Святкаванне каляд на Беларусі
Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 95с.
Мінск 1998
йматкай”. Яна выбірала аднаго з хлопцаў, зацягвала песню:
Цярэшка валочыцца, Яму жаніцца хочацца.
Валочыцца, выглядаець, Кагота ён паймаець.
Прытанцоўваючы, яна праходзіла ўздоўж рада дзяўчат некалькі разоў. Дзяўчаты адпявалі ёй хорам:
38
Цярэшка, Цярэшачка, Цераз бор дарожачка Бітая, таптаная, Я ў мамкі — каханая.
Нарэшце, “свапця” выбірала дзяўчыну і аддавала яе хлопцу. Утвораная першая пара ішла танцаваць (звычайна “лявоніхукрутуху”) у такт музыкі ці пад напеў “мацісвацці”:
Цярэшка валачыўся, Ды ўжо ж ён ажаніўся. Узяў дзевачку прыгожую, Хоць куды — такую гожую.
Затым гэтая пара спынялася ў пачатку радоў хлопцаў і дзяўчат. “Мацісвацця” выбірала наступную дзяўчыну і зноў “знаходзіла” ёй пару, і так працягвалася да таго часу, пакуль яна ўсіх не “перажэніць”. Тады пары трошкі расступаліся, і ў праходзе пратанцоўвала nepman пара. У канцы рада хлопец пакідаў дзяўчыну і хаваўся ад яе, яна яго адшуквала. У гэты час працягвалася спяванне:
Ой, пайду я па гародзе,
Па дзявоцкім карагодзе,
Рыбачку лапаючы, Мілага шукаючы. — He ўцякай, мой дзедзечка, He ўцякай, лябедзечка: Я вышыю кашулечку, Як свайму татулечку — Тонкую, танюсенькую, Белую, бялюсенькую, Ой, з чырвоным каўнерчыкам, Ой, з рубковым рукаўком, Назавуць цябе панком.
39
Ой, шыла, да й укараціла, Золатам падтачыла.
Ах, мяне думкі бяруць, Як гэтую кашульку пяруць. Пайду я ў жаночак пытаці, Як гэтую кашульку качаці. He ўцякай жа, мой дзедзечка, He ўцякай жа, лябедзечка.
Тое ж рабілі і наступныя пары. Затым такім жа чынам уцякалі дзяўчаты, хлопцы ж іх даганялі. Дзяўчына першай пары, уцякаючы ад свайго суджанага, напявала песню прыкладна такога зместу:
Ах ты, дзед, ах ты, дзед, А я — твая бабка, Танцуй са мной, паважай мяне. Каб я была гладка.
Неабходна заўважыць, што кожная пара выконвала сваю песню жартоўнапарадыйнага зместу. У самы разгар “вылаўлівання” дзяўчат ад імя хлопца выконвалася яшчэ і такая песня:
— Цярэшка, чахучаху, Што ў тваім мяху, мяху? Шпілечкі, іголачкі, Залаты пярсцёначкі. Іголачкі — на хустачкі, Шпілечкі — на стужачкі.
Пярсцёначкі — к вяселлечку, У тую, што будзець, нядзелечку. Дзевачкі пралесачкі, He йдзіце па арэшачкі: Або вы заблудзіце I арэшачкі пагубіце.
40
Ой, як пойдзеце вы самі, Спаткаецеся з ваўкамі. Або вас хто спужаець, He ўсякі да й сэрца маець. Дзевачкіпралесачкі, He йдзіце па арэшачкі. Пачакайце, не ўцякайце, Сваю ручку да нам дайце.
У час “вылаўлівання” моладзь дэманстравала сваю спрытнасць і знаходлівасць.
У в. Латыголычы Барысаўскага павета Мінскай губерні ў пачатку гульні выбіралі “бацьку” з “маткай”, якія пад гукі скрыпкі, спяваючы і прытанцоўваючы, выбіралі дзяўчыну для кожнага з хлопцаў. Калі ж “бацькі” пачыналі “вянчаць” дзяцей, усе сііявалі хорам жартоўныя вясельныя песні. Пасля таго як “перажэняць” усіх, хлопцы і дзяўчаты частавалі адзін аднаго гарэлкай і рознымі закускамі і прысмакамі. У адрозненне ад папярэдняга варыянта вясельнай каляднай гульні тут кожны хлопец у адзін вечар мог жаніцца на трох ці чатырох дзяўчынах. Гульня працягвалася некалькі дзён.
“Жаніцьба Цярэткі”, фактычна перарастаючы ў сапраўдную інсцэніроўку шлюбнага абраду, займала значнае месца ў беларускіх калядных ігрьппчах. У мінулым яе адносілі да тых “бязбожніцкіх” народных калядных гульняў і забаў, якія выклікалі рэзкія пратэсты, забароны і ганенні як духоўных, так і свецкіх улад. Сучаснаму даследчыку зразумела, што ў “Жаніцьбе Цярэшкі” — гэтым вясёлым народным драматызаваным спектаклі — своеасабліва адлюстравалася традыцыйная для каляднай абраднасці тэма шлюбнага саюзу, ідэя стварэння новай сям’і, новага жыцця ў наступаючым годзе. Як бачым, ад Каляд раней пачынаўся не толькі сонечны і аграрны год, але, як правіла, з іх пачыналася і з’яўленне новых сямей у грамадстве. Вось таму гульня “Жаніцьба Цярэшкі” і
41
праводзілася толькі ў час калядных святкаванняў. Вясельнымі матывамі прасякнуты амаль усе дзеянні карагодаў.
Такім чынам, увесь песеннагульнёвы комплекс святочных ігрышчаў можна характарызаваць як абрад з шлюбнай тэматыкай, які складае арганічную частку зімовых каляндарных народных звычаяў.
Паколькі навагоднія святочныя вечары моладзі для многіх халастых людзей з’яўляліся адначасова і знаёмствам з будучай нявестай (а час ад Каляд да Масленіцы лічыўся лепшым для вяселляў), то гэтыя вечары станавіліся адным з вузлавых момантаў у сямейнай шлюбнай абраднасці.
Разам з “вяселлямі” дастаткова папулярнымі сярод моладзі, якая зьпйлася, каб павесяліцца ў калядны вечар, былі гульні пераапранутых. Ужо ў пачатку XIX ст. пераапрананне ў адзенне цыгана, афіцэра, пана, гандляра і да т.п. стала неад’емнай часткай беларускіх калядных звычаяў. На ігрышчах навагодняе пераапрананне з абрадавага дзеяння паступова ператваралася ў вясёлыя святочныя забавы, паколькі ў маскарадных касцюмах паказваліся камедыйна распрацаваныя вобразы рэальных людзей. У XIX ст. у сатырычных вобразах папа, пана, жандара і іншых ужо выразна адчувалася нарастанне вострых класавых супярэчнасцей, характэрных для беларускай вёскі пачатку XX ст.
Такім чынам, усе пералічаі іыя вышэй кампаненты зімовага цькла беларускіх абрадаў сваімі карэннямі ўваходзяць у далёкае мінулае, паколькі разгледжаны цыкл народных звычаяў і абрадаў на працягу многіх стагоддзяў фарміраваўся і функцыяніраваў пад уплывам канкрэтных гістарычных умоў, якія ўключаюць такія асноватворныя факгары матэрыяльнага і духоўнага жыцця людзей, як гаспадарчая дзейнасць селяніна, грамадскаэканамічныя адносіны, палітыка і рэлігія. Значную цікавасць для даследчыка ўяўляе пыганне: які ўплыў аказала на яго хрысціянскае веравучэнне і царкоўная абраднасць з іх гадавым колам свят, пастоў і памятных дэён?
42
УПЛЫУ ХРЫСЦІЯНСТВА НА СТАРАЖЫТНЫЯ ЯЗЫЧНІЦКІЯ КАЛЯДНЫЯ АБРАДЫ I ЗВЫЧАІ
Хрысціянскае веравучэнне ў X ст. пранікла да ўсходніх славян у форме візантыйскага праваслаўя. Першымі прыхільнікамі новай рэлігіі станавіліся звычайна маёмныя класы. Пры садзеянні духавенства яны імкнуліся абярнуць у хрысціянства сваіх падданых. Праваслаўная царква пры падтрымцы свецкіх улад аб’явіла бязлітасную вайну дахрысціянскім вераванням і культам на Русі, імкнулася поўнасцю іх знішчыць.
Хоць да пачатку XI ст. амаль уся Еўропа была фармальна хрысціянскай, народныя масы, аднак, захоўвалі свае ранейшыя вераванні і працягвалі прытрымлівацца традыцыйных звычаяў і абрадаў, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Захаваліся яны і ў перыяд позняга сярэдневякоўя, калі ўлада царквы на Русі значна ўзмацнілася (прыкладна з XIV ст.) і новая рэлігія прасякнула ва ўсе бакі жыцця народа. Праваслаўная царква сурова асуджала “скверные бесовскне действа н нгршца", “бесовскне” песні, танцы і іншыя “богомерзскне дела” у дні зімовага народнага свята. Але ні пропаведзі і ганьбаванні, ні забароны і ганенні царкоўнікаў так і не змаглі знішчыць абрады, народжаныя аграрнасонечнай рэлігіяй славян, і традыцыйныя народныя зімовыя гулянні. Народу ў тыя часы ў корані было чужым хрысціянскае веравучэнне з яго містыкай, пропаведзямі адмаўлення ад жыцця, ідэямі пакорлівасці і аскетызму, накіраванасцю ў замагільны свет.
Царква, будучы не ў сілах выкараніць народныя звычаі, звязаныя з старажытнымі аграрнавытворчымі культамі, імкнулася прыстасаваць да іх свае хрысціянскія святы і дні памяці “святых”. Нядзіўна, іпто адны і тыя ж народныя абрады і вераванні ў розных краінах аказаліся прывязаны да розных дат
43
хрысціянскага календара. Напрыклад, калі ва ўсходнеславянскіх народаў у дні Каляд “засяванне” рабілася на Новы год, то ў заходнеславянскіх народаў гэты абрад пераходзіў на другі дзень Каляд. Дата так званага нараджэння Хрыста была перанесена тэолагамі з 6 студзеня на 25 снежня — дзень зімовага сонцазвароту. Згодна эапісу старажытнацаркоўнага аўтара, “калі настаўнікі йарквы заўважылі, што хрыспіяне зачароўваюцца гэтым язычніцкім святам, яны прынялі меры, і на гэты дзень (25 снежня) перанеслі свята сапраўднага нараджэння... Такім чынам яны ўтрымалі гэтае свята да цяперашняга часу ”|.
Дата 6 студзеня (Вадохрышча) праваслаўнай царквой звязваецца з міфам аб хрышчэнні Хрыста ў рацэ Іардань. Царкоўны рытуал свята Вадохрышча — асвячэнне вады ў рацэ ці ў моры або ў царкве — з’яўляецца, па сутнасці, далёкім адгалоскам старажытнаязычніцкага культа вады. Так і нараджаўся рэлігійнаабрадавы сінкрэтызм, “двоеверства”, характэрнае для ўсяго цыкла каляндарных народных свят. 3 аднаго боку, царква імкнулася перарабіць і вытлумачыць пасвойму рэшткі язычніцтва ў народных звычаях і абрадах, з другога — народныя традыцыі ў рамках царкоўнага календара імкнуліся захаваць рэшткі старажытных рытуалаў і свят. Але хрысціянскі элемент не засланіў аграрную сутнасйь каляднай абраднасці, а закрануў толькі яе знешні бок.
Хрысціянскае веравучэнне праз царкву ў часы феадалізму, а затым і капіталізму пастаянна імкнулася аказваць ідэалагічнае ўздзеянне на народныя масы, старалася духоўна завалодаць чалавечымі душамі. 3 гэтай мэтай яно спрабавала падмяніць традыцыйную народную абрадавую паэзію спецыяльна складзенымі хрысціянскімі каляднымі песнямі і рацэямі. Старанна
' Алмазов С.Ф., Пйтерскйй П.Я. Праздннкн православной церквн. М„ 1962. С. 5051.
44
насаджаліся ў мінулым царквой і школай “Песні звязды” (часта выконваемыя дзецьмі, якія насілі з сабой размаляваную звязду, зробленую з паперы). Яны атрымалі вядомае распаўсюджанне на Беларусі ў калядныя дні. Па стылі і мелодыі “Песні звязды” нагадвалі царкоўныя калядныя песнапенні. Паэтычны змест іх інсцэніраваўся свяшчэнным пісаннем. Па сваёй ідэйнатэматычнай сутнасці яны зусім не адпавядалі характару і мэтам народных навагодніх звычаяў і заставаліся чужародным уключэннем у святочную абрадавую паэзію народа.
Шматвяковы ідэалагічны ўплыў хрысціянства ўсё ж не мог не адбіцца на светапоглядзе народа. Аднак рэлігійныя погляды сялян дарэформеннай Беларусі глыбока адрозніваліся ад афіцыйнага вучэння царквы. Народ адхіляў прапагандаваны царквой містыцызм. Абстрактнасці вучэння царкоўнікаў у бытавым праваслаўі супрацьстаяла імкненне звязаць вобразы хрысціянскай рэлігіі з паўсядзённым працоўным жыццём селяніна. Гэта вяло да захавання ў хрысціянскай абалонцы старажытных язычніцкіх уяўленняў, звязаных з працай і бытам земляроба.
Пры разглядзе так званых хрысціянскіх калядак (г.зн. песень, якія захавалі рэшткі біблейскіх сюжэтаў) няцяжка ўпэўніцца, што яны прасякнуты язычніцкімі антрапаморфнымі элементамі (Бог і яго апосталы паводзяць сябе як людзі — аруць, пільнуюць жывёлу і г.д.), г.зн. н