• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стары Мір  Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук

    Стары Мір

    Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 85с.
    Мінск 1993
    19.84 МБ
    108 ЦДГА РБ у Мінску, ф. КМФ-5, воп. 1, спр. 2455/2, л. 83.
    37
    вышыню 0,98 м. Складзена з цэглы (27,5X13,5X8,5 см; 28Х?Х9 см) на гліне. У плане ўяўляе сабой прамавуголь-нік: знешнія памеры— 1,11X1 м, унутраныя — 0,65Х Х0,65 м. Ва ўсходняй сценцы печкі знаходзіцца арачны праём. У працэсе разборкі шчыльнага завалу бітай цэг-лы выяўлены некалькі фрагментаў керамічнага посуду 17 ст. Датаванне печы і ўсяго будынка вызначана па знойдзенай «in situ» у самым нізе развалу цэлай гзымса-вай кафлі 2-й паловы 17 ст. з выявай хімер. Больш цэ-лых кафлін або хаця б буйных фрагментаў знайсці пе ўдалося ні ў самім развале, ні вакол печкі. Па ўсёй вера-годнасці, кафля, якая мела немалы кошт, была сабрана для другаразовага выкарыстання ў іншай печы. Пры разборцы завалу ў сярэдзіне печкі знойдзена шмат ву-голля і дробныя фрагменты касцей. Под печы гліняны, ён ляжыць прама на мацерыковым пяску.
    Каля паўднёва-ўсходняіі сцяны ўнутры будынка вы-яўлена муроўка з фрагментаў цэглы, каменняў на гліне. Яна выканана ў форме прамавугольніка, адзін бок якога мае памеры 2м, другі ўскрыты толькі на даўжыню ў 0,6 м. Лагічна меркаваць, што гэта под другой, рабочай печы.
    Годам раней знойдзены разбураны горан для абпалу керамічных вырабаў (мал. 7). Ён размешчаны ў пяці метрах ад будынка за яго паўночна-ўсходняй сцяной. Культурны слой у гэтым месцы мас таўшчыню 1,4—1,6 м. У жоўтым мацерыковым пяску выкапана яма глыбінёй 0,8—1 м, дыямстрам прыблізна 3,6 м, а ў яме збудаваны горан. Ад яго захаваліся ніжняя частка тулава і «дзя-док» —слупок у цэнтры, які трымаў перакрыцце. Наяў-насць слупка сведчыць аб тым, што горан быў двухка-мерным: ніжняя ўяўляла сабоў печку, куды закладвала-ся паліва; верхняя служыла для абпалу керамікі, і сюды загружаўся посуд, кафля і іпш. На дзядок абапіралася перакрыцце паміж камерамі, у якім былі адтуліны люх-ты, «слёзы» для агня. Горан круглы ў плане, дыяметрам 2 м, рэшткі сцен захаваліся на вышыню да 0,36 м, пера-мычка паміж камерамі разбураная, таму цяжка вызна-чыць, была камера для абпалу адкрытай ці закрытай.
    Дзядок захаваўся цалкам, ён складзены з 10 штук цэглы-сырца, пакладзенай крыж-накрыж. Памеры цэглы: 28,5X14,5X7,5 см; 27,5X14,5X8 см; 27,5X14x7,5 см; 27,5X14,5X7,5 см; 28X14X8 см. Слупок мае форму ўсе-чанага конуса (дыяметр верхняй часткі — 0,58 м, ніж-
    38
    7. Раскопкі рэштак горна 2-й паловы 17 ст. для абпалу керамікі (раскоп 2 — 1983 г.). / — план раскопу 2; II — профілі раскопу 2;
    III — разрэз горна
    кяй — 0,66 м, вышыня ■— 0,55 м) і абмазаны слоем гліны таўшчынёй 2—3 см. У сярэдзіне і вакол горна ў яме шчыльная ўтрамбаваная гліна, на ёй слой вуголля таў-шчынёй 1 —1,5 см. Па знаходках фрагментаў керамічна-га посуду на подзе горна акрэслены час яго існавання і функцыяніравання— 2-я палова 17 ст. Блізкае суседства гсрна да знойдзенага будынка дазволіла выказаць мер-каванне, што мы маем справу з сядзібай ганчара — прад-стаўніка адной з найбольш распаўсюджаных прафесій у Міры.
    Пад час правядзення траншэі пад водаправоду 1987 г. па ўзбочынах вуліц Першамайскай (былая Слонімская) і Чырвонаармейскай (былая Віленская) былі выяўлены рэшткі Слонімскай і Віленскай брам. У 1988 г. намі пра-ведзена археалагічнае даследаванне Віленскай брамы і распачаты пошукі Менскай брамы на вуліцы 17 верасня (былая Менская). Акрамя таго, зроблена спроба пра-рэзкі абарончага вала ў заходяй частцы пасёлка каля вуліцы Ленінградскай (былая Завальная). Паколькі планіроўка Міра вызначаецца стабільнасцю на працягу некалькіх стагоддзяў і вуліцы захавалі свой накірунак, асноўны аб’ём брам знаходзіцца пад праезджай част-кай. Удалося ўскрыць толькі бакавую сцяну Віленскай брамы, якая прыйшлася якраз на ўзбочыну. Паралель-на дарозе ўшчыльную да асфальту была закладзена траншэя (№ 3) і ўскрыта бакавая сцяна Віленскай брамы (мал. 8). Яе даўжыня— 10,9 м, шырыня— 1,9 м. Заха-ваўся падмурак, выкладзены з цэглы на вапне з увядзен-нем у муроўку буйных камянёў, а таксама 1—2 рады цэглы з муроўкі сцяны. Край сцяны бліжэй да дарогі часткова разбураны траншэяй водаправода, гэтаксама як і муроўка сцен, якія ідуць упоперак дарогі. Глыбіня залягання падмурка — 2,4 м — выяўлена шурфам, за-кладзеным каля кута брамы. Тут у падмурку маецца вы-ступ вышынёй 0,8 і шырынёй 0,7 м. Адлегласць паміж унутранымі паверхнямі сцен, якія залягаюць упоперак дарогі, складае 7,3 м. Таўшчыня адной з іх (вонкавай) — 1,5 м, унутранай—1,6 м. Найстаражытны матэрыял (кафля), знойдзены пад час выбаркі археалагічнай траншэі, належыць да 1-й паловы або сярэдзіны 17 ст. Пацвярджае і ўдакладпяе матэрыялы раскопак інвентар Мірскага графства за 1747 г.107 «Брама Віленская мура-
    24.
    40
    107 ЦДГА РБ у Мінску, ф. КМФ-5, еоп. 1, спр. 2455/2, л. 23—
    ваная ca старым скляпеннем (гэтай звестцы цалкам адпавядае глыбіня падмурка — 2,4 м.— А. К.) месцам выпадзеным... на другім паверсе пакой, у якім два вакны, адно велькае, другое меньшае, вокны без шыбаў і рамаў, дзвярэй таксама ніякіх няма і на гэтым баку вежа без сходаў, у якой... жыллё калісьці было... на верху той брамы накрыцце гонтамі... наўкола той жа брамы асы-паўся мур. Варот няма, толькі адна палова старых ва-рот...» 108 Навідавоку поўнае запусценне і закінутасць. He ў лепшым стане ў сярэдзіне 18 ст. была і Менская брама. «Брама Менская мураваная без столі, толькі старыя бэлькі, у той браме з абодвух бакоў пакоі старыя без дзвярэй, сама (брама.— A. К.) зверху пакрытая гон-тамі, гонт стары, апаўшы...» 109 Менская брама знойдзена
    8. Раскопкі рэшткаў Віленскай брамы (траншэя 3—1988 г.). I— план траншэі; II — профіль Б; III — разрэз A—A
    108 ЦДГА РБ у Мінску, ф. КМФ-5, воп. 1, спр. 2455/2, л. 24.
    109 Там жа.
    41
    Раскопкі рэшткаў Менскай брамы (траншэя 4-— 1988 г.). /— план траншэі;//— разрэз А-
    Табліца 4. Памеры цэглы-пальчаткі з муроўкі Віленскай брамы
    № п/п	Памеры (см)	Барозны			Заўвагі
    		колькасць шырыня		глыбіня	
    1	27,5x12,4х?	2	0,7—1	0,2—0,3	
    2	27,5x13,4Х?	7	0,7—1	0,1	
    3	26,6x13x7	3	1	0,1	
    4	?Х12,6x7,3	6	2,3—2,5	0,2	
    5	27,5x12,5x6,4	4	1	0,3	
    6	28x13,2x6,2	4	2,5—2,7	0,2	
    7	27,4х?х5,7	—	•—	—	
    8	?Х 14x5,9	6	2	0,1	
    9	?ХІ4Х5,5	5	2	0,2	чорны колер (клінкер?)
    10	?Х 13,7x5,5	1	1 ,5	0,1	
    11	?Х 13,4x5,6	2	1,5	0,2	
    12	?ХІЗ,Зх6,2	3	1,5	0,15	
    13	?х 13,7х 5,2	9	1—1,8	0,12	
    14	?ХІ4,2X5,5	3	1	0,3	выгнутая цаг-ліна
    15	?Х 14,8x6	3	0,8-1	0,12	
    16	?ХІ4х6	2	1,5	0,2	
    17	?Х 13,6x5,2	3	1—1,5	0,3	
    каля перакрыжавання вуліц 17 верасня (былая Менская) і Танкістаў (былая Татарская). Асноўны яе аб’ём, так-сама як і ў Віленскай, знаходзіцца пад праезджай част-кай, і траншэя (№ 4) закладзена на ўзбочыне вуліцы 17 верасня. Пад слоем асфальту і брукоўкі адкрыты мур з каменняў, складзены на вапне ў тэхніцы бутавай муроў-кі (мал. 9). Каменні маюць розныя памеры. У муроўку ўведзены цагліны, як цэлыя, так і фрагменты. Памеры цэглы: ?Х 12X8 см; ?Х 13X8 см; 30х?Х 10 cm; ?Х 16X X10 см. Выяўлены два фрагменты бракаванай цэглы, дэфармаванай у часе абпалу. Такім чынам, былі адкры-ты рэшткі бакавой сцяны, якая ідзе паралельна вуліцы. Даўжыня сцяны — 8,7 м, шырыню высветліць не ўдало-ся, бо перашкаджала праезджая частка. 3 вонкавага бо-ку брамы шурфам дайшлі да нізу падмурка — 2,1 м ад дзённай паверхні. Падмурак мае выступ на вонкавым куце брамы, відавочна, гэта рэшткі контрфорса. Асноў-ная маса знаходак, сабраных у час распрацоўкі траншэі, датуецца 17 ст., самая старажытная рэч належыць да 16 ст. (венца непаліванага гаршка).
    He праводзіліся археалагічныя даследаванні Слонім-скай брамы, якая была адкрыта водаправоднай траншэ-
    43
    яй ў 1987 г. каля перакрыжавання вуліцы Першамайскай (былая Слонімская) і Першамайскага завулка (былая Завальная вуліца). Інвентар 1747 г. паведамляе аб гэ-тай браме: «Брама Слонімская мураваная без скляпення толькі балкі ўгары, на каторых быў пакой, усходы ста-рыя ападшыя, два вакна без шыбаў і рамаў, няма ніякіх дзвярэй... сама пакрыта старымі гонтамі ўжо апаўшымі, варот ніякіх няма...» 1,0
    Пад час земляных прац у 1990 г. выяўлены рэшткі Нясвіжскай брамы, размяшчэнне якой можна было дак-ладна вызначыць без раскопак, бо яна магла быць толь-кі каля рэчкі. Брама знойдзена каля перакрыжавання вуліц Чырвонаармейскай (гэты ўчастак яе раней назы-ваўся Нясвіжскай вуліцай) і Піянерскай. У гэтым месцы Піянерская вуліца робіць маленца, на поўдзень ад Няс-віжскай вуліцы япа праходзіць па ўнутранаму ўскрайку неіснуючага ўжо вала, а на поўнач ад вуліцы Нясвіж-скай-—за валам. Якраз у прамежку і адкрыта брама, дакладна ў тым месцы, дзе ёй і належала быць. Інвентар пра яе кажа: «...брама мураваная гонтамі крытая... варот не мае...» 111 Той жа інвентар адзначае, што «...наўкол жа места самога паркан на вале...» У 1988 г. намі зроб-лена спроба прарэзкі вала ў заходняй частцы Міра каля былой вуліцы Завальнай (траншэя № 1). У гэтым месцы не захавалася ніякіх слядоў умацаванняў. Траншэя пра-рэзала частку вала і рова (мал. 10). Існуючая забудова перашкодзіла закласці траншэю даўжэй за 10 м. Вал на-сыпаны з аднароднай чырвонай гліны, відавочна, у адзін прыём, бо стратыграфія не выдзяляецца. На наш погляд, сведчаннем таго, што гліна насыпаная, а не мацерыковая, з’яўляюцца шматлікія вертыкальныя пражылкі пахава-нага светла-шэрага слоя таўшчынёй 1—2 см і даўжынёй 15—20 см. Роў прасочваецца дастаткова выразна. 3-за таго, што выступіла вада, не ўдалося вызначыць яго глы-біню. Запаўненне рова складаецца з двух пластоў. Верх-ні ўяўляе сабой светла-шэры слой са знаходкамі 19—па-чатку 20 ст. Пад гэтым слоем на глыбіні 1,6—1,7 м ад дзённай паверхні прасочана гліна, такая ж, як у вале з пражылкамі светла-шэрага слоя. Відавочна, ніжні пласт запаўнення рова ўтварыўся ў час нівеліроўкі ўмацаван-няў, калі верхняя частка вала зразалася ў роў. У месцы
    110 ЦДГА РБ у Мінску, ф. КМФ-5, воп. 1, спр. 2455/2, л. 24.
    111 Там жа, л. 23.
    44
    10. Прарэзка часткі абарончага вала (траншэя 1 — 1988 г.)./— план траншэі;// — профіль
    пераходу вала ў роў выяўлена аблямоўка з аднаго раду камянёў да 0,4 м у папярэчніку. Зразумела, на знівеліра-вапым вале не ўдалося выявіць ніякіх слядоў паркана.
    Пад час пошукаў Менскай брамы была закладзена траншэя (№ 2) на значнай аддаленасці ад цэнтра пасе-лішча каля перакрыжавання вуліцы 17 верасня з Ленін-градскім завулкам (былая вуліца Роў). Брамы тут не знойдзена, але прасочапы культурны слой сярэднявечнай дарогі. Пад каменнай брукоўкай і падсыпкай з жоўтага пяску выяўлены цёмна-шэры пласт (0,15—0,25 м таўшчы-нёй) без знаходак. У ніжняй яго частцы прасочаны рэшт-кі насцілу з галля.