• Газеты, часопісы і г.д.
  • Свята для сэрца Невялікія гісторыі для юных беларусаў Анатоль Бензярук

    Свята для сэрца

    Невялікія гісторыі для юных беларусаў
    Анатоль Бензярук

    Памер: 152с.
    Мінск 2009
    62.13 МБ
    мна. Генерал быў схоплены. Летняй раніцай ён узышоў на эшафот. У свае апошнія хвіліны годна глядзеў у вочы смерці.
    1863 год змяніў лёс і Элізы Ажэшкі. Яна лічыла паўстанне сваімі «універсітэтамі», якія зрабілі яе пісьменніцай. Пані Эліза напісала многа кніг. Апошнюю кнігу, прысвечаную памяці паўстанцаў, яна назвала «Слава пераможаным!»
    1.	Якую волю чакалі сяляне? А якую атрымалі?
    2.	Чаму газета называлася «Мужыцкая праўда»?
    3.	Калі адбылася бітва пад Мілавідамі?
    4.	Як ты лічыш, чаму Траўгут спачатку не хацеў далучацца да паўстання, а потым згадзіўся?
    5.	Божы Дар, Калоднае, Кобрын, Варшава... Назавіце яшчэ гарады і вёскі, звязанныя з жыццём і дзейнасцю Рамуальда Траўгута?
    6.	Што Эліза Ажэшка лічыла сваімі «універсітэтамі»?
    ІШОЎ ЧАЛАВЕК ПА СВЕЦЕ...
    Сярод прыгожых ліпавых алей
    Асаблівую прыгажосць мае ліпень. Ён дорыць цяпло і зялёны гоман. У ліпені навокал разлятаюцца цэлыя букеты пахаў. Кожны з іх нібыта мае свой кодер. Яны не зусім звычайныя. Ёсць колер мядовы. Ёсць сонечназалацісты. А ёсць яшчэ малахітавы ды блакітнанябёсны.
    Толькі мацней за ўсё пахне ліпавы цвет. Нездарма paHeft беларускія шляхціцы, людзі заможныя і адукаваныя, клапаціліся, каб іх сядзібы атачалі ліпавыя, грабавыя, каштанавыя алеі. Сотні прыгожых паркаў глядзеліся ў люстэркі азёр і рэк.
    Ведаеце, цяпер многае загінула, не дажыло да нашых дзён. Даўно няма палаца Сапегаў у Высокім, парушаны парк у Пятровічах, згінула сядзіба ў Варацэвічах...
    Але ўсе яны працягваюць жыць на карцінах, створаных выдатным мастаком. Ён нарадзіўся на Іванаўшчыне, у тых самых Варацэвічах, якія маляваў не аднойчы.
    Сорак гадоў няспынна ён рабіў сваю справу. Кожную вясну, калі трохі падсыхалі дарогі, сядаў у фурманку і ехаў па Беларусі, Украіне, Польшчы, па іншых блізкіх і далёкіх землях. Ён не шукаў багацця. У дарогу браў толькі самае неабходнае: алоўкі, паперу і фарбы.
    98
    Палескі Напалеон
    Аднойчы мастак наведаў Пружаны. Яго зачаравалі тутэйшыя краявіды. Ён спыніўся, дастаў аловак і пачаў маляваць. Спрактыкаваная рука хуткахутка ўзлятала над мальбертам. I на палатне ўсё выразней паўставаў будынак, дрэвы вакол яго, высокае неба...
    На мастака найшло натхненне. Творчасць захапіла. Ён працаваў няспынна, з радасцю, адчуваючы лёгкасць, з якой стварае шэдэўр.
    Непадалёку тое месца, дзе сустрэліся рэчкі Муха і Вец. Адсюль пачынаецца Мухавец. Паблізу — цудоўны белы палацык з чырвоным дахам.
    Швыкоўскі — гаспадар Пружанскага палацыка — прыемны чалавек, гасцінны і ветлівы. Ён адукаваны, з добрымі манерамі, ведае філасофію і мастацтва.
    99
    — Напалеон, — прадставіўся госць. У вачах суразмоўцы ён пабачыў здзіўленне, таму дадаў з усмешкай: — Орда. Як сказаў адзін крытык: «Палескі Напалеон»! Праўда, у адрозненне ад французскага імператара, я не вяду ў бой палкі. Больш, чым грукат барабанаў, люблю мелодыі танцаўпаланезаў. Я — музыкант і мастак.
    — А ці ёсць у нас сапраўдныя музыка і мастацтва? Як вы лічыце, пан майстра? — пацікавіўся Швыкоўскі.
    — О! He сумнявайцеся ні адной хвіліны. Я шмат ездзіў па свеце. Бываў у Англіі і Францыі, Італіі і Германіі, Іспаніі і Партугаліі. Паверце, у нас цудоўныя таленты. Беларусь — спрадвеку зямля паэтаў. Адное імя Міцкевіча чаго вартае!
    Адам і Марыля
    Малая радзіма Адама Міцкевіча — невялікі шляхецкі двор у Завоссі Баранавіцкага раёна, вядомы па малюнку Напалеона Орды.
    Адам з’явіўся на свет 24 снежня 1798 года. На небе толькі ўзышла яркая калядная зорка. Бацька паклаў перад малым сынам шаблю, каліту і кнігу. Дзіцё пацягнулася да кнігі.
    — Ён будзе вучоным чалавекам, славутым паэтам. Яго вершы стануць гонарам і багаццем Айчыны.
    Мінуў год. Далёка ад Завосся нарадзілася дзяўчынка. I ёй свяціла калядная зорка. Таму ёй далі імя Марыя (у гонар Божай Маці). У сям’і дачку называлі мілагучна Марыляй.
    Мінулі гады. Падраслі хлопчык і дзяўчынка. Паціху набліжаліся іх зоркі. Марыля жыла ў Туганавічах (у Баранавіцкім раёне), а Адам, які на той час вучыўся ў Вільні, сябраваў з яе стрыечным братам Ігнатам Дамейкам. Аднойчы Міцкевіч завітаў у Туганавічы. Там паэт, пабачыўшы дзяўчыну, усхвалявана сказаў:
    — Бог стварыў нас для агульнага жыцця... Адна зорка свяціла нам у калысцы... Аднолькавыя ў нас думкі, аднолькавае полымя ў сэрцах.
    100
    Адам пасадзіў бярозку. Марыля паліла дрэўца вадою. Аднак ім не было суджана быць разам. Па волі бацькоў Марыля выйшла замуж за іншага. Ад гэтай весткі Адам захварэў. Даведаўшыся пра гэта, Марыля напісала яму: «Прашу цябе — не загубі свой талент, беражы здароўе. Памятай, што яно мне вельмі дарагое. Стань вялікім, мой сябра!»
    Туганавічы быді разбураныя ў Першую сусветную вайну. Загінула і бяроза, пасаджаная паэтам. Сёння яе можна пабачыць толькі на акварэлі Напалеона Орды.
    Мінулі стагоддзі. Але і цяпер, калі ўзыходзіць на небе калядная зорка, успамінаюць людзі Адама і Марылю. У старадаўнім парку захавалася ліпавая альтанка — «калыска кахання», дзе сустракаліся маладыя.
    «Вялікі Асветнік»
    Паэта чакала яшчэ адно горкае расстанне. Доўгія гады ён жыў далёка ад любай Радзімы. Сваёй ЛітвеБеларусі Міцкевіч прысвячаў паэмы і вершы.
    Ён спыніўся ў Еўропе. А яго добрага сябра Ігната Дамейку лёс закінуў яшчэ далей — за акіян.
    Гэта быў выдатны вучоны. Чылійцы лічаць яго сваім народным героем. У сталіцы Чылі — горадзе Сант’яга ёсць плошча. На ёй — помнік Дамейку. На гэтым помніку выбітыя два словы: «Грандэ Эдукадор» («Вялікі Асветнік»).
    Гэта сапраўды так. Беларус даказаў, наколькі багатая краіна Чылі. Вучоны меў глыбокія веды ў хіміі і фізіцы, ствараў бібліятэкі і музеі. Ён кіраваў універсітэтам, стаў выдатным географам і біёлагам, геолагам і батанікам.
    Дамейка шэсць разоў узыходзіў на высокія горы Паўднёвай Амерыкі, перасякаў кантынент, даследаваў вулканы, шукаў лячэбныя воды. Ён палюбіў краіну, якая стала яму другой радзімай. Ён палюбіў людзей гэтай зямлі, гордых і сумленных індзейцаў.
    Амаль паўстагоддзя Ігнат Дамейка жыў далёка ад Беларусі. Ужо вельмі старым чалавекам ён адважыўся ізноў
    101
    пераплыць акіян. Вучоны спяшаўся схіліць сваю сівую галаву на магіле маці, пахаванай у баранавіцкай зямлі.
    Дамейка пакінуў значны след у гісторыі. Географ вам раскажа пра горы КардыльераДамейка. Біёлаг — пра малюск навуцілус дамейкус. Геолаг — пра сінебелы мінерал дамейкіт. А батанік — пра фіялку віола дамейкіана. Кожнае гэтае слова захоўвае памяць пра вялікага вучонага з Беларусі.
    1.	Чаму кожны беларус павінен шанаваць імя Напалеона Орды?
    2.	Пералічы краіны, па якіх падарожнічаў мастак. Адшукай іх на карце.
    3.	Прачытай выразна падраздзел «Адам і Марыля». Пра якую зорку згадваецца ў тэксце? Напярэдадні якога свята яна запальваецца на небе?
    4.	У памяць пра якога беларускага вучонага названыя горы, малюскі, мінералы, кветкі?
    5.	Як ты лічыш, чаму чылійцы лічаць яго «Вялікім Асветнікам»?
    ЯК ДА НАС ПРЫЙШЛА ЧЫГУНКА
    «Вогненная фурманка»
    Сённяшняе імклівае жыццё цяжка ўявіць без чыгункі. Рэйкі злучаюць краіны і народы. Чыгунка стала нястомнай працаўніцай, нашай памочніцай.
    Аднак яшчэ не мінула і двухсот гадоў з таго дня, як у Англіі рушыў першы цягнічок. Першыя паравозы пыхалі парай і рухаліся нетаропка, як чарапашкі. Але колькі яны выклікалі цікаўнасці і... страху! Казалі, што птушка, якая праляціць над лакаматывам, каменем упадзе, атручаная дымам. Коні зробяцца нікому не патрэбнымі, а за авёс ды сена ніхто і капейкі не заплаціць. «Вогненная фурманка» папаліць зямлю, грукат колаў перашкодзіць каровам пасвіцца, а курам несці яйкі...
    Аднак навінка ўсё ж прыйшлася чалавеку даспадобы. Хутка чыгуначныя лініі аперазалі ўсю Еўропу. I калі Беларусь з усходу на захад перасекла МаскоўскаБрэсцкая чыгунка, у яе неабходнасці ўжо ніхто не сумняваўся.
    Новае жыццё
    I вялікія гарады пачынаюцца з маленькага калочка, некалі ўбітага ў зямлю. Прайшла па палескім краі чыгунка, з’явіліся вакол яе паселішчыстанцыі. Усе яны мелі падобны лёс. Мінула няшмат часу, як у колішніх нетрах,
    103
    сярод балот і ў глыбі пушчаў паўсталі новыя мястэчкі. А разам з імі ўсё дрымотнае наваколле абудзілася да новага жыцця.
    Паселішчам нельга было застацца ў баку ад пераменаў. Яны, гэтыя імклівыя і жывыя змены, ляцелі сюды, у згублены зачараваны край, на колах хуткіх цягнікоў. I гэтая новая песня будучых часоў неслася ўслед за паравозным гудком.
    Далей было лягчэй — на новае месца прыходзілі людзі, ставілі свае дамы, абжываліся, укараняліся, як дрэвы, надоўга, назаўсёды.
    Далей было складаней, бо ўсё толькі пачыналася. 3 маленькага калочка, некім убітага ў зямлю.
    Паравозік на гербе
    Сярод іншых беларускіх: гарадоў Баранавічы не вызначаюцца старажытнасцю. Ад таго першага калочка мінула ўсяго сотня з нечым гадоў. Але Баранавічам пашанцавала, можа, нават болей, чым астатнім. Іх тройчы перакрыжавалі чыгункі.
    Ішоў 1871 год. Ад Масквы да Брэста працягнулася вялікая жалезная магістраль.
    Заснаванне чыгункі супала з нараджэннем станцыі. Запрацавала баранавіцкае дэпо. Імкліва рос, разрастаўся станцыйны пасёлак, які хутка ператварыўся ў мястэчка Разводава (ці Старыя Баранавічы). А побач паўсталі Новыя Баранавічы — станцыя БаранавічыПалескія.
    Неўзабаве чыгункі яшчэ двойчы перасяклі гэтыя мясціны. Цяпер рэйкі злучылі абедзве баранавіцкія станцыі. А зусім хутка паядналіся і абодва пасёлкі. Каб жыць надалей адным цэлым.
    Сённяшні горад Баранавічы — гэта буйны прамысловы цэнтр Беларусі. Нават цяжка пералічыць усё тое, што вырабляецца на тутэйшых прадпрыемствах. Вялікіх заводаў і фабрык у Баранавічах налічваецца больш за два дзесяткі. А колькі яшчэ вучэльняў, бібліятэк, медыцын
    104
    скіх устаноў... Цяжка іншы раз уявіць, што гэты вялікі горад яшчэ вельмі малады. Усё тут жывое, хуткаплыннае. Паўсюль адчуваюцца перамены.
    I толькі адзін старэнькі паравозік блізу станцыі ўжо нікуды не спяшаецца. Ён адпрацаваў свой век — на пенсіі. Саступіў дарогу маладым энергічным экспрэсам. А сам ён, стомлены дзядок, пражыўшы доўгія гады ў нялёгкай працы, цяпер зрабіўся проста помнікам.
    Такі самы цягнічок з мінулага знайшоў сабе месца і на новым гербе Баранавічаў. Як напамін пра тое, што і вялікія гарады пачыналіся...тактак, з маленькага калочка.
    Як адступіла Качайбал