Свята для сэрца
Невялікія гісторыі для юных беларусаў
Анатоль Бензярук
Памер: 152с.
Мінск 2009
дабаліся ваколіцы Пружанаў. Пазней Ганна, любая дачка Боны, успомніла пра захапленне маці і сказала:
— Гэта маленькі Мілан! Хай і гербы ў іх будуць падобныя.
Так у Пружанах з’явіўся герб. Але італьянцы і беларусы парознаму тлумачаць выявы, змешчаныя на іх гарадскіх знаках.
Міланцы расказваюць: некалі карміцелька несла праз раку дзіцё, але ўпусціла яго ў ваду. Выплыў вялікі змей і праглынуў немаўля. А пружанцы лічаць, што гэта быў не злы змей, а добры вуж. Дзіця не гіне, гавораць беларусы, а нараджаецца з пашчы істоты!
Землі і справы Боны
Нездарма імя ў каралевы Бона (што значыць «Добрая»), невыпадкова яна Сфорца («Моцная»)!
Вялікія ў яе ўладанні. Раскінуліся яны ад Жмудзі да Палесся. Шмат трэба сіл, каб гаспадарыць на такіх абшарах. Трэба да людзей з добрым словам звяртацца, каб яны працавалі лепш.
Пры Боне расквітнелі многія беларускія гарады і вёскі. Добрая гаспадыня атрымоўвала вялікія прыбыткі ад сваіх уладанняў. Іх называлі «неапалітанскім скарбам», знойдзеным на беларускай зямлі.
Пры каралеве ўпершыню пачалі праводзіць меліярацыю — асушваць палескія балоты. Новыя землі прыносілі добрыя ўраджаі. На ўскрайку Кобрына да нашых дзён захаваўся канал Бона — самы старажытны меліярацыйны канал у Бедарусі.
У многіх раёнах Брэсцкай вобласці ёсць вёскі з аднолькавай назвай Агароднікі. Чаму так адбылося? Калі яны ўзніклі?
46
Час іх заснавання аднолькавы — сярэдзіна XVI стагоддзя. Па загаду каралевы і яе сына некаторыя сяляне атрымоўвалі надзелыагароды. Іх вёскі сталі зваць Агароднікамі.
Барбара і Жыгімонт
У Боны і Жыгімонта нарадзіўся сын. Ён атрымаў адразу два імені. Бацька даў сыну сваё імя, а маціітальянка назвала ў гонар першага рымскага імператара. Хацела яна, каб сын быў вялікім і славутым. Так хлопчык стаў Жыгімонтам Аўгустам.
У Вільні жыла Барбара Радзівіл. Каралевіч закахаўся ў прыгажуню. Але маці не любіла Радзівілаў і не жадала, каб маладыя былі разам. Нявесту Жыгімонту шукалі пры каралеўскіх дварах. А каралевічу быў больш даспадобы маленькі віленскі дворык, дзе жыла Барбара.
47
Пра гэта даведаліся яе браты Радзівілы — Мікалай Руды і Мікалай Чорны. (Яны абодва насілі шырокія бароды, але ў аднаго яна была рудага колеру, а ў другога — чорнага.) Завіталі Радзівілы да Жыгімонта, грозна паклалі далоні на рыцарскія мячы.
Чорны Радзівіл сказаў:
— Калі кахаеш Барбару — жаніся!
Руды Радзівіл дадаў:
— Калі не кахаеш — пакінь!
He мог каралевіч адмовіцца ад кахання, але ведаў, як маці Бона ненавідзіць Радзівілаў. Таму папрасіў захаваць шлюб у тайне. Інакш не зможа абараніць Барбару.
Пасля смерці бацькі стаў Жыгімонт Аўгуст каралём і вялікім князем. Усклалі яму на галаву карону. А Барбара стала каралевай, але хутка захварэла і памерла.
Жыгімонт бязмерна гараваў. У яго дзяржаве было дзве сталіцы — Кракаў і Вільня. Дарога, што злучала гэтыя гарады, праходзіла па Падляшшы і Палессі, называлася Каралеўскай. Перад смерцю Барбара прасіла быць пахаванай у Вільні. Муж выканаў яе апошнюю волю.
Улетку многія берасцейцы пабачылі свайго няшчаснага гаспадара. Нетаропка рухалася па Каралеўскай дарозе пахавальная карэта. А перад ёю ішоў у чорных адзежах Жыгімонт.
1. Чаму прынцэса сумавала па Італіі? Што ёй спадабалася ў Беларусі?
2. Раскажы пра гербы італьянскага горада Мілан і беларускага горада Пружаны.
3. Якія змены адбыліся ў часы Боны?
4. Чаму сына Боны і Жыгімонта Старога звалі Жыгімонтам Аўгустам?
5. Як ты лічыш, чаму раней дарога паміж Кракавам і Вільняй называлася Каралеўскай?
ЯК ЖЫЛІ НАШЫ ПРОДКІ!
Войска Янакашталяна
Пры Жыгімонце Аўгусце ў Вядікім Княстве Аітоўскім адбывадіся вельмі важныя падзеі.
Маскоўскі цар Іван Грозны захацеў заваяваць прыбалтыйскія землі — Інфлянты. I пачаў супраць Вялікага Княства доўгую Інфлянцкую вайну.
Жыгімонт спачатку хацеў вырашыць справу мірам, паслаў у Маскву Яна Гайку. Шмат месяцаў падарожнічаў пасол, а, калі прыбыў, даведаўся: цар не жадае з ім размаўляць. Праз сваіх баяраў Іван перадаў:
— He хачу ваяваць за Інфлянты, не хачу праліваць хрысціянскую кроў!
Але свайго слова цар не стрымаў, захапіў Полацк, Віцебск, іншыя беларускія гарады. Небяспека навісла над усёй Беларуссю.
Тады вырашыў Жыгімонт сабраць вакол сябе войска. Адусюль ідуць на збор ваяры: з Пінска, Мінска, Гародні... У кожнага палка сваё адзенне — не зблытаеш. Вось хутка рухаецца полк. Ваяры ў ім у сапфіравыя кунтушы апранутыя, белымі паясамі падпярэзаныя, кожны мае добрую шаблю. Прыемна вокам акінуць!
— Адкуль вы, панове? Хто вас сюды накіраваў? — пытаецца Жыгімонт.
49
— Мы зпад Берасця, пангаспадар. Прыйшлі ваяваць за радзіму, а накіраваў нас сюды Ян Гайка, вашай міласці пасол!
— А што можаце?
— Секчы шаблямі, страляць пістолямі.
— А што любіце?
— Зямлю сваю любім.
— А дзе ж яна? — зноў запытаўся кароль.
I ваяры гучна адказалі:
— Наша малая радзіма — сяло Азяты. А вялікая — уся наша ЛітваБеларусь!
Гэтак даведаліся ў свеце, што ёсць каля Берасця Азяты, а жывуць у іх азятчукі — адважныя і мужныя ваяры.
У 1566 годзе Вялікае Княства Літоўскае было падзелена на вобласці, названыя ваяводствамі. На чале вялікіх гарадоў былі пасаджаны кіраўнікі замкаў — кашталяны. Тут успомніў Жыгімонт пра свайго вернага пасла, уладара Азятаў. Так стаў Гайка Янамкашталянам старажытнага Берасця.
50
Мытня ды менніца
На Брэстчыне, часам вельмі далёка ад граніцы, сустракаюцца ўрочышчы Мыто, Мыта, Мыцішча. Адкуль жа мытні, калі да граніцы далёка?
Раней дарогі былі небяспечнымі. Ехаў купец і хваляваўся. Усякае магло здарыцца! Часам разбойнікі рабавалі падарожнікаў. А часам паны на дарогах стваралі маленькія мытні.
Меў госць багата тавару, але колы фурманкі рухаліся па чужой дарозе. Тое, што на возе, — купцу належыць, тое, што пад возам, — гаспадару зямлі... Таму і казалі: «Што з воза ўпала, тое прапала!»
У самым Берасці знаходзілася сапраўдная мытня, дзяржаўная. Усякі, хто прыязджаў у Беларусь, абавязкова плаціў тут грошы. Яны ішлі ў казну.
А непадалёку мелася менніца — манетны двор. У 1659 годзе выйшаў спецыяльны загад: «Хай усе ведаюць, што менніца Вялікага Княства Літоўскага будзе ўсталявана ў Берасці». Значыцца, і ў гэтай справе горад над Бугам быў першым!
На манетным двары для патрэб дзяржавы сталі шпарка рабіць медную манету. Яе назвалі барацінкай (ад імя італьянца Бараціні, які трымаў манетны двор). I было яе вельмівельмі многа. Толькі за адзін год хітры італьянец наштампаваў 240 мільёнаў манет! Нават цяпер большасць беларускіх скарбаў складаюцца з барацінак...
Усім манета была патрэбна: на вайну, на баль, на падарожжа ў замежныя краіны. А яшчэ — на будаўніцтва прыгожых палацаў.
Ружакветка
Рэчка Ружанка — тонкі блакітны паясок на карце. Яе вадзіца вельмі няспешная і роўная. Людзі расказваюць, што ў старадаўнія часы Ружанка, як змейкавужык, абвівала ўзвышша. На ім стаяў мураваны палац, вакол якога
51
множыліся драўляныя хаткі. Тутэйшы гаспадар надаў паселішчу імёны любых дачок — Ружы і Ганны. Дзяўчынкі былі блізняткамі, падобнымі, бы кропелькі расы. Таму і злучыліся ў адной назве. Пачалі навакольцы клікаць месца Ружанай, часам ласкава — Ружаначкай, а цяпер — Ружанамі. А на гербе горада можна пабачыць чырвоныя ружы.
Войны каціліся па зямлі хвалямі. Каб зберагчы свае Ружаны ў нядобры век, гаспадар загадаў будаваць навокал грозныя муры, а ружанцаў вучыў трымаць зброю. Бо нездарма кажуць: усякая ружа мае калючкі, каб бараніць сваю прыгажосць!
Ружаны папакутавалі ад чужынскай зброі. Здавалася, назаўсёды загіне Ружанскі палац — каменная ружакветка. Аднак напрыканцы XVIII стагоддзя мястэчка чакала казачнае адраджэнне. На Берасцейшчыну прыехаў цудоўны дойлід Ян Бекер. Тут ён адшукаў сваю шчырую любоў — Ружаны. Майстра будаваў храмы, манастыры, палацы. Здавалася, што ў ягоных руках цяплеў нават камень!
У Ружанах з’явіліся бібліятэка, манеж, тэатр, карцінная галерэя... Але пра іх да нашых дзён захаваўся толькі горкі ўспамін. Дзе колішняя прыгажосць? Скрадзеная захопнікамі, вынішчаная чужынцамі. Даруйнавалі і данішчылі людзі тое, што было народжана ад моцнай любові і захаплення майстрастваральніка.
Некалі Ружанскі палац з птушынага палёту нагадваў вялікую каменную ружу. Неаднойчы гасцявалі ў мястэчку каралі і вялікія князі. У паляваннях, на шыкоўных балях бавіла свой час заможная шляхта. А якім было вясковае жыццё ў той час?
Першы перапіс
Было гэта ў 1563 годзе. Ездзіў па Берасцейшчыне рэвізор Дзмітрый Сапега. Ён праводзіў па загадзе Жыгімонта Аўгуста першы перапіс на нашай зямлі.
52
— Колькі ў вас людзей жыве? Ды колькі трымаеце зямлі, лугоў і сенажацяў? — пытае вялікакняскі пасланец у Легатах і Дымніках.
— А які прыбытак мае карчма пры дарозе? — пытае ў Шчарчове і Якаўчыцах.
Глядзіць рэвізор: у некаторых вёсках зямля сдабая, неўрадлівая, а плацяць вяскоўцы ў казну быццам з добрай зямлі. Абавязкова трэба перапісаць кожнага, хто надзел мае, каб двойчы аднаму не плаціць...
Шмат вёсак аб’ехаў Сапега. Загадаў яму кароль усе вясковыя землі падзяліць на надзелы. Гэтыя надзелы назвалі валокамі. Падзялілі вёску кадя Мухаўца на валокі — назвалі Мухаўлокамі. Падзялілі і Давячоравічы. Каралеўскі рэвізор так і пазначыў: «Зямля гэтага сяла памерана і сахой паразганяна на валокі».
Чым большая вёска, тым больш у ёй валокаў атрымалася. Вось прыехаў Сапега ў сяло Азяты, налічыў ажно 56 валокаў. Ды яшчэ дзве папу азяцкаму пад царкоўныя патрэбы аддалі. Сам святар зямлю, вядома, не абрабляе. Замест яго ў поле сяляне выходзяць. Вялікія Азяты — усім жыхарам нават надзелаў не хапае. Таму месцамі адну валоку трымаюць па два селяніна.
А побач — Старое Сяло. I тут ёсць вяскоўцы багатыя і бедныя. Браты Ахрэмкавічы ажно тры валокі маюць, а тры браты Мішкавічы разам на адным участку сядзяць. Як жыць, калі сям’я вялікая?
He кожны таксама пароўнаму плаціць. Ёсць тыя, каго ад падаткаў вызвалілі. Аде гэта яшчэ заслужыць трэба. Вось людзі са Збірагаў на княскую службу пайшлі — ім палёгка. А селяне са Стаўпоў карадю Жыгімонту карлічку гадуюць. Карлічка (ці карліца) — маленькая жанчына, якую кароль трымаў у сваім замку для забаў. За яе выхаванне стаўпоўцы вызвалены ад падаткаў.
Аднак большасць сялян з Аяхчыцаў, Арэхава ці Збуража сумленна працавалі на зямлі. Ужо больш за трыста гадоў мінула з таго дня, але перапіс пана Сапегі захаваўся да нашых дзён. 3 яго і сёння можна даведацца імёны продкаў, уяв