Святкаванне каляд на Беларусі
Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 95с.
Мінск 1998
ісы беларускай народнай навагодняй абраднасці.
Абрады плуга і засявання, таксама як і суправаджаючыя іх заклінальныя тэксты, па сутнасці, з’яўляюцца рьггуалам магіі ўрадлівасці (імітацыйная магія).
Згодна абрадам, носьбітамі магіі могуць служыць разнастайныя прадметы з сялянскага побыту ў працэсе абрадавага дзеяння. Імі дакранаюцца да чалавека, жывёлы ці расліны з мэтай магічнага ўздзеяння на іх (кантактная магія).
ТРЭЦЯЯ КУЦЦЯ (“ВАДЗЯНАЯ”). МАГІЯ ВАДЫ
У народзе яна завецца “поснай” ці “галоднай”. У адрозненне ад першай куцці (“поснай” ці “вялікай”), яна называлася яшчэ “вадзяной”, таму што да гэтай
1 Чубйнскйй П.П. Труды этнографнческостатнстнческой экспеднцнн в Западнорусскнй край. СПб., 1872. Т. 3. С. 43.
32
даты быў прымеркаваны хрысціянскацаркоўны абрад Вадохрышча, прыстасаваны да старажытнаязычніцкіх вераванняў у магію вады.
Трэцяя куцця азначала заканчэнне святочнага рытуалу. Абрадавая вячэра складалася з поснага; на стол падаваліся тыя ж стравы, што і на першую куццю. Пры гэтым захоўваўся наступны звычай: калі куцця зварыцца і яе трэба пераносіць з печы на кут, гаспадыня, узяўшы гаршчок з куццёю, пачынала квахтаць, як курыцаквактуха. Пачуўшы гэта, дзеці стрымгалоў бягуць пад стол і пачынаюць там кудахгапь. А некаторыя крычаць, як пеўні. Maui ставіць купцю на кут, накрывае яе хлебам і сыпле дзецям пад стол семачкі сланечніка. Паэбіраўшы іх, дэеці вылазяць зпад стала. Сэнс абраду насгупны: маці квохча, каб куры вывелі шмат куранят; дзеці кудахчуць, каб куры лепш несліся, пеўнем спяваюць, каб сярод кураняг было болей пеўнікаў. Семачкі сыплюцца, каб у гаспадарцы было болей курэй.
Па традыцыі ў гэты вечар найбольшае развіццё атрымлівалі абрады, якія выконвалі апатрапеічную функцьпо (г.зн. насілі абарончы характар), маючы быпцам бы магічную сілу адганяць усялякую “нечысць”, якая, згодна павер’ям, асабліваактыўнаяінебяспечнаяўсвяточныядні. “Нячыстая сіла”, “злыя духі” ў свядомасці селяніна, веруючага ў розныя забабоны, асацьпруюцца з варожымі чалавеку прыроднымі стыхіямі, хваробамі, паморам жывёлы і наогул — з усялякай бядой у гаспадарцы. Адсутнасць правільнага разумення з’яў навакольнага свету абуджала несвядомае імкненне чалавека ўвасабляць усё незразумелае, небяспечнае. Чаму ж нячыстай сіле прыпісвалася здольнасць асабліва шкодзіць людзям у дні навагодніх свят?
Правільны, з нашага пункту гледжання, адказ дае на гэта пытанне A С. Токараў, калі піша: “Зімовая цемень, кароткія дні і доўгія ночы, траскучыя маразы і снежныя завеі — усё гэта якраз у сярэдзіне зімы, асабліва ў паўночных краінах, прыгнятала селяніна, дрэнна абароненага ад
3. Зак. 5557 33
суровай прыроды. У краінах Заходняй і Паўднёвай Еўропы, калі і не было асаблівых маразоў, то былі зімовыя туманы, завеі, халодныя дажджы. Гэта бяссілле перад жорсгкай стыхіяй зімы і ўвасаблялася ў свядомаспі забабоннага чалавекаўвобразахнячьіспікаў, ведзьмаў, усялякай нечыод, асабліва небяспечнай людзям ў дні калядных святаў’
Цэлы шэраг “ачышчальных” звычаяў беларусаў звязаны з верай у магічную сілу вады. У некаторых месцах апоўначы, пад Вадохрышча, гаспадыні хадзілі на рэчку ці возера (а дзе іх няма — да калодзежа) і чэрпалі ваду, якую пасля захоўвалі ўвесь год, як лекавую. Напярэдадні ўся сям'я мылася, надзявала чыстае адзенне, хату ў гэты дзень утрымлівалі ў чысціні, каб увесь год сям’я была здаровай і чыстай ад “заразы”.
Перш чым пачаць абрадавую вячэру, гаспадар згодна патрабаванням хрыеціянскацаркоўнага абраду Вадохрышча браў гаршчок з купцёй, хлеб, крыж, зроблены з дрэва, і крапілам з аржаных каласоў “асвячаў” ваду. Затым гэтай жа вадой краггіў хату і іншыя будынкі (адначасова маляваў крэйдай крыжы на сценах, дзвярах, вокнах хаты, варотах двара, сценах і дзвярах хлява, гумна і да т.п.). Гэта называлася “заггісаць каляды”. Куцця, вада і крыжы павінны былі адганяць “нячыстую сілу засцерагчы ад “чар” і захавапь здароўе ўсім, хто жыў у хаце, эберагчы жывёлу ад паморку, усё хатняе начынне і гаспадарчыя прылады, што захоўваліся ў гумне і клеці.
Вярнуўшыся ў хату, гаспадар ставіў на стол горшчок з куццёй і сям’я пачынала вячэраць, ды спяшалася з ядой, каб летам хутчэй управіцца з палявымі работамі.
Прыкметы і павер’і гэтага дня былі цесна звязаны з апатрапеічнай магіяй. Магія ўказвае не толькі на тыя дзеянні, якія трэба зрабіць, але і на тыя, ад якіх трэба ўстрымацца. Напрыклад, кожны ў сям’і сцярогся ў гэты дзень дакранацца да зярнят, якія былі прызначаны для пасеву, зза небяспекі, каб на полі не вырасла пустазелле.
1 Календарные обычан н обряды в странах зарубежной Европы. С. 335.
34
Каб засцерагчы будучы ячмень ад пустазелля, гаспадыня ў святочныя дні павінна была называць абгарэлыя ў печы паленыне “галавешкамі”, а “залатушкамі”. Каб куры не дзяўблі пасаджанай расады, не дазвалялася даваць ім у гэты час капусты.
Мелася серыя забарон, эвязаных як з дабрабытам сям’і ў цэлым, так і асобных яе членаў. Напрыклад, на Новы год нельга было спаць, інакш будзеш спаць цэлы год; нельга злавацца і біцца, a то будзеш злосным і біцца цэлы год; нельга даваць у доўг — увесь год у доме будзе недахоп; і г.д. Катэгарычна забаранялася ў гэтыя дні і вечары (асабліва да Новага года) шыць, секчы сякерай, пілаваць, ламаць, віць вяроўкі і да т.п. Таму што, згодна павер’ю, у тых, што народзяцца пасля Новага года, дзяцей ці ў хатняй жывёлы, будуць усялякія ненармальнасці. Праз гэтыя забароны святочныя вечары называліся яшчэ ў народзе “крьшымі” вечарамі. Меркавалася, што гэтыя забароны тлумачацца імкненнем падобнага да падобнага, значэнне ж іх узмацнялася ўмовамі ініцыяльнай магіі.
СВЯТОЧНЫЯ ІГРЫШЧЫ
Каляды — цэнтральнае зійовае свята, час, калі інтэнсіўна разгортваліся забавы і гульні вясковай моладзі, так званыя “святочныя вечарынкі” ці “ігрышчы”, якія адбываліся на працягу ўсяго двухтыднёвага перыяду (з 25 снежня па 6 студзеня па старым стылі). Нярэдка на ігрышчы з’яэджалася моладзь з навакольных вёсак. Святочныя вячоркі былі адной з галоўных форм святочных зборышчаў насельніптва. Можна лічыць зусім абгрунтаваным указанне на іх як на асноўную і старую форму абраду.
Звычайна вясковыя хлопцы і дзяўчаты з нецярплівасцю чакалі гэтага свята і рыхтаваліся да яго. У наладжванні ігрышчаў асноўную частку клопатаў бралі на
35
сябе дзяўчаты і маладыя замужнія жанчыны. Для ігрышчаў выбіралася больш прасторная хата (асабліва, дзе была моладзь) ці выкарыстоўвалася карчма. У выбранай хаце перад пачаткам Каляд збіраліся дзяўчаты, мылі падлогу, лавы, вокны. Пасля яны прыносілі гаспадыні (часта патаемна ад старэйшых членаў сям’і) ядомыя прыпасы: муку, сала, каўбасы, крупу і інш. для будучай вячэры. Гаспадыня павінна была напячы блінцоў; насмажыць сала, каўбас; наварыць кашы з розных круп; насмажыць пабольш яечні і сыру. Час ад часу тая ці іншая дзяўчына прыходзіла дапамагчы гаспадыні. Дзяўчаты куплялі свечкі, рыхтавалі хату, а хлопцы наймалі музыку (звычайна скрыпку з бубнам, а часам яшчэ і цымбалы).
У першы дзень Каляд, пасля абеду, пасвяточнаму апранутыя дзяўчаты збіраліся ў “сваёй хаце і наладжвалі танцы. Адвячоркам прыходзілі хлопцы і прымалі ўдзел у складчыне. Пасля ўзаемных пзчастункаў за святочным сталом весялосць разгаралася. Спявалі песні, прымеркаваныя да калядных ігрышчаў, танцавалі, вадзілі карагоды. Песні часта былі блізкімі па сваім характары да танцавальных. Часам суправаджаліся гульнёй — паказам дзеяння, аб якім спявалі. Карагоды ж арганічна аб’ядноўвалі ў сабе танец, харавое спяванне і элементы драматычнага дзеяння. Вёў карагод найболын здольны танцор і запявала. У гульнёвых карагодах змест песні разыгрываецца салістамі, якія звычайна знаходзяцца пасярэдзіне карагода. Напрыклад, выкананне карагоднай песні “Паскоч, папляш, перапёлачка”: спевакі ходзяць адзін за другім па круэе; “перапёлачка” — пасярод круга. “Перапёлачцы” даюць (у адпаведнасці з патрабаваннямі песні) хустку, кофту, спадніцу, боты. Адзяваюць яе, затым доўга водзяць па крузе пад акампанемент песні. Танцавалі звычайна “мяцеліцу”, “барыню”, “вераб’я”, “чыжыка”, “падушачку” (пазней — “кадрылю” і “польку”). Танцы і карагоды суправаджаліся прыпеўкамі. Як правіла, танцавалі да раніцы і спыняліся, 36
калі музэікі засыналі ад знямогі. Толькі тады хто ішоў дамоў, а хто завйльваўся спаць тут жа на падлозе.
Моладзь збіралася ў “сваёй” хаце кожны вечар і праводзіла час у разнастайных забавах. Танцавалі пад спеў прыпевак, часта жартоўнапарадыйнага характару, абменьваліся вострымі жартамі. Хлопцы расказвалі розныя небыліцы, загадвалі мудрагелістыя загадкі і да т.п.
ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ГУЛЬНІ. “ЖАНІЦЬБА ЦЯРЭШКІ”
Абавязковай часткай навагодняй святочнай праграмы ў моладзі былі традыцыйныя гульні. Гулялі ў “ Цярэшку”, “Яшчура”, “Каралевіча” і інш. Самай распаўсюджанай была гульня “Жаніцьба Цярэшкі”. У Беларусі яна больш за ўсё была пашырана ў Полацкім, Лепельскім і Дрысенскім паветах Віцебскай губерні. П.В.Шэйн найбольш падрабязныя сведчанні аб гэтай гульні сабраў у в.Махірава Полацкага павета.
Гульня праводзілася выключна зімой (на Новы год і на Вадохрышча) і абавязкова ў заключэнне ігрышчаў. Месцам гульні часцей была карчма або хата, спецыяльна абраная для ігрышчаў. Хоць моладзь з цікавасцю і хваляваннем чакала гэту гульню, пытаючыся адзін у аднаго: “Ці будуць Цярэшку жаніць?”, аднак гульня пачыналася неяк нечакана, па камандзе карчмара ці гаспадара хаты: “Што гэта ўсё скокі ды скокі! Лепей бы Цярэшку жанілі!” Карчмар (гаспадар) пачынаў падганяць (ужо раней ім выбраных) жанатых мужчыну і жанчыну (“бапьку” і “маці”) заняцца ўладкаваннем “вяселля” (пажылыя сяляне спяшаліся пакінуць карчму, таму што бачылі ў гэтай гульні “адну блазноту”). “Бапька” з “маткай” пачыналі падбіраць пары: прасілі маладых людэей выбраць сабе “жонку” ці “мужа”, стараючыся ўздзейнічаць больш на хлопцаў, паколькі дзяўчаты часам з сарамлівасці адказваліся ўдзельнічапь у падбіранні пар і намерваліся 37
заставацца ў якасці гледачоў. У гульні звычайна ўдзельнічала пар дзесяцьдванаццаць маладых людзей. Калі пары папярэдне падрыхтаваны. “бацька” з “маткай” садзіліся на куце. Кожны хлопец, які ўдзеАьнічаўу гульні, ветліва і міла падыходзіў да дзяўчыны, падаваў ёй сваю руку (або надзяваў ёй на галаву сваю шапку), а затым падводзіўяе да “бацькі з “маткай”. Тыя “благаслаўлялі” іх словамі: “Дай Бог вам шчасця ў нянасце, харошую долю ў волю, уцечкі да печкі, дзеткі ў клеткі ”, пасля чаго ўсаджвалі за стол на ўказанае месца. “Благаславенні” насілі жартоўнапарадыйны характар. Пакуль пары ўсаджваліся, спяваліся спецыяльна прымеркаваныя да гэтага моманту песні пад музыку. За сталом хлопцы частавалі сваіх “жонак гарэлкай, півам, баранкамі, пернікамі і інш. “Вяселлі” суправаджаліся адпаведнымі вясельнымі песнямі, жартамі, а пасля пачастунку — абдымкамі і пацалункамі. “Бацька” з “маткай” у сваю чаргу з усёй моцы стараліся павесяліць прысутных. Паколькі, акрамя ўдзельнікаў, знаходзіліся тут і гледачы, назва “муж” і “жонка” затым надоўга замацоўвалася за кожнай парай сярод аднавяскоўцаў.
У былой Віленскай губерні “Жаніцьба Цярэшкі” разыгрывалася некалькі інакш. Моладзь выстрайвалася ў два рады: хлопцы — на адным баку, дзяўчаты — на другім. 3 ліку жанчын выбіралі больш бойкуіо, спрытную і галасістую “свацця