• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

    Сучасная культурная антрапалогія

    Майкл Говард

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 478с.
    Мінск 1995
    143.9 МБ
    СЛУЖКІ КУЛЬТУ
    Ёсць людзі, якія лепш за іншых дасведчаныя ў пэўных рэлігійных рэаліях і лепш ведаюць рэлігійныя традыцыі свайго народа. У нешматлікіх супольнасцях з мінімальным падзелам працы такія людзі даволі рэдка займаюцца толькі рэлігіяй. Яны вымушаны выконваць тыя ж задачы, як і ўсе астатнія, але гэтая асаблівасць — лепшая абазнанасць у рэлігіі — дазваляе ім падвысіць свой статус. Пры далейшым развіцці грамадства і ўскладненні падзелу працы з’яўляюцца прафесійныя святары, увесь час якіх аддадзены выключна рэлігійным справам.
    Шаманы
    У збіральніцкіх плямёнах як служка культу выступае шаман. Паводле Майкла Гарнера, шаман — гэта “асоба, якая ў стане трансу можа непасрэдна кантактаваць з духоўным светам і якой падпарадкоўваюцца адзін або некалькі духаў, выконваючы яго загады" (Har­ner, 1973, с. ХІ|. Статус шамана залежыць не так ад ведання сакральнага фальклору ці рытуалаў, як ад здольнасці звяртацца да духаў і ўздзейнічаць на іх, а значыцца — ад асаблівасцяў яго асобы. Больш таго, у межах звыклых мадэляў культуры шаман у большасці грамадстваў адносна свабодны ў сваіх кантактах са звышнатуральным.
    Яскравы прыклад шаманскіх звычаяў і вераванняў даюць інуіты (Holtved, 1967], Інуіцкі шаман звычайна рэгулюе адносіны са звышнатуральнымі істотамі, якія ўмешваюцца ў чалавечае жыццё. Ён прыганяе дзічыну, адганяе злых духаў, забяспечвае добрае надвор’е, прадказвае будучыню і лечыць хворых. Калі дзічыны менее, інуіты лічаць, што нехта пакрыўдзіў Гаспадара Месяца або Гаспадыню Мора, адказных за жывёлу (з’еў, напрыклад, забароненую частку жывёліны), і тыя ўгневаліся. Паводле інуітаў Грэнландыі і Лабрадора, гэтыя крыўды забруджваюць валасы Гаспадыні Мора, і шаман
    РЭЛІГІЯ: ВЕРА, ПАВОДЗІНЫ, СІМВОЛІКА • 363 дамагаецца дазволу вычысціць і расчасаць іх, каб яна паабяцала вызваліць жывёлу і каб зноў можна было паляваць. Шаман кантактуе з такімі боствамі, уваходзячы ў транс з дапамогай бубна. Ён мае духаў-памагатых, якія прымаюць разнастайны выгляд, і размаўляе з імі на асаблівай мове.
    1 нуіт наважваецца стаць шаманам пасля таго, як атрымае наказ у сне, ці пасля нейкага надзвычайнага ірацыянальнага досведу. Здараецца, чалавек супраціўляецца свайму наканаванню і саступае яму толькі пасля вялікіх душэўных пакут. Наступны крок — параіцца са старэйшымі шаманамі, абдарыўшы іх, а затым прайсці перыяд навучання, які можа працягвацца ад двух-трох дзён да некалькіх гадоў. У гэты час вучань даведваецца пра розных звышнатуральных істот, якія потым будуць яму дапамагаць. Падчас падрыхтоўкі будучы шаман павінен зведаць на сабе таямніцу жыцця і смерці: дзеля выпрабавання яго вешаюць, топяць або страляюць. У Грэнландыі непрытомны пачатковец адчувае, што на яго напаў дух мядзведзя і з’еў яго, а пазней прачынаецца голы на беразе возера.
    Захавальнікі закону
    Ад шаманаў істотна адрозніваюцца служкі культу — захавальнікі закону. Іх галоўная задача — здзяйсняць рытуал, інтэрпрэтаваць і захоўваць рэлігійную традыцыю. У суполцы абарыгенаў захавальнікі закону звычайна не бываюць прафесіяналамі. У адной з груп народа майя на поўдні Мексікі шмат шаманаў рознага рангу, асноўны абавязак якіх — лячэнне праз кантакт з продкамі [Vogt, 1970]. Апрача таго, існуюць пасады адказных за цырымоніі, што прысвечаны каталіцкім святым. Гэтыя пасады ўваходзяць у свецка-рэлігійную іерархію — так званую “сістэму нагрузак”. Для выканання нагрузкі чалавек на адзін год перабіраецца са свайго паселішча ў цырыманіяльны цэнтр супольнасці. Там ён з іншымі адказнымі за рэлігію фундуе і праводзіць для тутэйшых жыхароў шэраг цырымоній, аплочваючы пры гэтым ежу, пітво і рытуальныя прыналежнасці (свечкі, фіміям, феерверкі). Паколькі такая роля прымушае яго часова пакінуць земляробства і іншыя прыбытковыя заняткі, выканаўца нагрузкі вымушаны жыць гэты год на ўласныя зберажэнні або пазыку. У сувязі з гэтым такія людзі могуць выконваць свае абавязкі толькі перыядычна, за кошт сваіх звычайных грашоўных заняткаў. Іх узнагарода — прэстыж, які яны здабываюць, выконваючы грамадскую працу.
    Прафесійны служка культу — гэта раскоша, якую невялікія, адносна бедныя супольнасці рэдка могуць сабе дазволіць. Звычайна ў іх толькі старэйшыя людзі прысвячаюць рэлігійнай дзейнасці
    ўвесь свой час, бо ўзрост ужо не дазваляе ім займацца земляробчай або збіральніцкай справай, а астатнія згодны ўтрымліваць іх. Існаванне прафесійных служак культу — святароў — характэрна для буйных грамэдстваў са значным падзелам працы. Толькі там з’яўляецца магчымасць для ўтрымання вялікай групы людзей, не занятых на вытворчас:ці. У ЗША адзін прафесійны святар прыпадае прыкладна на 700, а ў бедных краінах Лашнскай Амерыкі — прыблізна на 15 000 чалавек. На поўдні Мексікі і ў Гватэмале прафесійныя каталіцкія святары наведваюць супольнасці майя толькі пры нагодзе, і адна з “нагрузак” — збіраць грошы, каб заплаціць святару за імшу.
    Большасць святароў належыць да захавальнікаў закону, бо яны займаюцца найперш падтрыманнем пэўнага грамадскага і рэлігійнага ладу. Фактычна яны аб’ядноўваюць грамадства. Праз публічныя заявы, парады і палітычныя манеўры — адкрытыя і закулісныя — святары абараняюць інтарэсы царквы. Часам лад, які яны падтрымліваюць, уступае ў супярэчнасць з якім-небудзь іншым, асабліва калі секулярныя палітычныя лідэры дзейнічаюць насуперак інтарэсам царквы (як пры англійскім каралі Генры VIII). У такім змаганні святарства звычайна выступае як кансерватыўная сіла. Аднак гэта адбываецца не заўсёды, і некаторыя святары, як мы хутка ўбачым, падтрымліваюць радыкальныя змены ў грамадстве.
    Прарокі
    Бадай што самае адметнае выключэнне з агульнай кансерватыўнай тэндэнцыі ў святарстве — прарокі. Прарок — гэта чалавек, які атрымаў (звычайна ў відзежы або ў сне) божы знак аб перабудове грамадства ці пераарыентацыі пэўных аспектаў веры. На падставе той праўды, што адкрылася яму, прарок імкнецца праз павучанні або асабісты прыклад змяніць існуючы грамадскі лад. Аднак канчаткова ён усё ж не парушае сувязі з н-авакольным грамадска-культурным асяроддзем, бо ў пэўнай ступені і сам з’яўляецца прадуктам свайго грамадства і яго рэлігійных традыцый. Але яго дзейнасць стварае пагрозу для рэлігійных (а часам і свецкіх) уладаў.
    Прарокі маюць шмат агульнага з шаманамі, хоць іх мэты і адрозніваюцца. I тыя, і другія перакананы ў сваёй здольнасці абуджаць свядомасць і энтузіязм людзей і непасрэдна ўваходзіць у кантакт са звышнатуральным. Мэта прарока — стварэнне новага парадку, а шаман у асноўным імкнецца прадухіліць бяду. Калі прарок мае поспех, каля яго звычайна ўзнікае цэлы рэлігійны інстытут, і для мільёнаў людзей празорца ператвараецца ў правадыра і нават усведамляецца імі як боства.
    РЭЛІГІЯ I ЗМЕНЫ Ў ГРАМАДСТВЕ
    Рэлігійная канцэпцыя аўстралійскіх абарыгенаў трактуе свет як дасканала ўпарадкаваны, а змены ў ім лічыць непатрэбнымі. Гэтая трываласць сусвету выступае падмуркам устойлівасці шматлікіх рэлігійных традыцый. Нягледзячы на гэта, рэлігіі і свет, у якім яны існуюць, няспынна мяняюцца. Рэлігіі рэагуюць на змены ў свеце і часам самі спрычыняюцца да іх.
    Змены праз кантакты і заваёвы
    Змены ў веры і абрадах звязаны з паступовым пераходам грамадства ад адной адаптацыйнай стратэгіі ці сацыяльнай формы да другой. У апошнія стагоддзі дзякуючы пашырэнню кантактаў паміж грамадствамі (у прыватнасці, паміж экспансіянісцкімі і дробнымі) гэты працэс паскорыўся. Еўрапейская сусветная экспансія была не толькі палітычнай і эканамічнай: каланісты імкнуліся заваяваць і розумы людзей, і ў значнай ступені — праз рэлігію.
    Заснаваўшы па ўсім свеце калоніі, еўрапейцы моцна паўплывалі на рэлігійныя вераванні заваяваных народаў. Ці гвалтоўна, ці праз атаясамліванне гэтымі народамі ваеннай магутнасці заваёўнікаў з магутнасцю іх рэлігіі каланісты прымушалі тутэйшых жыхароў пераймаць еўрапейскую рэлігію. Традыцыйныя і прыўнесеныя элементы спалучаліся шляхам сінкрэтызму (змяшання веравызнанняў) або ў выніку свядомага ўспрымання чужых ідэй ці абрадаў, але праз адпаведныя тутэйшыя тэрміны [Barnett, 1953, с. 49] (гл. “Нататкі антраполага’' ў канцы раздзела). Так, у цэнтральнай Мексіцы пасля іспанскай заваёвы XVI ст. на сутыкненні каталіцкай і паганскай вераў утварыўся своеасаблівы варыянт каталіцтва. Святыя патроны перанялі рысы даўнейшых паганскіх багоў, а каталіцкія абрады інтэрпрэтаваліся інакш, чым у іспанцаў; у палітычны і эканамічны лад індзейскай вёскі ўвайшлі каталіцкія цырымоніі і рытуалы [Mad­sen, 1967].
    Зараз у многіх з гэтых грамадстваў назіраецца новая хваля рэлігійных трансфармацый — зварот да евангелічных пратэстанцкіх сектаў, якія звычайна паходзяць з ЗША і ў асноўным папулярызуюць амерыканскія каштоўнасці жыцця. Але пераход у такую секту — гэта таксама і спосаб прыстасавання да грамадства. Новыя секты абяцаюць поспех у жыцці, дабрабыт і заможнасць. Антраполаг Дэвід Стол, гаворачы аб Лацінскай Амерыцы, лічыць пераход у новыя секты рэакцыяй на няўдалыя палітычныя і эканамічныя рэформы і распад традыцыйных формаў сацыяльнай арганізацыі. Ён характарызуе евангелічныя цэрквы як “новыя і больш гнуткія групы люд-
    зей з добраахвотным удзелам і харызматычным кіраўніцтвам, якія ў сувязі з гэтым лягчэй адаптуюцца да хуткай змены жыццёвых абставін” [Stoll, 1990, с. 331].
    Традыцыйныя рэлігіі абарыгенаў у выніку заваёвы гінуць не заўсёды: людзі часта захоўваюць свае абрады і рытуалы. Адданасць сваёй рэлігійнай спадчыне падтрымлівае жыццяздольнасць супольнасці. Шмат дзе ў Аўстраліі еўрапейскія заваёвы і далейшая інтэграцыя абарыгенаў у аўстралійскае грамадства знішчылі або сур’ёзна парушылі іх рэлігійныя вераванні, але ў больш ізаляваных раёнах, асабліва ў пустынях, звычаі тутэйшага насельніцтва захаваліся лепш. Нягледзячы на шматгадовыя намаганні хрысціянскіх місіянераў, у многіх паселішчах, такіх, як Джыгалонг у заходняй Аўстраліі |Топkinson, 1974], абарыгены паспяхова захавалі галоўныя элементы сваёй рэлігіі. Пасяліўшы абарыгенаў у рэзервацыях, дзе ў Lx з'явілася больш вольнага часу, белыя ўскосна паспрыялі актывізацыі іх рэлігійнай дзейнасці.
    Антраполагі горача спрачаюцца адносна ацэнкі дзейнасці хрысціянскіх місіянераў сярод карэнных народаў. Большасць з місіянераў актыўна бароніць правы тубыльцаў і спрыяе дабрачынным грамадска-эканамічным акцыям, але часам іх праца бывае неадназначнай. Адна з самых бурных спрэчак адбываецца вакол “Летняга Інстытута Лінгвістыкі/Уайкліфскіх перакладчыкаў Бібліі” з цэнтрам у Амерыцы. Абаронцы ЛІЛ/УПБ спасылаюцца на арганізаваную Інстытутам лінгвістычную працу, у тым ліку і распрацоўку пісьменства для соцень моваў. Абвінавачваўся ён, асабліва лацінаамерыканскімі антраполагамі, у падрыве культуры карэнных народаў і тэндэнцыйнай прапагандзе кансерватыўных аспектаў амерыканскай культуры [Hvalkof and Aaby, 1981; Stoll, 1982], Акрамя таго, крытыкавалі інстытут і за сувязі з ЦРУ і з арганізаванымі Амерыкай кампаніямі супраць паўстанцаў на Філіпінах, у В’етнаме і інш. Аспрэчвалася таксама дзейнасць кансерватыўных евангелісцкіх місіянераў у Цэнтральнай Амерыцы — за іх палітычную ангажаванасць і ўзаемадзеянне з урадамі, якія вядуць у сваіх краінах грамадзянскія войны. Антраполагі вымушаны аналізаваць гэтую цяжкую і складаную праблему, бо жыццё народаў, якія яны вывучаюць, у многім залежыць ад яе развязання.