Стары Мір
Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 85с.
Мінск 1993
У 1688 г. татары з Міра, якія займаліся вырабам скур, падалі скаргу камісару княгіні Радзівіл на старосту Мір-скага графства. Яны скардзіліся, што за вырабку 70 скур староста даў замест належных 70 злотых толькі 3 92. Злоўжыванні старостьт Ябланоўскага (быў ля ўлады ў 1689—1693 гг.) дасягнулі такіх памераў, што мірскі гараднічы Якуб Кісель вымушаны быў сам падаць Ра-дзівілу скаргу з пералікам усіх ліхадзействаў крутога чыноўніка. Тут былі і зборы з мяшчан на сваю карысць грошай звыш устаноўленага падатку за гандаль, і купля на рынку тавараў у мяшчан па прымусова заніжанай цане, набыццё зямельных участкаў незаконным шляхам і г. д. 93.
Выраслі падаткі пасля Паўночнай вайны, з’явіўся но-вы від платы — райтаршчызна, якую бралі чатырма часткамі ў год з мяшчан, па 70 злотых за кожную част-ку94. У 1717 г. яўрэйскі кагал выплаціў магнату 900 зло-тых падымнага 95. Інвентар Міра за 1720 г. адзначае, што з кожнага рыначнага пляца, забудаванага і незабудава-нага, плацілі па 3 злотых 15 грошаў, а з пляцаў на вулі-цах, прылягаўшых да рынку, па 2 злотых 15 грошаў. Ганна Радзівіл універсалам ад 22 жніўня 1727 г. абавя-зала мяшчан вывозіць дрэва з пушчы для звярынца, прымаць удзел у аднаўленні горада 96.
90 Лнтовская метрнка. Т. 1, кн. 2. С. 549—550.
91 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 1, спр. 4, л. 6.
92 Грнцкевнч А. П. Соцнальная борьба горожан Белорусснн (XVI—XVIII вв.). С. 33.
93 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 2, спр. 4466, л. 110—111.
94 Гурнн М. Ф. Мнр. С. 18.
95 Słownik Geograficzny... S. 487.
96 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1305 а, л. 47.
23
3 2-й паловы 18 ст. паглыбляецца эканамічны і палі-тычны крызіс дзяржавы, які ў рэшне прывёў яе да пагі-белі. Англійскі падарожнік В. Кокс, які праязджаў праз Мір у жніўні 1779 г., запісаў у сваім дзённіку: «...жыха-ры гэтай вёсачкі былі такімі беднымі, што мы не маглі здабыць самага звычайнага харчавання» 97.
Ужо нядоўга заставалася да прыходу новай уладьг. На заходнюю Беларусь рыхтаваўся накласці лапу ўсход-ні сусед — драпежная Расейская імперыя.
97 Кокс В. Путезые впечатлення англнчаннна (1779—1785 гг.) // Русская старнпа. Спб., 1907. № 7—9. С. 628.
ТАПАГРАФІЯ I АРХІТЭКТУРА ПАСЕЛІШЧА
1. РАЗВІЦЦЕ ПЛАНІРОУКІ
Мір належыць да тых беларускіх паселішчаў, якія ў познім сярэднявеччы выраслі з вясковых пасяленняў да мястэчак і гарадоў. Яго рост паскараецца з 2-й паловы 15 ст., калі на Беларусі пачынаецца эканамічны ўздым. Павелічэнне аб’ёму таварна-грашовага абарачэння вы-клікала да жыцця вялікую колькасць паселішчаў новага тыпу (названых мястэчкамі), бо існаваўшыя здаўна га-рады (месты) відавочна не спраўляліся з рэалізацыян гэтага аб’ёму. Чаму ж мястэчкам, а затым і невялікім горадам, цэнтрам ваколіцы стаў менавіта Мір, а не якая-небудзь іншая суседняя вёска? Відавочна, такі лёс вы-паў Міру дзякуючы спрыяльнай камунікацыйнай сітуа-цыі — наяўнасці перакрыжавання важных гандлёвых дарог каля пераправы. Тут сыходзіліся шляхі Вільня— Нясвіж (цераз Свержань), Слуцак—Клецак і Менск— Слонім. Паселішча развівалася ў адпаведнасці з накірун-кам гэтых дарог, уся планіровачная структура Міра абумоўлена імі, прыстасавапа да іх.
Некаторыя звесткі аб самым раннім этапе фарміра-вання тапаграфіі паселішча здабытыя з дапамогай археа-логіі. Пісьмовых крыніц няма зусім. Тапаграфія 2-й пало-вы 16—18 ст. вывучалася комплексным метадам па пісь-мовых крыніцах і матэрыялах археалагічных раскопак.
«Пляма» культурнага слоя найстаражытнага паселі-шча выяўлена каля цэнтральнага перакрыжавання. Яна займае плошчу ўчвэртку гектара і прымыкае да вуліцы Чырвонаармейскай (былая Віленская) з паўднёвага за-хаду, а з усходу абмежавана вуліцай Першамайскай (былая Слонімская) (мал. 2). Тут знойдзены фрагменты керамічнага посуду, які датуецца канцом 14—пачаткам 15 ст. Першым элементам урбанізацыі паселішча лічыц-ца з’яўленне плошчы98. Гандлёвая плошча ўзнікла за
98 Rewieńska W. Miasta i miasteczka w północno-wschodniej, Polsce. Wilno, 1938. S. 43.
25
кошт пашырэння часткі галоўнай вуліцы ў адзін бок. Так, па ўсёй верагоднасці, было і ў Міры. Плошча знахо-дзіцца пры вуліцы Віленскай (сучасная Чырвонаармей-ская) насупраць выяўленага раскопкамі найстаражыт-нага паселішча. Месца для торгу фарміравалася на свабодным ад забудовы баку вуліцы-дарогі. Мы не мо-жам дакладна вызначыць час. узнікнення гандлёвай плошчы, але мяркуем, што фарміраванне яе завяршылася
1. Сучасны план г. п. Мір. A — размяшчэнне шурфаў (лічба азна-чае нумар шурфа); Б — раскопы; В — траншэі; I— Мікалаеўскі касцёл; II — Траецкая царква; III — рэшткі Віленскай брамы; IV — рэшткі Менскай брамы; V — рэшткі Слонімскай брамы; VI — рэшт-кі Нясвіжскай брамы; VII — замак; VIII—IX — хрысціянскія могіл-кі; X — татарскія могілкі; XI — жыдоўскія могілкі
26
ў 16 ст. Гэтым часам датуюцца найстаражытныя матэ-рыялы, выяўленыя раскопкамі з захаду і ўсходу ад рын-ку. Магчыма, на месцы будучай плошчы вёўся гандаль яшчэ ў 15 ці ў канцы 14 ст., але пакуль гэтае месца не было акружана забудовай, нельга казаць аб сфармава-най плошчы.
Культурны слой паселішча 15 ст. выяўлены акрамя месца першапачатковага пасялейня яшчэ на паўднёвы ўсход ад касцёла і на тэрыторыі замка. Тут пад слоем замкавай падсыпкі раскопкамі A. А. Трусава знойдзены рэшткі паселішча 2-й паловы 15 ст. са слядамі моцнага
2. Тапаграфія Міра ў канцы 14—15 ст. па археалагічных даных. A — культурны слой найстаражытнага паселішча; Б — культурны слой паселішча 15 ст.
27
пажару ". Замак збудаваны над гэтым пажарышчам. Цалкам магчыма, што тут здаўна размяшчалася сядзіба ўладальніка Міра. Такую думку выказаў Д. С. Бубноў-скі ў артыкуле аб гісторыі горадабудаўнічага развіцця Міра 1С0. Паколькі гэта адзіны артыкул, які прысвечаны названай праблеме, то варта спыніцца на ім трохі пад-рабязней. Большасць высноў, прыведзеных у артыкуле, можна ахарактарызаваць як даволі паспешлівыя і слаба абгрунтаваныя. Усе тры схемы планіровачнай сітуацыі паселішча (15, 16 і 17 стст.) з’яўляюцца спрэчнымі. На першай (15 ст.) паказаны неабгрунтавана вялікі пасад на поўдзень ад дарогі Вільня—Нясвіж (выходзіць нават за межы ўмацаванняў 16—17 стст.). На поўнач ад гэтага шляху каля самага цэнтра не паказана зусім ніякай за-будовы аж да 17 ст. Для паселішча местачковага або гарадскога тыпу такое нежаданне жыхароў сяліцца каля перакрыжавання гандлёвых дарог — справа нерэальная: дакументы 16—17 стст. сведчаць аб значна вышэйшай суме чыншу з пляцаў на рынку ў параўнанні з зямельны-мі ўчасткамі на вуліцах (гл. с. 15). На другой схеме (16 ст.) паказаны два не звязаныя паміж сабой пасады — хрысціянскі на сваім даўнім месцы (на поўдзень ад наз-ванай вышэй дарогі) і татарскі на менскай дарозе. Паміж імі, як лічыў Д. С. Бубноўскі ў час напісання ар-тыкула, было пустое месца, якое займала самы цэнтр паселішча каля перакрыжавання дарог. 1 толькі ў 17 ст. у прамежку паміж двума жылымі раёнамі быццам была ўтворана гандлёвая плошча. Такое меркаванне абвярга-ецца вынікамі археалагічных раскопак і дакументамі 16—17 стст. Культурны слой 16 і нават 15 ст. знойдзены вакол перакрыжавання дарог і менавіта гэтае месца было ядром, з якога разрасталася паселішча. Шматгадо-выя даследаванні гісторыкаў і археолагаў у гарадах і мястэчках Беларусі і Беларускага Панямоння паказва-юць, што менавіта вакол цэнтра фарміруецца паселішча, тут самая шчыльная сярэднявечная забудова, адклаўся самы магутны культурны слой, выяўлены самыя стара-жытныя рэчы. Няма ніякіх падстаў сцвярджаць, што Мір быў выключэннем.
93 Трусаў A. А. Археалагічныя даследаванні Мірскага замка// ПГКБ 1980. № 4. С. 33.
100 Бубноўскі Д. С. Гісторыя горадабудаўнічага развіцця г. п. Мір//Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Мн., 1989. С. 136— 141.
28
3. Тапаграфія Міра ў 17 ст. A — прыблізная тэрыторыя паселішча; Б — лінія ўмацаванняў; 1 — гандлёвая плошча; 2 — Мікалаеўскі касцёл; 3 — Траецкая царква; 4 — Віленская брама; 5 — Слонім-ская брама; 6 — Менская брама; 7 — Нясвіжская брама; 8 — замак; 9—10 — хрысціянскія могілкі; 11 — жыдоўскія могілкі; 12 — татар-скія могілкі
29
Напачатку ў 14—15 стст. і, магчыма, у нейкі перыяд 16 ст. у Міры мелася чатыры вуліцы, якія за межамі па-селішча пераходзілі ў названыя ўжо дарогі. Як звычай-на, паселішча больш актыўна развівалася паралельна рацэ ўздоўж менска-слонімскай дарогі, чым па лініі, перпендыкулярнай да ракі (віленска-нясвіжская даро-га). Вуліцы называліся адпаведна: Віленская, Слонім-ская (Аюцэвічская), Менская, Нясвіжская (магчыма, Свержаньская).
У 16—1-й палове 17 ст. адбываўся найбольш значны рост паселішча, з’явіўся шэраг новых вуліц. Акрамя пісьмовых крыніц рост гэты пацвярджаюць даныя археа-лагічных даследаванняў. У сярэдзіне 16 ст. Мір складаў-ся са Старога і Новага места 101. Культурны слой 16 ст. займае значна большую плошчу, чым слой паселішча 15 ст.
У канцы 15—-16 ст. адбываецца далейшае фарміра-ванне архітэктурнага вобліка горада. Будуюцца мураваны замак уладальніка (канец 15—пачатак 16 ст.; мал. 4), Траецкая царква (1533—1550 гг.), Мікалаеўскі касцёл (1587 г., драўляны), ратуша — архітэктурныя дамінанты паселішча. Радзівілы адкрылі шпіталь у Міры, але невя-дома, якімі напачатку былі яго памеры і з якога матэрыя-лу ён быў збудаваны. Горад абносіцца лініяй умацаван-няў, прычым Радзівіл, стаўшы ўладальнікам Міра, «...новымі мурамі апаясаў места» 102. На падставе гэтай фразы можна вывесці, што да 1569 г. (пераход Міра ва ўладанне да Радзівілаў) паселішча ўжо мела ўмацаван-ні. Па ўсёй верагоднасці, Ю. Барташэвіч, ужываючы сло-ва «муры», меў на ўвазе не мураваныя сцены, а ўмаца-ванні ўвогуле. Далей ён піша: «Сёння яшчэ, як расказ-ваюць, стаяць там чатыры бастыёны і брама, а ўсё (места,-—А. І\.) апаясана валам і ровам». Мы не маем звестак аб тым, што бастыёнаў было болей, чым чатыры. Таму з’яўленне на плане-схеме М. А. Ткачова пятага бастыёна каля Нясвіжскай брамы 103 можна лічыць ад-вольным. Археалагічная траншэя на месцы пазнейшага вала каля былой вуліцы Завальнай (зараз Ленінград-скай) паказала, што вал быў насыпаны ў адзін прыём.
101 ЦДГА РБ у Мінску, ф. 694, воп. 4, спр. 1305 a, л. 56, 101, 112, 119; Археографнческнй сборннк документов, относяцдася к нсторнн Северо-Западной Русн. Т. 3. С. 57.