• Часопісы
  • Страла Расамахі | Вогнепаклоннікі  Міхась Чарняўскі

    Страла Расамахі | Вогнепаклоннікі

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 143с.
    Мінск 2016
    38.52 МБ
    3 берага каля лазовых кустоў вудзяць рыбу малыя. Вуды ў іх тонкія, з арэхавых прутоў, і касцяныя кручкі несамавітыя, маленькія. Але ўсё ж кручкі як мае быць — з вушкам, за якое прывязваецца валасяная лёска, і з зазубнем, на якім звіваецца чарвяк.
    Дарослыя вудзяць з чоўна на глыбіні, за трыснягом. Вуды ў іх моцныя і касцяныя кручкі — не кручкі, а сапраўдныя гакі з насаджанымі на іх жыўцамі. А на жыўца вудзіцца не якая там малеча, а пудовыя шчупакі і вусатыя, учарнелыя на бездані самы. Паміж зубамі такой здабычы свабодна кладзецца чалавечы палец. Калі шчупак, заглынуўшы жыўца, знянацку рване ўбок, то вузкі човен-даўбёнка можа і кульнуцца.
    А вось рыбакі перагарадзілі затоку сплеценай з лубяных суканых нітак сеткай з берасцянымі трубачкамі-паплаўкамі і глінянымі грузіламі. Рыбакі пахапаліся за вяроўкі і дружна цягнуць сетку на мелкаводдзе. На беразе ўжо чакаюць з кошыкамі і торбамі жанчыны, дзеці, і па тым, як натужваюцца рыбакі, як віруе вада каля сеткі, ужо здагадваюцца, што ўлову хопіць на доўгі час.
    Вясною, калі рыба ідзе на нераст у залітыя вадою прыбярэжныя балоты ці ў возера па рэчцы з недалёкае Дзвіны, яе б’юць касцянымі гарпунамі, прымацаванымі да доўгіх дрэўкаў. У каго ўпэўненая рука і меткае вока, страляюць рыбу з лука, калі тая адпачывае блізка ля паверхні вады. Але раненая рыбіна можа ўцячы ўглыбіню разам са стралою. А гэта шкада, бо прападуць і страла, і крамянёвы наканечнік — майструй тады новыя.
    Нашы продкі, канешне ж, лавілі ракаў і ў вялікай колькасці. Бо ў тым каменным веку ў крыштальна чыстай вадзе азёр і рэчак ракаў было безліч. Паспрабуйце ўявіць сабе, як іх выцягваюць з сеткі і засоўваюць у мех. А той ужо амаль поўны. I калі прыслухацца, чуваць шоргат у мяшку — гэта труцца хіцінавыя панцыры ракаў. Хлопчыкам падабаецца такі занятак. Яны скачуць па краі берага, выганяючы ракаў з нор, хапаюць вусачоў за спінкі і выкідваюць на траву. Потым збіраюць іх і нясуць да вогнішча. Спечаныя на вуголлі, пачырванелыя, духмяныя — якая гэта смаката!
    ПЕРАМОЖАЦ АКУНЯ
    Чатыры з лішнім тысячы гадоў назад. На адным з мядзельскіх азёр
    Лепшага рыбака, чым Другак, сярод хлопцаў прыазёрнага паселішча не было. Возера і рака тыя ж самыя і вуды ва ўсіх аднолькавыя, а вось у Другака і клюе часцей, і рыба за кручок хапаецца болыпая.
    А яшчэ ён налаўчыўся лавіць рыбу і рукамі, ныраючы пад карчы, пад абрывісты бераг або абмацваючы густыя
    водарасці. I часам цягаў такім спосабам плотак ці язёў болыл, чым іншы няўдаліца вудай. Праўда, можна было па памылцы засунуць руку ў нару да вадзянога пацука...
    Зайздросцяць Другаку суседскія хлопцы, а некаторыя навыдумлялі, што гэта дзядуля шапнуў яму чароўнае слова, якім можна прывабіць рыбу. Толькі ніякага такога слова Другак не ведае. Проста ён вельмі любіць быць каля вады і вывучыў усе звычкі рыбы: і калі жыруе, і якую казюрку ці чарвяка болыіт падабае, і якія ёй прынаднейшыя мясціны. Таму вось і не вяртаецца дадому з пустымі рукамі.
    Але сёння... Гэта ж трэба, каб так не пашанцавала! Насадзіў на касцяны кручок самага тлустага чарвяка, расправіў, каб не заблыталася, моцную лёску, ссуканую з валасоў хваста ляснога каня, і закінуў вуду ў рэчку пад чаромхавы куст, дзе крыху закручвала ваду і паміж водарасцямі была прагаліна.
    Доўга і не чакаў. Рыбіна глынула спажыву амаль адразу ж і дала нырца ўглыбіню — паплавок толькі боўтнуў і знік пад вадою. Другак мацней ухапіўся за вудзільна, яно ажно выгнулася пад цяжарам здабычы, але... на бераг выцягнулася адна лёска, без рыбіны і нават без кручка. Стрыжань кручка, праўда, застаўся, зазубень жа быў адламаны.
    Другак асцярожна зірнуў у ваду і прыкмеціў, як паміж водарасцей плавае вялізны акунь — чарвяк яму спадабаўся. Бачна, чакаў другога. Хлопчык прывязаў да лёскі запасны кручок, начапіў яшчэ тлусцейшага чарвяка. I ўсё паўтарылася спачатку — рыбіна зноў адламала зазубень і глынула разам з чарвяком...
    У сапсаваным настроі Другак паглядзеў у бакі. На беразе рэчкі сцішана сядзелі з вудамі іншыя хлопчыкі. Бліжэйпіыя краем вока цікавалі за ім. Некаторыя, здавалася, нават пасміхаліся.
    Хлопчык скруціў вуду і падаўся да возера. Пачынала прыпякаць. Рыба і так зараз не будзе брацца, да таго ж не было запасных кручкоў. Другак паплаваў каля трыснягу, а потым лёг на прыбярэжны цёплы пясок. Чакаў, пакуль сонца падымецца ў самую выіпыню. Тады рыба пачне хавацца пад карчы, у траву.
    He цярпелася, бо прыкрае здарэнне з кручкамі не давала супакоіцца. Нарэшце рыбакі з вудамі на плячах і з нізкамі рыбы на лазовых дубцах перайшлі мелкаводдзе каля вытоку рэчкі з возера і падаліся ў паселішча.
    Другак перачакаў, калі апошнія хлапчукі зніклі за прыбярэжнымі вербамі, і вярнуўся на рэчку да таго ж чаромхавага куста. У прагаліне паміж водарасцямі было пуста. Акунь адпачываў недзе ў схованцы, ператраўляючы спажыву і Другаковы кручкі.
    Хлопчык скінуў рубашку, зайпюў вышэй па цячэнні ад куста некалькі крокаў і даў нырца. Цячэнне паволі зносіла ўніз, і ён уважліва аглядаў пад вадою кожны корч і вымоіну ў беразе. Пад каранямі чаромхі прыкмеціў пячорку, а ў ёй тоўсты акунёвы нос. Рыбіна драмала.
    Ніжэй куста Другак, як паплавок, выскачыў на паверхню — не хапала паветра. Вылез на бераг, аддыхаўся. Затым нырнуў яшчэ раз. Зараз плыў проста да вымоіны пад чаромхай. Асцярожна прасунуў у яе руку і ўхапіўся за слізкае цела акуня. Рыбіна магутным рыўком тузанулася са сваёй схованкі і кінулася ўглыбіню, цягнучы за сабою хлопчыка, які не адпускаў рук. Другак боўтаў нагамі, стараючыся зачапіцца за які корч. У лёгкіх не хапала паветра, і, як толькі рыбак адпусціў адну руку і пачаў выграбаць на паверхню, акунь крутануўся яшчэ мацней і вырваўся.
    Змучаны, абколаты вострымі плаўнікамі акуня, Другак доўга сядзеў на беразе, адпачываючы. Рукамі хлопчык мог лавіць рыбу не горш, чым вудаю, але зараз вельмі ж буйная трапілася. Адпачыўшы, хлопчык накіраваўся ў паселішча.
    — А дзе ж рыба? — здзівіўся бацька.
    — Сарвалася...— неахвотна адказаў хлопчык.— Дай, тата, кавалак старой сеткі. Хачу зрабіць сачок на акуня.
    Вярнуўшыся на рэчку, хлопчык асцярожна, каб не плёскаць, апусціўся ў ваду. Учапіўшыся адной рукой за чаромхавы корань, другой падвёў сачок да пячоркі з акунём. Затым засунуў у акунёвую схованку палку, і адтуль, прама ў сачок, кінулася рыбіна. Хлопчык перахапіў сетку каля кольца, і здабыча апынулася ў пастцы. Яна ўжо не магла даць волі дужым
    плаўнікам і пацягнуць рыбака ўглыб. Другаку даволі лёгка ўдалося вынырнуць на паверхню і, чапляючыся за галіны куста, выбрацца на бераг. Да грудзей ён моцна прыціскаў сачок з рыбінай.
    Хлопчык паважна ішоў праз паселішча, несучы за спінаю сачок, у якім яшчэ зрэдку біў хвастом акунь.
    Падыходзілі суседзі, мацалі рыбіну і прыгаворвалі:
    — Вось малайчына, такога акуня злавіў!
    А хлопчыкі беглі следам і прасілі:
    — Дай пранесці!
    Але Другак не звяртаў на іх увагі.
    ЗБІРАЛЬНІЦА ЗЁЛАК
    Чатыры тысячы гадоў назад.
    Каля Спораўскага возера, што на Брэстчыне
    Цёплая і светлая чэрвеньская ноч. Ружавее паўночны небасхіл, за якім у вогненным чоўне праплывае нябачнае зараз сонца, што дае жыццё ўсяму існаму на зямлі. Паступова гэта ружовасць перасунецца на ўсход, там яшчэ болып пасвятлее неба. I так будзе святлець, ажно пакуль сонца не выгляне з-за калматых ялін. I тады настане дзень — самы доўгі ва ўсім годзе, пасля самай кароткай ночы.
    Ноч гэта асаблівая, напоўненая цудамі, калі духі даюць людзям таемную ўладу над раслінамі, звярамі і птушкамі. Праўда, не ўсім, а толькі выбраным, «пасвечаным». Такою «пасвечанаю» і была старэнькая бабулька, якая гэтай ноччу хадзіла па лясных прагалінах непадалёку ад паселішча і збірала лекавыя расліны.
    Прыглядаецца старая, разгортвае зараснікі травы, ірве расліны і засоўвае іх у палатняную торбу, павешаную праз плячо. Нізка нагінаецца да зямлі, бо падслепаватыя старэчыя вочы бачаць слаба, і ўсё нешта мармыча сабе пад нос. Калі б падысці бліжэй, то можна было б пачуць, што гэта бабулька кажа замовы. Але падыходзіць нельга, бо ад чужога вока зёлкі страцяць сваю чароўную моц.
    Ноч перайшла ў раніцу, і вось-вось павінна выкаціцца сонца. Тады старая разгінаецца і ідзе ў паселішча — зёлкі можна збіраць толькі ноччу.
    У паселішчы старая заходзіць у свой будан, што стаіць наводшыбе. Кладзе ў кут торбу, папраўляе посцілку, якой прыкрыта ўнучка. Затым і сама кладзецца на ляжанку, засланую шкурамі, і стомлена засынае.
    Старэчы сон кароткі, таму не паспела сонца яшчэ ўгрэць зямлю, а жанчына прачнулася. На агнішчы перад хацінаю ў вастрадонным гліняным гаршку пыхкала развараная ячная каша. Каля агнішча сядзела ўнучка і драўляным апалонікам з доўгай ручкай памешвала варыва.
    — Добра, што прачнулася,— прыўзнялася з каменя дзяўчынка.— Якраз і каша згатавалася.
    — Адкуль жа ў нас ячмень? — здзівілася старая.
    — Сусед прынёс. Скруціў яго боль у паясніцы, таму просіць якіх зёлак.
    — Смачная каша,— радавалася бабуля.— Выберу яму найлепшых лекаў.
    Калі драўлянымі лыжкамі даскрэблі на дне гаршка кашу, унучка прынесла з будана казінага малака.
    Паеўшы і чыста аблізаўшы лыжкі, узяліся за працу. Старая беражліва выцягнула з торбы расліны і паклала іх на густы дзяцельнік перад хацінаю. Унучка ёй дапамагала. Яна складала траву пучкамі і звязвала іх: рамонкі з рамонкамі, валяр’ян з валяр’янам.
    Дзяўчынка ўжо не першы раз дапамагала бабулі. Ведала і моц некаторых траў. Вось, напрыклад, святаяннік. Ен і ад прастуды, і ад болю жывата, і калі хворыя ныркі, і шмат яшчэ ад якіх хвароб. А адварам рамонак трэба прамываць раны, каб не гнаіліся, ці паласкаць у роце, калі баляць зубы.
    Але бабуля зёлак розных назбірала шмат, і дзяўчынка часам пытае:
    — А што гэта такое з ярка-жоўтымі кветачкамі?
    — Сокам гэтай травы, бач, выступіў аранжавы, лечацца скулы і розныя іншыя хваробы скуры. Таму яна і завецца чыстацелам. Але ёю можна і атруціцца.
    Нарэшце ўсе травы ўпарадкаваны, пучкі іх падторкнуты пад жэрдкі, на якіх трымалася чаротавая страха.
    Потым бабуля пакорпалася ў адной з вялізных гліняных пасудзін, што стаялі ў куце хаціны, і дастала адтуль малюсенькі гаршчок з нейкаю цёмнаю маззю.
    — Гэта жывіца, змешаная са змяінай атрутай. Занясі суседу і скажы, каб кожны дзень нанач націраў хворую паясніцу... А потым можаш пайсці і пагуляць са сваімі сяброўкамі.