• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стары Мір  Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук

    Стары Мір

    Алесь Краўцэвіч, Галіна Якшук

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 85с.
    Мінск 1993
    19.84 МБ
    МАТЭРЫЯЛЬНАЕ АСЯРОДДЗЕ СЯРЭДНЯВЕЧНАГА МІРАНІНА — РЭЧЫ ПОБЫТУ I ПРАЦЫ
    У гэтай частцы працы гаворка пойдзе аб рэчах, зда-бытых шляхам археалагічных раскопак, аб масавай, сапраўды народнай матэрыяльнай культуры. Часта гэтыя. рэчы..адзінае, што нам засталося ад многіх пакален-няў міран. На жаль, археалагічнаму вывучэнню неда-ступныя драўляныя вырабы, тканіны, скураныя рэчы, бо-ў культурным слоі Міра не захоўваюцца арганічныя ма-тэрыялы. Культурныя наслаенні паселішча і некаторыя знаходкі даволі падрабязна апісаны ў нашых артыку-лах 1І2. Трэба сказаць, што культурны слой Міра багаты на знаходкі, часам гэтае багацце перавышае ўсе магчы-мыя дапушчэнні. Так, на месцы найстаражытнага пасе-лішча ў наслаеннях 17—18 стст. з аднаго пласта аднаго квадрата раскопу (2X2X0,2 м) мы збіралі да тысячы фрагментаў керамічнага посуду, не лічыўшы кафлю, шкло і г. д.
    Археалагічныя даследаванні пасёлка ў 1982—1984, 1988 гг. (мал. 1; лад кіраўніцтвам A. ККраўцэвіча), Мі-калаеўскага касцёла ў 1987 г. (кіраўнік A. М. Кушнярэ-віч) і 1989 г. (кіраўнік A. ККраўцэвіч) дазволілі са-браць значную калекцыю рэчаў працы і побыту сярэдня-вечных міран. Стабільнасць планіроўкі вуліц і сядзіб на працягу соцень гадоў не парушана і зараз. Гэта, з адна-го боку, спрыяла правядзенню раскопак, з другога, ства-рала цяжкасці. Апошнія ўсе зводзіліся да таго, што на
    112 Кравцевнч A. К. йсследозанне позднесредневековых поселе-ннй городского тнпа//Археологнческне открытня 1982 г. М., 1984. С. 362 (далей АО); Ен жа. йсследовання в Гродненской областн// АО 1983 г. М„ 1985. С. 396—397; Ен жа. йсследовання в Гроднен-ской областн//АО 1984 г. М., 1986. С. 345—346; Трусоз O. А., Чер-нявскнй й. М., Кравцевнч A. К. Архнтектурно-археологнческне нс-следовання Мнрского замка п городского поселка Мнр//СА. 1986. № 4. С. 216—235; Кравцевнч A. Кйсследовання в г. п. Мнр Грод-ненской областн /I Древностн Лптвы н Белорусснн. Внльнюс, 1988. С. 141 — 144.
    47
    месцы сярэднявечнага паселішча працягваецца інтэнсіў-нае жыццё і існуе даволі шчыльная забудова. Часам да-водзілася закладваць шурфы прама на падворках або гародах міран. Спрыяльная для археолага акалічнасць, якая выходзіць з планіровачнай стабільнасці, заключа-ецца ў тым, што можна без усялякай разведкі дакладна вызначыць аптымальнае для раскопак месца. Праўда, каб высветліць гэтую акалічнасць, спатрэбілася некаль-кі гадоў даследаванняў. Сядзібы гараджан маюць форму, блізкую да выцягнутага прамавугольніка ці трапецыі, і вузкімі бакамі прамавугольніка звернутыя да вуліцы. Ля самой вуліцы размяшчаліся жылыя будынкі. За імі зна-ходзіліся двары, гаспадарчыя пабудовы, а яшчэ далей углыб сядзібы — гароды. Зразумела, што культурны слой адкладваўся галоўным чынам на падворках. Паколькі сядзібы размяшчаліся вельмі шчыльна, то ўтварыліся суцэльныя палосы культурнага слоя шырынёй каля 1U— 12 м. Гэтыя палосы залягаюць паралельна вуліцы на адлегласці 6—10 м ад яе. Каля самой вуліцы, дзе Оылі жылыя будынкі, слой перамешаны і насычаны рэшткамі пабудоў 19 — пачатку 20 ст., часта гэтыя месцы забудава-ныя і зараз. На гародах жа культурнага слоя амаль зу-сім няма. Такая заканамернасць залягання культурнага слоя дапамагла нам атрымаць пэўную інфармацыю аб планіроўцы сядзіб у заходняй частцы паселішча. Зараз жылыя будынкі размешчаны як каля вуліцы Кірава (бы-лая Высокая), так і ўзбоч вуліцы Ленінградскай (былая Завальная), а мяжа паміж сядзібамі праходзіць пры-блізна пасярэдзіне адлегласці паміж гэтымі вуліцамі. Аднак раскопкі паказалі, што культурны слой на падвор-ках сядзіб па вуліцы Кірава большы па таўшчыні і ба-гацейшы на знаходкі, чым на сядзібах ля Ленінградскай вуліцы, жылыя дамы якіх знаходзяцца на месцы былога вала. Такім чынам, можна меркаваць, што ў сярэднявеччы сядзібы былі звернуты да вала тыльным бокам — гаро-дам. Заканамернасць залягання культурнага слоя менш яскрава праяўляецца каля перакрыжавання вуліц, бо тут сядзібы выходзілі адразу на дзьве вуліцы.
    Стараючыся трапляць сваімі раскопамі і шурфамі на паласу самага значнага і багатага на знаходкі культур-нага слоя, нам удалося выявіць разнастайныя рэчы, якія належалі сярэднявечным міранам.
    48
    1.	МЕТАЛІЧНЫЯ ВЫРАБЫ
    Жалеза ў сярэднявеччы каштавала дорага і яго абы-дзе не раскідвалі. Таму і сярод нашых знаходак яго ня-многа. Гэта галоўным чынам згубленыя рэчы. Сярод іх абутковыя падкоўкі, цвікі, скабянка, нажы. Варта вы-дзеліць баявую сякерку, знойдзеную ў слоі 17 ст., і пры-ладу, прызначэнне якой не вызначана (мал. 11:4). У ёй маецца ўтулка для чаранка. Вырабы з каляровых мета-лаў прадстаўлены меднымі і білонавымі манетамі.
    Самую шматлікую катэгорыю металічных выраоаў складаюць цвікі. Іх форма вызначалася стабільнасцю на працягу ўсяго сярэднявечча, таму ўзнікаюць цяжкасці з датаваннем. Даводзіцца ўжываць шырокае датаванне або «звужваць» яго з дапамогай стратыграфіі. Знойдзе-ныя цвікі маюць буйную плешку, доўгую прамавуголь-ную ў сячэнні рабочую частку і належаць галоўным чы-нам да будаўніча-мацавальных (мал. 11:2). Есць і на-многа меншыя па памерах падкоўныя цвікі.
    Даволі шмат знойдзена абутковых падковак (24 цэ-лыя і фрагменты). Параўнаўчая шматлікасць гэтых рэ-чаў сведчыць і аб іх распаўсюджанасці ў побыце і аб ашчаднасці міран да свайго абутку. Самыя старажытныя з падковак (канец 15—16 ст.) зроблены з прамавугольнай пласціны (шырынёй 1,5—2,5 см, таўшчынёй да 0,5 см), сагнутай у дугу. На верхнім рабры гэтай дугі маюцца тры мацавальныя шыны (мал. 11:7). Вырабляліся пад-коўкі з мяккага жалеза і многія з іх моцна сцёртыя ў выніку працяглага карыстання. Эвалюцыя формы пад-ковак ішла шляхам памяншэння вышыні і павелічэння шырыні пласціны (мал. 11:5—12). Такая эвалюцыя ад-бывалася на працягу 17 ст. Нарэшце, падкоўкі становяц-ца зусім плоскімі, шыпы знікаюць, замест іх з’яўляюцца адтуліны для мацавальных шыпоў. Разам з падкоўкамі для шырокіх абцасаў знойдзены і маленькія, прызнача-ныя засцерагаць ад зносу вузкія абцасы. Форма выраоу заставалася незалежнай ад памераў.
    Амаль цэлы нож, які меў прыкляпаныя тронкі, дату-ецца 17—18 стст. (мал 11:/).
    Да таго ж часу належаць знаходкі дзвярных праоо-яў і фігурных завесаў (мал 11:5, 5); 18—19 стст. датуец-ца шпора (мал 11:75).
    У культурным слоі Міра ў ходзе раскопак знойдзена 9 асобных манет і два скарбы: адзін з 93, другі з 4 манет
    4. Зак. 1311
    49
    11. Вырабы з чорнага металу, косці і каменю. 1 — нож 17—18 стст.; 2 — цвік 16—17 стст.; 3 — дзвярны пра-бой 17—18 стст.; 4 — выраб невядомага прызначэння 16—17 стст.; 5—цуглі 18-—19 стст.; 6—дзвярная за-веса 17—18 стст.; 7—12 — абутковыя падкоўкі (7 — канец 15—16 ст., 8—10—16—17 стст., 11—12 — 17— 18 стст.); 13 — шпора 18—19 стст.; 14-—тачыльны брусок 16—18 стст.; 15 — каменнае ядро (?); 16—17 —
    (гл. Дадатак). 3 9 знойдзеных паасобку манет 7 — мед-ныя соліды Яна Казіміра выпуску 1660—1666 гг., грош Аўгуста III эмісіі 1752—1755, 1758 гг. і грош Станіслава Аўгуста эмісіі 1765—1795 гг.
    Скарбы знойдзены амаль у адным месцы, там, дзе было найстаражытнае паселішча. Абодва датуюцца апошнім дзесяцігоддзем 17—1-й паловай 18 ст. Першы скарб складаўся з 93 медных солідаў Рэчы Падпалітай Яна Казіміра 1660—1661, 1663—1666 гг., другі — з двух талераў Нідэрландаў (пад уладай Іспаніі) Філіпа IV 1633 і 1647 гг., шасцігрошавіка Рэчы Паспалітай Яна Ка-зіміра 1665 г. і прускага шасцігрошавіка Фрыдрі :ха-Ыль-гельма I 1686 г.!!3
    2.	КЕРАМІКА
    Фрагменты керамічнага посуду — самыя нліатлікія знаходкі ў Міры.
    Паводле распрацовак спецыяліста па беларускай ся-рэднявечнай кераміцы Н. I. Здановіч ужо традыцыйным стаў падзел керамічнага посуду на непаліваны, паліваны і дымлены (мораны). Крытэрыямі такога падзелу з’яў-ляюцца асаблівасці тэхналогіі вырабу і апрацоўкі паверх-ні начыння.
    Мы не імкнуліся складаць, як гэта звычайна прынята, са знойдзенага мірскага посуду табліцы з выдзяленнем тыпаў і варыянтаў формы венцаў. Абмяжуемся агульным яго апісаннем, паколькі дэталёвую класіфікацыю, на наш погляд, варта рабіць на падставе матэрыялаў рэгіё-на, а не аднаго ўзятага асобна помніка.
    Па свайму прызначэнню посуд падзяляўся на кухон-ны і сталовы, акрамя таго, выраблялася спецыяльнае начынне для захоўвання і транспартыроўкі прадуктаў.
    Паліваны і дымлены посуд больш якасны за непалі-ваны. Першы з’яўляецца на Беларусі ў канцы 15 ст., дру-гі — у канцы 16 ст. Да гэтага часу ў побыце нанавала непаліванае начынне. Са з’яўленнем паліванага і дым-ленага посуду непаліваны выкарыстоўваўся галоўным чынам у якасці куховнага.
    У асартымент непаліванага начыння ўваходзілі ў першую чаргу гаршкі (мал. 12:/—9), макацёры (макот-
    113	Вызначэнне I. I. Сінчука. Падрабязна аб скарбах г.ч. Дадатак.
    4*	51
    ры, мал. 12:10), міскі (мал. 12:11, 18), накрыўкі (мал. 12:/7). Сярод іх накрыўкі-талеркі мелі двайное прызна-чэнне — як накрыўкі латэльняў і гаршкоў, а калі пера-вярнуць— то талеркі (мал. 12:/2—16), гладышы (мал. 12:20), радзей кубкі (мал. 12:19). Паверхня часткі непа-ліванага начыння падвяргалася дадатковай апрацоў-цы ў спецыяльным растворы — «абвары», «пажозе». ьы-клікае цікавасць знаходка фрагмента гаршка 1-й чвэрт-
    12	. Непаліваная кераміка. 1—9 — гаршкі (1—2—17 ст., 3—4 — 16 ст., 5 — канец 15—16 ст., 6, 8 — канец 16—17 ст., 9 — 1-я чвэрт-ка 2-га тысяч. да н. э.); 10 — макацёр 16—17 стст.; 11 — міска 16— 17 стст.; 12—16 — накрыўкі 17—18 стст.; 17 — накрыўка 16—17 стст.; 18 — міска з ручкай 17—18 стст.; 19 — донца кубка 17—18 стст; 20 — венца збана 17—18 стст.; 21—22 — люлькі І7—18 стст.; 23— 24 — падсвечнікі 16—17 стст.; 25—грузіла (?); 26 — рукамый 16—
    17 стст.
    52
    кі 2 тыс, да н. э. (вызначэнне М. М. Чарняўскага, мал. 12:5).
    Калі сярод непаліванага посуду асноўную частку складалі гаршкі, то сярод паліванага начыння пера-важалі талеркі і міскі — сталовыя прыборы. Набор па-ліванага посуду складаўся з названых ужо місак, тале-рак (мал. 13), а таксама з гаршкоў (мал. 14:/—11), ма-кацёраў (мал. 14:12—14), збаноў (мал. 14:25), кубкаў (мал. 14:77, 20—22), рынак (мал. 14:75, 16), бутэлек'(мал. 14:25) і іншых больш рэдкіх рэчаў. 3 усяго гэтага начын-ня ў сучасным жыцці беларусаў невядомыя толькі рынкі. Так называліся патэльні на трох ножках і са спе-цыяльнай утулкай, у якую ўстаўлялі драўляную ручку, каб паставіць або дастаць рынку з печы. Паліванае на-