• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сучасная культурная антрапалогія  Майкл Говард

    Сучасная культурная антрапалогія

    Майкл Говард

    Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
    Памер: 478с.
    Мінск 1995
    143.9 МБ
    абаронцамі рэлігійнай традыцыі, а прарокі, якія прадбачаць новыя шляхі, наадварот, заахвочваюць да радыкальных перамен. Але нават гэтыя перамены фарміруюцца існуючым грамадскім ладам.
    Рэлігія можа мяняцца разам з культурай. Часам культуры самаразвіваюцца досыць павольна, а ў некаторых выпадках кантакты з іншымі культурамі або заваёвы кардынальна мяняюць рэлігійныя погляды людзей. Заняволены народ можа прыняць рэлігію захопніка і ў той жа час адстойваць сваю ўласную або сінкрэтычна спалучыць іх абедзве. Калі ж такому народу ўсё бачыцца ў чорным святле, надзеі на лепшую долю абуджае хіліястычны рух. Рэлігія можа выконваць важную ролю і ў рэвалюцыйных пераўтварэннях у грамадстве.
    ЛІТАРАТУРА ПА ТЭМЕ
    Baer,Hans A. Recreating Utopia in the Desert: A Sectarian Challenge to Modern Mormonism. Albany: State University of New York Press, 1988.
    Berndt, Ronald M. Australian Aboriginal Religion. Leiden: E.J. Brill, 1974. Endicott, Kirk M. Batek Negrito Religion: The World View and Rituals of a
    Hunting and Gathering People of Peninsular Malaysia. New York: Oxford University Press, 1979.
    Fuller, C.J. Servants of the Goddess: The Priests of a South Indian Temple.
    New York: Cambridge University Press, 1984.
    Gellner, E. Muslim Society. New York: Cambridge University Press, 1981. Greenberg, James B. Santiago’s Sword: Chatino Peasant Religion and Economics. Berkeley: University of California Press, 1981 (Mexico).
    Keesing, Roger M. Kwaio Religion: The Living and the Dead in a Solomon Island Society. New York: Columbia University Press, 1982.
    Kipp, Rita Smith, and Rodgers, Susan, editors. Indonesian Religion in Transition. Tucson: University of Arizona Press, 1987.
    Lancaster, Roger N. Thanks to God and the Revolution: Popular Religion and Class Consciousness in the New Nicaragua. New York: Columbia University Press, 1988.
    Lessa, Wiliam A., and Vogt, Z. Evon, editors. Reader in Comparative Religion. 2nd edition. New York: Harper & Row, 1979.
    McGee, R. Jon. Life, Ritual and Religion Among the Lacandon Maya. Belmont CA: Wadsworth Publishing (Mexico), 1990.
    Morris, Brian. Anthropological Studies of Religion. New York: Cambridge University Press, 1987.
    Tambiah, Stanley J. The Buddhist Saints of the Forest and the Cult of Amulets. New York: Cambridge University Press (Thailand), 1984.
    НАТАТКІАНТРАПОЛАГА
    Джон Баркер
    Рэлігійны плюралізм
    у вёсцы на Папуа Новая Гвінея
    Джон Баркер — антраполаг з Універсітэта Брытанскай Калумбіі ў Ванкуверы. 3 канца 1981 да 1983 г. і ў 1986 г. ён жыў на Папуа Новая Гвінея, вывучаючы рэлігійныя, эстэтычныя і эканамічныя змены ў племені майсінаў. Пад рэдакцыяй доктара Баркера выйшаў зборнік этнаграфічных даследаванняў “Хрысціянства ў Акіяніі”.
    Англійскі місіянер Артур Кент Чыгнэл у сваім падарожжы ў глыбіню паўночна-ўсходняга берага Новай Гвінеі ў ліпені 1907 г. быў прыемна ўражаны вёскай Уіаку. Яму надакучыла “напаўцывілізаваная ” занядбанасць каланіяльных гарадоў і навакольных вёсак, а тут, у Уіаку, згодна з яго справаздачай, ён убачыў “тое, чаго чакаў і што спадзяваўся ўбачыць, — вялікія вёскі і натоўпы абарыгенаў у прыгожых тутэйшых строях”. Далей ён апісвае выдатную трапічную флору і цудоўныя горы, якія дагэтуль мог бачыць “толькі ў кніжках з малюнкамі або ў снах”[Chignell, 1911, с. 17].
    Ступіўшы ў лістападзе 1981 г. з невялічкага чаўна на пляж Уіаку, мы з Анэ Ціэйтэн хваляваліся, як некалі Чыгнэл, хоць з таго часу мінула шмат гадоў. Майсіны цяпер насілі еўрапейскія строі, многія з іх даволі свабодна гаварылі па-англійску, але ізаляванасць Уіаку ад гарадоў і вялікіх дарог Папуа Новая Гвінея, яе ахайныя трысняговыя хаціны і земляныя плошчы надавалі паселішчу традыцыйна “старасвецкі” выгляд. Майсіны гасцінна ўключылі нас у рытм свайго штодзённага жыцця, уякім праца дзеля пражытку перамяжалася публічнымі цырымоніямі. Вяскоўцы на гэтых цырымоніях мяняліся адзеннем з кары дрэваў, а дзяўчаткам-падлеткам размалёўвалі тварыкі. Калі нашы новыя сябры расказвалі нам пра свае сустрэчы з духамі продкаў і пра неабходнасць берагчыся ад чараўнікоў, мне зноў прыгадваліся колішнія ўражанні Чыгнэла. Ці не была гэта тая самая “паганская ” рэлігія, якую ён спадзяваўся замяніць хрысціянствам ?
    Але нават у часы Чыгнэла вёска была шчыльна звязана з шырокім светам. Чатыры абшчыны майсінаў (каля 1500 чалавек), размешчаныя ў раёне заліву Клінгвуда, у дакаланіяльныя часы былі цэнтрам шырокай гандлёвай сеткі, якая ахоплівала ўзбярэжжа і больш аддаленыя рэгіёны. Адразу пасля 1890 г. майсіны запрашалі ў свае вёскі чыноўнікаў еўрапейскага ўрада, місіянераў і гандляроў, але, калі тых стала занадта шмат, пачалі выказваць незадаволенасць. Напрыканцы 90-х гадоў XIX cm. урадавы патруль застрэліў з засады шасцёх майсінаў. У
    РЭЛІГІЯ: ВЕРА, ПАВОДЗІНЫ, СІМВОЛІКА • 373 наступным годзе, пасля замірэння, англійскія місіянеры збудавалі ва Уіаку царкву і школу.	-
    Пасля гэтага пераможаныя майсіны шукалі і знаходзілі ўсё болый магчымасцяў для працы ў структурах, створаных каланіяльным урадам, місіяй і іх наступнікамі. Да 20-х гадоў XX cm. большасць вяскоўцаў прыняла хрышчэнне; маладыя хлопцы звычайна адыходзілі з родных вёсак на 18 месяцаў у заробкі на аддаленыя плантацыі і шахты. Пасля японскага нашэсця ў 1942 г. большасць майсінскіх мужчын працавала на саюзнае войска. Вярнуўшыся, мужчыны стварылі царкоўную раду / раду па эканамічных праектах. Яны пасылалі дзяцей у новыя царкоўныя і дзяржаўныя школы і каледжы, каб мець пераеагу на рынку працы, які ажывіўся, калі царква і ўрад пачалі рыхтаваць адасабленне Папуа Новая Гвінея ад Аўстраліі. На момант абвяшчэння незалежнасці ў 1975 г. майсіны ўваходзілі ў малую нацыянальную эліту: па ўсёй краіне яны працавалі дактарамі, чыноўнікамі, святарамі і займаліся бізнесам.
    Але “традыцыйны ” выгляд Уіакуў 1981 г. быў падманлівым. У вёсцы жыло каля 500 майсінаў, а яшчэ 250 іх жыло і працавала ў далёкіх гарадах. Яны рэгулярна дасылалі ў вёску сваім сем ям грошы і тавары — адзенне, рыбацкія нераты і кансервы. Гэтыя ўстойлівыя перасылкі і забяспечвалі вяскоўцаў сродкамі на падтрыманне традыцый. 3-за няспыннага адтоку з вёскі адукаваных майсінаў не хапала рабочай сілы для земляробчай і прамысловай працы. Недахоп ежы і прадметаў раскошы для абмену кампенсаваўся дасылкай грошай і тавараў з гарадоў.
    Засяродзіўшыся еыключна на “традыцыйных” рэлігійных ідэях і абрадах накшталт пахавальных цырымоній і шаманізму, мы стеарылі б не зусім адпаведнае ўяўленне аб рэлігіі майсінаў у 80-я гады XX cm. Практычна ж усе майсіны, сярод якіх мы жылі, лічылі сябе хрысціянамі, і ўсе вяскоўцы ахвяравалі грошы на святара (таксама папуасановагвінейца), будавалі і даглядалі царкоўныя будынкі, бралі ўдзел у набажэнствах і царкоўных фэстах — галоўных святах года. Набажэнствы ў царкве адбываліся пераважна па-англійску і больш былі абавязаны англіканскай царкве, чым тутэйшай традыцыі. Але для майсінаў яны не былі чужымі: усе яны гадаваліся ў царкве і большасць з іх былсі хрысціянамі ў другім і трэцім пакаленні. Гэта была іх царква — царква, _) якую (так казалі нам самі вяскоўцы) яны ўваходзяць нароўні з мільёнамі іншых вернікаў сусветнай англіканскай суполышсці. I гэтую царкву яны паспяхова аб’ядналі са сваімі унікальнымі традыцыямі.
    Для майсінаў, як і для большасці з нас, рэлігія — натуральны прадукт сацыялізацыі. Яны таксама звяртаюцца да яе, каб вырашыць праблемы, якія Макс Вэбер назваў праблемамі сэнсу: чаму мы паміра-
    ем ? чаму добрых людзей спасцігае зло ? Як і большасць з нас, майсіны жывуць ужо ў плюралістычным свеце: яны ўваходзяць адначасова ў свой клан, у вёску, у дзяржаву Папуа Новая Гвінея і ў хрысціянскі свет. На розных узроўнях свайго сацыяльнага досведу людзі зазнаюць розныя таямніцы і крызісы і адказваюць на гэтыя праблемы (праблемы сэнсу) адпаведнымі рэлігійнымі паводзінамі. Калі ў вёсцы раптоўна памірае хто маладзейшы, майсіны разважаюць пра смерць у катэгорыях мясцовых вераванняў аб чараўніцтве і нападах злых духаў і шукаюць адплаты за яе. Калі хто сур ’ёзна захварэе, вяскоўцы звяртаюцца па дапамогу і да тутэйшых лекараў, і да заходніх спецыялістаў. Хваробу яны тлумачаць у святле не толькі мясцовых вераванняў, але і заходніх паняццяў. Асэнсоўваючы месца сваёй супольнасці ў шырокім свеце капіталізму, нацыянальных дзяржаў і розных этнічных груп, вяскоўцы спасылаліся на царкву і хрысціянскага Бога. “Зараз, калі еўрапейцы і майсіны — хрысціяне, — казала адна жанчына, жонка настаўніка пры царкве і сама традыцыйная лекарка, — мы браты і сёстры, і нашы дзеці цяпер могуць жаніцца паміж сабой
    Хрысціянства для майсінаў азначае далучэнне да больш шырокай сусветнай супольнасці — супольнасці, у якой адрозненні і няроўнасць паміж рознымі культурамі і расамі можна пераадолець праз адзіную мараль і веру ў адзінага Бога. У той жа час майсіны ўсведамляюць адметнасць сваёй культуры, якую яны паспяхова захавалі яшчэ з таго часу, як стагоддзе таму місіянеры ўпершыню ступілі на іх бераг, і ганарацца ёю.
    Раздзел 15	
    ХВАРОБЫ I IX ЛЯЧЭННЕ
    Уякім соцыякультурным кантэксце існуюць хвароба, захворванне і лячэнне? Хваробы ёсць у кожным асяроддзі, аднак віды захворванняў, якія сустракаюцца ў пэўных грамадствах, спосабы іх лячэння і стаўленне людзей да хвароб значна адрозніваюцца. У Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы найбольшую трывогу выклікае рак, а ў многіх трапічных і субтрапічных рэгіёнах — такія захворванні, як малярыя, халера, дызентэрыя. Лячэнне хваробы ў заходніх грамадствах заснавана на лекаванні пэўных пашкоджаных органаў або ўтаймаванні пэўнага віруса, а ў іншых супольнасцях больш увагі надаецца сацыяльнаму і псіхалагічнаму аспектам.
    Антраполагі падкрэсліваюць, што віды захворванняў і метады іх лячэння звязаны з пэўным фізічным і соцыякультурным асяроддзем. Гэта тычыцца медычных сістэм як ЗША і Нікарагуа, так і аўстралійскіх абарыгенаў ці індзейцаў Амазонкі. Медычная сістэма — гэта “грамадска-абгрунтаваныя паводзіны і перакананні, якія з’яўляюцца рэакцыяй на пагрозу ад хвароб” [Foster and Anderson, 1978, с.ЗЗ]. Антраполагі вывучаюць медычныя сістэмы і дробных, і буйных грамадстваў.
    Даследуючы медычныя сістэмы, важна адрозніваць захворванне і хваробу. Захворваннем (disease) называецца паталагічны стан часткі цела, якая кепска функцыянуе ці ўвогуле разладжана; хвароба (il­lness) — гэта канцэпт культуры, прынятае ў грамадстве ўяўленне аб выразных адхіленнях ад нармальнага здаровага стану. Хоць погляды на захворванні і ступень іх распаўсюджанасці лічацца соцыякультурнымі паняццямі, але само захворванне — працэс фізіялагічны. Канцэпцыя хваробы больш шырокая: яна апісвае ўспрыманне людзьмі адхіленняў у псіхічным і фізічным стане.