Святкаванне каляд на Беларусі
Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 95с.
Мінск 1998
А.І. Гурскі
Святкаванне к а л я д на Беларусі
Мінск “Універсітэцкае” 1998
УДК 3983 (=826)
ББК 63.5 (4 Бен)
Г95
Рэцэнзент доктар філалагічных навук, прафесар А. С. Фядосік
Гурскі А.І.
Г 95 Святкаванне каляд на Беларусі. — Мн.: Універсітэцкае, 1998. ~ 95 с.
ISBN 9850902590.
У кнізе разглядаецца паходжанне каляднага абраду э часоў далёкай старажытнасці, яго язычніцкарэлігійныя вытокі, функцыі ў мінулым, калі нашы продкі сапраўды верылі ў сілу магічных слоў і магічных дзеянняў. Цікавасць у чытача выклікае песенны дадатак, у якім эмешчаны лепшыя ўзоры каляднай абрадавай паэзіі.
Раэлічана на ўсіх, хто цікавіцца этнаграфіяй і вуснай народнай творчасцю роднага краю.
ББК 63.5 (4 Бен)
ISBN 9850902590
© А.І.Гурскі, 1998
ПРАДМОВА
У сучасны момант, калі Беларусь стала на шлях нацыянальнага адраджэння і самабытнага развіцця, пачалося новае, карэннае пераасэнсаванне культурнай спадчыны мінулага нашай краіны, у тым ліку і традыцыйных народных звычаяў і абрадаў. Цяпер грамадства паіншаму ставіцца да культурнай спадчыны народа, якая пачала значна больш уплываць на нашу сучасную рэчаіснасць і на грамадскую самасвядомасць народа, у якой форме яна б не выяўлялася: маралі, мастацтве, філасофіі, рэлігіі. Пераасэнсаванне і пераацэнка каштоўнасцей у нашай самасвядомасці прывялі да больш беражлівых і паважлівых адносін да этнічнай гісторыі і гісторыі самабытнасці нашага народа, неад’емнай часткай якой і з’яўляюцца народныя традыцыйныя абрады і звычаі. Асаблівую цікавасць даследчыкаў выклікаюць народныя абрады аграрнавытворчага зместу і іх этычная і эстэтычная накіраванасць. Сярод гадавога цыкла такіх абрадаў і звычаяў цэнтральнае месца займаюць Каляды, зімовыя навагоднія народныя святы. 3 калядамі і калядаваннем на Беларусі функйьіянальна звязана самабытнае народнае паэтычнапесеннае мастацтва — багаты пласт віншавальнавелічальных песень, што выконваліся калядоўшчыкамі для сваіх аднавяскоўцаў. Мэтай прапанаванай працы з’яўляецца папулярызацыя навуковых фальклорнаэтнаграфічных даследаванняў аўтара па вызначаных пытаннях. Хочацца верыць, што знаёмства з гэтай працай адкрые чытачу цікавы свет народных вераванняў у мінулым, прыгажэйшага і найсамабытнага мастацтва нашых продкаў, што, безумоўна, здолее ўзбагаціць і ўпрыгожыць наша сучаснае жыццё.
Цяпер, калі настаў час глыбокага пераасэнсавання гісторыі народа, паіншаму ўспрымаецца той доўгі шлях гістарычнага, этнічнага, сацьіяльнага і культурнага існавання беларусаў, які аддзяляе сучаснае жыццё ад старажытнай мінуўшчыны. Больш свядомая і аб’ектыўная ацэнка робіцца сучасным адукаваным грамадствам той багатай культурнай спадчыны, якую ўяўляюць сабой традыцыйныя народныя абрады і звычаі. Звычай святкавання Каляд, а разам з гэ
3
тый і Новага года, з’яўляўся для сялян адным з самых значных каляндарных свят.
Калядная песенная паэзія беларусаў, як і іншых народаў, узнікла і функцыяніравала ў мінулым у неразрыўнай сувязі з Народным абрадам святкавання Новага года. Абрадавая паэзія не ўяўляе сабой самастойнай з’явы — гэта толькі славесны акампанемент да абрадавага дзеяння. Нельга да канца зразумець сугнасці і складанай своеасаблівасці беларускай каляднай паэзіі без навуковага асэнсавання самога каляднага абраду: яго паходжання, зместу і яго значэння ў народным побыце.
Звычаі і абрады, у якіх адлюстравалася тагачаснае светаўспрыманне і светаразуменне народа, з’яўляюцца часткай яго этнічнай самабытнасці і духоўнай культуры. У каляднай абраднасці і паэзіі беларусаў, вядома, адбіліся старажытныя язычніцкія рэлігійныя вераванні, але ў ёй увасобіліся і стыхійнаматэрыялістычныя погляды, і маральнаэтычныя, і эстэтычныя ўяўленні народа. Таму беларускую калядную абраднасць у ліку народных звычаяў можна разглядаць як свайго роду помнік этнічнай гісторыі беларускага народа, як своеасаблівую культурную спадчыну мінулага.
Пры напісанні і падрыхтоўцы гэтай брашуры да выдання аўтарам выкарыстаны фальклорнаэтнаграфічныя матэрыялы з дарэвалюцыйных выданняў і матэрыялы, сабраныя ім у многіх раёнах Беларусі ў час навуковых экспедыцый аддзела фальклору ІМЭФ НАН Рэспублікі Беларусь, навуковых камандзіровак па планах Дзяржаўнай гісторыкакультурнай экспедыцьгі па выратаванні помнікаў гісгорыі і культуры з раёнаў, пацярпеўшых ад аварьгі на Чарнобыльскай АЭС.
СТАРАЖЫТНЫЯ ВЫТОКІ
НАВАГОДШХ АБРАДАЎI ЗВЫЧАЯЎ
Гісторыкаэтнаграфічныя даследаванні ў розных рэгіёнах пражывання чалавека паказалі, што звычаі і абрады адлюстроўваюць працоўную дзейнасць чалавека на розных этапах яго грамадскагістарычнага развіцця. 3 адным з найбольш старажытных відаў чалавечай дзейнасці — земляробствам — звязаны і старажытнейшыя звычаі, так званыя каляндарныя земляробчыя абрады, г.зн. абрады, прымеркаваныя да пэўных момантаў змены пораў года і, адпаведна, чаргавання розных відаў сельскагаспадарчых работ.
Старажытны земляроб быў бездапаможны перад стыхіяй прыроды. Пастаянныя назіранні за з’явамі прыроды нараджалі ў яго свядомасці ўяўленні, што жывёлы, расліны і з’явы нежывой прыроды (стыхіі) валодаюць чалавечымі ўласцівасцямі: думкамі, пачуццямі, імкненнямі, воляй.
Імкненне першабытнага чалавека “задобрыць” разбуральныя прыродныя стыхіі спарадзіла старажытныя язычніцкія культы: пакланенне нябесным свяцілам (салярныя культы), жывёлам і раслінам (татэмізм), розным неадушаўлёным прадметам (фетышызм) і іншыя, а таксама адпаведныя рытуалы, якія складаюць знешняе афармленне гэтых культаў. Так адбылося раздваенне практычнай дзейнасці чалавека на дзейнасць карысную, рэальна накіраваную на дасягненне жадаемага выніку, і дзейнасць, накіраваную на дасягненне жадаемага выніку толькі сімвалічна, фармальна, дзейнасць непатрэбную, марную і бескарысную, але разглядаемую як абсалютна неабходную для дасягнення жадаемага выніку. Гэты скажоны светапогляд атрымаў увасабленне ў першабытнай рэлігійнай сімволіцы, у комплексе магічных дзеянняў, якія зрабіліся зместам цэлага шэ
5
para абрадаў. У вытоках сваіх калядны абрад, як і іншыя народныя каляндарныя абрады, з’яўляецца абрадам з выразна выражаным магічным зместам.
У гадавым крузе народных каляндарных абрадаў цэнтральнае месца належыць навагодняму абрадаваму цыклу. Для земляроба сярэдняй еўрапейскай паласы кастрычнік — снежань — гэта перыяд памірання прыроды. У яго свядомасці зіма асацыіравалася з панаваннем цёмных, ліхіх сіл, якія знішчаюць усё жывое. Для барацьбы з імі селянін звяртаўся да магічных прыёмаў.
25 снежня ў паўночных шыротах — дзень зімовага сонцазвароту. “Адраджэнне” сонца — пачатак новага сонечнага, а разам з ім і аграрнага года; яно абяцала прыход цяпла і святла, абуджэнне прыроды, адраджэнне пладаноснай сілы зямлі. Звычай святкавання Новага года таму з’яўляецца для сялян адным з самых значных і ўрачыстых каляндарных свят. У гэты перыяд з асаблівай сілай разгортваюцца магічныя абрады ўрадлівасці, якія суправаджаюцца песнямі, танцамі, забавамі.
Паколькі абрад калядавання здзяйсняецца ў перыяд зімовага сонцазвароту, вьгказваецца меркаванне, што ён з’яўляецца часткай старажытнага свята, прысвечанага сонцу. Ю.В.Паповіч, даследуючы абрад калядавання ў Малдавіі, знайшоўу ім прысутнасць элементаў старажытных салярных культаў1. Відаць, пад уплывам старажытнага свята зімовага сонцазвароту тэолагі розных часоў прымяркоўвалі да 25 снежня “нараджэнне” багоў. Менавіта з гэтай датай звязваліся ў старажытных грэкаў нараджэнне Дзіаніса — бога паміраючай і адраджаючай расліннасці, а таксама персідскага бога Сонца Мітры, якога паважалі старажытныя рымляне, бога Будды і іншых божастваў. Пазней, у IV ст. новай
1 Поповйч Ю.В. Молдавскне новогоднне праздннкв (XIX — начало XX в.). Кншннев, 1974. С. 28.
6
эры царкоўнікі атаясамлівалі міф аб нараджэнні Сонца з датай нараджэння Хрыста, прыстасаваўшы новы культ да старажытнай сонечнай сімволікі.
3 X ст. новая рэлігія ў форме візантыйскага праваслаўя пачала распаўсюджвацца на Русі. Яна імкнулася падпарадкаваць сабе старажытныя народныя каляндарныя звычаі, прымеркаваўшы да іх свае царкоўныя святы, і падмяняла ўсталяваныя аграрныя абрады абрадамі рэлігійнага хрысціянскага культу. Аднак традыцыйныя аграрнавытворчыя звычаі трывала ўвайшлі ў быт народаў Еўропы, у тым ліку і славянскіх, зрабіліся неад’емнай часткай грамадскаэканамічных адносін феадальнай эпохі ў вёсцы і ў той жа час невынішчальным набыткам этнічнг^ культуры гэтых народаў.
Этнаграфічныя назіранні паказваюць, што калі ў пэўных народаў маецца аналагічнае натуральнагеаграфічнае і сацыяльнаэканамічнае асяроддзе, у іх развіваюцца агульныя рысы гаспадарання і звязаныя з імі сходныя звычаі і традыцыі, хоць канкрэтныя ўмовы жыцця кожнага народа ствараюць у яго звычаях і традыцыях непаўторную спецыфіку, надаючы ім пэўны нацыянальны каларыт. Гэта правіла безумоўна адносіцца і да ўсходнеславянскіх народаў, якія маюць цесныя, гістарычна абумоўленыя эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі.
У каляндарнай абраднасці і вераваннях народаў усёй Еўропы ўстаноўлены крыніцы і больш аддаленых “запазычанняў”. У ліку іх варта назваць, напрыклад, старажытнагрэчаскія зімовыя святы ў гонар Дзіаніса, рымскія сатурналіі, якія завяршалі збор ураджаю і святкаваліся ў снежні ў гонар Сатурна — бога пасеваў і ўрадлівасці, і іншыя святы з іх урачыстымі і вясёлымі працэсіямі, культавымі маскарадамі, скокамі, з паднясеннем падарункаў, з ахвярапрынашэннямі духам продкау.
1 Календарные обычан н обряды в странах зарубежной Европы XIX — начала XX века: Знмнне праздннкн. М., 1973. С. 332.
7
Тэрмін “каляда” паходзіць ад лацінскага colendae. У старажытных рымлян першы дзень кожнага месяца называўся “календа”. Усе календы святкаваліся, але асабліва ўрачыстыя — календы навагоднія. Гэтыя назвы разам са святкаваннямі ў розныя часы і былі засвоены славянскімі і неславянскімі народамі: ва ўсходніх славян — каляда, у палякаў — kolqda, у чэхаў — koleda, у балгараў — коледуване, у сербаў і харватаў — колгда, у румынаў — colinda, у албанцаў — koledre і г.д.
> Аднак было б неправамерна перабольшваць ролю антычных уплываў на каляндарныя звычаі і абрады народаў Еўропы, і ў прыватнасці ўсходніх славян, як гэта рабілі прыхільнікі міграцыйнай тэорыі паходжання абрадаў A. М. Весялоўскі, A. А. Патабня і інш.
Як ужо даказана многімі вядомымі этнографамі, аснов