• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святкаванне каляд на Беларусі  Антон Гурскі

    Святкаванне каляд на Беларусі

    Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 95с.
    Мінск 1998
    30.39 МБ
    нні (пацеркі), на галаву завязвалі хустку і падфарбоўвалі сажай бровы. У кампаніі калядоўшчыкаў абавязкова прысутнічалі “цыган”, апрануты ў сіні армяк, падперазаны вяроўкай, з бізуном у руцэ, механоша, які насіў абарадавыя падарункі, музыкант (“музьіка”), запявала і некалькі спевакоў.
    Увайшоўшы на двор, павадыр пасылаў бойкага і гаваркога хлопца да гаспадара: папрасіць дазволу ўвайсці ўсёй світай у хату. Спектакль складаўся з наступных карцін. Хлопец вітаўся, а затым гаварыў прамову, прыкладна такога зместу:
    — Іду ад пана нашага. Ідучы пытаю, што сказаці маю свайму пану Году, што носіць бароду, шыроку, як лапату, сіву і касмату. Ці шырокі лавы, каб нам паляжаці? Ці добра гаспадыня, каб нас частаваці?
    — Адкуль вы?
    — Мы людзі не простыя, з далёкага краю, хлопцы ўсе сталыя, зпад самага раю.
    — Адкуль ідзеце?
    — Ідзём кругом света, аж ад пана Лета. Мы да лета ідзём, казу вядзём і радасць нясём.
    — Дык просім у хату.
    Атрымаўшы запрашэнне гаспадара, першым уваходзіў у хату павадыр і вёў за сабой “казу”, за імі “цыган” з “маладзіцай”, музыкант, механоша і ўся “світа ”, следам накіроўваліся шматлікія гледачы. “Каза" выходзіла на сярэдзіну хаты, а з ёй павадыр і “цыган ’ з “маладзіцай”, астатнія заставаліся стаяць у парозе.
    Павіншаваўшы і пахваліўшы гаспадароў, павадыр пачынаў “муштраваць” “казу” кіем, а спевакі песнямі праслаўлялі казу за яе магічную сілу забяспечваць добры ўраджай у наступаючым годзе:
    20
    Гогого, каза, Гого, шэрая! Нутка, козачка, Расхадзісятка
    Па ўсяму двару
    Гаспадарскаму... Дзе каза ходзе, Там жыта родзе, Дзе не бывае, Там вылягае.
    Музыкант падыгрываў, “каза” выконвала свой рьггуальк танец. Затым “каза” пачынае наравіцца, не слухацца павадыра, б’е яго капытамі, бадае рагамі. Павадыр свар» іцца на яе, б’е кіем. У гэты час спяваюцца песні аб непаслухмянай, наравістай казе. Нарэшце, “каза” падае і прыкідваецца мёртвай. Павадыр са спевакамі пачынаюць гаварыць усемагчымыя замоўныя формулы (у жартоўнапарадыйным тоне), каб “ажывіць казу”. Паколькі нішто не дапамагае, калядоўшчыкі звяртаюцца да гаспадароў з просьбай шчодра абдарыць “казу”. Пачуўшы гэта, “каза” нечакана падымаецца, скача, кланяецца гаспадарам. Павадыр звяртаецца да “маладзіцы” і “цыгана” з просьбай патанцаваць; музыка іграе “барыню”, “казачка” ці “падушачку”, а тыя танцуюць. У заключэнне выконваецца віні йавальная калядная песня, у якой калядоўшчыкі жадаюць гаспадарам здароўя, добрага ўраджаю і ўсялякага дабрабьпу ў новым годзе:
    Будзь. ваша, здароў, Як рыжык бароў, Май торбу грошы, Жыві ў раскошы! Ма^ усяго даволі, А бяды ніколі! Старк год канчаем, Новы зачынаем	3 ранняю вясною, 3 буйнаю травэю, 3 збожжам каласістым, 3 зернем ядраністым Ды з прыятным летам, I з грашом пры гэтым, I з восенню яснай, I з долечкай шчаснай.
    Затым разыгрывалася заключная частка спектакля з жартоўным дыялогам:
    21
    — Дзе вы гэту казу дасталі? — пытаў гаспадар.
    — На кірмашы ад старога купіў, — адказваў павадыр, — сямсот грошай заплаціў.
    — А дзе сам так вывучыўся?
    — Па ўсім свейе ходзячы, торбу хлеба носячы, між людзей бываючы, дзівы дзіўныя відаючы, розныя кнігі чытаючы, уверх нагамі трымаючы. A вы здаровы бывайце, за год нас чакайце.
    Спектакль заканчваўся ўзнагародай калядоўшчыкаў: салам, каўбасой, пірагом ці грашыма, пасля чаго кампанія накіроўвалася ў наступную хату.
    Абрад ваджэння “казы” ўтым выглядзе, у якім ён дайшоў да нас, прадстаўляе сабой не столькі абрадавае дзеянне, колькі бытавую гульню, забаву. Аб гэтым жа сведчаць чыста быт&ыя персанажы, якія часта прысутнічаюйь у святочным маскарадзе: афіцэр, барыня, гандляр, цыган, яўрэй; маскі жывёл, не звязаныя з аграрным рытуалам: мядзведзь, журавель і г.д.; нарэшце, агульны жартоўнавясёлы карнавальны дух усіх тэатральных сцэнак з “казон .
    Як паказваюць даследаванні вучоных, сувязь гэтага абраду з навагоднім святам мае старажытныя генетычныя карэнні. Ускосным указаннем на старажытнае паходжанне абраду з’яўляецца факт захавання і шырокага распаўсюджання культа “казы” ў многіх еўрапейскіх (славянскіх і раманскіх) народаў. Вывучэнне дахрысціянскіх культаў паказала, што “каза” ў старажытнасці шанавалася за яе нібыта здольнасць узмацняць урадлівасць зямлі. Адсюль і паходзіць магічная роля “казы” ў старажытнай навагодняй абраднасці і звязаныя з ёю забабонныя спробы людэей выкарыстаць сілу жывёлы для паляпшэння ўрадлівасці палёў. “Смерць” “казы”, а затым “ажыўленне” яе, згодна абраду, увасабляе паміранне прыроды зімой і яе ажыўленне з прыходам вясны, і павінна абазначаць сакральную сувязь жывёлы з раслінным светам. Акрамя таго, як вынікае з тэкстаў абрадавых песень, прысвечаных “казе”,
    22
    гэтай жывёле прыггісвалася здольнасць адводзіпь няшчасці ад дому, г.зн. функцыя апатрапеічнай магіі. Згодна народным павер’ям, чэрці не любяць і баяцца “казы’, a казіная шэрсць — магічны сродак, які абараняе ад варожых уплываў.
    Захаванне звычаю ваджэння “казы” ў зімовым абрадавым комплексе таго ці іншага народа з’яўляецца найстаражытным перажыткам заалатрыі казы на данай тэрыторыі.
    Некалькі менш распаўсюджана ў беларускім калядаванні ваджэнне “каня” (“кабылы”): назіраласяяно і ў іншых славянскіх народаў. Але ні ў самым абрадзе, ні ў абрадавай паэзіі не знаходзіцца ўказанняў на этнічную функцыю гэтай маскі ў калядным абрадзе. Уключэнне “каня” (“кабылы”) у магічныя дзеянні каляднага цыкла, напэўна, абумоўлена важнай гаспадарчай роляй гэтай жывёлы ў сялянскім быце. У паўднёвых славян, на Украіне, у малдаван (ў меншай ступені ў рускіх) меў месца культ “свяшчэннагабыка” (“каровы”). Згодна з павер’ем, у гэтых народаў бык ці карова прыносілі гаспадарцы гіладавітасць хатняй жывёлы і ўрадлівасць на полі; іх нават уводзілі ў хату на святы і частавалі абаранкамі. У балгар у гонар валоў спраўляліся асобныя абрады.
    У далейшым сакралізацыя гэтых жывёл праяўлялася толькі ў навагодняй святочнай сімволіцы — двое хлопцаў з ліку калядоўшчыкаў падрабляліся пад быка, апрануўшыся ў скуру. Першы нёс абцягнутую скурай і ўпрыгожаную фанерную галаву жывёлы, другі — спецыяльны інструмент, які імітаваў гук, падобны на роў быка. Тыя, хто іх суправаджаў, дэкламавалі віншавальныя тэксты, блізкія па сэнсе да тэкстаў у гонар “казы”. Пазней жывёлу замяніў “бухай”, што захаваўся ў малдаўскім калядным абрадзе да цяперашняга часу, — парожняя бочачка, абцягнутая вырабленай авечай скурай, праз якую працягнута пасма конскіх валасоў, якая пры нацягванні выдае гук, падобны на роў быка. Па
    23
    справядлівым сцвярджэнні В. I. Чычарава, “маскі звяроў і птушак не з’яўляюцца выключнай прыналежнасцю якоганебудзь аднаго народа. Тым не менш канкрэтныя ўмовы жыцця кожнага народа ствараюць непаўторную спецыфіку, якая прыводзіць да сцвярджэння і развіцня адных вобразаў, да згасання і адхілення іншых ”’.
    У зімовым свяце аграрнага календара ў XIX—XX стст. у беларускай вёсцы ўжо ў значнай меры была згублена магічная мэтанакіраванасць абрадавых дзеянняў, а ўсё большае значэнне набываў забаўляльны гульнёвы бок каляднай абраднасці.
    КАЛЯДАВАННЕ
    Выключную ролю ў стварэнні святочнай вясёлай і ўрачыстай атмасферы ў навагоднія дні ў беларускай вёсцы разам з пераапранутымі меў абход калядоўшчыкамі двароў аднавяскоўцаў з выкананнем велічальнавіншавальных песень. Пры больш падрабязным разглядзе тэматычнага зместу каляднай песеннай паэзіі няцяжка заўважыць, што заклінальны характар тэкстаў калядных песень цалкам падпарадкаваны законам прадуцыруючай магіі зімовага перыяду. У аснове калядавання, як калектыўнага закляцця, ляжыць уяўленне аб дзейснай сіле магічнага слова, імкненне чалавека змяніць навакольны свет — забяспечыць добры ўраджай і дабрабыт сям’і ў новым годэе. Пажаданні маюць дзве рэдакцьгі: а) чакаемы дабрабыт (так будзе!) і б) пакаэ пажаданага як ужо існуючага. I першая і другая рэдакцьіі з’яўляюцца праецыраваннем будучага, але другая — успрымаецца як больш дзейсная, бо ў ёй жадаемае паказана існуючым2.
    1 Чйчеров В.Н. Знмннй пернод русского земледельческого календаря.
    С. 195.
    2Там жа. С. 128.
    24
    Калядаванне на Беларусі праходзіла, як правіла, з вечара другога дня Каляд і напярэдадні Новага года. У гэтыя дні, як толькі надыдзе вечар, калядоўшчыкі, сабраўшыся невялікімі групамі, ад 3 да 5 чалавек, адпраўляюцца хадзіць па вёсцы з віншаваннямі. Падышоўшы да хаты, старшы стукае ў ваконную шыбу і пытае ў гаспадара дазволу павіншаваць яго са святам. Калі дазвол атрыманы, тады спевакі, стоячы на двары, пад вакном, ці па запрашэнні гаспадара зайшоўшы ў хату, выконвалі свас велічальнавіншавальныя песні. Спачатку спявалі гаспадару і гаспадыні, затым кожнаму члену сям’і ў парадку іх старшынства (у некаторых народаў — украінцаў, малдаван, балгар калядавалі дэецям, адсутнічаючым сваякам, гасцям і нават нябожчыкам). Такі абрад калядавання патрабаваў доўгай папярэдняй падрыхтоўкі пад кіраўніі ітвам старшага — настаўніка. У беларусаў кола велічальнавіншавальных калядных песень значна звужана і абмяжоўваецца песнямі гаспадару, гаспадыні, дзяўчыне на выданні, нежанатаму хлопцу. Такім чынам, калядны абрад беларусаў больш адносіцца да зімовай абраднасці паўночнай еўрапейскай паласы, у прыватнасці, абраднасці рускага народа.
    У велічальнай песні ўсякі, да каго яна была звернута, атрымліваў хвалебную характарыстыку гаспадару дома: праслаўлялася яго ўменне весці гаспадарку, багацце яго двара; гаспадыні — умеласць у рабоце і руплівасць; дзяўчыне на выданні — прыгажосць і працавітасць; маладому нежанатаму хлопцу — адвага і спрытнасць. У віншаваннях выказваліся добрыя пажаданні: гаспадарам дома павялічыць свае багацці ў новым годзе — каб зямля ўрадзіла, а жывёла дала вялікі прыплод, каб добра раіліся пчолы і г.д.; хлопцу і дзяўчыне — адшукаць добрую нявесту ці жаніха, абраць шлюб у наступаючым годзе.
    Пажаданні калядоўшчыкаў, як правіла, заканчваліся просьбай, каб іх абдарылі, якая часам гучала як патраба
    25
    ванне. Імператыўная форма падобных просьбаў абумоўлена самім калядным абрадам: калядоўшчыкі выступаюць тут у ролі заклінальнікаў урадлівасці і дабрабыту, г.зн. у ролі носьбітаў патэнцыруючай магіі, якая набывае моц толькі пры выкананні абраду — абдорванні заклінальнікаў. Пасля велічання гаспадара ўзнагароджвалі спевакоў падарункамі: давалі ггірог, сала, каўбасу ці грошы. Усё гэта складвалася ў мяшок механошы, і калядоўшчыкі накіроўваліся да наступнай хаты. Яны абходзілі ўсё сяло. У беларусаў калядой называюць любую навагоднюю абрадавую ежу, атрыманую ў якасці ўзнагароды за выкананне навагодніх велічанняўвіншаванняў. Сабраўшы калядныя падарункі, калядоўшчыкі спраўлялі затым навагоднія вечарынкі са святочнымі застоллямі: пілі гарэлку, ггіва, весяліліся, спявалі, танцавалі.
    БАГАТАЯ КУЦЦЯ
    Вечар напярэдадні Новага года — “шчодры вечар” — ізноў адзначаўся абрадавай вячэрай — другой куццёй. Другая куцця — вяршыня свята — яшчэ наз