Стары Мір
Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 85с.
Мінск 1993
13. Паліваныя міскі і талеркі 2-й палозы 16—18 ст. 1, 4, 11, 13—
16 — карычневая паліва; 3, 6—8, 10, 17 — зялЗпая паліва; 12 — во-хрыстая паліва; 5, 9 — распісное пачыіше
53
чынне часта ўпрыгожана арнаментам, часцей за ўсё хвалістым, ёсць і распісны. Для паляпшэння рабочых вартасцей посуду (трываласць, утрыманне вадкасці) ужывалася паліва зялёнага (больш ранняя) і карычне-вага колераў розных адценняў. ГІалівай пакрывалася ў першую чаргу ўнутраная рабочая паверхня, а часта і знешняя, прычым часам толькі верхняя яе палова.
14. Паліваная кераміка, ма?ліка. 1—11гаршкі 16—17 стст.; 12 — /4 —макацёры 17—18 стст.; 15—16 — рынкі 16—17 стст.; 17, 20-22—кубкі 17—18 стст.; 18 — падсвечнік 16—17 стст.; 19 — падсвеч-нік 17—18 стст.; 28 — збан 18—19 стст.; 24 — начынне з ручкай 17—18 стст.; 25 — распіекая міска 17—18 стст.; 26 — бутэлька 17— 18 стст.; 27 —фрагмент цацкі 17—18 стст.; 28 — донца дробнага начыння 17—18 стст.; 29 — ратэльня 17—18 стст.; 30, 31 — фраг-менты рэйнскай керамікі (30 — 16—17 стст., 31 — 18—19 стсг.); 32—33 — люлькі 17—18 стст.; 34 — фрагмент маёлікавай талеркі 18—19 стст.; 35 — начынне з ручкай; 1, 2, 6, 7, 9—21, 23—24, 26, 28, 29, 32, 33 — зялёная паліва; 3—5, 8, 27, 31 — карычневая палі-ва; 22 — маёліка — ружовая паліва, 34 — маёліка — белая паліва;
30 — сіні фон, белая выяза; 23— раскопкі A. М. Куш іярэвіча
54
Невялікая колькасць фрагментаў належыць да так званай рэйнскай керамікі — посуду, пакрытаму салянай глазурай, які прывозіўся на Беларусь з берагоў Рэйна (мал. 14:30, 31).
Дымлены (мораны посуд) атрымліваўся з дапамогай спецыяльнага абпалу ў закрытым горне без доступу кіс-лароду. Ён мае цёмны, блізкі да чорнага колер. Дго асартымент складаўся з гаршкоў (мал. 16:7, 8), макаце-раў (мал. 15:/—4), збаноў (мал. 16:/—4), глёкаў (мал. 16:5, 6), місак, талерак (мал. 15:5—13), кубкаў. Мораны
15. Дымленыя макацёры, міскі, талеркі 17—18 стст. 1—4 — мака-цёры; 5—8 — міскі; 9—10, 12, 13 — паўміскі; 11 — талерка; 1 — рас-копкі A. М. Кушнярэвіча
55
посуд часта пакрываўся ўзорамі ў выглядзе елачак, ром-баў, выкананых шляхам лашчэння.
Хоць звычайна ў культурным слоі беларускіх гарадоў і мястэчак непаліванага посуду трапляецца болып, чым астатняга, у Міры ў вялікім шурфе на вуліцы Кірава (былая Высокая) назіраўся іншы малюнак. Тут у насла-еннях 2-й паловы 17—18 ст. паліванага і дымленага по-суду знойдзена значна больш за непаліваны Можа гэта
16. Дымленыя керамічныя вырабы 17—18 стст. 1—4 — збаны; 5— 6 — глёкі; 7—8 — гаршкі; 9 — донца начыння з дзіркай; 10 — ку-бак; 11 — цацка-свісток
звязана з тым, што гэтыя ўчасткі былі занятыя яурэй-скім насельніцтвам.
Увогуле, узяўшы пад увагу колькасць і разнастай-насць знаходак керамічнага начыння, можна смела сцвярджаць, што набор посуду сярэднявечнай міранкі па свайму багаццю і разнастайнасці асартыменту не толькі не саступае, але нават перавышае кухонны скарб сучасных гаспадынь.
Вялікая калекцыя мірскай сярэднявечнай кафлі здзіў-ляе багаццем і разнастайнасцю арнаментальных сюжэ-таў. Частка яе ўжо апублікаваная разам з замкавымі
56
матэрыяламі !І4. У адрозненне ад замкавай калекцыі ў пасёлку мала знойдзена дарагой паліхромнай кафлі. Гэта зразумела, бо міранам немагчыма было параўнац-ца заможнасцю з Радзівіламі — адным з багацейшых у Еўропе родаў.
Да гаршковай кафлі належыць невялікая колькасць фрагментаў. Акрамя добра вядомых відаў з прамавуголь-ным і круглым вусцем, маецца больш рэдкая кафля з вусцем, аформленым у выглядзе разеткі. Усе знойдзеныя гаршковыя кафліны датуюцца 16 ст. Да 2-й паловы Ібст. належыць некалькі фрагментаў карабковай кафлі. Асноў-ная маса знаходак адносіцца да 17 ст. У гэтым стагоддзі адбыўся найярчэйшы росквіт кафлярскай справы на ье-ларусі, другога такога відаць ужо не будзе. Знаходкі з раскопак Міра і Мірскага замка — адно з пацвярджэн-няў гэтага росквіту. Кафляныя печы ў 17 ст. набылі скла-даную форму і, акрамя таі'о, што абагравалі памяшкан-не, з’яўляліся сапраўдным упрыгожаннем жылля. Асноў-ная паверхня тулава печы выкладвалася з так званых сцянных кафлін. Разам з імі выкарыстоўвалася гзымса-вая кафля (адпаведна разам са сцянной кутняй і гзымса-вая кутняя), кафля-каронка, паясковая, кафля-перамыч-ка.
Рэзчыкі формаў для кафлі ўпрыгожвалі свае вырабы раслінным, геаметрычным, зоаморфным, геральдычным, рэлігійным арнаментам. Найбольш распаўсюджаным быў раслінны. Гэта выява гронкі вінаграду (мал. 17:6', &), стылізаваныя раслінныя выявы, збудаваныя па прынцы-пу чатырохчленнай сіметрыі (мал. 17:72), радзей трап-ляўся вядомы рэнесансны і барочны арнаментальны ма-тыў — ваза з кветкай (мал. 17:70). Фантазія майстроў выявілася ў разнастайных выявах лісця аканфу (мал. 17:77), сцяблін, кветак, разетак, у тым ліку і на кафлі з дывановым арнаментам з 2-й паловы 17 ст.
Элементы расліннага арнаменту прысутнічаюць так-сама і на зоаморфных, геральдычных, рэлігійных выявах, у якасці, напрыклад, аблямоўкі радзівілаўскага арла або восі сіметрыі паміж выявамі пачвар і г. д.
Геаметрычны арнамент быў не такім распаўсюджа-ным. Выявы чатырох сіметрычных квадратаў, ромбаў
114 Трусов O. А., Чернязскнй Н. М., Кравцевнч A. К. Архнтек-турно-археологнческне нсследовання Мнрского замка н городского поселка Мнр.
57
(мал. 18:73, 14), трохвугольнікаў (мал. 18:72) удала ўпісваліся ў кампазіцыю з іншымі кафлінамі.
Спецыфічна мірскім варыянтам арнаменту можна лі-чыць сіметрычныя выявы хімер — фантастычных істот. Падобныя выявы трапляюцца і ў іншых месцах, але мір-скія хімеры нясуць на сабе адбітак індывідуальнасці мяс-цовага маіістра. Яны ніяк не робяць уражання страшыд-лаў, а, наадварот, выглядаюць зусім не страшна, нават сімпатычна (мал. 18:3, 10). Побач з імі знойдзены больш рэалістычныя выявы драпежнікаў (мал. 18:7, 9). Вельмі рэалістычна выканана выява рыбіны (мал. 18:77). Ге-ральдычны арнамент прадстаўлены галоўным чынам рознымі варыянтамі радавога знака Радзівілаў — арла з трыма паляўнічымі ражкамі на грудзях (мал. 18:2—6). Такой кафлі знойдзена каля 20 фрагментаў, у той час як у замку знаходкі кафлі з арлом лічацца сотнямі. Магчы-ма, у пасёлку кафля з радавым знакам уладальніка вы-карыстоўвалася ў афіцыйных будынках або меўшых не-пасрэднае дачыненне да Радзівілаў, напрыклад, ратушы або шпіталі, які быў падараваны гораду князем. Улічва-ючы значэнне, якое мела геральдычная выява ў сярэдня-веччы, можна меркаваць, што наўрад ці які-небудзь га-раджанін асмельваўся аздобіць сваю печку гербам кня-зя, нават пры ўсім жаданні выказаць вернападданыя пачуцці.
Другім відам геральдычнага арнаменту з Міра з’яў-ляецца стылізаваны шляхецкі герб (мал. 18:7).
Па аналагах з замка ўдалося вызначыць фрагмент кафлі, на якой мелася выява анёла. 1-й паловай 18 ст. мы датавалі тэракотавую кафлю са складанай высока-рэльефнай выявай (мал. 17:14), знойдзеную ў шурфе № 32 па вуліцы Кірава (былая Высокая).
У працэсе вырабу кафля часта пакрывалася зялёнай палівай, што павялічвала яе кошт. Яшчэ даражэй цані-лася паліхромная кафля. На адзіным дробным фрагменце
17. Кафля: / —гаршкоаая з фігурным вусцем 15-16 стст.; 2—5 — кафлі-каропкі (2 —канец 16—17 ст., 3—5 — 2-я палова 17 ст.); 6. 8 — сценная з выявай гронкі вінаграду, 17 ст.; 7, 9 —сценная і гзымсавая з расліпным арнаментам—17 ст.; 10 — з выявай буке-та ў вазе — капец 16—17 ст.; 11—гзымсавая з выявай лісця акан-фу—17 ст.; 12 — сценная з сіметрычным раслінным арнаментам — канец 16—17 ст.; 13 — дывановая — 2-я палова 17 ст.; 14 — сцен-ная канца 17—1-й паловы 18 ст.; 2, 6, 7, 12—14 — тэракотавая; 10, 11 — зялёнапаліваная; 3—5, 9—белая паліва; 8 — рэханструкцыя
59
18. Кафля з геаметрычным, зоаморфным, геральдычным арнамен-там 17 ст. 4, 9, 7/— тэракотавая; 1—3, 5—8, 10, 12—14 — зялёна-паліваная
паліхромнай кафлі, які можна датаваць канцом 16—па-чаткам 17 ст., захавалася выява часткі галавы арла ка-рычневай палівы на жоўтым фоне. У шурфе № 32 па ву-ліцы Кірава знойдзена кафля з раслінным арнаментам: на фоне шэравата-белай палівы рэльеф салатавага ко-леру. Яна датуецца 2-й паловай 17 ст. (мал. 17:9), матэ-рыялаў больш ранняга перыяду тут увогуле няма.
Наўрад ці нашымі раскопкамі выяўлены ўвесь асар-тымент мірскай кафлі. Мы ўпэўнены, што новыя археа-лагічныя даследаванні будуць прыносіць новыя варыян-ты арнаментацыі гэтага, так добра засвоенага на Ьела-русі заходнееўрапейскага вынаходства.
Акрамя посуду і кафлі ў культурным слоі Міра трап-ляюцца керамічныя рэчы самага рознага прызначэння. Перш за ўсё гэта будаўнічыя матэрыялы: фрагменты цэглы (17—18 стст., радзей 16 ст.), дахоўкі плоскай (17 ст.) і хвалістай (канца 17—18 ст.) плітак падлогі. Сярод цэглы многа экземпляраў з барознамі. Плоская дахоўка выраблялася прамавугольнай (?Х 14,5X2 см) або з адным скругленым краем, мела трохвугольны або паўкруглы мацавальны выступ. Некалькі фрагментаў дахоўкі пакрытыя зялёнай палівай. Пліткі падлогі боль-шай часткай маюць прамавугольную ці шасцівугольную форму.
У наслаеннях 17—18 стст. трапляюцца гліняныя люлькі. Яны, як і посуд, вырабляліся тэракотавымі (мал. 12:2/, 22), паліванымі (мал. 14:52, 55) і дымленымі. Пад-свечнікі таксама былі тэракотавымі або пакрываліся зялёнай палівай (мал. 12:25, 24; мал. 14:75).
3. ВЫРАБЫ СА ШКЛА, КОСЦІ, КАМЕНЮ
Шкляны посуд быў неад’емнай прыналежнасцю побы-ту міран 16—18 стст. Ен пачаў уваходзіць ва ўжытак сярод беларускіх мяшчан дзесьці з канца 15—пачатку 16 ст. З’яўленне шклянога посуду — у поўным сэнсе сведчанне аб уздыме вытворчых сіл грамадства. Дабра-быт узрос настолькі, што мяшчане рознай ступені замож-насці маглі дазволіць сабе піць са шклянога начыння, больш далікатнага і вытанчанага за керамічнае.
Попыт на шкляны посуд задавальнялі мясцовыя бе-ларускія мануфактуры, якія выпускалі начынне з зелена-ватага і жаўтаватага празрыстага шкла. У пасёлку ў
61
адрозненне ад замка не знойдзена ні аднаго фрагмента венецыянскага посуду — сапраўднага атрыбута раскошы.
Шкляное начынне мела даволі вузкае прызначэнне — служыла для піцця і захоўвання розных напояў, а так-сама выкарыстоўвалася як аптэчны посуд.
У 17—18 стст. міране мелі ў вокнах шкляныя шыОы прамавугольнай і круглай (мал. 19:26—27) формы. Ак-рамя таго, знойдзена дзьве шкляныя пацеркі.