭКАНАМІЧНЛЯ I САЦЫЯЛЫІАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ M1PAH
Трэба сказаць, што жыхары Міра ва ўсе часы, як спрыяльныя так і цяжкія, не пераставалі плённа займац-ца рамяством, гандлем і сельскай гаспадаркай. Суполь-нае жыццё, агульныя клопаты збліжалі рознаэтнічпае на-сельніцтва паселішча. Акрамя беларусаў праваслаўнага (пазней уніяцкага) і каталіцкага веравызнанняў Мір на-сялялі татары, яўрэі, а з 18 ст. вядома дзейнасць цыган-скай абшчыны. Яўрэі складалі сваю асобную рэлігійна-адміністрацыйную суполку (кагал). На іх не распаўсюдж-валася права куплі палявых участкаў на гарадскіх землях. У горадзе яўрэі займаліся гандлем, ліхвярствам, некаторымі відамі рамяства, сяліліся пераважна каля рынку. Яны плацілі за «базарныя пляцы» чынш у тры разы большы, чым астатнія жыхары Міра 40.