Свята для сэрца
Невялікія гісторыі для юных беларусаў
Анатоль Бензярук
Памер: 152с.
Мінск 2009
іць, як яны жылі, чым займаліся.
53
На сялянскім падворку
Ад веку чалавека корміць зямля. Таму яе паважана завуць карміцелькаю. Шаноўная праца ў земляроба. Ён хлеб вырошчвае — яму за тое пашана. Нездарма «жыта» і «жыць» — словы блізкія, роднасныя. Так было заўсёды. I гэтак заўсёды будзе.
Але што раней расцілі нашыя земляробы? Прыкладна тое самае, што і цяпер: жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, грэчку, лён. На сваім падвор’і селянін гадаваў кароў, свіней, авечак. Узорам багацця была гаспадарка, дзе былі коні.
Акрамя земляробства і жывёлагадоўлі невялікая частка сялян займалася рамёствамі — вырабляла розныя патрэбныя рэчы. Рамеснікі былі вельмі карыснымі людзьмі, сапраўднымі майстрамі. Іх праца цанілася надзвычай высока.
Пра рамеснікаў ведалі далёка за межамі іх вёскі. Куды паехаць, калі каня патрэбна падкаваць ці цвік выкаваць? Вядома — у Якаўчыцы, да Карпа Блажковіча. Ён адзіны на ўсё наваколле каваль — выдатны майстра. А вось трэба зрабіць драўляны посуд для вады і прадуктаў. Цяпер хто дапаможа? Фядзец з Міхалкам. Яны дапамогуць. Лепшыя яны тут бондары.
А ці можна даведацца пра тагачасную моду?
Пытанне нялёгкае, але і на яго можна пашукаць адказ. Апранаўся наш продак хоць і небагата, але за гонар лічыў насіць адзежу простую ды чыстую. (Ты ведаеш, што слова «бялізна» паходзіла ад слова «белы»?) Толькі на вялікія царкоўныя святы вясковец апранаўся ў новую вопратку, калі ішоў у храм.
Можам прыкладна ўявіць, як апранаўся заможны селянін з вёскі Падлессе трыста гадоў назад. Да цела — белая сарочка з ідьну, паверх яе — доўгая шэрая світка. (Калі была зіма — яшчэ і кажух.) На ногі вясковец нацягваў лапці альбо боты. Галаву пакрывала шапка, а ўлетку — капялюш. Усё гэта каштавала каля 13 злотых. Многа гэта ці мала? Аказваецца, за такі кошт можна было купіць адну карову, ці два пісталеты, ці дзесяць сякер!
54
А як апраналіся нашыя прыгажуні? Жаночы касцюм меў два галоўныя колеры: белы і чырвоны. Дзяўчаты насілі на галаве лёгкія светлыя хустачкі, замужнія жанчыны — велічныя наміткі. На цела апраналі льняныя сарочкі, аздобленыя вышыўкамі, а таксама шытыя рознакаляровымі ніткамі спадніцы — андаракі. На ножках быді прыгожанькія чаравічкі, але гэта было толькі ў святы. А ў будзень нярэдка хадзілі нават басанож.
Чаравічкі куплялі на кірмашы ў гандляроў ці рамеснікаў. А ўсё астатняе хараство жанчыны рабілі самастойна. Шылі і ткалі доўгімі зімовымі вечарамі. Толькі ціхая народная песня дапамагала ў гэтым занятку.
1. Навошта ваяры з Азятаў прыйшлі да Жыгімонта Аўгуста?
2. Чаму раней казалі: «Што з возу ўпала, тое прапала»?
3. Як звязаны словы ружа і Ружаны?
4. Пра што хацеў даведацца Дзмітрый Сапега ў сялян?
5. Ёсць слова жывёлагадоўля, яно ўзялося ад слоў «жывёла» і «гадаваць». Паспрабуй назваць галіны жывёлагадоўлі, карыстаючыся назвай пэўных жывёл і словам «гадаваць».
6. Апішы мужчынскі і жаночы касцюмы. Паспрабуй іх намаляваць.
ЯК УЗНІКЛІ НАШЫЯ ПАСЕЛІШЧЫ
Імя для вёскі
Ніхто не можа жыць без імені. Ужо ў старажытнасці чалавек прыдумаў імёны не толькі для сябе, але і для сваёй малой радзімы.
Таму ў кожнай вёскі, як у чалавека, ёсць імя. Але адкуль яно бярэцца? А вось адкуль.
Жыў чалавек. Звалі яго Павел. I былі ў яго сыны — Паўлавічы. Пабудаваў Павел з сынамі вёску.
— Хто тут жыве? — пытаецца падарожнік.
— Мы — Паўлавічы, — адказваюць сяляне.
Значыць, гэтая вёска на Бярозаўшчыне атрымала назву ад імя чалавека.
А ў Івацэвіцкім раёне ёсць вёска Бабровічы. Людзі там раней лавілі баброў. Вось і клічуць вёску па назве жывёлы. Хоць баброў там ужо даўно няма...
Ёсць на Брэстчыне паселішчы, якія атрымалі імя зза свайго месцазнаходжання. Вось пад Драгічынам жывуць вёсачкі Зарэчка ды Заверша. Адна знаходзяцца за рэчкай, другая — у нізіне, за грудком. Такіх назваў шмат па ўсёй Берасцейшчыне: Заазер’е — за возерам, Залуззе — за лугам. А Задзерць? За — дзерцю, атрымоўваецца. А што гэта такое — «дзерць»? Каб пабудаваць вёску, чалавеку прыйшлося шмат папрацаваць: ачысціць месца зпад лесу і кустоў. Такое месца і звалася дзерцю.
56
А можа, ты сам здагадаешся, якая вёска ўзнікла paHeft: Старое Сяло ці Навасёлкі? Новая Мыш ці Старая Мыш?
Вось як шмат можа расказаць простае імя!
Вёска і сяло
Некалі існавалі два падобныя словы: вёска і сяло. А чым яны адрозніваліся? На гэта пытанне адказаць проста: сядо звычайна было большае за вёску, і ў кожным сяле абавязкова меўся храм.
Расказаць гісторыю ўсіх нашых сёл і вёсак немагчыма. Таму апішам толькі некаторыя, пра якія маем цікавыя легенды і паданні.
Крывая Вуліца
Калі яшчэ я вучыўся ў школе, дарослыя часта казалі: «Што ты адны крывулі ў сшытку пішаш?» А калі хацелася мне пахваліцца, перапынялі: «Глядзі, які крыўляказадавака знайшоўся!» Вырас я і задумаўся, што гэта за словы такія дзіўныя — «крывулі» ды «крыўлякі»?
Аднойчы ў вельмі старой кнізе прачытаў пра паселішча, якое людзі назвалі Крывой Вуліцай. Значыць, уся вёска тады складалася з адной вуліцы. А пабудавалі яе жыхары так, як некалі я ў сшытку пісаў, — крывулямі. Хаты свае паставілі не па адной лініі, а як Бог на душу пакладзе.
Прыязджаюць сяляне з суседніх вёсак і дакараюць:
— Чаму вы вёску крывулямі пабудавалі? Хіба так прыгожа?
— А нам і гэтак гожа! — адказваюць крыўлянцы.
— Ну і крыўлякізадавакі!..
Хоць і не ўсё, відаць, у гэтай легендзе праўда, але прыкладна так узніклі пад Камянцом і Жабінкай дзве вёскі з аднолькавай назвай Крыўляны.
57
Прышыхвосты
Паблізу Антопаля, там, дзе цяпер стаіць Першамайск, некалі было паселішча Прышыхвосты. Расказваюць, што гэтая дзіўная назва вось адкуль узялася.
Жыў у вёсцы Мужык. Усё было добра ў працавітага селяніна, вось толькі неяк прыжылося ў яго хаце Чарцянятка. I так пачало сваволіць — ратунку няма! Толькі гаспадар працу справіць, толькі на іконку памоліцца ды спаць пакладзецца, як пачынаецца пад стрэхамі мітусня. Посуд звініць, смецце ляціць, а нягоднік гагоча.
Цярпеўцярпеў Мужык, ды аднойчы не стрымаўся, сярод ночы выбег на падворак. Глядзіць, а Чарцянятка на страсе сядзіць ды ў комін гудзіць.
— Страшна, Мужычок? — пытаецца.
— Лёгка жывеш, нячыстая сіла. У комін: гу ды гу... Гэтак і я змагу. Вось ты мае працы парабі. Ой як спужаешся!
— Гэта я спужаюся?! — скрывіў Чорцік свой роцік. — Такога на зямлі яшчэ не было, каб мяне спалохала!
— А раз так, давай у заклад біцца, — прапанаваў селянін. — Калі ты, зладзяйчук, з трыма маімі работамі справішся і дапамогі ад мяне не папросіш, тады я сваё жытло табе пакіну ды па свеце пайду. А калі не — тады твайго духу тут болей не будзе.
— Дык давай свае работы!
— Тады — першая... Ёсць у мяне, вашая нечысць, тры полі. Адно — камяністае, другое — ад веку не родзіць, а трэцяе — яшчэ аблогай ляжыць. Папрацуй, Чорцік, мо спіна не пераломіцца!
На досвітку пайшлі палі аглядаць. Чорт плуга не бярэ (не хоча ад селяніна дапамогі). На свае сілы спадзяецца.
I спраўна пачаў! Рогам глебу падымае ды зубамі грудкі раздрабняе. Усё б добра, ды як па камяністым полі пайшоў, зубкі з рожкамі абтачыў. У бязродным — пясочку наеўся. А па цаліне араць пачаў — ды загруз...
— Што, дапамагчы, паночку? — пытаецца Мужык.
— Сам, сам, сам! — сапіць Чорцік.
58
I глядзіш ты — даараў! Шкада толькі, без зубоў застаўся. Адпачыць не паспеў, а селянін ужо другую турботу задае:
— Трэба кароўку маю з пашы прыгнаць ды падаіць.
Чарцянятка ў луг пабегла. А рагуля, як нячыстага пабачыла, адразу наўцёкі кінулася. Той бегаў за ёю ў лузе, бегаў у полі, ледзь у лесе злавіў. Толькі капыты згубіў, вярнуўся злы ды кульгавы.
— Бачу, хлопча, без дапамогі не абысціся?
59
— Сам, сам, сам! — упарціцца Чорцік.
Хоць малака і надаіў на адно капытца, але слова трымае.
— Ну, рыхтуй, Мужык, торбу ў свет выбірацца.
— А ты не спяшайся. Яшчэ адна праца не зроблена.
— Дык давай, дзядзька.
— Тады двор яшчэ вымяці чыста.
— Вох!!! — узрадаваўся Чорцік ды кінуўся хвастом мясці, языком вылізваць. Ды так пашчыраваў пыл ганяць, што хвост ягоны — грэээх! — і пераламіўся. Як узвыў нячысцік, як заплакаў, заенчыў:
— Хвосцік мой, хвасток! Дапамажы мне, Мужычок!
— Што выручка патрэбна?
— Ой, патрэбна! Хвосцік мой, хвасток! Прышый яго, Мужычок!
Узяў селянін іголкушыршатку і грубую нітку дый прыладкаваў чортаў хвост да задка.
3 тае пары ў нашыя краі нячысцік ужо не заходзіць. Рожкі ды капытцы беражэ, а болей за іншае — хвост. Таму і вёску назвалі Прышыхвостамі.
Вялікая Рыта і Рыта Малая
Ад Пружанаў, дзе зліваюцца Муха і Вец, нараджаецца Мухавец. Пазней ён збірае воды сваіх прытокаў і нясе іх у дарунак Заходняму Бугу. Сярод шматлікіх прытокаў Мухаўца вылучаецца невялікая рэчка Рыта. А ў Рыты ёсць і свой прытокневялічка, названы Маларытай.
На берагах Маларыты была заснавана вёска Малая Рыта, а побач, на Рыце, — вёска Вялікая Рыта. Цяпер Малая Рыта (Маларыта) — даволі буйное мястэчка, значна большае за сваю цёзку. А некалі было наадварот. Ды часы мяняюцца. I цяпер Вялікарыта — усяго толькі вёска ў Мадарыцкім раёне.
Здавён праз гэтыя землі, па гэтых рэках ішлі гандлёвыя шляхі ад Берасця да ўкраінскіх межаў і далей — да самага Чорнага мора.
60
Калі ў 1546 годзе праводзілася мяжа паміж Польшчай і Вялікім Княствам Літоўскім, упершыню ўспомнілі і рытчан, якія жылі на той мяжы.
Гарэлкі
Ладненькая была вёсачка. Хаты ў ёй адна да адной туліліся. I ўсе гэтыя хаты паставіў мясцовы цясляр Цесля. Працавіты ды паважаны быў чалавек. Шмат дзетак на палатках сядзела. Жонку меў маладую, гаваркую ды спраўную.
Жылі ні багата, ні бедна: быў хлеб і да хлеба нешта было. Працавалі дзень пры дні, за тое і дзякавалі Богу. Пакрысе збіралі грошык да грошыка. Неўзабаве вырашылі купіць цяля, ды бычка, ды кароўку белабокую.
У нядзельку з раніцы выправіліся Цеслі ў Кобрын на кірмаш. Тлумна на кірмашы. Якога толькі тавару гандляры не прывезлі! Вось адзенне ладнае, чобаты — лапцям не роўня. Вось збаны, місы, гаршкі... Вочы разбягаюцца ад таго хараства і багацця.
А вось — конь Гнядко. Як убачыў яго Цесля, пра ўсё на свеце забыўся. I ўсе свае грошы за каня аддаў.
Жонка Цеслева хацела насварыцца, а зірнула на каня і пахваліла:
— Такога і ў воз запрагаць шкада!
Паглядзеў Цесля на свайго Гнядка ды махнуў рукою:
— Ат, пойдзем