Стары Мір
Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 85с.
Мінск 1993
Магутны ўсплёск жыцця ў горадзе назіраўся ў кір-машныя дні. Кірмашы заўсёды былі эфектыўнай фор-май таварна-грашовых адносін. Цераз Мір праходзіў гандлёвы шлях. У дакуменце за 1619 г. ён названы «...вялікім галоўным гасцінцам, які ідзе з Вялікага княст-ва Літоўскага да Любліна», і па ім «буйныя купцы з пяжкімі таварамі часта праязджаюць» 67. Гасцінец Орша—Брэст, дарогі на Клецак, Слуцак, Слонім такса-ма вялі праз Мір.
У 2-й палове 17 ст., нягледзячы на зруйнаванне пад час вайны з Маскоўскай дзяржавай, у горадзе была раз-вітая рамесная вытворчасць. Колькасць прафесій рамес-нікаў у параўнанні з 1-й паловай 17 ст. павялічылася больш чым на палову 68 (табл. 1). Гэта адбылося ў пер-шую чаргу за кошт выдзялення з агульнага працэсу не-каторых тэхналагічных аперацый. Найбольшае развіццё ў Міры атрымалі такія рамёствы, як дрэваапрацоўка, апрацоўка мінеральнай сыравіны, г. зн. ганчарства, бу-
61 ЦДГА РБ у Мінску, ф. G94, спр. 1997, л. 11—20.
65 Там жа, спр. 9773, л. 74—82.
65 Там жа, ф. 694, воп. 2, спр. 4959, л. 7, 9, 10, 16, 17, 83; спр.
4467, л. 77.
67 Копысскнй 3. Ю. Экономнческое развнтне городов Белорус-
сші. С. 154.
68 Грнцкезнч А. П. Частнозладельческне города Белорусснн в
XVI—XVII вв. С. 84—85.
18
даўнічая справа. Усяго налічвалася 16 такіх прафесій. Многія рамеснікі займаліся вырабам вопраткі, пражы, a таксама ткацтвам. Расла колькасць спецыялістаў па апрацоўцы металу, вырабу зброі. Гарбарства і кушнерст-ва па-ранейшаму знаходзіліся ў руках татараў.
З’явіліся ў горадзе новыя спецыялісты, у асноўным звязаныя з абслугай замка: мармуршчыкі, кафельшчы-кі, карзтныя абіўшчыкі, слесары, механікі і інш. Так, у інвентары за 1693 г. сказана, што «... на вуліцы Высокай жылі два рыбакі, півавар і токар, якія працуюнь у зам-ку» 69. Спецыфікаіі рамесных заняткаў у прыватнаўлас-ніцкім горадзе быў в'ыраб рэчаў на заказ. Тагачасная ўладальніца Міра Дюдовіка Караліна Радзівіл падтрым-лівала іакім чынам рамесніцтва і купецтва 70.
Горад паступова залечваў раны, нанесеныя рускімі і шведскімі войскамі ў часы вайны 1654—1667 гг. Адна-віўся ўзровень таваразвароту рынку. Гандлявалі ў Міры рознымі таварамі. Мінскія купцы прывозілі «... шапкі-цюрбаны па 6 зл., маскоўскія шапкі па 4 зл., чамбровыя па 2 зл., баранковыя шапкі, палосы рускага футра па 10 і 12 зл., турэцкія скуры па 6 зл. ...» 71
Да канца 17 ст. горад стаў буйным гандлёвы.м цэнт-рам. Два разы ў год, 9 траўня і 6 снежня, у Міры прахо-дзілі буйпыя кірмашы. Яны працягваліся па чатыры тыдні72
Прыезд гандляроў на кірмаш у Мір не абыходзіўся без канфліктаў, якія выліваліся ў судовыя спрэчкі. На-прыклад, доўга варагавалі брэсцкія і мінскія купцы-яўрэі73. Мірскаму старосце Станіславу Казіміру Кгра-тоўскаму каштавала вялікіх намаганняў арганізаваць бяспеку прыбыўшым на кірмаш гандлярам з названых кагалаў74. Купцы звярталіся са скаргамі і да ўладаль-ніцы. Караліна Радзівіл перадала іх справы на разгляд яўрэйскага суда, але гэта не палепшыла ўзаемаадносін. У 1693 г. Кароль Радзівіл вымушаны быў выдаць універ-
69 ЦДГА РБ у Міпску, ф. 694, воп. 4, спр. 1305a, л. 103—103 адв.
70 Там жа, воп. 2, спр. 4466, л. 8—10 адв.
71 Белоруссня в эпоху феодалнзма//Сб. документов н матерн-алов. Mil, 1960. Т. 2. С. 290.
72 Słownik Geograficzny... S. 487.
73 АВАК. Внлыіа, 1902. Т. 29. С. 35—36, 119, 138, 141, 152— 153, 463—464.
74 Там жа. С. 141.
2‘ 19
сал, які забяспечваў усім прыбыўшым на кірмаш поўную бяспеку ад «напасцяў і арыштаў»75.
У чыншавай ведамасці 1688 г. пералічаны розныя ка-тэгорыі гандляроў, якія пражывалі ў Міры 76. Па інвен-тару 1677 г. у горадзе налічвалася 97 лавак (камор) і 12 каморак77. Значную частку мірскіх гандляроў складалі купцы-яўрэі, у якіх шляхта з ваколіц мела звычай куп-ляць уборы для сваіх жонак і дачок 78.
3 17 ст. вядомыя аб’яднанні мірскіх рамеснікаў, якія спачатку называліся братэрствамі, а затым цэхамі. У 1686 г. Кароль Радзівіл зацвердзіў у Міры цэх ткачоў79. Па прывілею ткачам прызначана было праводзіць што-год вялікую сходку для выбрання цэхмістра, а таксама штомесячныя сходы, дзе кожны рамеснік павінны быў класці ў цэхавы братэрскі сундук па тры літоўскія гро-шы. За тры прапушчаныя сходкі сябры цэха плацілі штраф — 1 фунт воску, а за ўхіленне ад сходу на вінава-тага падавалася скарга ў замкавае кіраўніцтва. Пры паступленні ў цэх рамеснік уносіў у братэрскі сундук 12 коп літоўскіх грошаў, а чаляднік — 2 злотых. За брак, заніжэнне цэнаў, падман рамеснікі падвяргаліся штрафу ў 100 грыўнаў. На братэрскіх сходках цэх быў абавязаны служыць на працягу года шэсць абедняў — тры ў касцё-ле і тры ў царкве. Акрамя таго, цэх меў свой сцяг і све-чы. Ен павінны быў са сваімі сцягамі прымаць удзел ва ўрачыстых цырымоніях, хаваць з магчымай пышнасцю сяброў, а таксама гарадскіх жабракоў. Гэта быў самы мнагалюдны цэх.
Інвентар Міра 1693 г. паказвае наяўнасць 55 рамес-нікаў 27 прафесій ®. У гэтым годзе быў зацверджаны аб’яднаны цэх краўцоў, кушняроў, шапачнікаў і далуча-ных да іх пазументнікаў, ганчароў, музыкантаў, а ў 1694 г. атрымаў зацвярджэнне шавецкі цэх81. ГІа пра-шэнню мяшчан у сакавіку 1695 г. Кароль Станіслаў Ра-дзівіл зацвердзіў яшчэ адзін цэх без назвы. У яго ўвай-шлі рамеснікі розных спецыяльнасцяў: мечнікі, набой-
75 Encyklopedia powszechna. Warszawa, 1864. Т. 18. S. 644.
78 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 2, спр. 4466, л. 8 адв., 9, 10 адв.
77 Грнцкевнч А. П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI—XVII вв. С. 137.
78 Encyklopedia powszechna. Т. 18. S. 644.
79 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1305a, л. 35, 51.
80 Там жа.
81 Там жа, спр. 1292, л. 11; Спр. 1305a, л. 35.
20
Табліца 1. Віды рамяства і колькасць прафесій у Міры ў 17—18 стст.
Рамяство Колькасць прафесій
1-я пглова 17 ст. 2-я палова 17 ст. 1 -я палова 18 ст.
Гарбарная і футравая вытвор-
часць Выраб пражы, вопраткі, 1 6 4
ткацтва Апрацоўка металаў, выраб 1 9 10
зброі Дрэваапрацоўка, ганчарства, 6 8 7
будаўнікі Прыгатаванне харчозых пра- 3 16 20
дуктаў 3 4 7
Транспартныя прафесіі 1 2 3
Іншыя рамёствы і прафесіі 3 4 7
Усяго 18 49 58
шчыкі, збраёўнікі, майстрызалатых спраў, слесары, вы-шывальшчыкі, кацельшчыкі, шкляры, сталяры, рэзчыкі па дрэву і кавалі. Прывілей указваў, што статут цэха пры-няты па ўзору нясвіжскага 82.
Да канца 17 ст. у Міры было 4 цэхі. У іх уваходзілі рамеснікі-хрысціяне: католікі, уніяты, праваслаўныя. He прымаліся ў цэхі татары-мусульмане 83, яўрэі. Дзей-насць рамеснікаў-яўрэяў, якія ўваходзілі ў цэх як вы-ключэнне, кантралявалася радай. Цэхі ўдзельнічалі ў сістэме гарадскога самакіравання. У саміх гэтых аргані-зацыях сярэднявечнага горада назіралася раздзяленне на майстроў (больш заможныя), чаляднікаў і вучняў. Як і па ўсёй Еўропе, важнейшай рысай мірскай цэхавай арга-нізацыі была сістэма рэгламентацыі вытворчасці і вырабу рэчаў, закупкі сыравіны. Цэхавыя статуты ўтрымлівалі забарону купцам прывозіць збоку і прадаваць у Міры тыя вырабы, якія рабіліся гарадскімі рамеснікамі. Вы-ключэнні дапускаліся толькі ў кірмашныя дні 84.
У 1753 г. Кароль Радзівіл зацвердзіў кавальскі цэх, самы малы сярод мірскіх — усяго 4 майстры, з іх два
82 ЦДГА РБ у Міпску, ф. 694, воп. 4, спр. 1305a, л. 35. 61—62.
83 Грнцкевнч А. П. Частнозладельческне гопода Белорусснн в XVI—XVII вв. С. 119.
84 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1305 a, л. 35—35 адв.
21
прыезджыя. Фінансавы стан цэха залежаў амаль заўсёды ад колькасці яго сяброў. Кавальскі быў бедным, яго сябры не змаглі нават купіць свечак на пахаванне свай-го дабрадзея-князя Радзівіла ў тым жа 1753 г.85
Міране займаліея рамяством і ў іншых месцах. Так, у віленскім ткацкім цэху з 63 яго сяброў два былі выхад-цы з Міра — майстры Ян Адановіч і Якуб Яцэвіч.
3 18 ст. у Міры з’яўляюцЦа мануфактуры, дзе праца-валі наёмныя рабочыя і ўжыйаўся падзел працы. Радзі-вілы — уладальнікі мануфактўр — для павелічэння збыту іх прадукцыі карысталіся сваім становішчам гаспадароў шматлікіх гарадоў, мястэчак і вёсак. У 1753 г. магнат распарадзіўся, каб купцы, якія гандлююць у яго гарадах і мястэчках — Нясвіжы, Міры, Карэлічах і інш.,-—куп-лялі толькі сукно з яго мануфактур і не адважваліся прадаваць імпартнае. «I калі ў лаўках будзе знойдзена сукно не з маёй мануфактуры, то яно будзе канфіскава-на, а купцы пакараныя...» 86
На мірскай ткацкай мануфактуры выраблялі дываны і габелены. Апошнія мелі невялікія памеры і ў асноўным ткаліся для асабістых патрэбаў князя, радзей на продаж. Самымі буйнымі з мірскіх мануфактур былі палатняная і суконная 87. У 1752 г. князь перавёў усе ткацкія ману-фактуры з Міра, Камянца, Нясвіжа і Альбы ў Карэлі-чы 88. 3 ростам мануфактур паступова пачалі занепадаць цэхі. Далейшае развіццё ў гэтыя часы мела фальварач-ная гаспадарка, якая суправаджалася ростам вотчынна-га прадпрыймальніцтва. У гаспадарцы шырока выкары-стоўваліся млыны. Мір меў чатыры млыны: замкавы, каменны, францішканскі, звярынецкі 89, а ўсяго да Мір-скага графства належала 11 млыноў.
Міране не заўжды былі задаволеныя сваім жыццём, не заўжды згаджаліся з рашэннямі ўладаў. Мяшчане абураліся высокімі падаткамі, асабліва ўзрастаўшымі ў ваенныя і пасляваенныя часы, наракалі на самавольства адміністрацыі і шляхты. Сваё незадавальненне яны вы-
85 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 1, спр. 311, л. 65.
86 Романовскнй Н. Р. Развнтне мануфактурной промышленно-стн з Белорусснн (вторая половнна XVIII — первая половнна XIX в.): Автореф. днс. ... д-ра экон. наук. Мн., 1970. С. 18.
87 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1986. Т. 3. С. 636.
88 Там жа. С. 642.
89 Гурнн М. Ф. Мнр. Мн., 1985. С. 19; ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1305 а, л. 131 адв.
22
казвалі праз скаргі да ўладальніка. За:азаўся'даку-мент — скарга міран у 1507 г. на баярына Багдана Ва-цюлевіча, што «...адымае ў нас землі нашыя вотчызныя, звечныя і на тых землях жыта і ярыньг пасеяў...» 93 Звы-чайна далей скаргаў законапаслухмяныя міране не ішлі. Праўда, аднойчы сяляне спалілі фальварак Іллініча Мядзведзіцы, які размяшчаўся непадалёк ад Міра. Та-кія дзеянні выглядаюць як выключэнне з правіла, ды і невядома, ці прымалі ў іх удзел жыхары Міра. Вядома, што гаспадар расправіўся з паўстанцамі і як кампенса-цыю за свае страты адабраў у сялян заліўныя лугі на рацэ Ушы 91.