• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свята для сэрца Невялікія гісторыі для юных беларусаў Анатоль Бензярук

    Свята для сэрца

    Невялікія гісторыі для юных беларусаў
    Анатоль Бензярук

    Памер: 152с.
    Мінск 2009
    62.13 МБ
    е было напісана: «Я, кароль і вялікі князь, прыехаў у наша сталічнае места Віленскае...».
    Значыць, гаспадар наведаў Вільню — сталіцу Вялікага Княства Літоўскага. А словам места называлі гарады. Пісалі: «места Пінскае» — гэта Пінск, «места Кобрынскае» — Кобрын, а «места Берасцейскае» — сённяшні Брэст.
    Акрамя таго, у мове існавала яшчэ прыгожае слова мястэчка. Так называлася малое места — невялічкі горад. Жыхароў местаў і мястэчак лічылі гараджанамі, ці мяшчанамі.
    Хоць частка вяскоўцаў займалася рамёствамі, а частка гараджан — агародніцтвам, але жыццё іх вельмі адрознівалася.
    Селянін быў прымацаваны да зямлі, жыў пад прыгонам. (Яго жыццё цалкам знаходзілася ў руках пана.) А многія гараджане дамагліся самастойнасці ад князёў і паноў. У Еўропе нават гаварылі: «Паветра горада робіць чалавека свабодным».
    У самым цэнтры сучаснага Брэста вісіць вялізная круглая пячатка, а на ёй выбітыя словы са старой граматы: «Даруем на вечнасць права гарадское магдэбургскае...»
    37
    Што гэта за права, пра якое нашчадкі не забываюцца і праз стагоддзі?
    15 жніўня 1390 года — значны дзень у гісторыі Берасця. Яно стала першым горадам у Веларусі, які атрымаў самакіраванне— быў вызвалены ад залежнасці. Берасцем стаў кіраваць савет, які выбіралі гараджане. Упершыню такога права некалі дамогся нямецкі горад Магдэбург, таму яно і называлася Магдэбургскім.
    А Берасце хутка развівалася. Яно лічылася адным з галоўных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага.
    Як дайсці да Драгічына?
    Пра нашы гарады складзена шмат легенд і паданняў. Напрыклад, пра старажытны Драгічын.
    Ішоў аднойчы ўздоўж ракі чалавек. Доўгі быў яго шлях. Стаміліся ногі і плечы, бо цяжкая ноша — доўгая дарога. Пабачыў падарожны: на рацэ рыбак цянёты цягне.
    — Добры чалавек, а ці далёка яшчэ да горада? Чытаў я, што некалі тут горад стаяў. Здалёк яго завостраныя вежы можна было пабачыць. Толькі трэці дзень дарогу нагамі тапчу, а горада ўсё няма!
    — Што ты, родненькі, — махнуў рукой рыбак. — Ужо мне гадоў нямала. 3 маленства рыбачу. I бацька мой быў на гэтай рацэ рыбаком. I дзед мой вудзіў. Але ніхто ніколі не ведаў, каб тут стаяў горад. Памыліўся ты, падарожны...
    Мінулі стагоддзі.
    Зноў у спякоту ішоў полем чалавек. Вочы ад сонца стаміліся і ногірукі млелі, бо цяжкі іспыт — доўгая дарога. Пабачыў падарожны: на гонях земляроб саху цягне.
    —Добры чалавек, а ці далёка да ракі? Чытаў я, што тут некалі рэчка бруяла. Здалёк яе было відаць. Толькі трэці дзень дарогу нагамі тапчу, а ракі ўсё няма!
    — Што ты, паважаны, — махнуў рукою сейбіт. — Ужо мае дзеці сваіх дзяцей маюць. I бацька на гэтым полі араўсеяў. I дзед за плугам хадзіў. Але ніхто ніколі не ведаў, каб тут цякла рака. ГІамыліўся ты, падарожны...
    39
    Мінулі зноў стагоддзі.
    Ішоў вясковай вуліцай чалавек. Доўгая яго світка ад пылу шэрая, бо цяжкая праца — доўгая дарога. Пабачыў падарожны: каля веснічак стаіць стары.
    — Добры чалавек, а ці хутка будзе вялікае поле? Чытаў я, што некалі ў гэтых мясцінах было ўрадлівае хлебнае поле. Толькі трэці дзень дарогу нагамі збіваю, а таго цудоўнага поля ўсё няма!
    — Што ты, госцейка, — махнуў рукою дзед. — Доўгі мой век. Mae дзед і бацька ў гэтай вёсцы жылі. I ўнукі будуць жыць. Толькі ніхто ніколі пра тваё поле не чуў, не ведаў. Памыліўся ты, падарожны...
    Засумаваў чалавек. Пашкадаваў яго стары:
    — Бачу, стаміўся ты шукаць. Дык заходзь у хату.
    — Дзякуй за гасціннасць, — расчуліўся госць. — Як вас клічуць, дзядуля?
    — Мы гасціннасць у куфар не хаваем. Дамо ўсім прытулак, каго дарога стаміла. Раней хто б да нас ні ішоў, пыталіся ў яго людзі: «Куды сабраўся?» А ён адкажа: «Да Вячоркаў, да Вячоравічаў». I цяпер усю нашу вёску Давячоравічамі завуць.
    Пераначаваў падарожнік. А раніцай рушыў далей — поле цудаў шукаць, як перад ім горад шукалі і раку. Зноў яго чакала доўгая дарога. Бо колькі б часу ні прайшло, а дарога заўсёды застанецца, каб весці чалавека па жыцці. I ніколі не спыніцца, не перарвецца. Бо там, дзе скончылася адна дарога, нараджаецца новая. Хутка і Давячоравічы, якія месціліся пры дарозе, атрымалі новае імя. Назвалі горад Дарагічынам, а потым яшчэ карацей — Драгічынам.
    Янаўскія майстры
    Ці былі вы ў прыгожым Іванаве — старадаўнім ЯнавеПалескім? Гэта спрадвеку горад майстроў. Дзякуючы ім Янава неўзабаве стала мястэчкам, месцам добрых рамеснікаў.
    40
    Іванаўскі раён і сёння славіцца сваімі творцамі ды ўмельцамі. Вось вёска Агова. Яна вылучаецца народнымі промысламі. Госці прыязджаюць сюды, каб паглядзець на цудоўныя куфры ды куфэркі, распісаныя мясцовымі майстрамі. Калі кірмаш гудзіць, бы вулей, абавязкова пабачыш на ім узорыстыя куфэркі з Агова, апаясаныя каваным жалезам. Іх ні з чым не пераблытаеш. Яркія, жывыя, вясёлыя фарбы хвалююць сэрца, радуюць вока.
    Таксама нельга абмінуць Рылавічы. Яны — сапраўдны бондарскі рай. Шмат бондараў у люднай вёсцы. Ганарацца майстры сваім рамяством. Відаць, асабліва рылавіцкія бочкі згадзіліся вялікаму князю Вітаўту напярэдадні Грунвальдскай бітвы.
    Стагоддзі мяняюцца, а ўмельства застаецца!
    БярозаКартузская
    У старажытнасці сакавік называлі бярозазолам. У гэты месяц палілі беразнякі, чысцілі зямлю пад новы ўраджай. Попелам з бяроз удабралі глебу. Гоні рыхтаваліся прыняць зерне, каб потым узгадаваць хлебны колас.
    Адначасова абуджаліся сокі. Клёны плакалі салодкім кляновікам, а бярозы — смачным бярозавікам. Гэтыя адагрэтыя слёзы дрэў пачыналі вясну. А трошкі пазней на галінках з’яўляліся першыя клейкія лісцікі. Адзін такі лісцік зляцеў з галінкі і трапіў на герб Бярозы, побач з датаю — 1477 год!
    Запомнім гэтыя чатыры лічбы. Значыцца, Бярозе ўжо больш за 530 гадоў.
    Даўней паселішча агінала балотная даліна, прарэзаная Ясельдай. Рака таксама змешчана на гербе, пазначана ўнізе тонкім сінім паяском.
    Разгадаць назву горада няцяжка. Імя паселішчу дало дрэва. Скдаданей зразумець, чаму БярозаКартузская? Некалі тут пасяліліся манахі, якіх звалі картузамі. Жылі яны ў асобных доміках — келлях, маліліся, трымалі агароды, перапісвалі кнігі і ноты. Яшчэ манахікартузы былі
    41
    выдатнымі жывапісцамі і разбярамі. Жылі яны ў многіх гарадах Еўропы, а ў Беларусі — толькі ў Бярозе. Цяпер зразумела, чаму Бяроза стала Картузскай?
    Неспакойныя былі часы. Пабудавалі манахі кляштар (манастыр) —увесь з моцнага каменю. Абнеслі будынак высокай сцяной. Пабудавалі браму з байніцамі. Нават бібліятэка і шпіталь — каменныя. Бо трывожныя былі часы...
    Доўга цягнулася будаўніцтва. Сорак гадоў узводзілі храмкрэпасць. I неаднойчы за гэты час трывожна гучаў звон — папярэджваў пра блізкую бяду. Войны здаваліся бясконцымі. 3 пакалення ў пакаленне бярозаўцы жылі паміж вялікімі і малымі бітвамі. Але здатнымі былі тыя майстры, якія паставілі манастырскія сцены. Прыехалі яны з Італіі. Услед за каралевайітальянкай.
    1.	Чым адрознівалася жыццё прыгоннага селяніна і мешчаніна?
    2.	Як ты лічыш, што дапамагло Берасцю стаць адным з галоўных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага?
    3.	Прачытай выразна легенду пра Давячоравічы. Як ты лічыш, ад якога слова паходзіць назва горада Драгічын?
    4.	Што спрадвеку вырабляюць майстры ў Іванаўскім раёне?
    5.	Адкуль у былога горада і сучаснай чыгуначнай станцыі імя БярозаКартузская?
    КАРАЛЕВА БОНА
    Прынцэса становіцца каралевай
    Па еўрапейскіх дарогах нетаропка рухалася вясельная карэта. Міланскі герцаг даў за дачку добры пасаг. Прынцэса едзе на сустрэчу з будучым мужам. Стары Жыгімонт чакае маладую нявесту. Ужо некалькі месяцаў едуць госці з Італіі, вязуць прынцэсу Бону Сфорцу.
    — Я ніколі не палюблю іншую краіну, акрамя Італіі, — уздыхае Бона. — Няма на свеце лепшай краіны! Толькі ў Італіі пяюць прыгожа і чароўна. Толькі там самае вялікае мора на зямлі, самыя высокія горы, самыя цёплыя зімы... He, ніколі я не палюблю іншую зямлю...
    Вязуць Бону па Польшчы і Вялікім Княстве. Паўсюды ёй рады. Вось сустракаюць прынцэсу берасцейцы, пінчукі, кобрынцы, кідаюць пад ногі кветкі, пяюць ёй песні. Прыслухалася Бона: як прыгожа, быццам на далёкай радзіме!
    — Пра што расказвае песня? — спыталася нявеста.
    — Людзі спяваюць, што ў гэтым краі няма мора, гор і цёплых зім...
    — He, ніколі я не палюблю іншую краіну... — уздыхае прынцэса.
    — ... але яны любяць свае сінія азёры, зялёныя пушчы ды чыстае неба.
    Зноў прыслухалася Бона да спеву, паглядзела ў людскія твары і сказала:
    43
    — Я абавязкова вывучу іх мову. Яна пявучая і вельмі выразная, такая ж як італьянская.
    — Многія ліцьвіныбеларусы вучацца ў італьянскіх універсітэтах: у Падуі, Балонні, Мілане...
    — О, Мілан! Якое блізкае, мілае сэрцу слова. Няма лепшага месца на зямлі... Але я палюблю іншую краіну... Хай тут няма мора, гор ды цёплых зім. Але ёсць працавітыя людзі, цудоўная мова, прыгожыя песні. Я стану каралевай сярод сініх азёр, зялёных пушчаў ды чыстага неба!
    Вуж, камлот і медэляны
    Бона была вельмі адукаванай жанчынай. Старанна вывучала мовы, геаграфію, багасдоўе, ведала законы.
    Яшчэ ў дзяцінстве яна сустракалася з вялікім мастаком Леанарда да Вінчы. У Еўропе наступіла Адраджэнне. Разам з каралевай прыехалі італьянскія майстры і рамеснікі.
    Пабачыў Жыгімонт, што жонка здольная ў справах. Падарыў ён Боне Пінск, Кобрын, Пружаны. Паехала каралева аглядаць свае новыя ўладанні.
    Сабраліся кобрынцы, кожны прынёс паперы, каб паказаць, чым валодае. Пацвердзіла Бона ранейшыя дараванні, а новымі землямі надзяліла італьянцаў. Вось П’етра Неапалітанчык — здатны злотнік (ювелір). Ён атрымаў у Кобрыне значны надзел. Сваім маленькім малаточкам П’етра выкаваў залатыя завушнічкі, падараваў іх гаспадыні.
    А ў Моталі італьянка загадала пабудаваць палац, у якім пасяліла землякоў. I цяпер ёсць у гэтай вялікай вёсцы людзі з прозвішчамі Кульбеда, Палто ды Базан — нашчадкі жыхароў Рыма, Неапаля і Фларэнцыі.
    Зачаравала каралеву Белавежская пушча. He аднойчы яна палявала ў пушчанскіх дубровах. Для гэтага нават трымала сабак, якія называліся медэляны — у гонар роднага горада Мілана.
    Бона апраналася вельмі прыгожа. Яна прывезла ў Беларусь і Польшчу новую еўрапейскую моду. У Пінску на кірмашы прыгажуні куплялі італьянскае сукно — камлот ды
    44
    влоску. Якія цудоўныя адзежы! Вось шубкі камлотавыя, вось сарочкі влоскія... Прыгожыя палескія паненкі сталі яшчэ прыгажэйшымі ў італьянскіх шубках і сарочках!
    Найбольш Боне спа