• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святкаванне каляд на Беларусі  Антон Гурскі

    Святкаванне каляд на Беларусі

    Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 95с.
    Мінск 1998
    30.39 МБ
    суць на сабе рысы старажытнай дахрысціянскай народнай творчасці. Пра духоўныя вершы А.М.Горкі пісаў: “Духоўны верш” для нас можа быць цікавы настолькі, наколькі ў яго прасачыліся старажытныя ўплывы язычніцкага фальклору... Гэта сведчыць аб жьшучасці старажытнага фальклору, але вельмі мала аб рэлігійнай творчасці працоўнага народа хрысціянскай эпохі”1.
    1 Горькйй М. Собр. соч.: В 30 т. М., 1953. Т. 27. С. 496.
    45
    Напластаванне хрысціянскай рэлігіі на старажыгныя народныя абрады і звычаі, таксама як і на абрадавую народную паэзію, аказалася толькі павярхоўным: яно надало ім чыста знешнюю хрькціянскую афарбоўку, але не змяніла іх старажытнай народнай сутнасці, іх магічнага аграрнавьггворчага зместу.
    Трансфармацыя народных каляндарных звычаяў і абрадаў ішла як бы знутры іх саміх пад уздзеяннем працэсаў гістарычнай эвалюцыі. Па меры таго, як ліквідавалася першапачатковая іх аснова (неразвітасць земляробчай працы, поўная залежнасць селяніна ад стыхійных сіл прыроды), мянялася і грамадская псіхалогія, паступова адыходзілі ў мінулае старажытныя магічныя вераванні, вядзьмарскія абрады ўрадлівасці і мантычныя рытуалы ўсіх відаў. У цэнтральным святкаванні зімовага аграрнага календара ў XIX—XX стст. адмірала магічная мэтанакіраванасць і ўладна заяўляў аб сабе рэалістычны погляд на рэчаіснасць з яе супярэчнасцямі і сацыяльнай барацьбой.
    Аграрныя звычаі навагодняга свята паступова ператвараліся з рытуальных у бытавыя. Навагодняе пераапрананне ў XIX ст., а магчыма і раней, з культавай з’явы ператвараецца ў бытавую гульню, святочныя забавы. Усе старыя і новыя песні, усе танцы (вясковыя і гарадскія), карагоды, гульні моладзі як найбольш свабодны ад рытуалу кампанент навагодняга свята служылі толькі адной мэце — унесці ў паўсядзённае жыццё вёскі весялосць і аптымізм. Гэта не значыла, зразумела, што ў XIX ст. у беларускай вёсцы і горадзе зніклі забабоны. Застаючыся ў быце, яны тым не менш з развіцпём народнай самасвядомасці ўсё болей і болей уваходзілі ў супярэчлівасць са стыхійна матэрыялістычнымі поглядамі працоўнага народа. Цвярозы, здаровы погляд на навакольнае сапраўднае жыццё, які фарміруецца ў сувязі з працоўнай і грамадскай дзейнасцю народа, ростам культуры, паг46
    лыбленнем пачаткаў навуковых ведаў, абумовіў аслабленне рэлігійнаабрадавых элементаў у народных святкаваннях аграрнага календара — у тым ліку і ў святкаваннях, якія адкрываюць сабой новы год.
    У пачатку XX ст. на Беларусі даволі поўна захавалася калядная абраднасць. Сацыяльны прагрэс XX ст. абудзіў рост вытворчых сіл у грамадстве, развівалася агратэхніка і механізацыя сельскай гаспадаркі, павышалася адукаванасць і культура насельніцтва і ўсё больш забываліся магічныя прыёмы і чараўніцкія дзеянні. Калектыўнае вядзенне гаспадаркі ў калгасах і саўгасах, якое абапіраецца йа сельскагаспадарчую тэхніку і агратэхнічную навуку, вызваліла беларускага селяніна ад пастаяннай няўпэўненасці ў будучым, ад спрадвечнага страху перад неўраджаем і бясхлебіцай. Старажытныя навагоднія звычаі ў гэтых умовах зусім згубілі свой магічны сэнс і ператварыліся ў святочныя забавы, нацыянальную традыцьпо, захаваліся яны толькі як форма рэгламентацыі і ўпрыгожання быту, грамадскіх ці сямейных адносін, як форма калектыўных адносін і задавальнення эмацыянальнаэстэтычных патрэб.
    У нашы дні народныя навагоднія звычаі найбольш захаваліся на Беларускім Палессі (у некаторых раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей).
    У еўрапейскіх народаў і сёння захоўваюцца традыцыйныя формы абраднасці зімовага цыкла. На іх аснове сфарміраваліся новыя навагоднія звычаі (не паэбаўленыя найьіянальнай своеасаблівасці). Яны захоўваюцца як гарадскім, так і вясковым насельніцтвам. Гэта перш за ўсё папулярная ў розных народаў каляднанавагодняя ёлка, народжаная звычаем ужывання ў зімовай абраднасці ўпрыгожаных галінак вечназялёных раслін. Гэта агульнаеўрапейскі звычай навагодніх узаемных віншаванняў і абдорванняў з пажаданнем дабрабыту ў новым годзе. Гэта (асабліва любімы дзецьмі) вясёлы навагодні маскарад з пераапрананнем у Дзеда Мароза,
    47
    Снягурку, звяроў і іншых казачных персанажаў. Гэта, нарэшце, традыцыя навагодняга святочнага стала, святочных вечароў і карнавалаў, што трывала ўсталявалася ў быце розных народаў. “У апошнія гадбі, — піша С.А.Токараў, — у многіх краінах назіраецца... абагачэнне традыцыйных абрадаў, прымеркаваных да старых дат... абагачэнне іх дэманстрацыяй скарбаў народнага мастацтва (танцы, песні, музыка, артыстычныя спаборніцтвы, нацыянальныя касцюмы, часам спартыўныя гульні і выступленні)... Гэтьы фестывалі, якія дэманструюць лепшыя бакі нацыянальнай культуры, служаць цудоўнай формай узаемнага культурнага абмену і ўзаемнага абагачэння людзей розных краін. Калі яны і не заўсёды прама звязаны з датамі старога абрадавага календара, то, па сутнасці, яны арыгінальна працягваюць і развіваюць тую ж векавую традыцыю, але ўжо на новым, больш высокім узроўні”1.
    Такім чынам, традыцьійныя народныя звычаі зімовага цыкла, узбагачаныя новым зместам, набылі і новыя формы, зрабіліся неад’емнай часткай сучаснага грамадскага жыцця.
    1 Токарев С.А. Народные обычан календарвого цнкла в странах эарубежной Европы // Сов. этнографня. 1973. № 6. С. 28.
    48
    ПЕСЕННЫ ДАДАТАК
    АГУЛЫІАКАЛЯДНЫЯ ПЕСН
    ДА Ў ДУБЕ СТРЫНАДКІ...
    Да ў дубе стрынадкі*, Недалёка калядкі.
    Тыдэень, тыдзень да каляд, I Іан наш ды чэлядзі не рад Пагдла чэлядзь скачучы, Пан за ёю плачучы.
    ~ Каб ты, пане, не даждаў, Каб і ы намі замысляў.
    I вая пані ліхая, На ўсю чэлядзь гукае. Гвой хамут і дуга, А я табе не слуга.
    ДА Ў ДУБШЧКУ СТРЬШАДКІ...
    Да у дубнічку стрынадкі, Недалёка калядкі.
    Яшчэ тыдзень да каляд, Пап чэляддзю да й не рад — Астаніся, служка, астаніся, 11а другі гадок найміся.
    He астануся, не астануся, На другі гадок не наймуся. Надаела ж мне, надакучь: •
    * Стрынадю — трава падарожнік (заўв. эбіральніка); шушка аўсяпка.
    4. Зак. 5557
    49
    Шырокі сталы мыючы, Шырокі сталы мыючы, Вялікі дварьі мятучы. — Да спячы, панок, букату* Да на ўсю ж сваю лапату. На лапаце акорак, Адыйду ад пана ў аўторак. На акорку кілбасу, Я дадому занясу.
    ОЙ, КАЛЯДАЧКІ, КАЛЯДАЧКІ...
    Ой, калядачкі, калядачкі, Вы барджэй, вы барджэй, Вы прынясіце ў бліны дражджэй.
    Нам піліпаўка надакучыла, Жываты нашы пазамучыла, А нам жамеры зубы праелі.
    Ой, калядачкі, прыбліжыцеся, А кілбасачкі паніжыцеся.
    А калядачкі на двор, на двор, А кілбасачкі на стол, на стол.
    * Буката — булка хлеба.
    50
    ВЫ, КАЛЯДАЧКІ, БЛІНЫЛАДАЧКІ...
    Вы, калядачкі, бліныладачкі,
    Ай, люлілюлі, бліныладачкі*.
    А калядачкі — да ў ліпнічку, А прынадачкі — у бярэзнічку. А калядачкі, вы барджэй, барджэй, Напячом блінцоў мы з дражджэй, з дражджэй.
    А калядныя бліны ладныя, А мікольскія — не такоўскія.
    ПАЙШЛА КАЛЯДА КАЛЯДУЮЧЫ...
    Пайшла каляда калядуючы,
    Эй, каляда!**
    А за ёю дзеўкі шчадруючы. Пайшла каляда ў адну хату, А ў гэтай хаце куццю таўкуць. Пайшла каляда ў другую хату, А ў гэтай хаце серабро звініць. Пайшла каляда ў трэцюю хату, А ў трэцяй хаце сала шыпіць. Пайшла каляда ў чацвёртую хату, I ў гэтай хаце сала шыпіць.
    Пайшла каляда ў пятую хату, А ў пятай хаце золата блішчыць. Пайшла каляда ў шостую хату,
    * Прыпеў “Ай, люлілюлі” паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
    ** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    51
    А ў шостай хаце каўбасу пякуць. Каўбасу пякуць да і нам дадуць Хоць па маленечкаму кусочку, Каб любілі хлопцы вашу дочку.
    БЕГЛА КАЛЯДКА ПЯШКОМПЯШКОМ
    Каляда,
    Бегла калядка пяшкомпяшком. Гэй, каляда.
    Каляда,
    Несла піражкі мяшкоммяшком. Гэй, каляда.
    Каляда,
    Пашла каляда да Івана.
    Гэй, каляда.
    Каляда,
    Пане Іване, зрабі ласку.
    Гэй, каляда.
    Каляда,
    Зрабі ласку, злезь на баляску.
    Гэй, каляда.
    Каляда,
    Злезь на баляску, укрой каўбаску. Гэй, каляда.
    Каляда,
    Пашла калядка на Дзям’яна.
    Гэй, каляда.
    52
    Каляда,
    Ад Дзям’яна вышла п’яна.
    Гэй, каляда.
    (У канцы крычаць):
    Які гэта піражок, каб гэтакі каласок, А з таго каласочка — жыта бочка!
    А за гэты кусок сала, каб свіння дзверы выстаўляла!
    ПРЫЕХАЛА КАЛЯДА ЎВЕЧАРА, ЎВЕЧАРА...
    Прыехала каляда ўвечара, ўвечара Да прывезла гарошку ў рэшаце, у рэшаце, А сама селд на куце, на куце, А гарошак паставіла на стаўпе, на стаўпе, А сама пайшла на дворкі, на дворкі, А за ёю гарошак удагонкі, удагонкі. А вы, дзевачкі, не гуляйце, не гуляйце, Да й гарошак паэбірайце, пазбірайце.
    ВЕЛІЧАЛЬНАВІНШАВАЛЬНЫЯ ПЕСНІ
    ГАСПАДАРУ I ГАСПАДЫНІ
    ДЫ ХАДЗІЛІ, ГУЛЯЛІ КАЛЯДОЎІІІЧЫКІ...
    Ды хадзілі, гулялі калядоўшчыкі,
    Каляда, каляда!*
    Ды сачылі, пыталі багатага двара.
    Багаты двор — Пятра дом.
    Каля яго двара ўсё шаўковая трава, Усё шаўковая трава, усё жалезны тын, Стаўбы тачоныя, пазалачоныя, вароціткі сярэбраныя, Падваротніцы — рыб’і костачкі, зашчэпачкі медзяныя.
    На яго двары ды чатыры церамы стаяць: У першым цераму — ясен месяц, Другі церам — ясна зара, Трэці церам — дробны звёздачкі, Чацвёрты церам — буён вецер.
    Ясен месяц — сам гаспадар, Ясна зара — яго жана, Дробны звёздачкі — яго дачушкі, Буён вецер — яго сыны.
    Самаго гаспадара дома няма, Паехаў ён у Сібіргорад.
    Паехаў ён суды судзіць і рады радзіць.
    Накупляў ён гасцінчыкаў:
    Жане купіў кунню шубу, баброў каўнер, Каля вората ўсё золата, падолля ўсё саболля. Дачушкам купіў па вяночку па пярловаму,
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    54
    Па платочку шаўковаму. Сынам купіў па коніку па вараненькаму, Па ўзды купіў па залатой. Сабе купіў залот персцень, На праву ручку, на мізены палец. Самаго гаспадара дома няма.
    Паехаў у Тынгорад рыбку лавіць краснакрылышку. Трахнуўмахнуў правай рукой, Зраніў, званіў залот персцень 3 правай рукі, з мізенага пальца.
    Яго жана дасужа была:
    Закінула тры невады, тры шаўковых. He ўлавіла ж яна залот персцень, Улавіла яна трох акунёў златапёранькіх, Златапёранькіх, златакрыленькіх. Павязла ж яна іх на торг таргаваці, Торг таргаваці, акунёў прадаваці: За адзін акунь — па сто рублёў, За другі акунь — па тысячы, Трэцяму акуню — цаны няма. Яго цана ў гаспадара на масце, У гаспадара на масце, у Пятра на стале, На століку на дубовенькім, На скацерці на шаўковенькай, На талерачцы на фарфоравенькай. Ен пакачываець, паварачываець, Залатой казной ён пабразгіваець. — Ты, Пётрачка, сам гаспадар, Жана твая — гаспадыня, Дарыце гасцей, не байце басцей. Гэты госці не частыя, у гадочак толькі разочак.
    (Калі гаспадар не выходзіць, яму пяюць):
    He хочыш дарыць, пойдзем з намі Снягі таптаць, сабак дражніць, людзей смяшыць.
    55
    ІШЛІПАШЛІ КАЛЯДОЎШЧЫКІ...
    Ішліпашлі калядоўшчыкі,
    Каляда, каляда!*
    Калядуючы, гуляючы, Багатага дома шукаючы. Слаўнага пана Івана. — Слаўны пане Іване!
    Ці спіш, ляжыш, Ці адп