Свята для сэрца
Невялікія гісторыі для юных беларусаў
Анатоль Бензярук
Памер: 152с.
Мінск 2009
ымі крыламі Беларусь. Спатрэбіліся доўгія гады, немалая праца, каб адрадзіць разбуранае. Таму мы паважаем людзей, што ахоўваюць спакой нашай зямлі.
Стаяла цёплая майская ноч 1996 года. Дзесьці высока над зямлёй, пакідаючы белы след, гудзеў самалёт. Цудоўныя моцныя крылы ў жалезнай птушкі. Манеўраная, хуткасная машына здольна выконваць самыя небяспечныя віражы.
За штурвалам вопытны пілот — падпалкоўнік Уладзімір Карват. Ён нарадзіўся восенню 1958 года ў Брэсце. Яшчэ хлапчуком Валодзя з замілаваннем углядаўся ў неба, марыў пра крылы, здольныя ўзняць яго над зямлёй. Закончыўшы ў Расіі лётнае вучылішча, вярнуўся ў родную Беларусь.
Каб мір быў на нашай зямлі, нясе баявую службу ваенны лётчык. У гэты дзень быў яго чарговы трэніровачны палёт. Пад крылом вясна буяе на роднай зямлі, птушкі ўзлятаюць над узараным полем. Мірны час — мірная праца.
Пілот быццам рукой кранаў трапяткія зоркі, кіруючыся ў бязмежныя вышыні.
132
Але раптам усё змянілася: чорны шлейф пацягнуўся за баявой машынай. Успыхнуў пажар. 3 зямлі заўважылі, як Карват змагаецца з агнём, губляючы вышыню.
Некалькі хвілін на роздум. Што рабіць?
3 зямлі ляціць загад:
— Небяспека! He марудзь — націсні на катапульту! Пакінь самалёт! Хутчэй!!!
Ёсць яшчэ імгненні. Што рабіць? Дома чакаюць мама, жонка, дачушка, сынок...
«Націсні на катапульту! «Зямля» дазваляе...»
Цягнецца рука да кнопкі катапульты, але спыняецца: навокал мірнае жыццё, толькі ты як на вайне. Унізе — палі, лясы, людзі!
Думкі пралятаюць у імгненне вока. Апошняе слова апальвае гарачэй за агонь: «Людзі!» Пад крылом — беларускія вёсачкі Арабаўшчына і Вялікае Гацішча...
Людзі спалі, калі самалёт Карвата, быццам палаючая паходня, пранеслася над зямлёй...
Лётчык адмовіўся пакінуць самалёт, адводзячы баявую машыну ад вёсак. Яму пасмяротна ўпершыню было прысвоена званне Героя Беларусі.
У вёсцы Арабаўшчына Баранавіцкага раёна і родным Брэсце стаяць помнікі, якія ўшаноўваюць подзвіг Уладзіміра Карвата.
Пра граніт і электрычнасць
Чалавек можа перамагчы раку, перакрыўшы яе моцнай плацінай, і здольны з самых глыбінь зямлі ўзяць прыродныя багацці.
Чалавек будуе гарады.
Некалькі гадоў назад на Брэстчыне з’явіўся новы горад Мікашэвічы. Паселішча ўзнікла даўно, але толькі ў XX стагоддзі, калі вучоныя адшукалі тут радовішча граніту, яно стала вядома ва ўсім свеце. Восенню 1973 года прагучаў першы выбух, які дазволіў атрымаць на Палессі будаўнічы граніт. Хутка ў Мікашэвічах былі пабудаваны буйнейшыя ў Еўропе заводы, што апрацоўваюць камень.
133
Чалавеку патрэбны граніт: ён будуе гарады.
Адзін з найбольш маладых — Белаазёрск, які нарадзіўся 28 ліпеня 1958 года. Згадзіся, далёка не кожны горад ведае дакладную дату свайго заснавання.
Сваё імя Белаазёрск атрымаў ад прыгожага Белага возера, а вядомасць — ад магутнай гідраэлектрастанцыі. На ёй выпрацоўваюць электрычнасць. Каб светла, цёпла, утульна было ў тваім доме, бяжыць ток па правадах. Калі запальваюцца ў дамах агеньчыкі, гэта значыць, што шмат людзей на станцыі працуе, каб ты змог увечары пабачыць «Калыханку», дзе табе абавязкова пажадаюць: «Дабранач». Пакладзешся спаць і будзеш бачыць добрыя, светлыя, як у вершы, сны:
Дзень мінуў, Цень прыйшоў, Месяц жоўты ўзышоў. Вечар ціхія сляды Пакідае на зямлі.
У бязмежнай вышыні Едзе казка ў караблі. Зорак дзіўны карагод Кліча хлопчыка ў палёт.
Дацягнуцца да зор
Плыве касмічны карабель. I гэта ўжо не сон.
Чалавек даўно змог «дацягнуцца да зор». I вельмі прыемна, што першым беларускім касманаўтам стаў наш зямляк Пётр Клімук, які тройчы (у 1973, 1975, 1978 гадах) пабываў у космасе. Але нават высока над Зямлёй берасцеец не забываў пра сваю малую радзіму.
Ён прызнаваўся: «Узнікае ў памяці мая родная вёска з вясёлай, звонкай назвай Камароўка... Родны дом, куток, людзі, сярод якіх выхоўваўся і рос, пакінулі ў маёй душы незабыўны след. Я ніколі і нідзе не забываў іх і заўсёды з ціхай і светлай радасцю прыязджаю ў родную Беларусь, у дарагую майму сэрцу Камароўку».
134
Калі часам у лістах ці на сустрэчах хлапчукі пытаюцца ў Клімука пра космас, ягоныя палёты і ўражанні, ён адказвае змястоўна.
3 касмічнай вышыні добра відаць, што Зямля круглая і блакітная. Неба, наадварот, чорнае, а Сонца — белае, вялізнае і вельмі зыркае.
I часам здаецца: зоркі вісяць так нізка над галавой, што можна дакрануцца да іх рукамі.
1. Пераглядзі з бацькамі старыя фотаздымкі, што захоўваюцца ў тваёй сям’і. Успомніце разам цікавыя моманты свайго жыцця.
2. Прачытай выразна падраздзел «Салдацкі трохкутнік». Як ты лічыш, чаму настаўнік паставіў усім вучням выдатную адзнаку?
3. Што ты даведаўся пра першага Героя Беларусі?
4. Паспрабуй разам з сябрамі ўспомніць і знайсці на карце як мага больш гарадоў Брэсцкай вобласці.
5. Хто з беларусаў першым «дацягнуўся да зор»? Абавязкова наведай музей касманаўтыкі ў вёсцы Тамашоўка Брэсцкага раёна, размешчаны ў школе, дзе вучыўся першы беларускі касманаўт.
ПОМНІКІ БРЭСТЧЫНЫ
Жывыя помнікі
— Хіба бываюць жывыя помнікі? — вельмі здзівіўся адзін мой маленькі знаёмы. — Яны ж усе жалезныя ды каменныя.
— Зусімзусім не бываюць жывыя? — пацікавіўся я.
— Хіба толькі ў казках, — адказвае малы.
— А што значыць жывыя? — зноў пацікавіўся я.
— Ну, жывыя — гэта калі ходзяць, размаўляюць... А помнікі не размаўляюць!
— А на што падобнае слова «помнік»?
Мой знаёмец трошкі задумаўся і раптам весела закрычаў:
— Помніць! Памяць!.. Помнік — гэта памяць!
— Так, памяць пра былыя часы. I таму нават жалезны ці каменны помнік можа «размаўляць» (не словамі, канешне)... і расказаць шмат цікавага пра мінуўшчыну. Паслухаем?
I мы выйшлі на вуліцу.
Дубыволаты
Мой маленькі суразмоўца памыляўся, калі лічыў, што помнікі бываюць выключна з металу ці каменя. Ёсць сапраўдныя жывыя — прыродныя — помнікі. Іх стварыла сама прырода. 3 іх мы і пачнём размову.
136
Самае вялікае дрэва ў Жабінкаўскім раёне знаходзіцца недалёка ад пасёлка Ленінскі. Гэта велічны дуб. Ён стаіць у самым цэнтры старога парка Ацячызна. Парку ўжо споўнілася сто пяцьдзесят гадоў, а самому дубу — больш за паўтысячагоддзя! Абхапіць дрэва змогуць, узяўшыся за рукі, толькі пяць чалавек!
Але гэта яшчэ не самае старое дрэва на Берасцейшчыне. У Маларыцкім раёне ёсць сапраўдны Цардуб. Самавіты, моцны, старажытны велікан! Ужо восемсот гадоў жыве ён на зямлі. Стаіць моўчкі, ганарліва. Толькі лістотаю шуміць улетку. Шмат гісторый можа расказаць гэты старажыл. Усё помніць. Пра ўсё ведае. Але маўчыць. Высока хавае таямніцы мінулага ў сваёй зялёнай кароне.
Шуміць вялікі лес...
Аес спрадвеку быў кармідьцам чадавека і яго абаронцам.
Некалі прыйшла ў наш край бяда — Чорная смерць (чума). Супраць яе вежаў не пабудуеш, равамі ад яе не адгародзішся. Адно выратаванне — Белавежская пушча. 3 гарадоў і вёсак берасцейцы пайшлі ў лясы. Сам кароль Ягайла са сваім дваром і дружынай схаваўся ў пушчанскіх дубравах. У той год амаль напалову абязлюдзела Еўропа, а Беларусь ад Чорнай смерці выратаваў Вялікі лес.
Умеў лес і ваяваць. Паўстанцы Касцюшкі, Каліноўскага, воіны 1812 года, партызаны Вялікай Айчыннай вайны — усе змагаліся пад абаронай пушчаў. У глыбіню берасцейскага лесу ворагі баяліся нават заходзіць.
У Белавежскай пушчы адбываліся і надзвычай важныя гістарычныя падзеі. Тут, у Віскулях, зімой 1991 года быў падпісаны дагавор пра скасаванне Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і ўтварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. У выніку гэтага мы атрымалі магчымасць жыць у сваёй незалежнай дзяржаве — Рэспубліцы Беларусь.
Аднак не заўсёды чалавек беражліва абыходзіўся са сваім багаццем — сваім лесам. На працягу стагоддзяў гу
137
чалі тут стрэлы. Вось забіты апошні тур... Вось памірае апошні старажытны конь — тарпан... Вось ужо ў апошняга зубра цэліцца паляўнічы...
Але апамяталіся людзі:
— Што мы робім?! Лес губім — сябе губім...
Нельга ўжо адрадзіць дзікіх коней і рэліктавых быкоў, але зубра людзі вярнулі ў пушчу. Велічная і прыгожая жывёла стала сімвалам не толькі Брэстчыны, але і ўсёй Беларусі. (Калі прыгледзецца, дык абрысы нашай краіны нават нечым нагадваюць зубра!)
За тое, што чалавек захаваў цудоўную прыроду, меў ён гонар і славу.
138
А Белавежская пушча стала вялікім жывым помнікам, прызнаным ва ўсім свеце. Міжнародная арганізацыя ЮНЕСКА, якая займаецца аховай помнікаў, абвясціла нашу пушчу сусветнай каштоўнасцю.
Крынічка — Божы дар
Маленькі мой сябар, ці бачыў ты, як б’е зпад зямлі сцюдзёная крынічка? Бяжыць струменьчыкамі жывая вада. Цурчыць яна, чысценькая ды празрыстая, — быццам песеньку спявае. Як жа хораша! Як жа добра!
На Брэстчыне знойдзена каля сотні крыніц. Часам яны становяцца пачаткамі вялікіх рэк. У вёсцы Ясінец Баранавіцкага раёна пяць невялічкіх крынічак падпітваюць рэчку Сэрвач. А на Камянеччыне існуе вёска Вярхі. I тут ёсць «жывая» вада, ад якой нараджаецца рэчка Змейка. Бяжыць Змейка сярод лугоў ды пагоркаў...
Некаторыя крыніцы з лячэбнай вадой лічацца «святымі». Людзі кажуць: «Пакуль будзе вада ў крыніцы чыстаю, датуль будзе чысты чалавек».
Камень пры дарозе
Часам вада і камень точыць! Але ёсць на Брэстчыне камяні, якія нават час не перамагае.
Тысячагоддзі жывуць на зямлі агромністыя валуны — помнікі магутнага дагістарычнага ледавіка.
Сустракаюцца і камяніследавікі. На іх пакінулі адзнакі сівыя доўгія вякі. Для вялізных камянёў людзі прыдумвалі імёны: «Божы слядок», «Цар» ці «Чортаў камень». Расказвалі пра іх цікавыя легенды. Найвялікшы валун важыць 12 тон і ляжыць каля вёскі Хмялёўка Маларыцкага раёна.
Ёсць камяні, знітаваныя з гістарычнымі падзеямі. Самы вядомы — «Камень філарэтаў». Ен знаходзіцца каля вёскі Карчова Баранавіцкага раёна. Некалі магутны ледавік прынёс яго са Скандынавіі. Каля гэтага каменю
139
сустракаўся з сябрамі Адам Міцкевіч. Тут прамовілі яны палымяную клятву змагацца за свабоду, роўнасць і братэрства.
А пад Брэстам ёсць вёска Аышчыцы — радзіма пісьменнікамысляра Казіміра Лышчынскага, спаленага на вогнішчы вясной 1689 года за свае погляды. Каля царквы ў суседняй вёсцы Малыя Шчытнікі ўсталяваны камень з ягонымі словамі: «О, падарожны! He міні гэтых камянёў. Ты на іх не спатыкнешся, калі не спатыкнешся на ісціне. Усвядоміш ісціну ля камянёў...».
Аднак можна выбіць словы на камені, можна нават адліць іх з моцнай сталі, але, каб захаваць мінулае, бывае вельмі важна перад