Страла Расамахі | Вогнепаклоннікі
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 143с.
Мінск 2016
сонца, і мужчыны дружна пасунулі човен да вады. Напінаўся побач з імі і хлопчык.
Нарэшце белы човен слізгануў па камянях і крануўся вады. Яшчэ намаганне — і ён загайдаўся на хвалях. Радасна закрычалі мужчыны. I мусіць, больш за ўсіх радаваўся хлопчык — ён жа таксама дапамагаў рабіць човен!
Дзед пасадзіў у човен унука, сам сеў на карме і адштурхнуўся вяслом ад берага. Hoc даўбёнкі лёгка рэзаў невысокія хвалі, кіраваўся на глыбіню. Хлопчык апусціў руку за борт і адчуў, як пераліваецца паміж пальцамі халаднаватая азёрная вада.
Насупраць вялікага каменя на касе, дзе возера мела найболыпую глыбіню, якую нельга было змераць нават самай доўгай жардзінай, дзед перастаў веславаць. Ен дастаў з торбы нізку сушанай рыбы, прывязаў да яе камень і апусціў за борт. Нізка пачала хутка знікаць у глыбіні. I хлопчыку здалося, як быццам да рыбы кінуўся нейкі вялізны цень, і ўсё прапала, толькі забурліла вада.
— Дзякуй табе, Вадзяны дух,— прашаптаў дзед, які таксама пільна ўзіраўся ў ваду.— Доўга паслужыць гэты човен,— разгінаючыся, уголас дадаў ён і зноў узяўся за вясло.
3 ЧАГО ВЫРАСТАЕ ПШАНІЦА
Каля шасці тысяч гадоу назад.
Гэта магло быць у Прыкауказзі там, дзе сустракаюцца дзікарослыя расліны, прыдатныя для акультурвання
Так здарылася, што ў гліняны гаршчок, дзе захоўвалася зерне дзікарослай пшаніцы, панадзіліся мышы. У гаршку збоку была выбіта дзірка, вось туды яны і пачалі лазіць. Праўда, зерня там заставалася на дне, але ж была яшчэ вясна, новая пшаніца вырасце і паспее ў Каменным яры толькі ўлетку. A гэта можна было перавеяць, выкінуць смецце, якое нацягалі мышы, і перацерці на муку. На тыдзень які хапіла б на праснакі або зацірку. Але гаспадыня вельмі гадзілася мышамі. Можа, таму, што яшчэ маленькую яе ўкусіў пацук. 3 таго часу
яна не магла бачыць гэтых дробных звяркоў, што шнарылі ў хаціне і вакол яе.
Жанчына пабедавала і загадала дачцэ — дзяўчынцы гадоў дванаццаці — высыпаць папсаванае зерне. Дзяўчынка вынесла гаршчок, перавярнула ўверх дном ды яшчэ пастукала па баках. Пыл і шалупінне вецер панёс ўбок, а цэлыя зярняты высыпаліся на зямлю. I трэба было такому стацца, што зерне ўпала якраз на тое месца, дзе бацька палкай перакапаў дзірван, шукаючы ядомых каранёў.
А назаўтра прайшоў цёплы вясновы дождж. Потым наступілі сонечныя дні. Зямля ўгрэлася, і буйна ўзнялася зеляніна.
Міналі тыдні, і аднойчы бацька запытаў:
— Ці бачылі, што за нашай хацінай нейкая дзіўная трава вырасла?
Зірнуць пайшлі маці, бабуля, дзяўчынка і іншыя дзеці.
— Гэта ж пшаніца расце! — здзівілася бабуля.
— Адкуль ёй тут брацца? — не паверыў бацька.
— А я ведаю, а я ведаю! — запляскала ў далоні дзяўчынка.— Я сюды зерне з гаршка высыпала, якое мышы папсавалі.
— Але ж усе расліны вырастаюць з пяску.
— Чаму ж тады пшаніца не расце абы-дзе, а толькі ў Каменным яры? Пясок жа на кожным кроку,— уступіла ў спрэчку маці.
— А можа, і праўда з зярнят? — засумняваўся бацька.
Якім бы чынам ні вырасла тая пшаніца, але яе абгарадзілі жэрдачкамі, каб дзеці, гуляючы, не вытапталі. Праз які час на сцяблінах з’явіліся каласкі, а затым выспелі і зярняты.
Наступіў час збору пшаніцы ў Каменным яры, дзе яна расла самасевам з даўніх часоў. Людзям толькі і заставалася, што прыходзіць туды ўлетку і крамянёвымі нажамі зразаць каласкі, з якіх, калі перацерці ў далонях, высыпалася зерне. Але іншы раз людзей апярэджвалі мядзведзі, якія таксама любілі паласавацца спелымі зярнятамі. He праміналі гэту мясціну і дзікі, ды і іншыя лясныя жыхары былі ахвочыя да пшаніцы. Так што часам людзям заставаліся толькі абскубеныя сцябліны.
Дзяўчынка не пайшла ў Каменны яр. Сказала, што будзе жаць сваю пшаніцу за хацінаю. Зрэзала каласкі, перацерла ў
далонях. Пасыпалася ў гліняную пасудзіну жаўтаватае зерне. Набралася яго з добрую жменю.
Вечарам дзяўчынка сказала бацькам:
— Няхай гэта будуць мае зярняты. Вясной я іх зноў высыплю ў зямлю. Можа, яшчэ вырасце пшаніца.
Налета вырасла і паспела цэлая градка пшаніцы. Суседзі прыходзілі і дзівіліся на гэты цуд. I хутка ва ўсім наваколлі сталі казаць, што дзяўчынка пасябравала з добрымі духамі і тыя далі ёй уладу над раслінамі. Бо дзе ж гэта бачна, каб пшаніца прыжылася побач з хацінай, ды яшчэ вырастала з саміх зярнят!
У наступную вясну такія градкі з пшаніцаю зазелянелі ўжо каля многіх хацін. Затым з’явіліся невялікія палі.
Прыкмецілі, што збажына лепей вырастае, калі глебу ўзрыхліць, а зерне крыху прыкрыць зямлёю. Калі ж зямлю ў дадатак пасыпаць попелам, зерне буйнела. А чаму б не паспрабаваць сеяць на лясных выгарах? Паспрабавалі — і сапраўды ўраджаі пабольшалі. Тады пачалі наўмысна выпальваць участкі лесу пад палі. Але на ўсе гэтыя адкрыцці пайшло не адно стагоддзе...
ЗІМОВЫМ ДНЁМ КАЛЯ АГНІШЧА
Пяйь тысячагоддзяў назад.
На Гродзеншчыне
Разгулялася, закруціла завіруха, засыпала снегам пушчу, азёрны бераг ды і само даўно скаванае лёдам возера. Вялізныя гурбы намяло і каля хацін прыбярэжнай вёскі. Але сёння вецер пацішэў, і не так натужна гудуць верхавіны хвой. Ды ўсё ж жыхары не спяшаюцца выбірацца са свайго жылля. Чакаюць, пакуль снег улежыцца і пацвярдзее.
Над хацінамі падымаецца дымок. Гэта людзі паляць у агнішчах, каб сагрэцца ці згатаваць сабе ежу.
У крайняй хаціне, што на самым беразе, хоць і дымна, але цёпла. На агнішчы, складзеным з невялікіх палявых камянёў, палаюць сухія дровы і грэецца ў гліняным гаршку вада.
Закураны і гаршчок, і нават плеценыя з лазовых дубцоў сцены, уцепленыя на зіму трыснягом і мохам. Дым, што падымаецца ад агнішча, выходзіць праз круглую адтуліну ў страсе. Але трапляе туды не ўвесь. Частка яго закручваецца пад страхою і скочваецца ўздоўж сцен уніз да земляной падлогі, густа высланай сушаным аерам.
Каля агнішча, прыхінуўшыся спінаю да слупа, на якім трымаецца страха, сядзіць яшчэ моцны дзед з цёмным і маршчыністым, як сушаны грыб, тварам. У руках дзеда невялікі бубен, зроблены з тонкай скуры і драўлянага абруча. Навокал старога ўнукі і ўнучкі — ад зусім малечы, што толькі навучыліся перастаўляць ногі, да ладных падлеткаў. Блішчаць на мурзатых, не мытых ад восені тварах вочы. Дзеці з захапленнем слухаюць дзеда.
А дзед любіць апавядаць і гісторый розных ведае шмат: і пра звяроў, і пра птушак, і пра людзей, што жывуць за возерам, і пра тое, куды сонца нанач спаць кладзецца, і чаму пасля зімы прыходзіць вясна. А яшчэ дзед умее расказваць старадаўнія паданні пра стварэнне свету і паяўленне першых жывых істот, пра багоў і духаў, пра войны, што калісьці вяло іх племя з чужакамі.
Ен расказваў і падыгрываў сабе на бубне, злёгку дакранаючыся пальцамі да скуры — мембраны. I тады ад бубна ішоў таямнічы шоргат, быццам улетку набягалі на прыбярэжны пясок азёрныя хвалі.
Вось і зараз дзед прымасціўся зручней на цурбане і пачаў:
Было гэта ў даўнія-даўнія часы,
Яшчэ да таго, як узнікла тут нашае возера і вырасла пушча;
Было гэта нават яшчэ да Халоднага часу,
Калі зямлю пакрывалі льды і блукалі між імі калматыя маманты.
Усюды, як вокам акінуць, была напачатку вада без канца і краю.
Калі б сесці ў човен і плыць у адным кірунку,
Жыцця б не хапіла дабрацца дзе-небудзь да берага.
Над вадой жа — адна толькі цемра, ноч непраглядная без зорак і месяца.
Цясней грудзяцца каля агню дзеці, так ім не па сабе робіцца ад гэтага бяскрайняга і, відаць, халоднага начнога возера.
Нават маці малых, якая ўжо шмат разоў чула гэта паданне, спыняе свае хатнія клопаты і ўслухоўваецца ў голас дзеда.
I па вадзе той у цемры плавала качка.
Шмат год яна плавала. Нарэшце прыйшла ёй пара знесці яйка.
Тады стала скардзіцца качка Багіні воднай стыхіі,
Што няма дзе гняздо ёй сплесці, каб выседзець птушанятка.
I злітавалася Багіня — рукі з вады ўзняла,
I ў цёплыя рук далоні качка паклала яйка.
Аднойчы ўзляцела качка, каб рыбай якой пажывіцца,
I тут жа каршун драпежны з гнязда тое выхапіў яйка
I ў цемры растаў, як прывід.
У роспачы качка крычала, калі да гнязда вярнулася!..
Разгневалася Багіня, паклікала сына-ветра,
Лук уручыла яму, а з лукам стралу-маланку.
«Застрэль каршуна,— сказала.— Застрэль! Ён пакрыўдзіў качку».
Напяў цеціву сын-вецер, пусціў ён стралу-маланку,
I тая страла навылет прабіла драпежніку грудзі.
I выпусціў з лап кіпцюрыстых каршун той качынае яйка.
Упала яно з вышыні на пеністы грэбень хвалі,
Упала яно і разбілася на роўныя дзве палавіны.
I з верхняй яго палавіны стварылася неба, а ў небе:
I месяц, і зоркі, і хмары, і ў хмарах вясёлка.
3 другой палавіны, з ніжняй, стварылася цвердзь зямная,
А ў цвердзі: лясы на ўзгорках, у нізінах азёры і рэкі,
I розная жыўнасць лясная, балотная і вадзяная.
3 жаўтка ж утварылася сонца, святло і цяпло людзям даўшы...
Скончыў дзед свой спеў-паданне, і ціха стала ў хаціне. Толькі чуваць было, як скрабецца ў сцяне мыш.
Закіпела ў гаршку вада. Маці ўсыпала ў кіпень некалькі жмень мукі, укінула з дзясятак сушаных рыбін. Паабедалі, сёрбаючы варыва касцянымі лыжкамі. Пасля абеду дзед прылёг на ляжанку адпачыць, а дзеці заняліся сваімі няхітрымі гульнямі.
— Быццам завіруха скончылася,— сказаў бацька, прыслухоўваючыся. Ён падышоў да сцяны, выцягнуў анучыну з адтуліны-акна і зірнуў на вуліцу.
Хоць неба было па-ранейшаму нізкае і захмаранае, але снег ужо не падаў. Вецер сціх. Паміж хацінамі праляглі
першыя ланцужкі чалавечых слядоў На возеры каля берага некалькі постацей разграбалі снег, збіраючыся прабіваць цяжкім каменем у лёдзе дзірку, каб лавіць рыбу.
Бацька зняў з аленевых рагоў на сцяне, якія былі за вешалку, берасцяны калчан са стрэламі і лук, выцягнуў з кута авальныя кароткія дошчачкі з раменьчыкамі — лыжы.
— Прайдуся краем лесу,— сказаў ён жонцы, падаючыся да дзвярэй.— Пэўна, ужо і зайцы вылезлі з-пад ялінак кары пагрызці.
НА ВОЗЕРЫ
Чатыры з паловай тысячагоддзі назад. У Бешанковіцкім раёне на Віцебшчыне
Прасторнае возера з нізкімі, там-сям забалочанымі берагамі. Лясы навокал, у нізіне — альховыя, бярозавыя ды яловыя, а на паўднёвым высокім беразе сінее непраходны бор. На выспах пасярод возера, на сушэйшых грудках каля берага размясцілася некалькі вёсачак новакаменнага веку. Хаткі па дзве—чатыры ў кожнай.
У навакольных лясах ды на балотах шмат рознай дзічыны, і туды нярэдка кіруюцца паляўнічыя, але ўсё ж большасць свайго часу жыхары праводзяць на возеры. He толькі мужчыны, але дзеці і нават жанчыны. I ўсё таму, што азёрныя затокі багатыя рыбай, шмат яе і ў рэчцы, што выцякае з возера.