Свята для сэрца
Невялікія гісторыі для юных беларусаў
Анатоль Бензярук
Памер: 152с.
Мінск 2009
дра Суворава.
Добры быў воін Сувораў. Куды ні рушыць — усюды вораг яго баіцца. Кажуць генералу туркаў біць — б’е туркаў. Кажуць перамагчы французаў — перамагае і французаў. Кажуць яму сялянскае паўстанне задушыць — і паўстанне душыць.
81
У пашане Сувораў у самой царыцы Кацярыны II. Раптам стала вядома Кацярыне: у Польшчы і Беларусі з’явіўся Тадэвуш Касцюшка, змагаецца за свабоду сваёй зямлі.
Кліча царыца Суворава: «Ідзі, генерал! Калі заваюеш для мяне Беларусь, зраблю цябе маршалам. Столькі зорак на небе няма, колькі я на твае грудзі павешу!»
Прыйшоў на нашу зямлю Сувораў. Войска з ім моцнае. Захапілі сувораўцы Дзівін, Кобрын. 17 верасня 1794 года касцюшкаўцы з сувораўцамі сышліся ў рашучай бітве. Было гэта пад Крупчыцамі.
Паўстанцамі кіраваў генерал Серакоўскі. У яго войску 4000 мужных салдат. Загадаў Касцюшка Серакоўскаму:
— Трымай Суворава што ёсць моцы!
Але ў ворага сілы значна большыя. Да цямна біліся палкі. Цяжка паўстанцам, але мужна змагаюцца, адыходзіць не хочуць. Раптам ім у спіну расійскія коннікі ўдарылі. Нехта здрадзіў і правёў сувораўцаў у тыл. Адыходзілі касцюшкаўцы пад Берасце, каб праз два дні зноў уступіць у бой.
Засталіся на вялікім вайсковым полі забітыя і параненыя. А стомлены расійскі генерал лёг пад дубам адпачыць. Здабыў ён царыцы перамогу, а сабе славу і зоркі на грудзі. Але прынёс ён для нашай зямлі няшчасце. Бо згубіла яна галоўнае, што мела, — свабоду!
Сяхновіцкі запавет
Разбіты пад Варшаваю Касцюшка. Паланілі яго, параненага. I ўся беларуская зямля таксама параненая, у палоне. Два гады ў вязніцы сядзіць пан Тадэвуш. Рускі цар яго ўпрошвае:
— Дам табе, Касцюшка, зямлі, багацця, слуг...
— А што за гэта просіце? — пытае Касцюшка.
— Ды няшмат. Адное — скажы беларусам і палякам, каб супраць мяне не бунтавалі.
— Як такое людзям сказаць, якія мне вераць? Здрада гэта! Вярніце ім свабоду. Тады яны не будуць супраць вас ваяваць.
82
— Навошта ім свабода? — здзіўляецца цар, не разумее.
— Каб дыхаць вольна. Каб ганарыцца сваёй зямлёй. Каб людзьмі звацца.
Задумаўся цар:
— Многа просіш, Касцюшка. Гэта больш, чым усе багацці на Зямлі. Я — цар вялізнай краіны. Няшмат ёсць людзей, багацейшых за мяне. Але і я не магу ўсіх узнагародзіць свабодай.
Аднак адчыніліся цяжкія дзверы вязніцы. Паехаў Касцюшка прэч — праз краіны ды кантыненты. Болей ніколі не вярнуўся ён на Беларусь. Памёр далёка ад родных краявідаў — у гарах Швейцарыі.
Але да апошняга дня не забываўся Касцюшка пра Бацькаўшчыну. Увесну 1817 года, за некалькі месяцаў да смерці, пан Тадэвуш урачыста падараваў свабоду сваім сялянам у Сяхновічах. Відаць, багацейшы ён быў за рускага цара. He грашыма, але духам, любоўю да простых людзей.
Памяць пра героя
I просты народ аддзячыў герою. Беларусы імкнуліся ўшанаваць імя Касцюшкі, складалі пра свайго заступніка легенды, пелі пра яго песні.
Казалі, што ў Касцюшкі быў плашч, які нават кулі не прабівалі. Доўга змагаўся генерал, стаміўся, спаць прылёг. Тут захопнікі на яго і напалі. He паспеў Касцюшка той цудоўны плашч апрануць, пасеклі яго ворагі мячамі ды шаблямі. Загучалі ў народным спеве туга і смутак:
Вазьмі, мауі, пяску жменю, Пасей на каменю.
Калі той пясок узыйдзе, Касцюшка з вайны прыйдзе.
Народ верыў, што герой не памёр, а толькі заснуў і ізноў прачнецца, каб бараніць Айчыну. Вернецца Касцюшка ў Беларусь, паслужыць яшчэ Радзіме.
83
У сапраўднасці праз год пасля смерці цела пана Тадэвуша было перавезена ў Польшчу. Яго сэрца захоўваецца ў асобнай урне. Імем Касцюшкі названы самая высокая гара ў Аўстраліі, гарады ў ЗША, вуліцы ў Польшчы. У многіх краінах свету ёсць яму помнікі.
А ў Беларусі гэткіх помнікаў пакуль няшмат. Ёсць бюст героя ў яго родных Сяхновічах. Недалёка ад горада Косава пабудаваны Дом Касцюшкі, у якім месціцца музей. А ў вёсцы Чыжэўшчына на Жабінкаўшчыне стаіць капліца ў гонар воінаў, якія склалі галовы ў Крупчыцкай бітве. Калі будзе час, завітай у Касцюшкавы мясціны, каб ушанаваць нашага народнага героя.
1. Чаму Касцюшку называюць «Героем двух кантынентаў»?
2. Як можна зразумець словы паўстанцаў, што яны
змагаюцца «За вольнасць нашу і вашу»?
3. Дзе і калі адбылася на Беларусі самая вялікая бітва Касцюшкаўскага паўстання?
4. Паразважай, навошта чалавеку патрэбна свабода.
5. Як народы свету шануюць імя Тадэвуша Касцюшкі?
ВАЕННЫЯ I МІРНЫЯ ДАРОГІ
1812 год
Генерал Напалеон стаў імператарам Францыі. Ён быў маленькага росту, але марыў заваяваць увесь вялікі свет. Вельмі ваяўнічы быў імператар у французаў. Стварыўшы «Вялікую Армію», ён захапіў еўрапейскія краіны, а цяпер збіраўся ваяваць з расійскім імператарам Аляксандрам.
Вось паклікаў Напалеон Касцюшку і просіць яго:
— Дапамажы перамагчы Расію. Я збіраюся паходам на Маскву. Няхай мяне палякі і ліцьвіны падтрымаюць. За гэта аднаўлю для іх дзяржаву!
Хутка і Аляксандр звярнуўся да Касцюшкі:
— Дапамажы перамагчы Францыю. Я збіраюся паходам на Парыж. Няхай мяне ліцьвіны і палякі падтрымаюць. За гэта аднаўлю для іх дзяржаву!
He паверыў Касцюшка імператарам. Адмовіў Напалеону, не паслухаўся Аляксандра. Кожны з іх клапоціцца толькі пра свае імперыі. Якая ім справа да Польшчы і Беларусі?!
Летам 1812 года Напалеон пачаў вайну. «Вялікая Армія» накіравалася на Маскву самай кароткай дарогай — праз Беларусь.
Ізноў нашу зямлю тапталі чужыя войскі. Ізноў на ёй буйнымі патокамі палілася кроў.
Пад Кобрынам сышліся арміі. Бой цягнуўся некалькі гадзін, перамогу атрымалі расійцы. У гонар гэтай перамогі ў расійскай сталіцы быў наладжаны салют.
85
Новая бітва адбылася 31 ліпеня 1812 года. Цяпер на Пружаншчыне, пад Гарадзечнам, вырашылі памерыцца сіламі войскі двух імператараў. Упарты бой доўжыўся амаль дзесяць гадзін. Абодва бакі панеслі значныя страты. У лесе, на месцы, дзе біліся войскі, сёння стаіць прыгожая каплічка. Берасцейцы памятаюць пра воінаў 1812 года.
Напалеон дайшоў да Масквы. Але хутка вымушаны быў адступіць. Паход скончыўся там, дзе і пачынаўся, — у Беларусі. «Вялікая Армія» загінула на берагах ракі Бярэзіны. Рускі афіцэр Фёдар Глінка напісаў пра французскага імператара: «Збегла лісіца, толькі хвост у пастцы застаўся!.. Напалеон ужо за Бярэзінаю».
Глінка дайшоў з арміяй да Парыжа і праз год пасля перамогі вяртаўся на радзіму. Шлях вёў яго праз Беларусь.
Стрымгалоў ляцелі коні, сэрца поўнілася чаканнем хуткай сустрэчы з роднай зямлёй, але пейзаж абапал дарогі быў нерадасны. Разрабаваныя вёскі, бедныя сяляне і крыжы — сведкі нядаўнай вайны.
Нябачная дуга
Чалавека заўсёды цікавіла Зямля, на якой ён жыве.
Пасля перамогі над Напалеонам вучоныя розных краін вырашылі больш даведацца пра форму і памеры роднай планеты. Для гэтага трэба было ажыццявіць няпростыя вымярэнні.
Трыццаць пяць гадоў такімі даследаваннямі займаліся навукоўцы з Нарвегіі і Швецыі на чале з расійскім астраномам Васілём Струве. Вучоныя цярпліва, крок за крокам вымяралі дугу мерыдыяна, названую «Дугой Струве».
Яна працягнулася на 2882 кіламетры ад Паўночнага Ледавітага акіяна да Чорнага мора. На сваім шляху дуга перасякла землі Беларускага Палесся: прайшла па Іванаўскім і Драгічынскім раёнах.
Гэтыя мясціны незвычайныя. Тут ёсць яшчэ адна нябачная мяжа — водападзел басейнаў рэк. Адсюль адныя рэкі нясуць воды да Балтыкі, другія — у Чорнае мора.
86
«Есць на Бузе востраў самотны...»
Самая вядомая рака на Брэстчыне — Заходні Буг, на якім стаіць абласны цэнтр. Па гэтай рацэ праходзіць дзяржаўная мяжа. Сотні вядомых людзей пачыналі сваё падарожжа па Беларусі, перапраўляючыся цераз Буг, таму Брэст нярэдка называюць «Заходнімі варотамі краіны».
Тут служыў Аляксандр Грыбаедаў. Першыя творы знакамітага пісьменніка з’явіліся ў Брэсце. Ен стварыў верш, прысвечаны старажытнаму гораду: «Ёсць на Бузе востраў самотны...».
Пазней у Брэсце бывалі праездам філосаф Пётр Чаадаеў і паэт Пётр Вяземскі, дзекабрыст Вільгельм Кюхельбекер і паўстанец Юльян Нямцэвіч.
Дарогі Нямцэвіча
Нямцэвіч пражыў доўгае і цікавае жыццё. Ён нарадзіўся ўзімку 1758 года ў Скоках, каля Брэста. Быў пісьменнікам, падарожнікам, палітыкам. Юльян сем гадоў вучыўся ў Варшаве, у Рыцарскай школе. Ягоныя ўчынкі заўсёды вызначаліся высакароднасцю. Разам з князем Чартарыйскім Нямцэвіч шмат падарожнічаў па Еўропе. Яго вострае пяро дакладна апісвала цікавыя моманты жыцця. Пасля вяртання на радзіму Юльян стаў дэпутатам, распрацоўваў асноўны закон краіны — канстытуцыю.
Калі наступіў слаўны і грозны 1794 год, Нямцэвіч далучыўся да паўстанцаў. Ён стаў надзейным сябрам і памочнікам генерала Касцюшкі. Разам з ім трапіў у палон, затым ездзіў па Еўропе і Амерыцы.
3 далёкіх вандровак Юльян Нямцэвіч заўсёды вяртаўся ў родныя Скокі, у прыгожы палац, акружаны паркам. Ён многа падарожнічаў па Палессі, аглядаючы Брэст і Кобрын, Пінск і Бярозу, Чарнаўчыцы і Воўчын, іншыя цікавыя мясціны.
Калі выбухнула новае паўстанне за незалежнасць Айчыны, Нямцэвіч быў ужо старым чалавекам. Але ён ад
88
важна далучыўся да паўстанцкага ўраду. Нямцэвіч памёр у Парыжы ў восемдзесят трьі гады. На яго смерць адгукнуўся паэт Адам Міцкевіч: «Ён ішоў наперадзе свайго часу, завяршаў яго бег і памёр апошнім».
«Варшаўка»
Нават пасля самага вялікага ліхалецця чалавек заўсёды аднаўляў сваю зямлю. У сярэдзіне XIX стагоддзя была пабудавана новая дарога з Масквы да Варшавы даўжынёй у 999 вёрстаў. Яе назвалі «Варшаўкай». Гэта была першакласная дарога. Побач з Брэстам з’явіліся Пятровіцкая і Кобрынская паштовыя станцыі.
Якім жыццём жыла «Варшаўка»?
Амаль штодня можна было назіраць наступную карціну. У памяшканне забягаў афіцэр, які вёз важныя паперы. Ён грозна кідаў на стол падарожную грамату. Наглядчык станцыі спалохана глядзеў на дакумент. Хутка важнаму госцю выдзялялі коней і найлепшы пакой для адпачынку. Нельга затрымліваць пошту: гэта дзяржаўная справа самай вялікай важнасці!
Шаша была вельмі перагружаная. Штогод па ёй праходзіла 50 тысяч фурманак, брычак і карэт. Рух заміраў толькі ўзімку, калі вялікія снягі заносілі дарогу. Але калі снег раставаў, «Варшаўка» зноў пачынала працаваць, злучаючы блізкіх людзей і далёкія краіны.
Як з'явілася Брэсцкая крэпасць
«Варшаўка» прайшла праз Брэсцкую крэпасць.
Крэпасць нарадзілася ў сутоках Б