• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свята для сэрца Невялікія гісторыі для юных беларусаў Анатоль Бензярук

    Свята для сэрца

    Невялікія гісторыі для юных беларусаў
    Анатоль Бензярук

    Памер: 152с.
    Мінск 2009
    62.13 МБ
     пацяпленне. Трэснуў, зламаўся халодны шчыт. I вялізныя ледавіковыя глыбы пасунуліся на поўнач. Утвараліся глыбокія ямы ды доўгія рэчышчы. Іх запаўняла талая вада, нараджаючы шматлікія рэкі і азёры. Вызвалілася зямля ад ледавіка.
    Каля 12 тысяч гадоў назад старажытны чалавек прыйшоў на Брэстчыну. Ён рухаўся ўздоўж Буга, Гарыні, Прыпяці і ўбачыў, што наша зямля багатая лясамі. А ў лясах шмат звяроў і птушак, у рэках — мноства рыбы.
    12
    — Вось тут мы застанемся, — сказалі людзі. — Лес нас пракорміць, абароніць, дасць жытло. Хіба ёсць лепшае месца на зямлі, чым гэты куток?!
    Час быў вельмі нялёгкі. Большасць людзей памірала, не дасягнуўшы 25 гадоў. Кожны дзень быў сапраўдным змаганнем за жыццё. Драпежныя звяры, суровыя прыродныя ўмовы, голад, хваробы з’яўляліся галоўнымі ворагамі старажытнага чалавека.
    Але ён быў вялікім вынаходнікам. Каб выратавацца, прыдумваў зброю і прылады працы, якія рабіў з каменя, дрэва ці костак жывёлы. Так з’явіліся дубінка, скрабок, рубіла, нож, дзіда і стрэлы. Часцей за ўсё на нашай зямлі даследчыкі старажытнасці знаходзяць каменныя сякеры.
    13
    3 такой зброяй першабытнага чалавека ўжо не палохаў лес. Цяпер ён мог памерыцца сілай нават з мамантам— велізарнай жывёлінай з грознымі біўнямі. Косці маманта знаходзяць каля многіх палескіх вёсак, на ўзбярэжжах рэк, побач з былымі стаянкамі.
    Людзі сяліліся невялікімі групкамі да паўсотні чалавек. Разам жыць было лягчэй. На жаль, у Брэсцкай вобласці падрабязна даследаваны толькі некалькі месцаў, дзе жылі самыя старажытныя людзі (у Іванаўскім, Івацэвіцкім і Маларыцкім раёнах). I адразу які поспех! Каля вёскі Опаль на Іванаўшчыне вучоныя знайшлі не толькі старажытныя стаянкі, але нават майстэрню! У ёй першабытны майстар абрабляў крэмень — мяккі камень, з якога рабіў сабе прылады працы. Яны таксама знойдзены побач: нажы, сякеры, наканечнікі і скрабкі паляўнічага.
    Цікава, якія яшчэ таямніцы хавае наша зямля?
    Доўгі час святло і цяпло старажытнаму чалавеку дарыла толькі Сонца. Таму ўяві, колькі было радасці, калі ўпершыню ў будане зырка запалала вогнішча! Агонь не толькі абагрэў чалавека, але зрабіў яго яшчэ мацнейшым.
    Як вынайшлі жалеза
    Шмат вёсак на Берасцейшчыне маюць назвы, звязаныя з рудой. Ёсць Рудка ў Пінскім і Жабінкаўскім раёнах. Ёсць Руднікі на Пружаншчыне, Рудня ў Івацэвіцкім і Маларыцкім раёнах, Рудск на Іванаўшчыне...
    Некалі тут было шмат балотнай руды. Спачатку ніхто нават не здагадваўся пра яе карысць. А пазней навучыліся выплаўляць жалеза.
    Аднойчы разумны чалавек сказаў супляменнікам:
    — Мы зробім новыя прылады працы і зброю!
    Ён змайстраваў домніцу — печ, у якой руда ператваралася ў жалеза. Гэты чалавек стаў першым кавалём, вельмі паважаным сярод свайго родуплемені майстрам.
    Зацвярдзеў у домніцы кавалак руды, стаў мацнейшым за крэмень. Выкаваў чалавек карысныя рэчы. У камен
    14
    ным веку людзі карысталіся толькі прыладамі, зробленымі з каменя. Цяпер ім стала падуладнае жалеза.
    Надышоў жалезны век.
    Гарадзішча
    У Баранавіцкім раёне, амаль ля вытокаў ракі CapBan, месціцца Гарадзішча. Адсюль рака чэрпае свае сілы, набіраецца крынічных вод і нясе іх у дар велічнаму Нёману.
    Гарадзішчу ўжо дзве тысячы гадоў. У наваколлі захаваліся шматлікія згадкі пра старажытнасць: высокія валы ды глыбокі роў. Калісьці яны баранілі гэтыя мясціны.
    Ужо сама назва мястэчка гаворыць пра яго паважаны ўзрост. Раней старажытныя дюдзі займалі адкрытыя месцы, сяліліся на іх — стваралі селішчы. Вось толькі бяда: селішча перад ворагам безабароннае. Таму побач сталі ўзводзіцца гарадзішчы, апярэзаныя валамі, умацаваныя камянямі. На грабянях тых валоў вырасталі драўляныя сцены. За сценамі жыліберагліся жыхары, аб’яднаныя ў родавую абшчыну.
    Жылі насельнікі старога Гарадзішча з палявання ды жывёлагадоўлі. Пазней галоўным заняткам іх стала земляробства. Агнём і сякерай вызваляліся дзялянкі сярод лесу, на якіх некалькі гадоў атрымлівалі добрыя ўраджаі. Потым зямля бяднела, і людзі рухаліся далей — у глыб лесу. Так нараджалася новае Гарадзішча. I здавалася, што гэты бясконцы рух ужо не перапыняць ніякія перашкоды.
    Гады нанізваліся на нітку часу — станавіліся стагоддзямі. Нетаропка гартаўся ненапісаны летапіс краю, схаванага сярод гулкіх пушчаў.
    Хто адкрывае таямніцы?
    Сляды старажытных людзей адшукаць нялёгка. Хаваюцца яны глыбока пад зямлёй: у селішчах, гарадзішчах, курганах.
    15
    Курган — гэта старажытны могільнік. У яго клалі нашых далёкіх продкаў. Над пахаваннем пелі жалобныя песні. Нябожчыку пакідалі ежу, зброю, упрыгожанні, якімі ён карыстаўся пры жыцці.
    Вывучэннем схаваных пад зямлёй сведчанняў пра нашых продкаў займаюцца вучоныя — археолагі. Яны праводзяць раскопкі паселішчаў, адкрываюць таямніцы, каб потым расказаць пра іх нам з табою.
    Бывае, што самыя каштоўныя рэчы археолагі знаходзяць... на былым сметніку! Тактак, не здзіўляйся. Згубіў старажытны паляўнічы нож, зламала прыгажуня завушніцу, выкінулі рэч як непатрэбную. Што чалавек еў, як апранаўся — пра ўсё раскажа археолаг.
    А часам каштоўныя рэчы ад бядыліхалецця людзі самі закопвалі. Там нават залатыя манеты трапляюцца!
    16
    Такія схаваныя каштоўныя рэчы называюцца скарбам.
    Часам шчасціць земляробу. Неяк пад Антопалем плуг выкапаў нешта незвычайнае. Прыглядзеўся араты, а перад ім гліняны гаршчок. Покрыўку зняў... А пад ёю — сапраўдны скарб! Сотня сярэбраных манет з далёкіх арабскіх краін. Вось як!
    А дзвесце гадоў таму цікавы скарб знайшоў на сваёй зямлі жыхар Пінска. Выкапаў ён нейкія кругляшы. Спачатку не звярнуў на іх асаблівай увагі, а калі ачысціў — узрадаваўся. Бо перад ім былі сапраўдныя грошы кіеўскага князя Уладзіміра, хрысціцеля Русі. Такі карысны скарб не сорамна было падараваць нават цару! Цяпер «Пінскі скарб» захоўваецца ў Пецярбургу, у знакамітым музеі Эрмітаж.
    Легенда пра скарб
    Звычайна вакол схаваных манет існуе тайна, таму людзі прыдумвалі пра іх загадкавыя паданні — легенды. Адну легенду расказвалі некалі жыхары вёскі Азяты на Жабінкаўшчыне.
    Гадоў сто таму завітаў у іх вёску вучоны чалавек. Хадзіў па ваколіцах ды нештаў малую кніжыву запісваў. Тутэйшыя глядзелі на незнаёмца трошкі з насцярогай. Увечары вучоны накіраваўся на паштовую станцыю. Дарогаю папрасіўся на воз да азятчука. Хацеў добраму чалавеку аддзячыць, палез у кішэню, каб разлічыцца. Але дзядзька запярэчыў.
    Азятчук. Што вы, паночку, не вазьму я вашых грошай... Нельга мне іх браць!
    Вучоны. Чаму нельга?
    Азятчук. Бо яны нядобрыя.
    Вучоны. Хіба падробныя? Дык ты на зуб правер.
    Азятчук. А хто ведае, дзе вы іх узялі! Мужыкі гамоняць: на гару Арнучча хадзілі. Можа, там і знайшлі?..
    Вучоны. I што, часта на той гары грошы знаходзяць?
    Азятчук. A то ж! Знаходзяць... Ды няшчасце яны прыносяць.
    Вучоны. Чым жа тыя грошы за іншыя горшыя?
    Азятчук. Горшыя, паночку, горшыя! Мне бацька казаў: некалі на той гары жыў Чорны Чалавек. Лекар быў выдатны. Але людзі ягоны хутар за вярсту абыходзілі. Нават грыбоў і ягад у блізкім ляску не збіралі. Казалі, што Чорны быў знахарам... Аднойчы ўначы бацька бачыў, як той чалавек на Арнуччы грошы сеяў. Ідзе гэтак, бярэ з шапкі манеты прыгаршчамі, нешта бубніць пад нос ды кідае іх у зямлю. Дачакаўся бацька, як знахар сваю справу скончыць, ды пайшоў на гару.
    Вучоны. I знайшоў залатыя?
    Азятчук. Знайшоў, паночку, каб ліха іх прыбрала! Бадька той скарб у хустачку закруціў, пад падушку паклаў ды заснуў. А ў сне да яго Чорны завітаў і кажа: «Што ж ты, хлопча, чужое зерне прыбраў? He ты поле ўзараў, не ты сеяў, не табе і прыбіраць». Спалохаўся бацька. Раніцай у царкву пабег ды адцаў папу, той пахрысціў. I што вы думаеце? Тыя зачараваныя грошы рассыпаліся, смеццем сталі. Вось як бывае...
    1.	На што багаты наш край? Чаму яго называюць «лёгкімі Еўропы»?
    2.	Дзе знайсці «сонечны камень»?
    3.	Як старажытныя людзі з’явіліся на Брэстчыне? Назаві берасцейскія вёскі, дзе вучоныя знайшлі «сляды» першабытнага чалавека? Ці ёсць такія ў тваёй мясцовасці?
    5.	Чалавек адкрыў жалеза. Якую карысць мела гэта вынаходніцтва?
    6.	Акрамя Баранавіцкага раёна вёскі Гарадзішча існуюць у Камянецкім, Ляхавіцкім ды Пінскім раёнах. Адкуль імя ў гэтых населеных пунктаў?
    7.	Якія таямніцы адкрывае археолаг?
    8.	Прачытайце па ролях легенду пра знойдзены скарб. Пра якія знаходкі ў нашай зямлі вы яшчэ ведаеце?
    БЕРАСЦЕ — «ЗНОЙДЗЕНЫ» ГОРАД
    Як горад апынуўся пад зямлёй?
    Часам здараецца, што пад зямлёй знікаюць не толькі скарбы, але нават... цэлыя гарады і вёскі!
    Некалі быў у мяне невялічкі клас — дзяўчынка з касічкамі ды чатыры хлопчыкі«чамучкі». Аднойчы напісаў я на дошцы тэму ўрока: «Як згубілі горад?»
    Глядзяць вучні то на дошку, то на мяне, маўчаць. Раптам бачу — разіублена цягнецца ўгару адна рука, за ёй другая...
    — Як можна горад згубіць?
    — Ён жа не цукерка, не ручка, не сцірка. Гэта ж цэлы горад!
    Тут ужо ўвесь клас ажывіўся:
    — Нельга горад згубіць!
    А я не здаюся:
    — А вось уявіце. Стаяў у падножжа вулкана вялікі горад. Стагоддзямі маўчаў вулкан. Побач доўга і шчасліва жылі людзі. Нараджаліся, паміралі. Нетаропка кацілася кола жыцця. Пакаленні ішлі следам за пакаленнямі. I раптам прачнуўся маўклівы вулкан, заклекатаў, выкінуў гарачую лаву, засыпаў попелам прыгожы горад. Так бывае?
    — Бывае! — ківаюць віхрастыя галовы і два белыя банцікі.
    — А другі горад квітнеў сярод пустыні. Шчасліва жылі людзі. Але насунулася пустыня. I паглынула горад. Так бывае?
    19
    — I так бывае! — згаджаюцца дзеці.
    — А трэці горад знаходзіўся на беразе мора. Аднойчы прыйшла вялікая хваляцунамі, шырока разліліся марскія воды і пахавалі горад на глыбокім дне. I так бывае. А чаму ў нас такое не магло адбыцца?
    — А ў нас пустыні няма!
    — I вулканаў няма!
    — I мора далёка!
    А самы дапытлівы хлопчык сказаў аўтарытэтна:
    — Я ўжо ўсе гарады ведаю. Нікуды яны не знікалі. Нават большымі становяцца. У Мінску я быў, і ў Гродна быў, а ў Брэсце — нават сто разоў быў!
    — А хочаш у сто першы раз пабываць у Берасці?
    — Дзе?
    — У Берасці. Гэта таксама Брэст, але вельмівельмі старажытны. Яму ўжо многа соцень гадоў. I менавіта ён некалі «згубіўся» — быў пахаваны пад глеем, пад зямлёю, на месцы, дзе сыходзіліся Мухавец з Бугам. Доўга было схавана Берасце. Аднак сорак гадоў назад прыйшлі сюды археолагі.
    Даўняя АБэВэГэДэйка
    Вучоныя знайшлі шмат цікавых рэчаў. Вось металічныя к