Свята для сэрца
Невялікія гісторыі для юных беларусаў
Анатоль Бензярук
Памер: 152с.
Мінск 2009
аваць памяць з вуснаў у вусны. Таму народныя казкі і легенды — таксама помнікі мінулага.
Бусні
Штогод перад адлётам у вырай каля вёскі Бусні збіраліся чароды буслоў. Відаць, птушкам, як і людзям, спадабалася гэтае месца.
У крайняй хатцы, пад лесам, жыла бабка Бусніха. Жыла адна. Яе муж, Бусень, яшчэ малады загінуў на вайне. Дзеці выраслі ды разляцеліся па гарадах. Валасы ў бабулі пабялелі, як буслінае пер’е, рукі счарнелі, патрэскаліся, нібы зямля ў спёку. I нічога ад жыцця яна ўжо не чакала.
Буснішына хатка ад старасці адным бокам пахілілася, пакланілася дарозе. Стаяла бабка на падворку, абапіралася на кіёксукаватку. I глядзела на буслоў. Яны зноў збіраліся на поўдзень, туды, дзе чакала іх сонца. Клекаталі, крылы свае спрабавалі для далёкага пералёту. Суседцы, якая завітала на падворак, сказала Бусніха:
— Зімою і я ўжо, мусіць, да свайго Бусеня палячу. Хоць бы бусляняткі мае на магілу з горада прыехалі...
Птушкі пачалі ўзнімацца ў неба. Толькі адно бусляня ўсё прыпадала на крыло. Спрабавала ўзляцець, ды зноў падала на зямлю. Бабуля пашкадавала яго:
140
— Беднае, куды ж табе такому нямогламу, кволаму?..
Буслы зрабілі круг над вёскай і пайшлі роўненька па сваім нябесным шляху.
Тым часам ноч насунулася, цёмна стала. Толькі бусляня бялела каля Буснішынай хаткі. Глядзела, глядзела ў акно бабулька, узяла лусту хлеба, выйшла на ганак.
— Засталося ты, нябожа, сіратою, як колісь мае дзеткі. Няма ў цябе ні бацькі, ні маткі, каб павячэраць прынеслі. А галоднае ці доўга вытрымаеш?..
Бусляня ўзяло з бабчыных рук хлеб, з’ела, а потым раскінула крылы, быццам хацела абняць Бусніху.
Зіма выдалася снежная, з вялікімі маразамі. Здавалася, вясна ўжо і не вернецца ў гэтыя мясціны. Але ўсё ж настаў дзень, калі сонца перамагло сцюжу і ледзяшы заплакалі са стрэх.
Буслы вярталіся на радзіму, да родных гнёздаў. У небе іх вітаў на моцных крылах бусел, а на зямлі — бабуля Бусніха. Разам яны перажылі зіму і адоледі свае хваробы. Нездарма вёска завецца Бусні. Бо жывуць у ёй бусні: людзі і птушкі.
Жыві і помні!
А цяпер — колькі слоў пра «сапраўдныя» помнікі, зробленыя людзьмі з каменю, металу і дрэва.
На ўскрайку Хмелева, на Жабінкаўшчыне, ужо не адну сотню гадоў стаіць прыгожая царква. Толькі зірніце, у якіх прыгожых мясцінах нашыя продкі пабудавалі храм! Стаіць ён на ўзвышшы, пад аховаю высокіх соснаў. А побач з’явіўся мужчынскі манастыр, вядомы і ў Беларусі, і ў замежжы. У святочныя дні ды ў будзень плыве над гэтай зямлёй ціхі і велічны голас званоў Хмелеўскай царквы. Як і сто, і дзвесце гадоў назад. Гэта значыць, што мінулае, сённяшні дзень і будучыня неразрыўна знітаваныя паміж сабою.
А недалёка ад Баранавічаў, каля вёскі Мыш, захавалася старое замчышча. Час і людзі ўжо зруйнавалі былыя
142
муры. Але сляды колішняй велічы яшчэ можна пазнаць на гэтым месцы.
He забыліся нашыя землякі і на светлую памяць найлепшых сваіх сыноў. Пад ахову ўзяты парк Касцюшкі ў Малых Сяхновічах. Адноўлена Завоссе — малая радзіма Адама Міцкевіча. Пастаўлены помнікі Траўгуту ў Шастакова, Божым Дары, Астроўі.
Але найбольш помнікаў у Брэсцкай вобласці прысвечана ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Тым людзям, якія ратавалі гэту зямлю ад фашысцкай навалы. Слава і гонар героям!
He пашкадуй кветак і ўдзячнасці памерлым. Бо ўсе помнікі «жывыя». Той народ, які забываецца пра сваю гісторыю, — загіне. Нездарма людзі кажуць: «Калі хоча Бог пакараць, ён пазбаўляе чалавека памяці».
Жьіві і помні!
1. Ці бываюць жывыя помнікі? Намалюй якінебудзь з іх.
2. Дзе знаходзіцца самае старажытнае дрэва Беларусі?
3. Як пушча ратавала чалавека? А як чалавек выратаваў пушчу?
4. Чаму крынічную ваду часам называюць «жывой» і «святой»?
5. Якія камяні звязаны з імёнамі Адама Міцкевіча і Казіміра Лышчынскага?
6. Прачытай выразна легенду пра Бусні.
7. Як берасцейцы ўшаноўваюць сваіх вядомых землякоў?
8. Як ты лічыш, чаму апошні падраздзел названы «Жыві і помні!»?
КРАЙ НАШ РОДНЫ!..
Прыемна адкрываць гэтую незвычайную кнігу ў Год роднай зямлі. Народ, урад, кіраўнік беларускай дзяржавы далі такую назву 2009 году. Падзея, якая павінна прыўзняць, узвысіць многія і многія клопаты. I сярод іх адвечны — увага да выхавання чалавека свядомага, трывожнага за навакольную рэчаіснасць. Анатоль Бензярук, які жыве і працуе на Берасуейшчыне, у Жабінцы, даўно і настойліва займаеуца краязнаўствам. Занятак, трэба заўважыць, не дужа лёгкі, не заўсёды пазначаны адкрыццямі і адметнымі адзнакамі. Занятак — зразраду тых клопатаў, якія вымагаюць шырокай грамадскай ініцыятывы, забіраюць вольны час, не прыносяць матэрыяльных здабыткаў, а хутчэй — вымушаюць матэрыяльных выдаткаў... Ды ўсё ж занятак матэрыяльны! He выпадкова я пачаў гаворку з напаміну, што 2009 — Годроднай зямлі... Матэрыяльнасць, фізічнае вымярэнне краязнаўства ў тым, што чалавек, як.і спасуіг і напоўніцу адкрыў для сябе гісторыю Айчыны, сваёй мясцовасці, будзе руплівььм і дбайным гаспадаром. Ён не дазволіуь сабе быць знішчальнікам прыроды, проста фізічна не зможа праяўляць раўнадушша ў стаўленні да жыцця і яго развіцця ў самых розных праявах.
Анатоль Бензярук выбраў у суразмоўцы юнага чытача. I як мне асабіста падаецца, дыялог з хлопчыкамі і дзяўчынкамі атрымаўся. Кніга «Свята для сэруа» — сапраўды яркія, святочныя хвілінкі чытання, падараваныя пісьменнікамкраязнаўцам дзятве. Пра тое, якая багатая ў нас гісторыя, аўтар расказвае на канкрэтных, яркіх прыкладах. Уражанне такое, што сядзіш на сонейку ля ракі уі халоднай крыніцы і раман
144
тычна ўзіраешся ў гісторыю праз стагоддзі. I неўпрыкмет усведамляеш сябе не толькі суродзічам вялікіх берасуейуаў, але і іх сучаснікам.
Кніга краязнаўца пра адмеціны шляхоўдарог у гісторыі Берасуейшчыны, у гісторыі ўвогуле Беларусі не можа не ўсцешыць і настаўніутва. Са зборнікам сімпатычных, досыць прадметных, важкіх па інфармауыйнай насычанасці нарысаў можна смела ісці не толькі на гадзіны выхаваўчай работы, але і на планавыя ўрокі па гісторыі Беларусі. Анатоль Бензярук, нягледзячы на тое, што пісаў займальную прауу, змог улічыць многія і многія патрабаванні педагагічнага, метадычнагахарактару. Адчувальны настаўніцкі, выкладчыцкі вопыт аўтара, яго здольнасць данесці да чытача і слухача, да вучня галоўнае, найболый важкае.
Кніга «Свята для сэрца», якая расказвае пра гісторыю Брэста і Берасуейшчыны, бачыууа мне прыкладам для расповеду пра іншыя рэгіёны нашай краіны. Віцебшчына, Гомельшчына, Гродзеншчына, Магілёўшчына, Міншчына, Мінск — хіба яны не вартыя такіх шчырых і яркіх «падручнікаў»?! Падручнікаў, па якіх будууь і адкрываць Радзіму, і выхоўваць любоў да Айчыны... Разважаючы на гэтую тэму, я хацеў назваць кагорту аўтараў, якія б маглі заняцуа падрыхтоўкхш такога роду сімпатычных і вельмі патрэбных для школы і школьніцтва «падручнікаў». Краязнаўуаў, дзякавауь Богу, у нас хапае!.. Але чаму б засваеннем такой насамрэч няпростай справы не заняцуа аднаму Анатолю Бензеруку?.. Усё для гэтага ў пісьменнікажраязнаўца ёсць: і ўласны ўзор, і мастакоўскія здольнасці, і веданне гісторыі Беларусі ўвогуле... Яго серыя з сямі кніг — пра ўсе вобласуі Беларусі і сталіцу нашай краіны — магла б стаць адмысловай, уражлівай бібліятэкай апавяданняў пра Айчыну. Апавяданняў, напісаных дзеля выхавання юных чытачоў, маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Алесь КАРЛЮКЕВІЧ, лаўрэат Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»
3 М Е С Т
МОЙ МАЛЕНЬКІ СЯБРА!................................ 3
Ч A С Т К A I
БРЭСТЧЫНА ЧАСЦІНКА БЕЛАРУСІ ........................7
Малая радзіма
Як нас клічуць?
Адметны знак
Межы і граніцы
СТАРАЖЫТНАЯ ЗЯМЛЯ ............................. 11
Прырода
Чалавек ідзе! Як вынайшлі жалеза Гарадзішча
Хто адкрывае таямніцы?
Легенда пра скарб
БЕРАСЦЕ «ЗНОЙДЗЕНЫ» ГОРАД
Як горад апынуўся пад зямлёй?
Даўняя АБэВэГэДэйка
Першыя згадкі пра Берасце
Па старажытнай вуліцы
....................... 19
146
ПАЛЕСКІЯ ГАРАДЫ.......................................25
Сталіца Палесся Гарадок Давыдаў і стольны горад Алекса і «Стоўп каменны» «Згінулі, як обры» Вежкі князя Рамана Здрада і вернасць Высокі Горад
ПОЛЕ ГРУНВАЛЬДА ......................................33
Крыжакі
Сустрэча ў Берасці
У Белавежскай пушчы
Пакрыжаваліся мячы...
ГАРАДЫ ПРЫ ДАРОЗЕ.....................................37
Пра месты, мястэчкі ды Магдэбургскае права
Як дайсці да Драгічына?
Янаўскія майстры
БярозаКартузская
КАРАЛЕВА БОНА ........................................43
Прынцэса становіцца каралевай
Вуж, камлот і медэляны
Землі і справы Боны
Барбара і Жыгімонт
ЯК ЖЫЛІ НАШЫ ПРОДКІ!..................................49
Войска Янакашталяна
Мытня ды менніца
Ружакветка
Першы перапіс
На сялянскім падворку
ЯК УЗНІКЛІ НАШЫЯ ПАСЕЛІШЧЫ........................... 56
Імя для вёскі
Вёска і сяло
Крывая Вуліца
147
Прышыхвосты
Вялікая Рыта і Рыта Малая
Гарэлкі
Вёска майстра Сяхно
СВЯТЫЯ БЕРАСЦЕЙСКАЙ ЗЯМЛІ
65
Галіны хрысціянства
Стваральнік уніі
Святы, названы Брэсцкім «Пінскі апостал» Берасцейская Біблія
Ч A С Т К A II
ВЯЛІКІЯ ВЫПРАБАВАННІ
73
«Патоп»
Ляхавіцкі замак
Паўночная вайна Апошні кароль Няўрымслівы Рэйтан
«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ БЫЎ»
79
«Герой двух кантынентаў» «За вольнасць нашу і вашу» Крупчыцкая бітва Сяхновіцкі запавет Памяць пра героя
ВАЕННЫЯ I МІРНЫЯ ДАРОГІ
85
1812 год
Нябачная дуга
«Ёсць на Бузе востраў самотны...»
Дарогі Нямцэвіча
148
«Варшаўка»
Як з'явілася Брэсцкая крэпасць
Косаўскі палац
«СЛАВА ПЕРАМОЖАНЫМ!»..................................92
Воля вольная...
Сустрэча ў карчме
Мілавіды
Журавіны і порах
«Касцюшкі не плачуць!»
«Універсітэты» пані Элізы
ІШОЎ ЧАЛАВЕК ПА СВЕЦЕ.................................98
Сярод прыгожых ліпавых алей
Палескі Напалеон
Адам і Марыля
«Вялікі Асветнік»
ЯК ДА НАС ПРЫЙШЛА ЧЫГУНКА............................103
«Вогненая фурманка»
Новае жыццё
Паравозік на гербе
Як адступіла Качайбалота
Лунінец
«Выканаць, як мяркуе меншасць»
ЗВЫЧАІ I ПОБЫТ У МІНУЛЫМ ............................110
Звычаі
У гасцях у Дамавіка
Сёння ў нашай хаце свята
Вучоны з вёскі Азяты
ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА ..............................116
Пачатак
Бежанцы
Фронт на нашай зямлі
Вяртанне ў родныя мяс