• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свята для сэрца Невялікія гісторыі для юных беларусаў Анатоль Бензярук

    Свята для сэрца

    Невялікія гісторыі для юных беларусаў
    Анатоль Бензярук

    Памер: 152с.
    Мінск 2009
    62.13 МБ
    ату да маладой. Бадька і маці выходзяць насустрач, частуюць Васіля з Ганнаю, гавораць:
    — Просім, дзеткі, у хату!
    Усе ўваходзяць і садзяцца за стол. На абед падаюць боршч, кашу, квашаную капусту, крупнік, якія запіваюць віном ды півам.
    Калі абед скончаны, Васіль едзе дахаты. Дома ён бярэ дружко, старасту, маршалка ды сваху. Гэтым гуртам яны зноў едуць да Ганны. Тая сядзіць побач са сваім братам. Васілька дастае з кішэні грошы і «выкупляе» сваю Ганначку. Сядаюць маладыя побач, размаўляюць.
    Раптам нейкі неверагодны шум у хаце! Што здарылася? Гэта ўносяць вялікі прыгожы каравай! Духмяны каравай — вясельны гаспадар стала. Калі яго ставяць на стол, сваха з Ганначынай галавы здымае вянок, надзявае ёй намітку і завівае яе вакол галавы.
    Усе госці тым часам кладуць на каравай грошы.
    113
    Дружко маладога бярэ нож, рэжа каравай. Кавалкі яго раздаюць гасцям.
    Неўзабаве Васілька выводзіць маладую жонку зза стала. Маршалак і дружкі выносяць на вуліцу скрыні нявесты — яе пасаг. У пасаг, акрамя скрынь, даюць карову, свіней, авечак. (Калі дачка адна, то і ўся гаспадарка пасля смерці бацькоў будзе яе.)
    Тым часам ужо вечарэе. У Васілёвым доме зачакаліся. Маладых вядуць спаць.
    А на другі дзень маці маладой пасылае сем родзічаў з хлебам, мясам, пірагамі, сырам. Гэта апошнія вясельныя падарункі. Пайшла Ганна за мужа. Ён цяпер для яе карміцель. У Васілёвай хаце будзе жыць. Будзе цяпер у бацькоўскім доме госцяю.
    Вучоны з вёскі Азяты
    Звычаі нашага краю даўно прыцягвалі вучоных. Згадаем тут вядомага даследчыка Юльяна Фаміча Крачкоўскага. Чаму яго зацікавілі палескія мясціны?
    Аказваецца, ён нарадзіўся ў 1840 годзе ў вёсцы Азяты Жабінкаўскага раёна. Таму хацеў як мага больш даведацца пра гісторыю роднай зямлі. Крачкоўскі збіраў беларускія народныя песні, запісваў ад старых людзей апавяданні пра мінулае. Вучоны шмат падарожнічаў, ездзіў настаўнічаць нават у далёкі Ташкент, але вярнуўся на радзіму, у Беларусь. Працаваў у школах звыш трыццаці гадоў.
    Большую частку жыцця Юльян Крачкоўскі прысвяціў Вільні — старажытнай беларускай сталіцы. Ён любіў гэты горад усім сэрцам, абараняючы віленскія помнікі ад разбурэння. Шмат гадоў Крачкоўскі ўзначальваў выданне старажытных дакументаў па гісторыі Беларусі.
    Усё сваё жыццё, усе свае сілы ён аддаваў навуцы. Але ў вучонага было слабое сэрца. 25 ліпеня 1903 года яно спынілася назаўсёды. (Незвычайнае супадзенне: Юльян Фаміч памёр у дзень свайго нараджэння.)
    114
    Азятчукі не забылі свайго земляка. На сцяне Азяцкага дома культуры ўсталявана дошка ў гонар Юльяна Крачкоўскага. Дзякуючы такім людзям мы больш ведаем пра мінулае Беларусі, а нашыя вёскі вядомыя далёка ў свеце.
    1.	Што называюць звычаем? Якія звычаі ты ведаеш?
    2.	Раскажы, што раней можна было пабачыць у хаце. Чым старая сялянская хата падобная на твой сённяшні дом (ці кватэру)? А ў чым ты бачыш розніцу?
    3.	Навошта ў доме была печ?
    4.	Хто браў удзел у вясельным свяце?
    5.	Раскажы сваім бацькам, як сто гадоў назад святкавалася вяселле ў Свішчах, і даведайся, як сёння адбываюцца вяселлі ў вашай мясцовасці.
    6.	Чым слаўнае імя Юльяна Крачкоўскага?
    ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА
    Пачатак
    Колькі каштуе мір, беларусы ведаюць, пэўна, больш за іншыя народы. Ішоў 1913 год — апошні перад вялікай вайной. Ніхто не мог уявіць, што хутка наблізіцца бяда і грозна загавораць гарматы.
    Пакуль быў мір, наш край імкліва развіваўся. У брэсцкіх мястэчках адчыняліся сотні лавак, шматлікія фабрыкі і заводы. He з’яўляліся ўжо нейкім цудам ні тэлефон, ні тэлеграф. У гарадах існавалі тэатры з першымі кіназаламі (іх тады называлі сінемай), школы, цэрквы, рынкі...
    Але хутка на календары з’явілася дічба: 1914 год. Пачалася Першая сусветная вайна. Брэстчына апынулася на перадавой.
    Стаўка (галоўны камандны пункт расійскай арміі) размясцілася ў Баранавічах. Сюды неаднойчы прыязджаў імператар Мікалай II. Тут ён праводзіў пасяджэнні сваіх міністраў, аглядаў войскі, сустракаўся з замежнымі саюзнікамі.
    Увосень берасцейскі край перарэзала на часткі лінія фронту. Далей ад месцаў жорсткіх баёў, ад знішчэнняў і пагібелі рушылі шматтысячныя калоны.
    116
    Бежанцы
    Вайна перавярнула лёсы мільёнаў людзей.
    Хутка набліжаўся фронт. Многія беларусы пакідалі свае хаты, развітваліся з роднымі мясцінамі. У імгненне вока ўся Брэстчына ператварылася ў вялікі бежанскі лагер, стыхійны, абарваны, галодны.
    Многія сяляне хацелі застацца на сваёй зямлі, але войскі сілай выганялі іх з вёсак. БрэсцкаМаскоўская шаша ператварылася ў бясконцы паток бежанцаў, якія ратаваліся ад вайны. Іх было сотні тысяч, найбольш — з Заходняй Беларусі, дзе ўжо зырка шугаў пажар вайны.
    117
    Берасцейцы апынуліся ў многіх гарадах Расіі, большасць знайшла прытулак у Маскве і Петраградзе.
    Землякібеларусы чым маглі дапамагалі бежанцам. Знаходзілі для іх жыллё, збіралі грошы і рэчы. Але ўсё роўна цяжкім быў жабрацкі хлеб. Працавітыя беларусы гаравалі:
    — Усё прахам пайшло! Колькі гадоў кожны лапік сваёй зямлі бераглі, кожнае дрэўца, кожны каласок... Ведалі, дзе якое семя вясной у раллю пакласці, каб увосень багаты ўраджай сабраць. А цяпер нашыя загоны войска топча. Коннікі, пяхота, артылерыя... Германец ды русак загналі палескага мужыка голымбосым на край свету. Слова выдумалі: бежанец. Куда бяжым? Навошта?..
    Балюча шчымяць сэрцы ў людзей.
    118
    Фронт на нашай зямлі
    На Брэстчыне ішлі крывавыя баі. У спякотным чэрвені 1916 года паблізу Баранавічаў расійскія войскі спрабавалі праламаць абарону праціўніка. Але агоралі толькі першую паласу варожых умацаванняў. У аперацыі загінула каля 80 тысяч расійцаў, немцы і аўстрыйцы страцілі 25 тысяч чалавек. Каля Высокага і цяпер захоўваецца вялікае пахаванне аўстрыйскіх салдат.
    Часам цяжка падзяліць ахвяры вайны. Побач ляжаць воіны абедзвюх армій. I сёння яшчэ існуюць магілы пад Брэстам (у вёсцы Тамашоўка). Ёсць пахаванні каля Паляцічаў Кобрынскага, Крывошына Ляхавіцкага, Невеля Пінскага раёнаў. Ляжаць салдаты той вайны паблізу Святой Волі пад Івацэвічамі...
    У многіх кутках Брэстчыны да нашых дзён захоўваюцца ўмацаваныя доты часоў Першай сусветнай вайны. У зарасніках ляшчыны, сярод высокіх траў і шырокіх палёў хаваюцца сляды жорсткіх баёў.
    Вяртанне ў родныя мясціны
    Гэта быў вельмі неспакойны час. Адбыліся дзве рэвалюцыі, сусветная вайна перарасла ў грамадзянскую. Паміж людзьмі быццам паўстала сцяна, узніклі два берагі. А паміж імі — глыбокі вір...
    Усё мацней клічуць бежанцаў родныя далі. 3 двух мільёнаў беларусаў, што апынуліся на чужыне, на папялішчы родных хат вярнуўся толькі кожны трэці.
    Але нельга ўвесь час есці чужы хлеб! Час самому сеяць! Бяда, бы трэскі па хвалях, раскідала людзей. Прыйшоў час спадарожнаму ветру падставіць спіну...
    Родныя гарады і вёскі былі разрабаваныя. Зямля збяднела без гаспадарскага нагляду. Запусцелі сямейныя гнёзды, усё быльнягом парасло. I пасля вяртання першнаперш селянін узяўся за касу. Жыццё працягвалася. Усё патрэбна было пачынаць спачатку.
    119
    Мяжа, што падзяліла Беларусь
    Вясной 1918 года быў закдючаны Брэсцкі мір. Па Брэстчыне прайшла дзяржаўная мяжа. А праз тры гады Беларусь зноў была падзеленая на дзве часткі паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
    Край зведаў усе выпрабаванні, што прынесла з сабой XX стагоддзе. Беларусы змагаліся за свабоду, набліжалі час аб’яднання сваёй зямлі. Гісторыя і памяць жывуць у назвах нашых вуліц і плошчаў. Сёння ў Брэсце ёсць вуліца 17 Верасня. Яна згадвае пра 17 верасня 1939 года. У гэты дзень адбылося ўз’яднанне беларускіх земляў. Праз некалькі месяцаў была ўтворана Брэсцкая вобласць.
    Людзі пачалі прызвычайвацца да мірнай працы. Але на захадзе ўжо грозна бліскалі зарніцы новай вайны.
    1.	Які горад на Брэстчыне ў гады сусветнай вайны часта наведваў імператар Мікалай II? Што ён там рабіў?
    2.	Каго называлі бежанцамі?
    3.	Дзе знаходзяцца вядомыя пахаванні салдат часоў Першай сусветнай вайны? Ці ёсць такія магілы ў тваім раёне?
    4.	Якімі пабачылі свае гарады і вёскі людзі пасля вяртання з бежанства?
    5.	Якая важная падзея адбылася ў гісторыі беларускага народа ў верасні 1939 года?
    «ІШЛА ВАЙНА НАРОДНАЯ...»
    Чорны дзень
    22 чэрвеня 1941 года. Нядзедя, чатыры гадзіны раніцы. Высока ў небе равуць маторы самалётаў. На іх крылах — крыжы. Ляцяць на зямлю бомбы...
    Так пачаўся чорны дзень для нашай зямлі.
    Вайна. Фашысцкія войскі перайшлі Буг. Гараць гарады. Самалёты з чорнымі крыжамі бамбяць Брэст, станцыю Жабінка. Полымя ахапіла ўжо ўскраек Кобрына.
    Вайна. Людзі ў разгубленасці. Цягнуцца савецкія войскі на ўсход. Адступленне.
    Здаецца, сёння фашысцкія самалёты — поўныя гаспадары нашага неба. Але раптам у 10 гадзін раніцы каля Брэста з’яўляюцца чатыры савецкія самалётызнішчальнікі. Пачынаецца зацяты бой. Гараць два падбітыя самалёты праціўніка. Але сілы няроўныя: варожых машын удвая больш! I лейтэнант Пётр Рабцаў упершыню ў вайне вырашае ісці на таран.
    А ў гэты самы час адважна змагаецца пад Жабінкай лейтэнант Аляксандр Жмаеў. Ён адзін уступіў у бой з сямю нямецкімі самалётамі. Сілы, безумоўна, няроўныя. I вось ужо загарэлася баявая машына лейтэнанта. Мясцовыя жыхары пахавалі героя каля вёскі Стрыганец. Над ёй здзейсніў авіятар свой подзвіг. Гэтая зямля зрабілася яму апошнім прытулкам.
    121
    Адважныя лётчыкі ведалі, што загінуць у баі, але ўсё роўна змагаліся з ворагам. Мінула шмат гадоў, а пра іх людзі ўспамінаюць з удзячнасцю. Для нас яны героі, што здзейснілі подзвіг. Подзвігам мы завём учынак, пры якім чалавек рызыкуе жыццём дзеля іншых людзей. Воін адчувае, што ідзе на верную смерць, але выконвае сваю справу да канца.
    Крэпасць змагаецца
    Імёны герояў выбітыя на помніках. Пра іх подзвігі гавораць у школе, пішуць у часопісах і газетах, згадваюць па тэлебачанні. Гераічнымі былі не толькі людзі, але і гарады. Калі ехаць па галоўнай вуліцы Брэста, можна ўбачыць алею гарадоўгерояў. Тут сустракаюцца назвы сталіцы нашай краіны горадагероя Мінска і крэпасцігероя Брэста.
    Вуліца вядзе да крэпасці, якая першай сустрэла фашыстаў. Мужна змагаліся пагранічнікі. Многія абаронцы загінулі ў першыя дні вайны. Але амаль месяц салдаты Брэсцкай крэпасці стрымлівалі наступ фашыстаў. Абаронай кіравалі капітан Іван Зубачоў і камісар Яфім Фамін.
    Агонь мінамётаў, цяжкой артылерыі бурыў векавыя муры, але байцы трымаліся да апошняга. Час захаваў надпісы, пакінутыя невядомымі героямі. На сцяне крэпасці нехта надрапаў: «Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма!»
    Мужнасць змагароў выклікала павагу нават у