• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свята для сэрца Невялікія гісторыі для юных беларусаў Анатоль Бензярук

    Свята для сэрца

    Невялікія гісторыі для юных беларусаў
    Анатоль Бензярук

    Памер: 152с.
    Мінск 2009
    62.13 МБ
    ворага. Месяц біўся маёр Пётр Гаўрылаў, пакуль цяжка паранены не патрапіў у палон. Уражаны гераізмам савецкага маёра, нямецкі афіцэр загадаў сваім салдатам аддаць яму чэсць. Так любіць Айчыну і так змагацца за яе мог толькі сапраўдны воін!
    Першы пра подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці расказаў пісьменнік Сяргей Смірноў. Ён пісаў: «Калі гавораць пра мужнасць, успамінаюць Брэст. Калі гавораць пра выпрабаванні, успамінаюць Брэст. Калі гавораць пра
    122
    жыцці, аддадзеныя за нашу зямлю, успамінаюць Брэст. Гэта агульны для нас пачатак вайны, сімвал гэтага пачатку — трагічнага і гераічнага».
    Жорсткая акупацыя
    У лічаныя дні ўся Брэстчына была занятая ворагам. Пачаўся адлік доўгай акупацыі. [Акупацыя — гэта захоп ворагам чужых земляў.)
    Вайна бязлітасна абышлася з нашымі вёскамі і гарадамі. У Баранавічах было знішчана больш за дзве тысячы дамоў, большасць прамысловых прадпрыемстваў. 3 кожных дзесяці жыхароў даваеннага горада жывы застаўся толькі адзін!..
    123
    А зусім недалёка — у Калдычэва, некалі прыгожа апетым Адамам Міцкевічам, месціўся лагер смерці, у якім забівалі людзей. У наваколлі знойдзены шматлікія пахаванні мірных жыхароў.
    У Брэсце, Баранавічах, Кобрыне, Пінску, Драгічыне, Іванава фашысты арганізавалі вялікія гета. Тут нараджаліся, жылі і гінулі сотні яўрэяў. У многіх месцах гучалі стрэлы. Найбольш сумна вядомым стала ўрочышча Бронная Гара ў Бярозаўскім раёне. Тут было знішчана каля 50 тысяч чалавек.
    Забойцы спрабавалі запалохаць жыхароў Беларусі. Але наш народ не скарыўся фашысцкай навале. 3 першых дзён вайны для барацьбы з ворагам пачалі ўтварацца партызанскія атрады.
    Першы атрад
    Першы тыдзень вайны. У Старасельскім лесе шэсцьдзесят партызан даюць клятву біць гітлераўцаў, гнаць прэч іх з нашай зямлі. Сярод змагароў — былыя воіны Брэсцкай крэпасці і мясцовыя жыхары.
    Адзін з самых актыўных стваральнікаў атрада — Міхаіл Мікітавіч Чарнак. Чалавек ён тутэйшы: нарадзіўся ў Старым Сяле. Дасканала ведае ўсё наваколле. Яму даручана весці разведку. Бясстрашны, самаадданы партызан. А якая ў яго вынаходлівасць! He хапае партызанам узбраення. Чарнак пераапранаецца простым селянінам, тайна з’яўляецца ў Брэсце і пад самым носам у немцаў і паліцыі выкрадае шэсць кулямётаў і дзесяць скрынь з гранатамі і патронамі. У Кобрынскім, Жабінкаўскім, Маларыцкім раёнах гараць фашысцкія гарнізоны. I тут «папрацавалі» разведчыкі Чарнака. Гераічны камандзір у разведчыкаў. He дае ён захопнікам вольна адчуваць сябе на нашай зямлі.
    За першым атрадам сталі ўзнікаць іншыя. Па ўсёй Брэстчыне пашыраецца партызанскі рух.
    125
    Здзітаўская абарона
    Каб утаймаваць народных мсціўцаў, гітлераўцы пачынаюць вялікую карную аперацыю.
    Вясной 1944 года каля вёсак Здзітава і Спорава Бярозаўскага раёна адбылася сапраўдная бітва, названая Здзітаўскай абаронай.
    3 боку Івацэвічаў, Бярозы, Іванава рухаліся буйныя сілы гітлераўцаў. Каля тыдня карнікі жорстка абстрэльвалі партызанскія пазіцыі, бамбілі іх з самалётаў, атакавалі з зямлі.
    Ад выбухаў прыціхлі гукі вясны, не было чуваць птушыных галасоў і першых ручаёў. Толькі кулі ды бомбы ўздымалі зямлю. Партызаны трымаліся, адважна адбіваючы наступы. Аднак сілы былі вельмі няроўнымі. Гэта прымусіла лясных байцоў перайсці цераз раку і зноў замацавацца. Яны стварылі другую лінію абароны. Адкуль ворагі ўжо не змаглі выбіць партызан. Фашысты гублялі зброю і хавалі ў дрыгве сваіх салдат. Вораг быў вымушаны пакінуць гэтыя мясціны, каб ніколі больш сюды не прыходзіць.
    Праз гады ў розных кутках Брэстчыны паўсталі сотні помнікаў, прысвечаных партызанскаму руху. У лясным урочышчы Хованшчына (Івацэвіцкі раён) захаваліся хаты і зямлянкі, створаныя партызанамі. У вайну тут знаходзіліся штаб Брэсцкага партызанскага руху, друкарня абласной газеты «Заря», шпіталь і «лясная школа», у якой вучыліся дзеці. Побач — памятны знак з «Прысягай беларускага партызана».
    У памяць пра подзвіг удзельнікаў знакамітай абароны ў Здзітаве адкрыты мемарыяльны комплекс. А ў Старым Сяле ёсць помнік Міхаілу Чарнаку. Загінуў партызан у баі з карнікамі. Старасельскі атрад атрымаў ягонае імя. Пахавалі адважнага разведчыка каля магутнага векавога дуба. На магіле партызаны пакляліся жорстка адпомсціць вораіу за гібель свайго баявога таварыша.
    I клятву стрымалі. Чым маглі дапамагалі, каб хутчэй прыйшло на нашу зямлю вызваленне.
    I яно прыйшло.
    126
    Вызваленне
    Гэты дзень чакалі ўсю вайну. 28 ліпеня 1944 года быў вызвалены Брэст — горад, які першым прыняў удары вайны. Савецкія войскі правялі аперацыю «Баграціён». Салдаты і афіцэры дзейнічалі мужна, імклівым ударам ачысцілі ад ворага бедарускія землі. Мясцовыя жыхары цёпла сустракалі сваіх вызваліцеляў.
    Сярод лета і кветак прыйшло вызваленне. Толькі пахла яно яшчэ порахам... Гэта было сапраўднае «свята са слязамі на вачах». Цяжкі, крывавы след пакінулі на Брэстчыне захопнікі: загінулі сотні тысяч нашых землякоў.
    Болем у сэрцах людзей па сённяшні дзень адбіваецца лёс вёскі Драмлёва ў Жабінкаўскім раёне.
    «Не ўстаць табе, сяло Драмлёва...»
    Мясцовы паэт Іван Арабейка так напісаў пра дёс вёскі:
    Цяпер ні хат, ні свят, ні мовы, Цяпер тут памяць і трава. He ўстаць табе, сяло Драмлёва, He ўстаць — цяжкая галава.
    Гэта адбыдося 11 верасня 1942 года. Быдо журботнае свята Гадавасек. Карнікі ў чорных мундзірах са свастыкай і чарапамі на рукавах акружыді вёсачку на досвітку. Аюдзей будзіді, выганяді з хат. Мужчын прыкдадамі аўтаматаў заганяді ў адзін хдеў, жанчын і дзяцей — у два суседнія. Абдіді бензінам. Успыхнуда страшнае подымя. Аюдзі задыхадіся ў агні і дыме. Апошнія крыкі драмдёўцаў быді чуваць нават у суседніх вёсках. Восеньскі вецер расцерушыў па падях попед.
    Так перастаді бачыць сонца, радавацца сонцу 196 жыхароў Драмдёва. У агні загінуда кадя 90 дзяцей. Замест вёскі застадіся тодькі абгарэдыя дрэвы, ды страшнымі абедіскамі тырчаді над папядішчамі пячныя коміны.
    127
    Больш Драмлёва ніколі не адрадзілася. Людзі не вярнуліся на папялішчы. Бо не было каму вяртацца.
    «Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі»... Няма Драмлёва. На месцы знішчанай вёскі насыпаны вялікі Курган. Побач з насыпам — бронзавыя фігуры трох жанчын. Яны назаўсёды скамянелі ў журботным маўчанні.
    На Беларусі 186 вёсак былі спаленыя з усімі жыхарамі ў гады вайны. Людзі называюць іх «вогненнымі». Самая вядомая «вогненная» вёска — Хатынь пад Мінскам. На Брэстчыне найбольш пацярпелі жыхары лясістага Пружанскага раёна. У самым цэнтры Пружанаў стаіць велічны помнік з пералікам усіх вёсак, што былі знішчаны і не адрадзіліся. Гэта напамін жывым, каб ведалі, наколькі цяжкім быў шлях да Перамогі.
    1.	Чым вядомы ў гісторыі дзень 22 чэрвеня 1941 года?
    2.	Якія подзвігі здзейснілі лётчыкі Рабцаў і Жмаеў?
    3.	Чаму Брэсцкую крэпасць называюць крэпасцюгероем?
    4.	Як фашысты спрабавалі запалохаць жыхароў Беларусі?
    5.	Дзе і калі ўтварыўся першы партызанскі атрад? Якія партызанскія атрады дзейнічалі ў тваім раёне?
    6.	Што ты даведаўся пра Здзітаўскую абарону?
    7.	Як ты думаеш, чаму дзень Перамогі называюць «святам са слязамі на вачах»?
    8.	Якія вёскі людзі называюць «вогненнымі»? Чаму? Ці ёсць у вашай мясцовасці такія вёскі?
    ПЛЫВЕ КАСМІЧНЫ КАРАБЕЛЬ...
    Раней і цяпер
    Нярэдка можна пачуць: «Вось раней было не тое, што цяпер! I зімы былі снежныя, і рэкі рыбныя, і песні душэўныя, і людзі шчырыя...»
    Аднойчы я вырашыў праверыць гэта на сваіх вучнях і прынёс у клас старыя чорнабелыя фотаздымкі. Вакол сабраліся хлопчыкі і дзяўчынкі, а я ім задаю пытанне:
    — Паглядзіце, як жылі раней людзі. Вось вам тры здымкі і тры хвіліны на адказ: «Чым ранейшае жыццё адрозніваецца ад цяперашняга?»
    Але не трэба маім «чамучкам» тры хвіліны. Ужо праз хвіліну адказы пасыпаліся, як бульба з меху:
    — У такой сарочцы цяпер па вуліцы не ходзяць. Я такую адзежу толькі ў музеі бачыла, — сцвярджае адна дзяўчынка.
    А другая ёй пярэчыць:
    — А я такую сарочку і хустачку апранала, калі летась у клубе святкавалі Каляды. Мы там спявалі ды танчылі. Гэта было цікава і прыгожа!
    Гляджу: яшчэ адна дзяўчынка рукою трасе.
    — Можна я, ну, можна я?! Я таксама адрозненне знайшла! Паглядзіце на плот!!!
    Паглядзелі. Нехта фыркнуў:
    — Што глядзець? Няма тут ніякага плота...
    — А я пра што?! — узрадавалася дзяўчынка. — Ця
    129
    nep па вёсцы пройдзеш — навокал платы стаяць да неба, а на іх грозна напісана: «Асцярожна, злы сабака!» А можа, гэта злыя людзі ў будках схаваліся? Раней жылі бядней, чым цяпер, гэта бачна, без камп’ютэраў і іншых разумных машын, але за платамі не хаваліся...
    Салдацкі трохкутнік
    Тут да размовы далучыліся хлопчыкі. Ім, вядома, цікавей даведацца пра вайсковыя справы.
    — У яго на шапцы не зорачка, а арол. Гэта якой арміі салдат, рускай ці амерыканскай?
    — Польскай, — адказваю.
    — Дык ён паляк?
    — He, беларус. Але да вайны нашы землі ўваходзілі ў склад Польшчы, таму многія берасцейцы служылі ў польскім войску... А на здымку мой дзед. Ён загінуў у трыццаць гадоў, склаў сваю галаву ў сорак пятым, за некалькі месяцаў да Перамогі. Праз шмат гадоў мы з бацькам адшукалі дзедаву магілку ў польскім горадзе Радам. Пра гэта мой бацька напісаў верш. Вось паслухайце:
    Сорак пяты год маёвым громам. Абвясціў шчасліва Перамогу.
    Толькі ты. не выбраўся дадому — He было каго нам стрэць з дарогі. Без узнагародаў і парадаў
    Між салдат знайшоў спачын навечна...
    3 сынам мы прыехалі у Радам Да цябе на першую сустрэчу. На магілу надвячоркам росным Мы паклалі свежых кветак жменьку. — Тата, глянь: унук які дарослы, А твой сын даўнымдаўно сівенькі!..
    Ціха стала ў класе. Ніхто больш руку не цягне, ніхто не крычыць і не смяецца. А мне раптам захацелася зноў пабачыць іх рукі.
    130
    — У маёй сям’і ёсць трохкутнік — апошні ліст з фронту, напісаны дзедам. Вось ён... А праз некалькі месяцаў мая бабуля атрымала па ім пахавальную... А ў вашу сям’ю завітала бяда? Падніміце рукі, у каго нехта з родных загінуў на Вялікай Айчыннай вайне.
    Ціха было ў класе. I ў гэтай цішыні асцярожна пачалі ўздымацца рукі...
    Цішыню рэзка перарваў школьны званок. Нехта спытаўся:
    — А што нам за ўрок?
    — Усім «выдатна»!
    3 крыкам «ура!» школьнікі пабеглі на перапынак.
    А вось так было заўсёды: і раней, і цяпер...
    Герой Беларусі
    Некалі апаліла вайна сваімі вогненн