• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свята для сэрца Невялікія гісторыі для юных беларусаў Анатоль Бензярук

    Свята для сэрца

    Невялікія гісторыі для юных беларусаў
    Анатоль Бензярук

    Памер: 152с.
    Мінск 2009
    62.13 МБ
    ыжы, іконкі, залаты пярсцёнак, фігурка шахматнага караля...
    Але самай цікавай знаходкай стаў... просты грабеньчык. Тактак, не здзіўляйцеся!
    — Грабеньчык? — зноў не паверыді дзеці. — Хіба можа ён быць даражэй за золата ці серабро?
    — Сам грабеньчык — не, а вось словы на ім...
    I я напісаў на дошцы:
    — А, Б, В, Г, Д...
    — Якія ж гэта словы?! — сказалі вучні. — Гэта проста азбука... АБэВэГэДэйка нейкая! Гэтак мы і ў першым класе пісаць умелі... Так?
    20
    — Правільна, але не зусім. Раней кожная літара мела сваю назву. Першыя дзве вы і самі згадалі:
    A — «аз» (што значыць «я»),
    Б —«букі» («буду»), разам: азбука, алфавіт. Далей ідуць:
    В — «ведзі» («ведаць»), Г — «глаголь» («слова»), Д — «дабро» («добра»)...
    А калі ўсе гэтыя літарысловы скласці ў сказ, атрымаецца:
    «Я БУДУ ВЕДАЦЬ СЛОВА ДОБРА»!
    Вось што напісаў старажытны вучань.
    — He вучань, а вучаніца, — важна заўважыла дзяўчынка.
    Першыя згадкі пра Берасце
    Існуе даўняе паданне пра тое, адкуль пайшла назва Берасце. Некалі, вельмівельмі даўно, ехаў па нашых мясцінах госць. А раней, трэба сказаць, гасцямі называлі купцоў, якія гандлявалі ў дальніх краінах. Пакуль ехаў добрай дарогай госць — бяды не ведаў, а як з дарогі збіўся — у балоце загруз. Але не разгубіўся гандляр: пасцяліў каням пад ногі бяросту — кару з бяроз. Так і пераехаў багністае месца.
    А ў памяць пра ўдалы пераезд пабудаваў купец у бярозавым гаі маленькую царкву — Богу памаліцца. 3 цягам часу вакол яе пасяліліся людзі. Вырас прыгожы горад, дзе жыла дзяўчынка, якая згубіла аднойчы грабеньчык з літарамі.
    — Маленькі быў грабеньчык, — працягваў я апавяданне. — Месца на ім хапіла толькі да літары Л («людзі»). Але гэта вельмі важная для нас літара. Бо з яе пачынаецца слова «лета».
    — Правільна, — падхапілі вучні. — Летам цёпла, летам канікулы. Вельмі важнае для нас слова.
    — Аднак раней яно азначала не толькі цёплае лета, але і ўвесь год. Таму першыя кнігі, у якіх апісваліся падзеі,
    22
    называлі летапісамі. Менавіта на старонках летапісу некалі з’явілася самая першая згадка пра Берасце.
    Было лета 6527ае ад пачатку Света, інакш — 1019 год ад Хрыстова нараджэння.
    Князі Святаполк і Яраслаў забыліся пра братэрскую любоў. Кожны хацеў уладарыць у Кіеве. Але нельга княскую шапку напалам рассекчы. Таму біліся князі не на жыццё, а на смерць. Сышліся яны ў крывавай сечы — і быў разбіты Святаполк. Ягоная дружына вымушана была адыходзіць. Вось неяк увечары падышла яна да берасцейскіх сцен. Стомленыя ваяры неслі насілкі з цяжка хворым Святаполкам. Крыкнуў князь у забыцці:
    — He спыняйцеся ў Берасці. Ідзіце далей!
    Паслухаліся ваяры свайго князя, пайшлі далей — у Польшчу і Чэхію. Але слова ўжо зляцела з вуснаў ды ў летапіс патрапіла. Так упершыню пісьмова быў згаданы горад на рацэ Буг.
    Таму 1019 год і лічыцца годам яго нараджэння.
    Па старажытнай вуліцы
    Сёння ёсць такое месца, дзе можна патрапіць у мінулае. Як на «машыне часу», пераехаць з прыгожага сучаснага Брэста ў загадкавае былое Берасце.
    Высокі шкляны будынак захоўвае драўляны горад XIII стагоддзя. На глыбіні чатырох метраў — хаткі і вулачкі, выбрукаваныя дрэвам.
    Гэта «Берасце» — вельмі незвычайны і цікавы музей. Слова музей азначае сховішчы рэчаў і дакументаў, якія дазваляюць даведацца пра мінулае. Што можна даведацца пра Берасце?
    Некалі тут было больш за дзве сотні хат. Па старажытнай вуліцы рухаліся людзі. Гудзелі мяхі ў кузні, молат біў па кавадле. А майстрыхі ткалі і шылі адзежу, упрыгожвалі вышыўкай скураны абутак. Горад жыў ужо не адно стагоддзе. I раптам знік...
    23
    Чаму Берасце пакінулі людзі? Можа, хвароба ці голад сталі прычынай? Можа, жорсткі вораг спустошыў горад? Сапраўдная прычына невядомая. Але Берасце захавалася цудоўна. Відаць, для таго, каб мы больш даведаліся пра жыццё продкаў.
    1.	Як можа горад апынуцца пад зямлёй?
    2.	Грэкі кажуць: алфавіт, англічане — эйбісі, немцы — абэцэ. Гэтыя словы атрымаліся ад назваў першых літар. А як алфавіт называўся ў старажытным Берасці?
    3.	Перакажыце паданне пра заснаванне Берасця.
    4.	Што раней значыла слова лета? 3 якімі падзеямі звязана першая згадка ў летапісе пра горад на рацэ Буг?
    5.	Што такое музей? Якія музеі ты ведаеш?
    ПАЛЕСКІЯ ГАРАДЫ
    Сталіца Палесся
    У цэнтры Пінска размешчаны прыгожы будынак. Некаді тут быў калегіум (царкоўная школа), а цяпер — цудоўны Музей Беларускага Палесся. Колькі цікавых рэчаў утрымліваецца ў яго сховішчах! Ёсць тут каменныя крыж, сякера, дамавіна з XI і XII стагоддзяў.
    I гэта зусім не дзіўна, бо Пінск, імя якому дала ціхая рэчка Піна, узнік у далёкую даўніну. Ён — сапраўдная сталіца Палесся.
    Месца, дзе нарадзіўся Пінск, спрадвеку стаяла на бурлівым водным шляху. Піна далучалася да прыгажуні Прыпяці. Адсюль можна было дайсці вадою і да Чорнага мора, і да Балтыкі. Таму спрадвеку пінчукі лічыліся найлепшымі плытагонамі ў краі.
    Упершыню летапісец згадаў пра Пінск пад 1097 годам. I вось пры такіх абставінах.
    Былі ворагамі Давыд і Васілька. Абодва князі высокія ды прыгожыя. Вось толькі не выносілі адзін аднаго. Асабліва зацяты быў Давыд, які лічыў, што яго пакрыўдзілі пры дзяльбе земляў. Гаворыць ваяўнічы князь Давыд вялікаму кіеўскаму князю:
    — Вось пабачыш, княжа, захопіць Васілька твае гарады Тураў і Пінск. Тады ўспомніш, што я казаў...
    Паслухаўся вялікі князь нагавору, узяў у палон Ba
    25
    сільку. Але Давыд нядоўга святкаваў перамогу — выгналі яго з краю.
    У той час Пінск ужо быў вялікім, прыкметным і багатым горадам. А неўзабаве стаў і сталіцай Пінскага княства. I нават калі ўвайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, захаваў сваю самастойнасць.
    Пазней у Пінску налічвалася ўжо 16 цэркваў. Тут узніклі праваслаўны і каталіцкі манастыры, была збудавана яўрэйская сінагога. Простыя жыхары Пінска гаварылі на розных мовах, але часам знаходзілі паразуменне і згоду лепш за князёў.
    Гарадок Давыдаў і стольны горад
    А князь Давыд усё не супакойваўся. Няўрымслівы быў чалавек, буян, але разам з тым і спраўны. Загадаў Давыд у 1100 годзе пабудаваць на Гарыні Гарадок. У гонар заснавальніка паселішча носіць імя ДавыдГарадок. Спрадвеку ў ім жывуць працавітыя людзі, выдатныя агароднікі. Аднак гарадчукі не толькі на сваім агародзе сядзяць! Вядомыя яны на ўвесь свет прадпрымальнікі і рамеснікі. Заўжды гандлявалі агуркамі, кветкамі і насеннем, выраблялі нават марожанае. Везлі на сваіх вазках салодкія лёды да Берасця і далей — у Польшчу. Шаўцы з ДавыдГарадка выраблялі рыбацкія і паляўнічыя боты. Хадзілі потым, як буські па балоце, здабывалі і сама, і плотку, і ўюна.
    Калі гораду споўнілася 900 гадоў, паставілі гарадчукі помнік Давыду — уганаравалі на вякі князязаснавальніка.
    Сёння ДавыдГарадок уваходзіць у Столінскі раён. Столін таксама месца старажытнае, якое ўпершыню згадваецца сярод пагарынскіх гарадоў на мяжы XII—XIII стагоддзяў.
    Адзін столінец распавёў, што сваё імя горад атрымаў ад рыбака, які неяк у Гарыні злавіў сто лінёў, — адсюль і Столін...
    Але гэта легенда. Сапраўдных звестак пра паходжанне горада захавалася няшмат. Хаця імя сапраўды гаво
    26
    рыць, што Столін мае даўнюю гісторыю. Мы ўжо ведаем, што многія словы раней мелі іншае значэнне, чым цяпер. «Лета» некалі азначала «год», а «стол» — «крэсла»! Князі і каралі, калі атрымоўвалі ўладу, сядалі на «стол» (ці «прастол»). Адсюль пайшло сённяшняе слова сталіца — галоўны горад у краіне. Відаць, Столін таксама некалі быў «стольным горадам» — сталіцай.
    А цяпер з усходу Брэстчыны перамесцімся на яе захад, бо і там адбываліся значныя гістарычныя падзеі.
    Алекса і «Стоўп каменны»
    Падарожнічаць заўсёды цікава. Сустракаюць чалавека невядомыя мясціны, з’яўляюцца новыя ўражанні. Шмат цудаў у Беларусі. Адно з іх — Камянецкая вежа, названая раней «Стаўпом каменным». Прыехалі школьнікі паглядзець на вежу, дакрануцца да сапраўднай гісторыі.
    Адразу з першымі сонечнымі промнямі пырснуў дробненькі дожджык. Злёгку прыбіў пыл. Дзень пачынаўся маркотны, ціхі. Сонца разлілося па небе, быццам яечня па патэльні. У нізіне вузельчыкамі закруціліся сінія туманы. Стаяў гаркаваты водар вераснёвых траў. I было гэтае хараство напоўнена спакоем. Так сустрэлі маленькіх берасцейцаў стары Камянец і яго вежа.
    Вежы ўжо больш за сем стагоддзяў. А побач — помнік: стаяць велічны зубр і майстравы чалавек. Хто такі? За што каменчукі яго ўшанавалі?
    1276 год. Трэба мацаваць і бараніць дзяржаву. Мудры валынскі князь Уладзімір, сын Васількі, загадаў узвесці праз кожныя дваццацьтрыццаць вёрстаў моцныя вежыстаўпы. Майстры пабудавалі вежу ў Берасці, Вежкі на Жабінкаўшчыне, Вежнае каля Пружанаў, Менявежы ў Драгічынскім раёне. Але да нашых часоў дажыў толькі камянецкі стоўп.
    Паклікаў князь да сябе Алексу — найлепшага сярод дойлідаў'.
    27
    — Едзь, Алекса, на бераг ракі Лясной, будуй там вежу. Ды такую моцную, каб ніякі вораг не змог яе адолець. Здолееш?
    — Зробім, княжа, надзейную камяніцу на Лясной! — паабяцаў майстар.
    Збіраюцца з усёй Берасцейшчыны сяляне ды рамеснікі, вязуць камяні, чырвоную цэглу. Каб будынак стаў
    28
    мацнейшы, у раствор дадаюць курыныя яйкі. Расце вежа дзень пры дні. Калі непагадзь, дождж ці снег, Алекса загадвае работы спыняць. Ведае, што вежа вытрымае і доўгія вякі, і цяжкія выпрабаванні, калі не прыспяшацца, калі не памыліцца пры будоўлі.
    У летапісах пра князя Уладзіміра сказана: «Пабудаваў на ўзвышшы горад і даў яму імя Камянец, бо зямля тут была вельмі камяністая».
    He згубілася ў гісторыі і імя Алексы. Дванаццаць гадоў ён узводзіў стоўп у Камянцы. «I выклікаў здзіўленне ва ўсіх, хто бачыў яго».
    Але ўжо праз год сцены Камянецкай вежы зведалі першую аблогу. Як тое было?
    Ці чуеце, як зямля і неба дрыжаць? Гэта вершнікі князя Юрыя з Драгічына пад’ехалі, дзідамі ў вароты Камянца стукаюць. He зважае Юрый, што Уладзімір Васількавіч яму родны дзядзька, рабуе ўладанні, камяніцуяго бурыць. Аднак нялёгка зламаць тое, што Алекса пабудаваў. Загартавалася вежа ў агні ды бітве. Ад пажараў камень толькі мацнее...
    Шмат яшчэ разоў і немцы, і палякі «ваявалі Камянец». Але вежа заўсёды бараніла, ратавала гараджан ад гібелі. Усё вытрымаў «Стоўп каменны» і дажыў да нашых дзён. Многае ў жыцці змянілася з часоў князя Уладзіміра, але, як і раней, цячэ пад узвышшам Лясная, а на пагорку стаіць велічная вежа.
    За гэта і ўзнеслі каменчукі помнік дойліду Алексе.
    «Згінулі, як обры»
    Усё жыццё мудры Уладзімір клапаціўся пра