Святкаванне каляд на Беларусі
Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 95с.
Мінск 1998
бо сок з ягад ці вішань. Куццю сям’я павінна была з’есці ўсю, бо недаедзеная куцця ~ дрэнная прыкмета (сямейныя сваркі ці нават бойкі).
У час вячэры не абыходзіліся і без пітва. Загадзя ўжо былі прыгатаваны солад, квас і звараны мёд. Звараны мёд лічыўся сімвалічным пітвом. Гэта сімвал арганізаванасці і працавітасці, бо мёд — плён працы дружнай пчалінай сям’і. Мёд налівалі ў бутэльку і ставілі на стол. Калі пачыналася вячэра, гаспадар браў бутэльку, наліваў у кілішак і са словамі: “Дай жа нам, Божа, дажыці да наступных Каляд” звяртаўся да жонкі: “Будзь здарова”. “На здароўе”, — адказвала яна. Гаспадар, адліўшы крыху мёду на абрус, частку выпіваў, пасля чаго перадаваў кілішак сваёй жонцы. Тая, захоўваючы рытуал, выпівала з кілішка мёд і перадавала яго старэйшаму з сыноў. I так рытуал гэты выконвалі ўсе члены сям’і. Кроплі мёду і ўсіх сакральных страў праліваліся на абрус з той мэтай, каб задобрыць сваіх памёршых продкаў, засведчыць, што нашчадкі памятаюць і клапоцяцца пра іх, шчыра, чула і з павагай і пашанай ставяцца да іх душ.
Абрады шанавання памёршых сваякоў у навагоднім цыкле беларусаў не атрымалі такога развіцця, як, напрыклад, ва ўсходнераманскіх і паўднёваславянскіх народаў. Аднак (згодна запісам П.В.Шэйна, у былой Смаленскай губерні і ў Слонімскім павеце Гродзенскай губерні) беларусы лічылі Каляды і днём памінання памёршых сваякоў. Культ памёршых ва ўсіх народаў вызваны старажытнымі прадстаўленнямі аб залежнасці матэрыяльнага жыцця чалавека ад шанавання памяці продкаў. Шанаванне памёршых звязана з верай у здольнасць іх дапамагаць жывым у забеспячэнні ўраджаю і дабрабыгу ў сям’і. Згодна памінальнаму каляднаму звычаю ў беларусаў, у гонар нябожчыкаў на абрадавы стол падаваліся блінцы. На абрус пралівалі першую лыжку рэдкіх страў, клалі кавалачак хлеба, селядца і іншых 14
страў для нябожчыкаў. У далёкім мінулым, каб сагрэць нябожчыкаў, 24 снежня на дварах распальвалі кастры, пазней іх замянілі факеламі, свечкамі. Культ памёршых продкаў, несумненна, адносіцца да старажытнейшых рэліктавых з яў: паважлівыя адносіны да старэйшых роду, сям’і, ад вопыту і ўмення якіх залежала паспяховае ажыццяўленне вытворчай дзейнасці ўсяго калектыву.
Згодна святочнаму рытуалу, у час вячэры кожны павінен быў пакаштаваць усе стравы (што падаваліся гаспадыняй) у пэўнай паслядоўнасці: селядзец з алеем, квас з грыбамі, блінцы з макам, аўсяны кісель і нарэшце — куцця. Яда, як правіла, таксама суправаджалася серыяй абрадаў магічнага характару, накіраваных да той жа галоўнай мэты: забеспячэнне будучага ўраджаю і дабрабыту ў новым годзе. Так, падсохшы верх куцці здымалі і аддавалі курам, “каб добра яйкі неслі”. Зачарпнуўшы першую лыжку куцці, гаспадар стукаў у вакно і зваў Мароза “ісці куццю есці ”, каб не марозіў ячмень, пшаніцу, гарох, грэчку і інш.: “Мароз, Мароэ, ідзі куццю есці, а летам не бывай, па межах не хадзі, яры не губі!” I гаспадыня звала Мароза на куццю, каб не марозіў расаду, гуркі, гарбузы, моркаў, буракі і інш. Калі на наступны дзень мароз рабіўся слабейшы, гаварылі: “Мароз паеў куцці і паласкавеў”, а калі рабіўся мацнейшы: “Разгневаўся”. Мароза трэба было клікаць на ўсе тры куцці.
У час вячэры за сталом адбываліся і такія “спектаклі”: жонка, седзячы насупраць свайго мужа, пыталася ў яго:
— Ці бачыш ты мяне?
— He бачу!
— Каб жа ты не бачыў за стагамі, за копамі, за вазамі, за снапамі свету!
15
Тады ў адказ гаспадар пытаўся ў сваёй жонкі:
— А ці бачыш ты мяне?
— He бачу!
— Каб жа ты не бачыла за гуркамі, за гарбузамі, за капустаю, за буракамі свету!
У канцы такога дыялога гаспадыня брала качаргу і злёгку біла ёю мужа, які павіпен быў хутка паваліцца на лаву і адказаць:
— Каб твае снапы так хутка падалі на ніве!1
У некаторых сёлах (былога Сенненскага павета Магілёўскай губерні) існаваў звычай пасля вячэры рэшткі куцці падкідваць да столі, каб хутчэй расла маладая скаціна і каб высока рос лён. Такое ж абрадавае дзеянне ва ўкраінцаў суправаджалася прыгаворамі: “Няхай цялята мычаць і скачуць гэтак жа хутка, як пшаніца скочыць да столі! Гэтак жа, як пійаніца ляціць у паветра, няхай яны растуць!” Рэшткі куцці аддавалі жывёле, каб яна была сытай і добра пладзілася ў новым годзе.
ВАРАЖЭННІ ПРАЎРАДЖАЙ
I ДАБРАБЫТ СЯМ’І
Пераважна ў каляднавадохрышчанскія дні шырока разгортваюцца мантычныя абрады — выражэнні і прыкметы. якія займаюць асаблівае месца ў навагоднім абрадавым цыкле беларусаў. Значэнне варажэнняў і прыкмет вызначана імкненнем чалавека даведацца пра будучае, каб падрыхтавацца да яго. Гэта імкненне заўсёды жыло ў свядомасці селяніна, таму што магчымасць хоць у якойнебудзь ступені прадбачыць умовы.
1 Усе прыклады, прыведзеныя ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу, узяты з тома “Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкГ / Уклад. А.І.Гурскі; Уклад. муз. часткі З.Я.Мажэйка. Мн , 1975.
16
у якіх яму трэба будзе ажыццяўляць сваю гаспадарчую дзейнасць, павінна была дапамагчы ў яго барацьбе з прыроднымі стыхіямі. Калядныя святы — час варажэнняў. У ходзе ўсёй сваёй вытворчай дзейнасці чалавек, назіраючы за прыродай, імкнецца даведацца аб прычыннавыніковых сувязях у з’явах навакольнага свету. Пры гэтым ён праводзіць назіранні і робіць вывады з іх (у адных выпадках сапраўдныя, у другіх — памылковыя). Сельскагаспадарчыя прыкметы спрадвеку спадарожнічалі выкананню разнастайнай сялянскай працы. Яны прызначалі найбольш спрыяльны час да той ці іншай работы. Калядны цыкл прыкмёт стварае асаблівую групу назіранняў і прадказанняў надвор’я, разлікаў на ўраджай, на прыплод жывёлы і г.д. Варажба таксама пабудаваца на назіраннях, але пераносіць іх у становішча, якое чалавек спецыяльна выбірае ці стварае сам. Актыўнасць чалавека, такім чынам, абмяжоўваецца сучасным, па яко.му мяркуюць аб будучым.
У Беларусі калядныя варажэнні праходзілі, як правіла, у форме прыкметтлумачэнняў. Асноўная іх тэма — тэма зямлі і ўраджаю. Як правіла — варажэнні на рэчах хатняга ўжытку, сельскагаспадарчых прыладах і іншых атрыбутах сялянскай гаспадаркі, якія ўжываліся ў сімвалічным вытлумачэнні ( напрыклад, сноп, колас, зерне, хлеб як сімвал ураджаю). Аб будучым ураджаі лёну варажылі наступным чынам: выцягвалі зпад абруса некалькі сянінак; калі выцягваліся доўгія — лён будзе высокі, калі кароткія — не ўродзіць. Пасля вячэры, калі сена прыбралі, па травяным насенні, нгго засталося на стале, “даведваліся”, на якія зернавыя будзе лепшы ўраджай: калі на стале застаецца больш чорнага насення. значыць, будзе добры ўраджай грэчкі, калі жоўтага ~ то лепш зародзяць яравыя. Варажылі на куцці: калі каша атрымлівалася разварыстая — павінен быць багаты ўраджай ячменю і г.д.
Варажэнні пра будучы ўраджай па сваім паходжанні і функцыі цесна звязаны з жыццём абшчыны ці вялікай
2. Зак. 5557 17
сям’і. Варажэнні як працэс пазнавання, несумненна, вялі да актывізацыі дзеянняў чалавека ў яго барацьбе з прыродай, але недахоп ведаў, што замяняўся ўяўленнем, прыдаваў ім ілюзорны характар.
У навагодніх прыкметах асноўным аб’ектам назіранняў было надвор’е. Разам з прыкметамі аб надвор’і і аб ураджаі, заснаванымі на ўважлівых і ўдумлівых назіраннях селяніна за з’явамі прыроды, з дастаткова дакладнымі, апрабаванымі шматвяковай сельскагаспадарчай практыкай вывадамі, у беларускім сялянскім быце існавала нямала прыкмет, пабудаваных на выпадковых супадзеннях: калі першы дзень Каляд выдаецца пагодлівы, ясны, то будзе неўраджайны год, а калі пахмурлівы і снег ідзе — ураджайны. Калі ж у калядны вечар і ноччу на небе шмат зорак — летам будзе шмат грыбоў; калі ў другой палове дня ў першы дзень Каляд пасыплецца град, то гарох дасць вялікі ўмалот, калі снег — будуць добра раіцца пчолы.
Шматлікую групу складаюць прыкметы і павер’і, якія зыходзяць з арсенала народных забабонаў. Напрыклад, згодна павер’ю, калі ў калядны вечар у час падрыхтоўкі да абрадавай вячэры сена ўнёс і паклаў на стол хлопец, які звычайна пасе валоў, то валы на пашы не будуць разыходзіцца і губляцца. У той жа вечар гаспадар лыжкай вылаўліваў бурбалкі ў кіпячай вадзе і кіпнем паліваў авёс. Раніцай яго аддавалі коням, каб былі такія ж гладкія і так жа хутка бегалі, як гэтыя бурбалкі. Або ў першы дзень Каляд свінням сыпалі ў вочы снег, каб летам не глядзелі ў поле і агарод, не залезлі 6 туды і не зрабілі 6 шкоды. Каб авечкі не адбіваліся ад дому, а ішлі ў свой двор, пасля вячэры лыжкі не мыліся, іх звязвалі шарсцяной ніткай і пакідалі на стале. Мужчыны ў гэты дзень павінны хадзіць у заношаных кашулях, каб грэчка была ўраджайнай, а жанчыны — з незачэсанымі галовамі, каб куры не псавалі агародаў, і інш.
18
Існавала такое павер’е, што ад першага наведвальніка ў першы дзень навагодніх свят залежыць дабрабыт у доме: калі ім акажацца дзяўчына, у сям’і павінны адбыцца няўдачы, няшчасці. Такія калядныя прыкметы і варажэнні, падпарадкаваныя ініцыяльнай магіі, не могуць расцэньвацца інакш, як рэлікты каляндарнага абраду.
ВАДЖЭННЕ “КАЗЫ”. СВЯТОЧНЫ МАСКАРАД
Цэнтральнае месца ў святочным навагоднім абрадавым цыкле займае абрад калядавання: абход пераапранутымі двароў аднавяскоўцаў з выкананнем абрадавых песень. Пераапранутыя ў Беларусі (як і ў іншых славянскіх народаў) захавалі шэраг масак, генетычна связаных з раннімі формамі рэлігіі. Асноўная MacKa навагодняга пераапранання — “каза” (“казёл”), распаўсюджаная таксама на поўдні Расіі, Украіны, у Малдове, Балгарыі, Чэхіі і Славакіі. Ваджэнне “казы абавязкова суправаджалася выкананнем песень і вясёлых спектакляў. “Каза” прыбіралася наступным чынам: кажух, вывернуты аўчынай наверх, надзявалі адным рукавом на канец дугі, якая ставілася выпукласцю ўніз. Рукаў завязвалі, ён служыў шыяй і галавой, да якой прымацоўваліся рогі, зробленыя з саломы ці з асакі. Да другога канца дугі прывязвалі хвост, таксама з саломы. Невысокага росту, спрытны ў танцах хлопец залазіў пад кажух і выконваўролю “казы”. “Казу” суправаджала “світа” пераапранутых. Хлопец высокага росту, які ўмеў бойка і складна гаварыць, быў за павадыра ці “дзеда”. Яго апраналі ў старое адзенне, на спіне рабілі “горб”, прымацоўвалі бараду з пянькі ці лёну, у адну руку давалі табакерку, у другую — вялікі кій. У “свіце” павінна была быць і “маладзіца”. На гэту
19
ролю падбіралі шчуплага хлопца, апраналі яго ў жаночую блузку з вышытымі рукавамі і ў андарак, на шыю вешалі ўпрыгожва