Свята для сэрца
Невялікія гісторыі для юных беларусаў
Анатоль Бензярук
Памер: 152с.
Мінск 2009
уга і Мухаўца. Нарадзілася, але пахавала старажытнае Берасце.
У 1830 —1831 гадах жыхары Польшчы і Беларусі зноў узняліся, каб аднавіць Рэч Паспалітую.
Цар Мікалай I жорста задушыў паўстанне. Яго войскі, як вада ў паводку, затапілі наш край. Калі ўсё было скон
89
чана, імператар паехаў аглядаць скораныя землі. Ён грозна сказаў варшавянам:
— Яшчэ раз узнімеце мяцеж — ушчэнт зруйную Варшаву!
А ў Брэсце, на мяжы з Польшчай, Мікалай загадаў будаваць новую крэпасць.
У 1836 годзе ў яе фундамент быў закладзены першы камень. Амаль шэсць гадоў майстры і рабочыя з усіх куткоў Расійскай імперыі ўзводзілі Брэсцкую крэпасць.
Яе цэнтральнае ўмацаванне называлася Цытадэллю. 3 усіх бакоў Цытадэль абмывалі рэкі, якія абаранялі падыходы да крэпасці. Больш за 500 каменных казематаў былі ўмацаваныя высокімі мурамі таўшчынёю да двух метраў. Гарнізон крэпасці мог налічваць дваццаць пяць тысяч чалавек.
У сваёй гісторыі Брэсцкая крэпасць не аднойчы вытрымлівала аблогу. Самыя вядомыя адбыліся ўжо ў XX стагоддзі: у 1939 і 1941 гадах.
Косаўскі палац
Найлепш захавалася паштовая станцыя ў Няхачаве — на скрыжаванні дарог на Івацэвічы і Косава.
Косава — самы маленькі горад у Беларусі. Сёння тут жыве меней за тры тысячы жыхароў. Але мястэчка мае надзвычай багатую гісторыю.
Косаву ўжо больш за паўтысячы гадоў. Аднак толькі ў XIX стагоддзі мястэчка пасапраўднаму расквітнела. Яго ўласнік пабудаваў найпрыгажэйшы на Брэстчыне палац.
Некалькі гадоў майстры будавалі сцены. Акуратна клалі цаглінку да цаглінкі, вымуроўвалі аркі, вежы і байніцы. Белы палац, быццам птушка, залунаў над зямлёю. Колькі прыгожых баляў адбылося ў ім!
Але дні росквіту і славы змяніліся гадамі заняпаду. Косава з наваколлем не аднойчы пераходзіла з рук у рукі. Нашчадак першага гаспадара прайграў іх купцу. Той удвая
90
даражэй прадаў палац рускай княгіне, а тая, у сваю чаргу, — нямецкаму прынцу. Але і прынц не ўтрымаў Косава, перадаўшы яго дзяржаве. Канчаткова палац спустошылі сусветныя войны.
Шматлікіх падарожнікаў, што ехалі праз Брэстчыну, чакалі тут невясёлыя малюнкі, тужлівыя матывы.
Прыгожы, багаты і маляўнічы край, але колькі разоў войны руйнавалі яго замкі, палацы, паркі...
Цудоўны край, але не вольны ў ім чалавек. Цяжкое прыгоннае права, быццам кайданы, скавала рукіногі.
1. Чаму Касцюшка не згадзіўся супрацоўнічаць з імператарамі Напалеонам і Аляксандрам?
2. У 2005 годзе «Дуга Струве» была ўзятая пад ахову міжнароднай арганізацыяй ЮНЕСКА. Цяпер яна лічыцца самым доўгім помнікам на Зямлі! Якая працягласць дугі?
3. Назаві вядомых дзеячоў палітыкі і культуры, якія наведвалі ў XIX стагоддзі Брэст.
4. У якіх гарадах і краінах пабываў наш земляк Юльян Нямцэвіч?
5. Раскажы, якім жыццём жыла «Варшаўка».
6. Калі і навошта будавалі Брэсцкую крэпасць?
7. Што ты даведаўся пра Косаўскі палац?
«СЛАВА ПЕРАМОЖАНЫМ!»
Воля вольная...
Узімку 1861 года тлумна было ў царкве. Нават з самых далёкіх вёсак спяшаліся сюды сяляне. Быццам бліскавіца, разляцелася чутка: сёння ў храме абвесцяць царскі ўказ пра вызваленне!
Стагоддзямі гібелі сяляне пад прыгонным ярмом. Працавалі на зямлі, а зямлі не мелі. Працавалі з раніцы да ночы, жылі па сонейку, потам і крывёю плацілі, каб на палетках быў ураджай, а ўзнагароды амаль не мелі. Памешчыкі сваволілі, пагарджалі сваімі прыгоннымі. Бывала такое, што і гандлявалі, як быдлам. Нават у газетах аб’явы пісалі: «Прадаюцца сялянкамайстрыха, мужыккаваль ды хлопчыкпастушок». Вось як даўней бывала: хлопчыкамі і дзяўчынкамі гандлявалі!
Таму не дзіўна, што цяпер гэтак тлумна ў царкве: чакаюць людзі вольную. I дачакаліся. Выйшаў наперад прыстаў — высокі паліцэйскі чын, важна вус пакруціў ды паперкаю затрос над галавою:
— Слухайце ўсе царабацюхны ўказ: цяпер вы не халопы, а вольныя людзі! Ідзіце, з Богам, па хатах.
Прыціхлі сяляне, але стаяць, не разыходзяцца. Турбуе іх адно важнае пытанне. Толькі ніхто не рашаецца яго задаць. Нарэшце самы смелы выгукнуў:
— А зямлі, зямлі колькі нам дадуць? Селяніну без зямлі ніяк нельга...
92
— I зямля вам будзе. Але за яе трэба будзе пяцьдзесят гадоў памешчыку плаціць. Калі даўгі яму сплоціце, тады будзе вам зямля ў вечнае карыстанне.
Зашумеў сялянскі натоўп, распраміліся плечы, стомленыя цяжкой працай. Сціснуліся мазолістыя рукі ў кулакі. I выгукнуў самы смелы:
— Вось вам воля вольная, браты! Памешчыкі царскі ўказ выкралі, схавалі, свой напісалі, каб і далей тры скуры з мужыка лупіць! Узнімайцеся, не маўчыце!..
Прыстаў аж падскочыў на месцы, затрос кулакамі:
— Гэта ж бунт! Супраць цара мяцеж! Усіх у Сібіры згнаю, на руднікі сашлю!
Увечары падышоў да вёскі ўзброены атрад жандараў. Стрэльбамі, шаблямі, нагайкамі падпарадкавалі сялян царскай волі. Галоўных змоўшчыкаў арыштавалі, у Сібір саслалі. Прыціх народ, але горкія словы запомніў: «Вось вам воля вольная, браты...»
Сілай прытушылі жандары бунтвогнішча, але іскры ад яго захаваліся. Восьвось ізноў вогнішча распаліцца...
Сустрэча ў карчме
У святочны дзень сядзеў у брэсцкай карчме пан з Шастакова. Сюды ён звычайна заходзіў, каб пачытаць газеты. Зачытаўся шастаковец і не заўважыў, як падышоў да ягонага століка высокі чорнавалосы мужчына.
— I якія навіны ў свеце? — добразычліва пытаецца незнаёмы.
— У князя будзе баль, у княгіні — новы шаль, а ў салдата, як заўжды, служба, — весела адказаў пан з Шастакова.
— А ў мужыка што?
— А пра тое ў газетах не пішуць!
Дастаў незнаёмец з сакваяжа нейкі ліст і сказаў:
— Тады чытайце: «Мы, мужыкі, браты вашыя, мы вам будзем гаварыць цэлую праўду, толькі слухайце нас!»
— Што гэта? — здзівіўся шастаковец.
93
— Газета, якая пра сялянскае жыццё расказвае. I завецца яна «Мужыцкай праўдай». Можа, гэта праўда горкая, можа, салодкая, але хай яе кожны ведае. Хай гэтыя лісты разляцяцца і па кобрынскіх, і па пружанскіх вёсках — па ўсёй беларускай зямлі. Тады адкрыюцца ў мужыкоў вочы.
— А навошта ім гэта? — спытаўся зноў шастаковец.
— Адмяніў маскоўскі цар прыгоннае права. А мужыку ніякай палёгкі няма. Толькі сяляне думаюць, што цар нічога не ведае, што памешчыкі цара падманулі. Але цар і ёсць галоўны памешчык. Ён разам з панамі і прыдумаў, як сялян абдурыць! Калі мужыкі разбяруцца, дык здабудуць сабе сапраўдную волю — без памешчыкаў і цара. Тады пабудуюць свой дом, сваю Беларусь — самую лепшую краіну ў свеце.
Паглядзеў пан з Шастакова на незнаёмага:
— Смела ты гаворыш... А як тваё імя, чалавеча? Бачу, простых людзей любіш, хоць і з панскага роду. А што, як няўдача? Што, калі не пойдуць за табою? Ці вораг будзе мацнейшым?
— Тады і на шыбеніпу не грэх узысці. Дзеля мужыцкай праўды, — адказаў чорнавалосы мужчына. — А завуць мяне Кастусь Каліноўскі.
Мілавіды
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Так узаемна!
Такі быў пароль паўстанцаў, якія падтрымалі Каліноўскага. Узняліся яны на барацьбу супраць цара і памешчыкаў — за мужыцкую праўду. Было гэта ў 1863 годзе.
Ёсць каля Баранавічаў вёска Мілавіды. Якое прыгожае ў яе імя! Відаць, прыдумалі яго добрыя людзі, улюбёныя ў беларускія краявіды.
I ў гэтых мясцінах 22 мая 1863 года адбылася бітва паўстанцаў з царскімі войскамі. 3 Гродзеншчыны і Бера
94
сцейшчыны сышліся каля васьмісот байцоў. Сілы немалыя, але зброі не хапае, многа тут сялян, узброеных косамі. А ідуць на паўстанцаў лепшыя расійскія палкі з гарматамі. Напалі яны на лагер пад Мілавідамі. Да ночы трывала бітва, а калі сцямнела, паўстанцы адступілі, захавалі свае сілы для новых баёў.
Журавіны і порах
Сярод глыбокіх балот згубілася вёсачка. Таму назва ў яе невыпадковая — Востраў (цяпер гэта Астроўе Маларыцкага раёна). Цяжка да яе дайсці, даехаць. Дзесьці бунты, войны, паўстанні, а ў Востраве — толькі кнігаўкі, журавіны ды
жабы. Цішыня, спакой, як на балоце.
Жыве ў Востраве палкоўнік Рамуальд Траўгут. Нарадзіўся ён у Шастакове пад Камянцом, жыў у Кобрыне. Удзельнічаў у многіх паходах, мае вялікі ваенны вопыт. Вось прыязджаюць да яго пасланцы, просяць:
— Далучайцеся да нас, пан палкоўнік, узначальце Кобрынскі атрад. Вы ж добры вайсковец, а пахавалі сябе ў балоце! У свеце войны ды паўстанні, а ў Востраве толькі кнігаўкі ды жабы...
— ...ды яшчэ журавіны, — усміхнуўся Траўгут.
— Што?!
— Ах, спадары, каб вы толькі ведалі, якія вялікія і духмяныя ў Востраве журавіны...
95
Падышоў палкоўнік да акна, зняў акуляры, паглядзеў журботна ўдалеч. «Безнадзейная справа, безнадзейная... Няроўныя сілы. Загінуць паўстанцы, нямаў іх вопыту. Што ж ты маўчыш, палкоўнік? Патрэбна твая дапамога!» Азірнуўся востраўскі гаспадар на пасланцоў і сказаў:
— Духмяныя ў Востраве журавіны... Але прыйшоў час зноў пораху панюхаць!
«Касцюшкі не плачуць!»
У пакойчыку было цёмна і ціха.
— He запальвай святла, — папрасіла жанчына.
I Рамуальд зразумеў, чаму: яе голас дрыжаў, восьвось сарвецца на плач.
— Ты пойдзеш з імі?
Яна не пыталася, яна ведала.
— Пайду, Тонечка. Беражы дачушак. Ратуй вас, Божа. I не плач.
— Касцюшкі не плачуць! — сказала яна і... заплакала.
Жонка Рамуальда Траўгута Антаніна Касцюшка была далёкай родзічкай генерала Касцюшкі. У слаўным і трагічным 1863 годзе яна стала паўстанцкай сувязной.
«Універсітэты» пані Элізы
Пад Кобрынам, у сядзібе Божы Дар, Траўгут прынёс прысягу. Прыклаў далонь да сэрца, абяцаючы аддаць усе свае сілы для барацьбы з ворагам. Стаў ён паўстанцкім генералам.
Хутка, быццам агнявіца, рухаўся Кобрынскі атрад па Палессі. Самы значны яго бой адбыўся ў Столінскім раёне, пад Калодным. Паўсотні царскіх салдат склалі там галовы, але і паўстанцкія шэрагі парадзелі.
Супраць кобрынцаў кінулі новыя сілы. Траўгут быў цяжка паранены, а яго таварышы вырашылі падзяліцца
96
на групкі і прабівацца на злучэнне з іншымі паўстанцкімі сіламі. Аднак што рабіць з параненым генералам?
У Людвінаве (пад Драгічынам) жыла Эліза Ажэшка. Жанчына тайна дапамагала паўстанцам, перадавала ім ежу, лекі, вопратку. Зноў папрасілі пані Элізу дапамагчы. У маёнтку Закозель стаяла сямейная капліца. Тут, у невялікім патаемным пакойчыку, і хавала жанчына генерала. А потым давезла яго ў сваёй карэце да мяжы.
Рамуальд паехаў у Варшаву. Ён яшчэ спрабаваў аб’яднаць рэшткі паўстанцаў, але ўсё было дарэ