• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свята для сэрца Невялікія гісторыі для юных беларусаў Анатоль Бензярук

    Свята для сэрца

    Невялікія гісторыі для юных беларусаў
    Анатоль Бензярук

    Памер: 152с.
    Мінск 2009
    62.13 МБ
     пехатою, як і сюды ішлі.
    Вось ідуць дарогаю: Цесля каня вядзе, за ім жонка з дзеткамі тупаюць. Дайшлі да ростані. Каб да ночы дамоў патрапіць, вырашылі напрасткі рухацца, праз ручай. Толькі тут замінка выйшла.
    Ручай пад камень бяжыць, балбоча. А конь стаіць, вушамі стрыжэ. Колькі ні нукаў гаспадар — конь як да зямлі прырос.
    «Што за ліха? — думае Цесля. — Каб ведаў, што ты такі наравісты, купіў бы цяля, ды бычка, ды кароўку белабокую».
    61
    Вымушаны былі вяртацца доўгай дарогай.
    Ужо добра змяркалася, як падышлі Цесля з Гнядком ды Цясліха з дзеткамі да сваёй вёсачкі. Аднак што тут робіцца? Светла, як поўдзень! Бачаць, хаты гараць, па падворках полымя бегае, гудзе.
    За ноч вёсачку пажар бы языком злізаў. Плачуць людзі, збіраюцца ў свет пайсці — міласціну прасіць.
    — Чаго вы засумавалі? — пытаецца Цесля ў вяскоўцаў.
    — Усё ж панішчана... Нічога не засталося!
    — А рукі ў вас засталіся? Дык давайце хаты свае адбудоўваць. Вось ужо і конь у мяне ёсць, Гнядко. Дапаможа нам, пагарэльцам, бярвёны вазіць.
    А жонцы майстар сказаў:
    — Як вёску адбудуем, купім яшчэ і цяля, і бычка, і кароўку белабокую...
    Вось так і паўстала некалі ў нашых мясцінах новая вёска. У памяць пра той пажар Гарэлкамі завецца.
    Вёска майстра Сяхно
    За добрую службу аддзячыў вялікі князь Касцюшку Фёдаравічу, свайму пісару. Атрымаў той грамату на вёску недалёка ад Берасця.
    Строгі пан Касцюшка. Конь у яго добры, шабля вострая, чорны жупан на плячах, шапка, лісам падбітая, на галаве. Адразу бачна — едзе новы гаспадар.
    Сышліся сяляне павітацца з панам.
    — Казалі мне, што першымі на гэтым месцы пасяліліся Перка, Кісель, Ляховіч ды Сяхно, — распачаў гаворку Касцюшка Фёдаравіч. — Дзе яны? Дзе Перка?
    — Няма ГІеркі ўжо, — адказалі з натоўпу. — Адны Перкавічы засталіся.
    — А Ляховіч дзе?
    — I ён памёр. Засталіся Ляховічы.
    — Можа, Кісель жывы?
    Выйшаў наперад дзед з белаю барадою.
    63
    — Я Кісель. А вунь — мае Кісялевічы.
    Абступілі старога дзеці і ўнукі, стаяць, чакаюць, што яшчэ пан скажа.
    — А Сяхно тут? Казалі мне, першы майстра быў у вёсцы.
    Маўчаць людзі, галовы схілілі. Зняў Касцюшка Фёдаравіч шапку, лісам падбітую, ціха спытаў:
    — А дзеці яго дзе?
    — He было ў яго дзяцей. Пасля сябе пакінуў у вёсцы толькі хаты...
    Сказаў так стары Кісель і нізка пакланіўся Касцюшку:
    — Дзеці і ўнукі мае — Кісялевічы. Ёсць Перкавічы і Ляховічы. Зрабіце ласку, пане: няхай ужо вёска, якую збудаваў Сяхно, Сяхновічамі завецца.
    Пагадзіўся гаспадар. 3 таго часу і жыве ў назве вёскі памяць пра майстравога чалавека.
    1.	Ёсць на Брэстчыне вёскі Пятровічы, Задвор’е, Багданаўка, Мышчыцы, Жабчыцы, Вярхі, Мауіевічы, Бабры, Нагараны, Запруды, Лугі, Ёжыкі. Якія з іх атрымалі назву: а) ад імя чалавека; б) ад назвы жывёлы; в) ад месцазнаходжання паселішча?
    2.	Чым раней адрознівалася сяло ад вёскі?
    3.	Адкуль узялося імя ў Крыўлянаў?
    4.	Скарыстайце легенды і казкі пра вёскі Прышыхвосты, Гарэлкі і Сяхновічы, каб падрыхтаваць невялікія сцэнкі.
    5.	Якія рэкі далі назву Вялікарыце і Маларыце?
    святыя БЕРАСЦЕЙСКАЙ ЗЯМЛІ
    Галіны хрысціянства
    У далёкія часы людзі абточвалі камяні і высякалі з іх паганскіх бажкоў. Археолагі называюць іх каменнымі бабамі, ідаламі ці кумірамі. У Брэсцкім краязнаўчым музеі захоўваюцца бабы з вёсак Грабаўцы і Залуззе Жабінкаўскага раёна, а перад Пружанскім палацыкам стаіць Буцькоўскі ідал. Гэтыя каменныя выявы адносяцца да язычніцкіх часоў, калі нашы продкі верылі ў многабожжа. На кумірах можна заўважыць крыжыкі. Яны з’явіліся, калі ў наш край прыйшло хрысціянства.
    Хрысуіянства — вера, распаўсюджаная ва ўсім свеце. Яна названа ў гонар Ісуса Хрыста. Хрысціяне вераць у адзінага Бога, моляцца ў цэрквах («Дамах Божых») і манастырах, дзе жывуць манахі.
    Веру Хрыста можна ўявіць у выглядзе ствала моцнага векавога дрэва. 3 цягам часу на гэтым «ствале» пачалі ўзнікаць вялікія і малыя галіны — канфесіі. Хрысціянства падзялілася на чатыры канфесіі: праваслаўе, каталіцызм, пратэстанцтва і уніяцтва.
    Паміж гэтымі галінамі існавала моцнае суперніцтва, якое асабліва абвастрылася ў XVII стагоддзі.
    65
    Стваральнік уніі
    Адам Пацей нарадзіўся на Берасцейшчыне. Ён паходзіў з багатай сям’і, якая жыла ля вёскі Крыўляны Жабінкаўскага раёна. Ужо з юнацкіх гадоў Адам вызначаўся высокай адукаванасцю. Служыў вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту, стаў берасцейскім кашталянам. У яго было многа спраў і абавязкаў. Але пасля смерці любай жонкі засмуціўся Адам.
    — Няма мне болей шчасця на гэтым свеце...
    Раздаў Пацей маёмасць людзям, адмовіўся ад высокіх пасад, нават імя змяніў: быў Адамам, стаў Іпаціем. Стаў Іпацій манахам, а затым епіскапам берасцейскім і ўладзімірскім.
    Неяк задумаўся Пацей, чаму няма адзінства паміж хрысціянамі. Чаму католікі з праваслаўнымі змагаюцца? Чаму няма міру ў пратэстантаў з католікамі?
    Паехалі праваслаўныя епіскапы ў Рым, да папы. Пачалі прасіць аб’яднаць хрысціян — стварыць унію.
    Восенню 1596 года была абвешчана Брэсцкая царкоўная унія. Іпацій Пацей і іншыя уніяты чакалі, што цяпер наступіць мір у Беларусі і Украіне. Але памыліліся: вайна паміж хрысціянскімі галінамі разгарэлася яшчэ больш.
    Святы, названы Брэсцкім
    На чале Брэсцкага манастыра стаяў Афанасій Філіповіч — знаны пісьменнік, улюбёны ў родны край. Неаднойчы Афанасія арыштоўвалі за тое, што ў сваіх творах ён абараняў праваслаўе.
    Восенню 1648 года святарпісьменнік загінуў. Салдаты, што вялі яго на расстрэл, прымушалі Афанасія адмовіцца ад сваіх поглядаў. На тое ён адказаў:
    — Што я прамаўляў, ад таго не адракуся. 3 тым і смерць прыму...
    Манаха паранілі стрэлам у галаву і скінулі ў яму, якую ён сам выкапаў па загадзе забойцаў. Тое месца
    66
    ў лесе, дзе яго забівалі, знаходзіцца каля вёскі Гершоны Брэсцкага раёна. Тут нашчадкі стварылі музей пакутніка, паставілі капліцу, а затым асвяцілі храм. У Брэсце ёсць прыгожы помнік беларускаму святому Афанасію Брэсцкаму.
    «Пінскі апостал»
    Лёс Афанасія падзяліў Андрэй Баболя. Ён быў каталіцкім манахам, прапаведнікам. Як некалі вучні Хрыста — апосталы, хадзіў Баболя па палескім краі, вучыў простых людзей, чытаў ім пропаведзі. Ведаў многа розных моў, пераказваў старажытныя разумныя кнігі.
    I ў летнюю спёку, і ў зімнюю сцюжу ў Пінску ці Янаве можна было ўбачыць спаведніка. Апранаўся ён не багата, у чорную вопратку. У руках заўжды меў сукаваты посах. Сваімі палымянымі прамовамі «Пінскі апостал» чараваў людзей. Часам, паслухаўшы Баболю, і праваслаўныя рабіліся католікамі.
    Але жыў Андрэй у гады, калі не спыняліся ў Беларусі войны. Аднойчы ўкраінскія казакі завіталі ў Янава, дзе тады быў прапаведнік.
    Крычыць казацкі галава:
    — Дзе той манах, што людзям галовы тлуміць, Хрыстову веру скажае?! Дзе хаваецца?
    Ніколі Баболя не хаваўся ад бяды. Выйшаў ён да казакаў, узняў рукі ўгору. Але не для таго, каб здацца, а для таго, каб слова ім сказаць.
    — Што, манах, дрыжыш? Баішся? — грозна спытаў казацкі галава. — Няма цяпер каму цябе абараніць!
    — Ёсць у мяне абаронца, — ціха адказаў Баболя. — Святое слова для мяне выратаванне.
    — А вось паглядзім, што мацней: тваё слова ці мая шабля?!
    Выхапіў казак сваю вострую шаблю і ўдарыў манаха. Быў месяц май 1657 года...
    Мінулі стагоддзі. Тую казацкую шаблю даўно ржа па
    67
    ела, а слова прапаведніка жыве. Захавалася яно ў кнігах, перадаецца з вуснаў у вусны.
    Імя забойцы загінула назаўжды, а імя святога Андрэя дасюль жыве і ў храмах, і ў палацах, і ў простых дамах.
    Берасцейская Біблія
    Галоўная кніга хрысціян — Біблія. Вернікі розных канфесій лічаць, што гэта кніга святая, дадзеная чалавеку самім Богам. Сёння Біблія — самая вядомая ў свеце кніга. Яе перавыдавалі мільёны разоў ва ўсіх краінах.
    А ў Беларусі ўпершыню Біблія з’явілася ў Брэсцкай друкарні, заснаванай пратэстантам Мікалаем Радзівілам Чорным. Ён тады кіраваў усім нашым краем, быў берасцейскім старостам.
    1563 год. У друкарні адказная праца. Дзень і ноч працуюць друкары. Сёння пад станок роўна кладуцца не проста кніжныя лісты. Сёння, здаецца, фарбы самыя яркія, літары самыя прыгожыя. Ствараецца Біблія. Рыпіць, гудзе друкарскі станок, кладуцца літары на паперы роўным радком. Hi ў кузні праца, ні з молатам. Адказнасць вялікая — Біблія ствараецца...
    Выцер майстар кулаком пот. Яго памочнікі развесілі ў пакоі свежыя лісты. Сушацца яны, быццам бялізна.
    Біблія складаецца з дзвюх частак: Старога і Новага Запаветаў. У ёй больш за семсот старонак, шмат малюнкаў, вокладка зроблена з дарагой скуры. Але не ў прыгажосці і велічыні сапраўдная сіла святой кнігі. Сіла яе ў праўдзе, у слове. Таму і сказана ў ёй: «На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова... У Ім жыццё было, і жыццё было святлом для людзей».
    Увечары ў друкарню завітаў Чорны Радзівіл. Паглядзеў на працу. Узяў у рукі ліст, прачытаў: «I сказаў Бог: няхай будзе святло. I сталася святло. I ўбачыў Бог, што гэта добра, і аддзяліў Бог святло ад цемры».
    Паклікаў Радзівіл да сябе друкара, дастаў з вялікай каліты залаты, працягнуў майстравому чалавеку.
    69
    — Вашая светласць мне ўжо заплаціў, — сумеўся друкар.
    — Але ж ты зрабіў лепей, чым дамаўляліся!
    — Нельга было Святую кнігу сапсаваць, княжа. Бо калі людзі нешта наблытаюць — Бог паправіць. Прыйдзе час, і пратэстант не будзе болей сварыцца з каталіком. Каталік памірыцца з праваслаўным. А праваслаўны не стане трымаць зла на уніята. Ізноў, як у часы Хрыста, будуць хрысціяне адзіныя. Ад гэтага мацнейшая стане Зямля... Ад гэтага Зямля стане прыгажэйшая!
    1.	Намалюй «Дрэва хрысціянства». Колькі на ім галінак? Назаві кожную.
    2.	Пра што марыў Іпацій Пацей?
    3.	Што было агульнага ў лёсе Афанасія Філіповіча і Андрэя Баболі?
    4.	У якім горадзе і калі была надрукавана першая на беларускай зямлі Біблія?
    5.	Як ты лічыш, ці патрэбна, каб памірыліся «галіны» хрысціянскага дрэва?
    Частка II
    Вялікія выпрабаванні «Наш Касцюшка слаўны быў» Ваенныя і мірныя дарогі «Слава пераможаным!» Ішоў чалавек па свеце... Як да нас прыйшла чыгунка Звычаі і побыт у мінулым Першая сусветная вайна «Ішла вайна народная...» Плыве касмічны карабель...
    Помнікі Брэстчыны
    ВЯЛІКІЯ ВЫПРАБАВАННІ
    «Патоп»
    Гэты час стаў бядой для нашага краю.
    Ішло XVII стагоддзе. Стагоддзе — гэта сто гадоў. 3 іх толькі сем — мірныя! Астатнія — бясконцая вайна. Беларусь знаходзіцца ў сэрцы Еўропы. А што можа балець больш за сэрца?
    ...Ужо амаль дваццаць гадоў ідзе