Свята для сэрца
Невялікія гісторыі для юных беларусаў
Анатоль Бензярук
Памер: 152с.
Мінск 2009
та
На правым беразе Цны стаяць Ганцавічы. Раней на гэтых мясцінах распасцірадіся зялёныя лясы ды глыбокія твані. Старажылы згадваюць вялікае Качайбалота. Самае багністае месца — балотнае «вока» — было каля сённяшніх Ганцавічаў. Бывала, неасцярожнага падарожніка пакліча да сябе дрыгва, закалыхае, засмокча, і апамятацца чалавек не паспее, як ужо застанецца тут назаўсёды.
I ўлетку, і ўзімку быў Качай непралазны. Змагаўся з ім чалавек, і Качайбалота патроху адступала. Вялікая дрыгва паменшылася ды аслабела, але не знікла зусім. Паблізу ад Ганцавічаў яна так і засталася некранутай. Пра балота і цяпер нагадваюць урочышча Качайка і спрадвечнае Качайскае возера. Возера захавалася да нашых часоў у сваёй першапачатковай прыгажосці. Яго маладаступныя берагі сведчаць, што тут быў некалі цэнтр велізарнага Качайбалота.
Побач з Ганцавічамігорадам знаходзіцца і Ганцавічывёска. Ад вёскі горад узяў імя. (Вёска пазначана на карце ўжо ў XVII стагоддзі, горад жа — амаль на дзвесце гадоў маладзейшы.) 3 кожным дзесяцігоддзем яны становяцца ўсё бліжэйшыя. Паміж горадам і вёскай усяго паўкіламетра хады. А раней гэта дарога была ўдвая даўжэйшая! Го
105
рад расце, вёска меншае... Быццам вада перабягае з адной шклянкі ў другую.
Некалі падарожнік ехаў да Ганцавічаў гасцінцам. Каля Качайбалота стаяла карчма. Шырокі шлях, бы тоўстая каса, расплятаўся тут на дзве меншыя дарогі. Праз Цну быў перакінуты мост. Калі па ім нехта ехаў, з вершніка абавязкова бралі грошы. 3 часам мост стаў небяспечны: кладачка падгніла, дзіркі ўжо латкамі не закрыеш. Так нядоўга і каню спатыкнуцца ды падкоўку згубіць. Гэтак і коннік можа без шапкі застацца, а шапка — без галавы. I ў самой вёсцы назіраўся заняпад.
Але хутка змены завіталі ў гэтыя мясціны. Прыйшлі яны разам з чыгункаю. У 1884 годзе на ўзвышшы, у сасновым бары, узнікла станцыя Ганцавічы. Пачыналася яна з голага пагорка, але ўжо праз дваццаць гадоў Ганцавічы сталі мястэчкам.
Восенню 1902 года сюды прыехаў малады настаўнік — будучы пісьменнік Якуб Колас. Ён выправіўся ў далёкі куток Беларусі, каб папрацаваць у Люсінскай школе. Настаўнік неаднойчы наведваў мястэчка. У Люсіне Колас пачаў пісаць сваю трылогію «На ростанях», у якой паказаў нялёгкае жыццё сялян. Свабодалюбівыя ўрокі народнага пісьменніка не прайшлі дарэмна: улетку 1911 года люсінцы паўсталі супраць памешчыцы. Сялянскае выступленне гаспадыня задушыла з дапамогаю паліцэйскага атрада.
Праз многія гады, адказваючы на ліст, Колас пісаў люсінцам: «Я вас любіў чыстым юнацкім сэрцам, хацеў дапамагчы вам знайсці лепшую дарогу ў жыццё».
Лунінец
Яшчэ адзін берасцейскі горад вельмі ганарыцца сваёй повяззю з народным пісьменнікам. Невыпадкова ў цэнтры Лунінца стаіць помнік Якубу Кодасу. Ён жыў і працаваў тут за некалькі гадоў да пачатку Першай сусветнай вайны.
107
У мяне да Лунінца адносіны таксама асаблівыя. Тут я з’явіўся на свет. А вось згадка пра нараджэнне самога горада губляецца ў стагоддзях. Расказваюць, што некалі паселішча заснаваў лунінец — выхадзец з вёскі Лунін. Гэтак у 1449 годзе ўзнік Малы Лунін, пазней названы Лунінцам. Доўгія стагоддзі паселішча гублялася сярод лясоў і балот, пакуль і сюды, у глыбінку Палесся, не завітала новае жыццё. I рухалася яно разам з чыгункай.
Таму цяпер для большасці гасцей знаёмства з Лунінцам пачынаецца менавіта з вакзала. Адсюль ва ўсе бакі разбягаюцца звонкія і хуткія рэйкі.
Калі ехаць ад Лунінца на захад — можна патрапіць у Жабінку, ад якой таксама некалі адышоў першы цягнічок...
«Выканаць, як мяркуе меншасць»
1868 год. У Пецярбургу сабраўся высокі сход. Мяркуюць, разважаюць чыноўнікі, як далей цягнуць чыгунку на Брэст. Адныя кажуць:
— Праз Пінск!
— Праз Мінск! — пярэчаць іншыя.
За пінскі напрамак — большасць. Аднак галоўнае слова за імператарам Аляксандрам II. Нясуць яму на подпіс вялікую карту.
Уважліва глядзіць цар на карту. На ёй усе станцыі пазначаны. Што гэта за невялічкая кропачка? Жабінка нейкая... Узяў Аляксандр пяро. «Дык які напрамак лепшы? На Мінск ці на Пінск?» Абмакнуў пяро і вывеў акуратна на карце: «Выканаць, як мяркуе меншасць».
Вялікая сіла ў гэтым подпісе! Ускалыхнуўся наш палескі край. Цяжкая была будоўля, мазолістая. На ёй — сотні тысяч працавітых людзей. Таму кожны тыдзень чыгунка становіцца даўжэйшай на новыя вёрсты. Цягнуць будаўнікі рэйкі ад Масквы да той невялічкай кропкі на карце, да Жабінкі нейкай...
Хутка ідзе будаўніцтва. Але тут нечакана здарылася замінка. Памешчык з Жабінкі запярэчыў:
108
— He дазваляю праз свае землі цягнуць рэйкі. Чыгунка — гэта небяспечна!
Нічога не зробіш — давялося будаваць станцыю на сялянскіх землях. Гэтак утварыліся ажно дзве Жабінкі. Тое паселішча, што засталося ў пана, яшчэ і цяпер завецца Жабіначкай (ці Малой Жабінкай). А станцыя хутка вырасла, стала пасёлкам, мястэчкам, а праз сто гадоў — горадам, цэнтрам Жабінкаўскага раёна.
1. Чаму чалавек спачатку баяўся чыгункі?
2. Якія змены прыйшлі ў Палескі край разам з чыгункай?
3. Як ты лічыш, чаму на гербе Баранавічаў змешчаны стары паравоз?
4. Чым знакамітая Люсінская школа?
5. Якое паселішча ўзнікла раней: Лунін ці Лунінец? Чаму ты так думаеш?
6. Як узніклі дзве Жабінкі? Чаму станцыя Жабінка хутка вырасла, а паселішча Жабінка паменшылася?
ЗВЫЧАІ I ПОБЫТ У МІНУЛЫМ
Звычаі
Самае каштоўнае на зямді — веды. Ужо старажытны чалавек клапаціўся, каб ягоныя веды не губляліся. Земляроб вучыў сваіх дзяцей, як вырошчваць зерне. Майстар расказваў ім, як вырабляць прылады працы. Будаўнік — як будаваць дамы.
Згубіць чалавек веды — загіне яго праца. А навошта тады ты нарадзіўся, калі нічога пасля сябе не пакінеш? Так з’явіўся звычай перадаваць веды. Але што такое звычай? Звычай — гэта правіла, няпісаны закон, па якім жывуць людзі. I цяжкае пакаранне чакае таго, хто пераступіць праз яго.
А якія яшчэ звычаі меліся на Берасцейшчыне? Іх было шмат. Напрыклад, звычай абрабляць зямлю, шанаваць бацькоў, смуткаваць, калі прыходзіць у хату бяда, і весяліцца ў народныя святы.
Сярод шматлікіх звычаяў ёсць і такі. На ўваходзіны першым у новы дом павінен забегчы кот. Скочыць коцік цераз парог, паглядзіць па кутках, лапку падыме, быццам з кімсьці павітаецца. Што гэта ён робіць? У хаце ж няма нікога! Але нашыя продкі верылі, што ў кожным памяшканні, акрамя гаспадароў, жыве Дамавік. Так раней называлі казачнага абаронцу дома.
Вось з кім коцік «павітаўся»! А мы і не заўважылі...
110
У гасцях у Дамавіка
Цяпер ты хочаш даведацца, якой была хата нашага продка? Тады адкрыем лёгкія сасновыя дзверы ці падгледзім у маленькія вокны, размешчаныя невысока над зямлёй.
У далёкім мінулым берасцейцы жылі ў драўляных курных хатках. У цэнтры гэтага будынка знаходзілася печка без коміна. Таму тапілася хата пачорнаму. (Калі тапіць пачорнаму, дым будзе выходзіць з памяшкання праз дзверы і вокны.)
Хатка была зусім малая. Даўжыня кожнай сцяны — усяго каля чатырох метраў. Мусіць, нават Дамавіку было цесна ў такой хаціне, а тут звычайна жыла сям’я ў семвосем чалавек!
Міналі стагоддзі, і хата мяняла свой выгляд. Ужо трыста гадоў таму ў нас з’явіліся дамы, да якіх дабудоўвалі сенцы і каморы. У каморах захоўвалі бульбу, агародніну, мясныя і малочныя прадукты.
Падлога ў хаце спачатку была земляная, пазней — драўляная. (Цяпер, відаць, нашаму знаёмаму Дамавіку жыць стала весялей.)
У хаце ладзілі вялікую печ. У ёй сяляне гатавалі ежу. На печы спалі, сушылі адзенне і збожжа. Тапіць пачалі пабеламу. (Ты ўжо ведаеш, што значыць тапіць пачорнаму. Здагадайся, а як тапілі пабеламу?)
Пойдзем далей па хаце. У ёй чатыры куты, але толькі адзін з іх галоўны — чырвоны. У ім вісяць абразы (іконы) з вышытымі ручнікамі. Уздоўж сцен стаяць доўгія лавы. На покуце — вялікі драўляны стод. Над ім — лямпа. Побач вісіць калыска, сплеценая з лазы. Дзіцячыя галасы ў хаце гучалі заўсёды. Дзяцей у сялянскай сям’і любілі. (Нават Дамавік, кажуць, калі яму малыя надакучвалі сваім плачам, вылазіў з падпечка і калыхаў калыску.)
У другім куце месцілася скрыня з адзежаю, абрусамі, ручнікамі, грашыма і ўпрыгожаннямі.
Такой была вясковая хата ў будні, а калі пачыналася свята...
111
Сёння ў нашай хаце свята
Багатая наша зямля на звычаі. Шмат берасцейцы ведаюць песень, танцаў. А калі песні і танцы больш за ўсё патрэбныя чалавеку? Вядома ж, на святы! А якое самае лепшае свята?
Безумоўна, вяселле! Нездарма словы «вясёлы», «вясёлка», «весяліцца» ды «вяселле» — ад аднаго кораня паходзяць. Нельга сумаваць у хаце, дзе ідзе вяселле!
Амаль сто гадоў таму пра адно такое свята ў вёсцы Свішчы на Жабінкаўшчыне ра
сказала мясцовая настаўніца пані Савіцкая. Ад яе мы даведаліся, як раней святкавалі вяселлі.
...Заўважыў Васілёк, што ў Свішчах жыве прыгажуня Ганначка. Запрог ён коней. Разам са сватам узяў хлебсоль і бутэльку гарэлкі. Па вёсцы пагалоска бяжыць: сваты да Ганны едуць! Спыніліся яны перад Ганначчынай хатай. Заходзяць, абодва вітаюцца.
— Дзе ж вашая дачка? — пытаецца Васіль у гаспадароў.
— Ганначка! Ганька! — кліча маці. — Да нас Васілька прыехаў.
Але дзяўчына сарамліва хаваецца. Шукаюць яе паўсюль: дзе дзелася? Нарэшце выходзіць Ганна да гасцей, садзяць яе разам з Васілём. Прымае яна падарункі
112
ад свата. Злучае сват рукі маладых. Цяпер яны заручаныя, з гэтага часу яны жаніх і нявеста.
Праз некалькі дзён Васіль і Ганна ідуць у храм на споведзь. Тры дні свяшчэннік у царкве аб’яўляе людзям пра вяселле, якое мае неўзабаве адбыцца.
А Ганначка ўжо схадзіла ў краму. Накупляла там істужак і блёстак. Прыйшлі ўвечары да дзяўчыны незамужнія сяброўкі. Плятуць для Ганулькі вяночак, як карону. А сама нявеста рыхтуе падарункі для мужавай радні. Тчэ паяскі хлопчыкам, шые жаніху тры кашулі.
У вясельную раніцу Ганначка сама апранаецца. Разам з братам, сяброўкай і прыданкай (замужняй жанчынай) на пары коней едзе ў царкву. На галаве ў нявесты — апошні дзявочы вянок.
3 Васілём едзе дружко. Хлопцы бяруць з сабою і музыку са скрыпкаю — сапраўднага майстра, які ведае ўсе вясельныя мелодыі.
У царкве святар ускладае на галовы маладых вянцы, чытае за іх малітву, зычыць дабра, шчасця. Цяпер маладыя павенчаныя. Сталі перад Богам і людзьмі мужам і жонкай.
Пасля вянца яны едуць у