Свята для сэрца
Невялікія гісторыі для юных беларусаў
Анатоль Бензярук
Памер: 152с.
Мінск 2009
■йЯй££Ж ОДОД*
МОЙ МАЛЕНЬКІ СЯБРА!
Табе пашчасуіла жыць у цудоўнай краіне, назваякой —Беларусь. Брэстчына — яе прыгожая часуінка. Гэта наша зямля, наша малая радзіма — твая і мая.
Ведаеш, на свеце ёсць шмат слоў удзячнасці. Яшчэ ёсць багата цёплых ды ветлівых мелодый. Найлепшыя з іх прысвечаны роднай старонцы, якой мы заўсёды дорым самае добрае, самае шчырае. Бо толькі на Радзіме нашаму сэруу пасапраўднаму ўтульна, а думкам хораша. Тут усё асаблівае. Калі ўсмешкі — дык шчырыя. Калі крыніцы — дык чыстыя. Калі праца — дык самаадданая.
Нашыя векавыя пушчы шумліва спрачаюцуа з вятрамі, a празрыстыя росы звіняць у лугах. Had нашай зямлёю плывуць аблокі, што глядзяцца, бы ў люстэрка, у чароўныя азёры. Часам у нас казка і праўда жывууь побач.
Стагоддзямі берасуейуы змагаліся за сваю зямлю, аднаўляючы яе пасля крывавых ліхалеууяў. Нашыя людзі — працавітыя. Таму і край наш багаты.. Ён славуты шчодрымі палеткамі, шырокімі далонямі хлебаробаў, іх працаю, вясёлымі і тужлівымі песнямі.
А ці ведаеш, дружа, якая багатая ў нас гісторыя?
Берасуейшчына — асаблівы край. Мы заўсёды стараліся быуь першымі. I нешта ў нас атрымоўвалася!
У нас з’явіліся першыя ў краіне друкарня і манетны двор. Самы першы Герой Беларусі нарадзіўся ў Брэсце. I першы беларус, што ўзняўся да зор на каамічным караблі, таксама з нашых краёў.
3
Берасцейская зямля падаравала свету шмат знакамітых людзей. Ты пакуль яшчэ маленькі, але, канечне, марыш стаць дарослым. I тады, падобна Адаму Міцкевічу, можа, напішаш непаўторныя вершы. Ці станеш славутым генералам, як Тадэвуш Касцюшка. А можа, будзеш цудоўным мастаком, як Напалеон Орда, альбо здымеш таленавітую кінастужку, як Міхаіл Пташук. Ці выйдзеш на алімпійскі старт і прынясеш сваёй краіне спартыўную перамогу, як гэта зрабіла на Алімпійскіх гульнях у Афінах Юлія Несцярэнка...
Пра некаторых славутых берасуейуаў можна даведацца са старонак кнігі, што ляжыць перад табою. Яна называецуа «Свята для сэрца». Назву для кнігі падказала гісторыя, якая адбылася вельмі даўно.
Некалі па Еўропе ехаў падарожнік. Усё яму было цікава! Пабачыў ён Парыж, Берлін, Варшаву. Шмат дзіўнага ў далёкіх краінах! Але ўвесь час яго, быццам магнітам, некуды уягнула. He разумеў чалавек, што з ім адбываеууа. I толькі калі здалёк паказаліся родныя краявіды, на душы раптам стала лёгка. Падарожнік усё зразумеў, і рука міжволі пацягнулася да паперы.
«Мой дружа! — хуценька пісаў гэты чалавек. — Што такое любоў да радзімы? Адкуль паходзіць гэтае моцнае жывое прыуягненне да таго месца, дзе мы нарадзіліся?.. Спатканне з радзімай — гэта свята для сэрца».
Мой маленькі сябра! Калінебудзь і ты пабачыш увесь вялікі свет. Але перад тым як шукаць дзівосы ў іншых краінах, паспрабуй глыбей пазнаёміцуа з родным краем. Аюбі яго і шануй, заўсёды памятаючы, што спатканне з радзімай — гэта свята і для твайго сэрца.
Будзь шчаслівы і разумны!
Частка I
Брэстчына — часцінка Беларусі Старажытная зямля Берасце — «знойдзены» горад Палескія гарады Поле Грунвальда Гарады пры дарозе Каралева Бона Якжылі нашы продкі?
Якузніклі нашыя паселішчы Святыя Берасцейскай зямлі
БРЭСТЧЫНА — ЧАСЦІНКА БЕЛАРУСІ
Малая радзіма
Мы жывем на планеце Зямля. Яе насяляе шмат народаў. Усе яны — людзі, зямляне. Але кожны зямлянін мае яшчэ свой асабісты край — куточак, які называе малой радзімай.
Малая радзіма — гэта тое невялікае месца на планеце Зямля, да якога мы прывязаны каранямі. Тут мы нарадзіліся і жывём. Сюды мы вяртаемся з далёкіх вандровак.
Людзі заўсёды будуць нас называць імем нашай малой радзімы. Таму дзяўчынку са Старога Сяла клічуць стараселкай, хлопчыка з вёскі Азяты — азятчуком, а жыхароў горада Столін і Столінскага раёна — столінцамі.
Як нас клічуць?
Адшукаць нашу малую радзіму лёгка. Трэба толькі адчыніць дзверы, выйсці на вуліцу. Усё, што ўбачыш навокал, — гэта яна, твая малая радзіма. Твая рэчка. Тваё поле. I твой дес. Твая школа. Твая першая настаўніца... I яшчэ шмат, шмат чаго.
У класе вісіць карта краіны Беларусь. У гэтай краіне жыве народ — беларусы. I твая малая радзіма — часцінка Беларусі.
— Я, значыцца, — беларус? — спытаешся ты.
7
— Так, беларус. Беларусь — твая краіна. Тут нарадзіліся твае мама і тата, твае дзядулі і бабулі. Гэта яны будавалі дамы і палацы, яны расцілі хлеб, абаранялі сваю зямлю ад ворагаў. I ўсё гэта дзеля таго, каб табе, іх нашчадку, лепей было жыць.
Але ў Беларусі жыве многа іншых народаў. Галоўнае, каб усім было тут утульна. Галоўнае — любіць зямлю, якая табе стала як маці.
Давай адшукаем на карце Брэсцкую вобласць. Яе завуць яшчэ Брэстчынай, ці Берасцейшчынай. Менавіта ў яе склад уваходзіць твая малая радзіма, таму суседзі называюць усіх нас берасцейцамі. Але гэтыя мясціны часам клічуць Палессем. Атрымліваецца, што мы яшчэ і палешукі.
Вось колькі шмат у цябе імёнаў, паважаны чытач!
Адметны знак
Брэстчына размяшчаецца на паўднёвым захадзе Беларусі. Плошча нашай вобласці — 32 тысячы квадратных кіламетраў. Здаецца, зусім няшмат, за дзеньдругі яе можна праехаць уздоўж і ўпоперак. Але ў свеце ёсць краіны нават меншыя за нашу вобласць. Напрыклад, Бельгія, Албанія.
Вобласць складаецца з 16 раёнаў. Кожны з іх мае свае асаблівасці. Напрыклад, на той плошчы, што займае Столінскі раён, можна было б размясціць ажно пяць Жабінкаўскіх!
Кожны раён мае свой адметны знак — герб.
Сярод гербоў сустракаюцца вельмі старажытныя. Божая Маці з маленькім Хрыстом на руках і святая Ганна, змешчаныя на прыгожым гербе Кобрыншчыны, аберагаюць Беларусь ужо доўгія стагоддзі. А вежы на камянецкім і высокаўскім знаках расказваюць пра гісторыю мясцін, што спрадвеку баранілі край.
Косаўцы змясцілі ў сябе на гербе Косаўскі палац, ляхаўцы — Ляхавіцкі замак, а бярозаўцы — былы Бярозаўскі манастыр. Адметны знак Пружанаў радніць беларускі горад з італьянскім Міланам!
8
У Брэста (старажытнага Берасця) на блакітным полі ёсць сярэбраны лук са стралой. Таму многія гарады Брэсцкай вобласці цяпер маюць на гербах менавіта лукі са стрэламі. Сярод іх Белаазёрск, Драгічын, Іванава. А ў Пінска лук залаты: напамін пра тыя часы, калі горад сам быў сталіцай.
Брэстчына заўжды была гасцінным, хлебасольным ды гандлёвым краем. Пра гэта сведчаць гарадскія знакі Баранавічаў і ДавыдГарадка.
Любяць палешукі кветкі і дрэвы, якія ёсць на гербах Жабінкі, Івацэвічаў, Лунінца, Маларыты. Асабліва яны шануюць бусла. Вераць, што белакрылая птушка селіцца толькі каля добрых людзей, прыносіць у сем’і дзяцей, аберагае Беларусь ад няшчасцяў. Нездарма буслы кружаць на гарадскіх знаках Ганцавічаў і Століна.
9
Межы і граніцы
Слова мяжа зразумее кожны. Азначае яно тое, што знаходзіцца «паміж», «меж»... Межаваліся тыя, хто працаваў на зямлі і валодаў ёю. Межавацца было нескладана, калі абшары падзяляліся самой прыродай: ракою, ручаём, узгоркам, лесам. На дрэвах ставілі знакінасечкі ці высякалі крыжы. Ужо ў старажытнасці гэтыя насечкі называлі граніуай. Так мы гаворым і цяпер.
Наша вобласць месціцца на поўдні Беларусі. Мы суседнічаем з Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай абласцямі, маем агульную граніцу з замежнымі краінамі — Польшчай і Украінай. А Брэст — самы вялікі горад у свеце, у якога гарадская мяжа супадае з дзяржаўнай граніцай.
1. А цяпер паўторым:
— мы зямляне, бо жывём на гтанеуе..........,
— мы беларусы, бо жывём у краіне...........,
— мы палешукі, бо жывём на.................,
— мы берасцейцы, бо жывём у................
Яшчэ ўспомні назву сваёй малой радзімы і дапоўні: — мы..........., бо жывём у.............
2. Раскажы, з чаго складаецца твая малая радзіма. Намалюй яе.
3. Што цікавага ты можаш расказаць пра раён, у якім жывеш?
4. 3 якой краінай наша вобласць мае самую працяглую граніцу? А з якой краінай яна мяжуецца па рацэ?
5. Напішы лісты сябрам з іншых абласцей Беларусі. Раскажы, як цябе клічуць, даведайся, а як завуць іх.
СТАРАЖЫТНАЯ ЗЯМЛЯ
Прырода
3 даўніх часоў лясы баранілі нашых продкаў. Сотні гадоў назад у іх можна было сустрэць не толькі зайца, лісу ці ваўка, але нават зубра — велічнага цара беларускага лесу. А вавёрка магла перабрацца з Іспаніі ў Беларусь, не спускаючыся на зямлю. Цяпер такімі гушчарамі можа пахваліцца толькі Велавежская пушча — самы вялікі запаведны дес у Еўропе.
Палессе — надзвычай прыгожы край з багатай прыродай. Ёсць у нас шматлікія рэкі. Вось коціць свае хвалі Прыпяць. Піна з Ясельдай, Бобрык з Гарынню, Цна з Ланню — шматлікія яе дзеціпрытокі. Багатыя, рыбныя рэкі, маляўнічыя ў іх берагі.
Палескія абшары перарываюцца ўзвышшамі: Прыбужскім, Баранавіцкім, а яшчэ — Загароддзем. На Брэстчыне некалькі соцень азёр. Самае глыбокае — Сомінскае ў Івацэвіцкім раёне — дасягае 33 метраў!
А яшчэ неацэннае багацце Палесся — балоты. Яны актыўна ўтвараюць кісларод, патрэбны для ўсяго жывога. За гэта наш край называюць «лёгкімі Еўропы».
У глыбінях зямлі хаваюцца сапраўдныя багацці: металы, камень, пясок, іншыя карысныя выкапні. Ды толькі, каб узяць іх, чалавеку прыходзіцца шмат працаваць. Глыбока хавае зямля свае прыродныя скарбы.
11
Больш за ўсё на Брэстчыне торфу, які ўтвараецца на месцы былых балот. Торф людзі выкарыстоўваюць як паліва.
Але самая незвычайная і цікавая знаходка — бурштын («сонечны камень»), Сорак гадоў таму вучоныя выявілі на балоце Гатча ў Жабінкаўскім раёне старажытнае паселішча. А на ім — рэшткі бурштыну. «Відаць, «сонечны камень» сюды прывезлі з Балтыкі», — вырашылі вучоныя, бо ведалі, што Балтыйскае мора часта завуць Бурштынавым. I раптам зусім нядаўна на Гатчы знайшлі цэлае прыроднае радовішча бурштыну!
Сумнення няма — гэта наш «сонечны камень», сапраўднае багацце берасцейскай зямлі. Бурштын вельмівельмі старажытны. Яму мільёны гадоў! Ён утварыўся са смалы хваёвых дрэў яшчэ ў дагістарычныя часы.
Чалавек ідзе!
А якія часы называюць дагістарычнымі?
Ты трымаеш у руках кнігу і чытаеш у ёй гісторыі — маленькія апавяданні пра мінулае. Але так было не заўсёды. Шмат тысяч гадоў чалавек быў непісьменны. Гэта і быў час дагістарычны.
Калісьці на Беларусі цяжкім панцырам ляжаў ледавік. He раслі дрэвы, травы. Звярыныя і птушыныя галасы не гучалі ў лясах. А лёд мацнеў і разрастаўся. Знікла жыццё на тысячы гадоў. I толькі завеі сваімі тужлівымі песнямі будзілі белую пустыню.
Але не вечныя сілы ў зімы! Надыходзіла