Стары Мір
Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 85с.
Мінск 1993
102 Bartaszewicz J. Zamek Bialski. Lwów, 1881. S. 44.
103 Ткачоў M. A. Замкі i людзі. Мн., 1991. С. 41.
30
Узвядзенне мірскіх умацаванняў, відавочна, можна звязаць з падобнымі працамі ў Нясвіжы ў канцы 16— пачатку 17 ст. I Мір, і Нясвіж былі радзівілаўскімі ўла-даннямі. Цалкам магчыма, што працамі ў абодвух мес-цах кіравалі адныя і тыя ж людзі. На прыкладзе Міра прасочваецца яўная супярэчнасць паміж тэндэнцыяй «стыхійнай» эвалюцыі паселішча (выцягнутасць уздоўж ракі) і воляй горадабудаўніка. Умацаваннямі абнесена цэнтральная частка пасада ў форме, блізкай да квадра-та. За іх межамі засталася частка пасада, заселеная та-тарамі, і частка Слонімскага прадмесця. Размяшчэнне ўмацаванняў канца 16—пачатку 17 ст. стала вядомым дакладна дзякуючы выяўленню ўсіх чатырох гарадскіх
4. Мірскі і замак у сярэдзіне 16 ст. Спроба рэканструкцыі ар.хітэкта-ра Д. С. Бубноўскага
31
брам. Умацаванні канца 15—1-й паловы 16 ст., нават калі яны былі ўзведзены, наўрад ці ўдасцапрасачыць, бо ва ўмовах шчыльнай забудовы і інтэнсіўнага жыцця го-рада яны маглі знікнуць бясследна.
Матэрыялы археалагічных раскопак даюць даволі дакладнае ўяўленне аб развіцці паселішча ў 16—17 стст. Культурны слой 16 ст. выяўлены вакол гандлёвай пло-шчы і на самой плошчы. 3 захаду прыблізнай мяжой яго распаўсюджання з’яўляецца вуліца Кірава (былая Высокая), з усходу — вуліца Маскоўская. 3 поўначы і поўдня такія межы намі пакуль не выяўлены, але можна меркаваць, што яны знаходзяцца на большай адлегласці ад цэнтра, чым з захаду і ўсходу, улічваючы тэндэнцыю да пераважнага развіцця паселішча ўздоўж ракі. Пасля збудавання касцёла вакол яго пачалі з’яўляцца пахаван-ні, якія моцна перамяшалі культурны слой. Каля царквы раскопкі не праводзіліся і сітуацыя тут не высветлена.
У 17 ст. заселены заходняя (паміж вуліцамі Кірава і Ленінградскай) і ўсходняя (паміж вуліцамі Маскоўскай і Піянерскай) часткі паселішча. Асноўная тэрыторыя Міра ў 17 ст. размяшчалася ў прамавугольніку, блізкім да квадрата, бакамі якога з’яўляюцца сучасныя вуліцы Танкістаў, Ленінградская, завулак Першамайскі (мал. 1), з усходу прыроднай мяжой служыць рака Міранка. Ме-навіта гэтая тэрыторыя была абнесена лініяй умацаван-няў. На чатырох выездах з горада стаялі брамы: Вілен-ская, Нясвіжкая, Слонімская і Менская (мал. 3).
У 2-й палове 17 ст. вядомыя вуліцы: Слонімская, Ві-ленская, Менская, Высокая, Татарская, Заазёрная, За-вальная (не ўсе з іх дакладна акрэслены на плане места) і два прадмесці: Слонімскае і Менскае.
Археалагічныя раскопкі ў заходняй частцы Міра да-юць пэўнае ўяўленне і аб планіроўцы сядзіб. Так, у прыватнасці, паміж вуліцамі Кірава і Ленінградскай
Табліца 2. Колькасць двароў у Міры з 2-й паловы 16 да сярэдзіны 18 ст.
Колькасць двароў
2-я палова 16 ст. 1-я палова 17 ст. Сярэдзіна—2-я палова 17 ст. ( 1677 г.) Канец 17 ст. (1693 г.) 1-я палова 18 ст. Сярэдзіна 18 ст.
300 477 295 392 382 242
32
Табліца 3. Вуліцы і сядзібы Міра ў 17 ст. (па інвгятарах 1647, 1681, 1686, 1688 гг.)
Вуліцы, прадмесці Сядзібы
Рынак. 3 аднаго боку касцёл з плябапню Домаўладанні па перыметру з трох бакоў
В у л і ц ы:
Аюцэвічская (з 1636 г. Сло-німская) Віленская Высокая Менская Татарская Завальная гуменная, вуліца ад вала (5—6 домаўладан-няў) Заазёрская Высокая Ад рынку домаўладанні з або-двух бакоў—13 і 16 Ад рынку домаўладанні з або-двух бакоў—15 і 10 Ідучы да Аюцавічаў 32 і 36 до-маўладанняў Ад рынку 4 і 6 домаўладанняў (1681 г.—• ідучы ад рынку справа 3 домаўладанні і пляц на «шпі-таль рускі») Ад брамы Менскай да «завала» 28 і 4 домаўладанні (1681 г,— 30 пляцаў і 2 пляцы на «шпі-таль мураваны касцёльны») 35 домаўладанняў 9 домаўладанняў Ідучы ад поля 28 і 22 домаўла-данні
Прадмесці: За брамай Аюцаўскай (Слонімскай) За брамай Віленскай За брамай Менскай 38 і 44 домаўладанні 9 і 7 домаўладанняў (за 1681 г.— 41) 23 і 23 домаўладанні
(былая Завальная) сядзібы размяшчаліся ў наступным парадку: жылыя і гаспадарчыя пабудовы знаходзіліся каля вуліцы Кірава — тут адклаўся шчыльны культурны слой (1—1,8 м). Агароды выходзілі да вала, слой тут амаль адсутнічае. Верагодна, падобнай была планіроўка і ў іншых частках пасада. У 18 ст. прыкметнага росту паселішча не адбывалася. Аб гэтым таксама сведчаць археалагічныя раскопкі. Можна спадзявацца, што далей-шыя даследаванні дазволяць дакладна акрэсліць памеры прадмесцяў, якія размяшчаліся за межамі ўмацаванняў.
У 1987 г. па ўзбочыне вуліцы Першамайскай была пракапана траншэя пад водаправод шырынёй каля 1,2 м
3. Зак. !ЗП
33
і глыбінёй 1,5—1,8 м. За межамі ўмацаванага паселішча на ўчастку паміж дамамі № 47 і 57 у гэтай траншэі за-фіксаваны ямы, пракапаныя ў чырвонай мацерыковай гліне і запоўненыя светла-шэрым пяском уперамешку з глінай. Памеры ям дакладна вызначыць не ўдалося, глыбіня—1,8—2 м. У іх ёсць вуголле, косці жывёл, ке-рамічны посуд канца 16—17 ст. Паходжанне і прызна-чэнне гэтых ям застаевда загадкай. Тое самае можна сказаць аб выяўленых у 1982 г. рэштках мураванага бу-дынка каля ўсходняга краю плошчы. Па цэгле і знаход-ках на падлозе падвала ён датаваны 17 ст. Прызначэнне гэтага будынка пакуль не вызначана.
2. АРХІТЭКТУРА I АБАРОНЧЫЯ ЗБУДАВАННІ
Як і па ўсёй Беларусі, галоўным будаўнічым матэрыя-лам міран было дрэва. Драўлянымі былі жылыя, гаспа-дарчыя будынкі гараджан, з дрэва рабіліся агароджы і масты. Першым мураваным збудаваннем у Міры, па ўсёй верагоднасці, стаў замак гаспадара. Яго пачалі бу-даваць дзесьці ў канцы 15—пачатку 16 ст. на месцы згарэўшага паселішча 2-й паловы 15 ст. Спачатку да месца навезлі пяску і гліны, выраўнялі будаўнічую пля-цоўку, затым пачалі ўзводзіць сцены і вежы. Для патрэб будаўніцтва ў бліжэйшых паселішчах Бірбашы і Прапо-шы былі зроблены цагельні. Вапну вазілі са Свержа-ня 1М. Аб замку назбіралася даволі вялікая колькасць літаратуры 105, ён добра вывучаны гісторыкамі архітэк-туры, таму мы не будзем засяроджваць на ім увагу. У гэты першы этап будаўніцтва замак застаўся недаробле-ным, былі ўзведзены толькі сцены і вежы.
На працягу 1533—1550 гг. у Міры збудаваная Траец-кая царква. Паколькі крыніцы не адзначаюць, як у вы-падку з Мікалаеўскім касцёлам, што яе будавалі з дрэ-ва, то верагодна царква была мураванай. Касцёл жа быў зроблены з дрэва ў 1587 г., мураваным ён стаў у 1599— 1605 гг. Верагодна, драўляны культавы будынак (хутчэй за ўсё царква) існаваў у Міры яшчэ да будаўніцтва замка.
Царква мае паўкруглую алтарную апсіду, якая вы-ступае з асноўнага аб’ёму. У 19 ст. прыбудаваныя звані-
104 Калннн В. В. Замок в Мнре (буклет). Мн., 1978.
105 Гл. спіс літаратуры.
34
Л-/
5 Рэшткі мураванага бўдынка 17 ст. наля ўсходпяга краю плошчы (раскопкі 1982 — 1983 гг., шурфы 6, 13, 14). / —план шурфа G (квад-рат 1) і шурфа 13; //— разрэз рэшткаў скляпення будынка
3’
35
ца, бабінец, пяць купалаў і выгляд храма зараз значна адрозніваецца ад сярэднявечнага.
Касцёл уяўляе сабой трохнефную аднавежавую базі-ліку. Ярусы вежы аздобленыя нішамі, цэнтральны неф мае цыліндрычныя, бакавыя —крыжовыя скляпенні. Помнік таксама неаднаразова перабудоўваўся. Мурава-ным быў шпіталь на Нясвіжскай вуліцы, падараваны гораду Радзівіламі. У інвентары 1747 г. пры апісанні гэтай вуліцы аб ім ужо не ўпамінаецца. Да 17 ст. нале-жыць будынак, рэшткі якога адкрытыя нашымі раскопка-мі 1982—1983 гг. каля ўсходняга краю плошчы (мал. 5). На глыбіні 0,9 м ад дзённай паверхні выяўлены цагляны мур, які пасля дэталёвага абследавання аказаўся рэштка-мі сутарэння вялікага будынка з цыліндрычным скля-пеннем. Захаваліся дзьве сцяны вышынёй каля 1,8 м і пяты скляпення. Па іх можна ўстанавіць прыблізную вы-шыню апошняга — яна складала каля 2,1 м. Частка паўднёвай сцяны (вышэй сутарэння) выканана з каме-ня, але галоўным будаўнічым матэрыялам у дадзеным выпадку была цэгла. Яс памеры: 28X13,5X6 см; ?Х13Х Х6,5 см; ?Х 13,5x6,5 см; ?Х 13x4,5 см.
Рэшткі драўлянай падлогі выяўлены на глыбіні пры-блізна 3,55 м ад дзённай паверхні. Шырыня сутарэння (на ўзроўні падлогі) каля 3 м. Магчыма, у будынку бы-ло не адно сутарэнне, бо ў шурфе за паўднёвай сцяной (хоць на ёй не выяўлена пята скляпення) знойдзены рэшткі падлогі, a па падлозе — цэлы керамічны кубак 17 ст.
Пакуль не вызначана прызначэнне гэтага будынка. На жаль, з прычыны цеснай забудовы (нашыя шурфы ўціснуліся паміж крамай «Сельгаспрадукты» і гаспадар-чым будынкам) не ўдалося ўскрыць пабудову цалкам. Магчыма, на афіцыйны характар будынка і адносіны яго да ўладальніка паказваюць знаходкі фрагментаў кафлі 17 ст. з выявай радавога знака Радзівілаў — арла з тры-ма паляўнічымі ражкамі на грудзях. Спакусліва назваць яго мірскай ратушай. На гэта паказвае кампазіцыйнае размяшчэнпе пабудовы якраз пасярэдзіне паміж асноўны-мі архітэктурнымі дамінантамі горада — Траецкай царк-вой і Мікалаеўскім касцёлам. Аднак апісанне ратушы ў інвентарах 18 ст. не зусім стасуецца з гэтым месцам. У інвентары 1747 г. апісанне горада пачынаецца ад Ня-свіжскай брамы да касцёла, затым апісваецца рынак: «...рынак брукаваны, на ім пасярэдзіне дзьве крамы са
36
склепамі, у адным печ. На гэтым жа рынку далей стаіць мураваная ратуша, у якую ўваходзяць ад брамы мен-скай (? — неразборлівае слова)» |06.
Выклікае цікавасць знаходка ў 60 м на паўднёвы ўсход ад касцёла горна для абпалу керамічпнх влрабаў 2-й паловы 17 ст. і побач з ім рэшткаў будынка таго ж часу (мал. 6—7). Ад будынка захаваўся падмурак вышы-нёй 0.5 м, пакладзены на гліне з камянёў nav мі ад
6. План раскопу рэшткаў будынка 2-й паловы 17 ст. з кгф.іянай печкай (раскоп 3— 1984 г.). 7 — план раскопу 3; II — сістэма му-роўкі тулава кафлянай печы; III — разрэз A—A; IV — разрэз В—В
0,2—0,25 м да 0,65 м у папярэчніку. У квадраце 1 паверх падмурка захаваўся рад цэглы на вапнавай рошчыне. Памеры цэглы: 27,5X12X6,5 см (пальчатка); 27X12X Х6,5 см. Каля мура трапляліся вуглі. Па ўсёй верагод-насці, дом быў драўляным, у адваротным выпадку зна-ходак фрагментаў цэглы было б значна больш. Выяўлен-не падмурка будынка — сама па сабе звычайная справа, але ў межах падмурка адкрыта збудаванне, якое надае знаходцы адценне сенсацыйнасці. Гэта ніжняя частка кафлянай печкі 2-й паловы 17 ст. Яна захавалася на