Святкаванне каляд на Беларусі
Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 95с.
Мінск 1998
чываеш? Ці ў пярыне ў пуховай, Ці ў краваці ў цясовай, Ці з жаною маладою, Ці з дзеткамі маленькімі? Калі спіш — бог з табою, Калі не спіш — моў са мною. Устань рана, умыйся бела, Адчыні ваконца на ўсход сонца, Глянь на свой двор.
У тваём дварку, як у вянку, Увесь тьшам тынін, Тынам тынін, усё жалезным, Вароцікі ўсё залатыя.
Всрвічкі ўсё медзяныя, Замочкі нутраныя, Падваротніца — рыб’я костачка, Іване слаўны пане!
У тваём дварку, як у вянку, Пяць церамоў з прыцяромкамі. У адным церамку — ясен месяц, У другім церамку — ясна соўнуіпка, У трэцім цераму — буйны вятры,
* Прмпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
56
У чацвёртым цераму — дробны звёзды Да ў пятым цераму — ясны зоры. Ясен месяц — сам Іванька, Ясна сонца — яго жонка, Буйны вятры — яго сыны, Дробны звёзды — яго цуркі, Ясны зоры — яго нявесткі. Івана жана разумная была, Адказала, адмовіла: — Івана самога дома нетуці, Дома нетуці, у дарозе, Паехаў ён у Сібіргорад Суды судзіць, раду радзіць. За суд бярэць сто рублёў, А за раду — дзве тысячы. Ен шле дамоў гасцінчыкі: Маладой жане — кунню шубу, Кунню шубу да долу, Баброў каўнер да пояса. Сваім сынам — па конічку
па вараненькаму, Па сядзельцу па залатому, А цуркам — па венчыку па пярловаму, Нявесткам — па чэпчыку па бяляваму. Іван, слаўны пан, Павярнуў сам дамоў Чэраз мора, чэраз сіня, Шагнуў, махнуў на коніка Правай ручкай, рамяной плёткай, Ураніў залаты персцень 3 правай рукі, з мезянога пальца. Прыехаў сам дамоў.
Расказаў маладой жане Усе прылукі, усе прычыны. Івана жана разумная,
57
Як узяла шоўкаў невад, Закінула чэраз мора, чэраз сіня, He ўлавіла залатога перстня, Ды ўлавіла трох акунёў Ды павязла на таржок.
Разным торгам таргавала, Трох акунёў прадавала: За аднаго — сто рублёў, За другога — дзве тысячы, А трэцяму — цаны няма. Яму цана — гасударМасква.
У Івана на століку, На талерачцы яго жана паварачываець, Залатой казной патрахіваець.
Іване, слаўны пане!
Ці ўслых табе наша песня? Калі ў слых — дары гасцей, Дары гасцей, не баў, бардзей. Мы госці нечастыя.
Калядныя, угодныя. Нашы дары невялікія, Яны ў дзверы не палезуць, Праз вакошка падайце. Па полю ветры веюць, Калядоўшчыкам ногі млеюць, Іване, слаўны пане!
Масці кладку, прасі гасцей у хатку.
ДЗЕ ХАДЗІЛІ, ГУЛЯЛІ КАЛЯДОЎШЧЫКІ
Дзе хадзілі, гулялі калядоўшчыкі, Каляда, каляда!*
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
58
Пыталіся ды багатага двара. Багаты двор, жалезны тын булаўчасты, Вароцікі цясовыя, Падваротнічка — рыб’я костачка, Зашчэпачкі залатыя.
Каля таго тыну ўсё травушкамуравушка, На той траўцы ўсё цвяточкі, На цвяточках па пташачцы, Усё пташачкі, усё дробныя, Пяюць песні ўсё розныя, Пяюць песні ўгалосныя, раштоўскія. Яны пяюць, паўшчабётываюць, Маладога (Іваньку) пабуджываюць: — Ці спіш, ляжыш (з маладой жаной), 3 маладой жаной, з сваімі дзеткамі? Калі спіш, ляжыш — спі здароў, He спіш, не ляжыш — моў са мной. Адчыні вакно, паглядзі ў вакно, Што на тваім двары дзеецца: На тваім двары сам бог ходзіць, Сам бог ходзіць, церамы строіць. Адзін цяром — красны верх на ём, Другі цяром — сіні верх на ём, Трэці цяром — жоўты верх на ём. У адным цераме — ясён месяц,
красна сонца, У другім цераме — буйны ветры, Буйны ветры, ясны зоры, У трэцім цераме — дробны звёзды. Ясён месяц — сам хазяін, Красна сонца — жана яго, Буйны ветры — сынкі яго, Дробны звёзды — дачушкі яго, Ясны зоры — нявестачкі, А цёмна ночка — сям’я яго. — Ці спіш, ляжыш сам хазяін?
59
Калі спіш, ляжыш — спі здароў. Адклікнулася маладая жана. — Гаспадара дома нетуці, Ен паехаў у сталёнгорад, Сталёнгорад суды судзіць. За суд бярэ па сто рублёў, За перасуд — па дзве тысячы. Яго там цар пажалаваў, Золат персцень падараваў, Золат персцень па правую ручку, На мязіны палец.
Жане яго — кунню шубу, Куння шуба па пятушкі, А баброў каўнер па плечушкі. Сынкам яго — па коніку, Па коніку па вараным, Па сядзельцу па залаценькім. Нявестачкам — па чэпчыку, Па чэпчыку па шаўковаму. Дачушкам — па венчыку, Па венчыку па пярловаму. Задумаў ён дамоў ехаць.
Уз’ехаў ён на сіне мора, Яго конік утупіўся, Утупіўся, упудзіўся, А ён махнуў правай рукой, Правай рукой, шаўковай хустай, Ды зваліўся золат персцень 3 правай ручкі, з мязінага пальца, Утануў жа ў сіне мора. Яго жана разумная была, Завідзела з высока церама, Нанімала трох малойцаў. — Вы, малойцы маладыя, Вашы невады шаўкавыя, Ды паймайце золат персцень.
60
He паймалі золат персцень, Ды паймалі тры рыбанькі, Тры рыбанькі, тры акунёчкі. Адзін акунь — на сто рублёў, Другі акунь — на тысячы, Трэцяму акуню — цаны нетуці, Яго цана ва Іванюткі, Ва Іванюткі на століку, На століку на цясовым, На скацерці на бялёвай, На талерачцы, на блюдачку.
А ты бардзей, не баў гасцей. Твае дары невялікія, У дзверы не лезуць, А ў вакно — як шыюць. Ад яго коні — бочка солі, Ад кароўкі — чвёртка палоўкі, Ад авечкі — чвёртка грэчкі, Ад яго кошкі ~ гарох у лукошк:, Ад яго свінкі ~ пуд саланінкі, Ад сабакі — нюх табакі. Пачынальнічку — чарку гарэлкі I каўбасу на талерцы.
Падхватнічку — чацвярык аўса I наверх каўбаса.
Механошу — капу грошай. Дудару — чырвон злоты.
У ПАНА ІВАНА РАЗУМНАЯ ЖАНА..
У пана Івана разумная жана,
Бог яму даў разумную жану ў яго даму, Ды й разумную*.
* Прыпеў паўтараенйа пасля кожнага радка.
61
Сенечкі мяла, шаляжок знайшла. Закупіла яна да тры гарады: Першы горад — ўсё з панамі, Другі горад — ўсё з казакамі, Трэці горад — ўсё з мужыкамі. Што з панамі — да й панаваці, Што з казакамі — ваяваці, Што з мужыкамі — поле пахаці. Поле пахаці, ячмень сеяці, Ячмень сеяці ~ піва варыці, Піва варыці — гасцей паіці.
А Ў ПАНА ІВАНА ЎМНАЯ ЖАНА
А ў пана Івана ўмная жана.
Бог яму даў умнаю жану ў яго даму*.
Умная жана сенечкі мяла.
Сенечкі мяла, шэляжкі знайшла. Ды закупіла ды тры гарады.
Ой, першы горад — славен наш Кіеў. Ой, другі горад — славен Чарнігаў. А трэці горад — славен наш Лоеў. Як Кіеў славен — то ўсё царквамі. Чарнігаў славен — ўсё казакамі, А Лоеў славен — ўсё таргаўцамі. Што ў Кіеў хадзіць — богу маліцца, А ў Чарнігаў — ваяваціся.
Ой, а ў Лоеў — таргаваціся.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
62
ДАЧЦЭ ГАСПАДАРА
ОЙ, PAHA, РАНА КУРЫ ЗАПЕЛІ...
Ой, рана, рана куры запелі,
Каляда, куры запелі*.
Ой, яшчэ раней Ганначка ўстала, Ганначка ўстала, коску часала, Коску ўчасаўшы, госцікаў ждала. Ой, прыехала трое госцікаў, Трое госцікаў — ўсе тры жанішкі, Адныя сталі там за садамі, Другія сталі за варатамі, Трэція сталі з коньмі пад сеньмі. Што за садамі — тым адказалі, За варатамі — ручнічка далі, 3 коньмі пад сеньмі — Ганначку ўзялі. Ганначку ўзялі, падзенькавалі: — Дзякуй, баценьку, за тваю дачку, Што тонка прала і звонка ткала, Бела бяліла, чыста хадзіла.
ОЙ, PAHA, РАНА КУРЫ ПАПЕЛІ...
Ой, рана, рана куры папелі, Святы вечар!**
* Прыпеў “Каляда" паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
63
А раней таго Ганначка ўстала, Ганначка ўстала, коску часала, Коску часала да й заплятала. Прыйшло да яе тры турчаначкі Да й загадалі тры загадачкі. — Як адгадаеш, бацькава будзеш. He адгадаеш, то наша будзеш. Ой, што ж то расце да й без кораня? Ой, што ж то гарыць да й без полымя? Ой, што ж то гудзе без буйна ветру? — Сіні камень расце да й без кораня, Зорачка гарыць да й без полымя, Стрэлачка гудзе без буйна ветру. — Слухай, Ганначка, за гэтым словам, За гэтым словам жыві здарова. Жыві здарова з атцом, з маткаю, 3 добрымі людзьмі, з каляднічкамі.
ОЙ, PAHA, РАНА КУРЫ ЗАПЕЛІ...
Ой, рана, рана куры запелі, Каляда, куры запелі*.
Ой, яшчэ раней Ганначка ўстала, Ганначка ўстала, коску ўчасала, Коску ўчасаўшы, павы пагнала, Павы жанучы, пер’е збірала, Пер’е збірала, у хвартушок клала, 3 хвартушка брала, вяночак віла, Вяночак звіла, на Дунай пусціла. — Хто вяночак пойме, той мяне возьме. Ой, адазваўся малады Васілька: — Я вяночка пайму, я цябе вазьму.
* Прыпеў “Каляда” паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
64
ДОБРЫ ВЕЧАР, ПАНЕНАЧКА...
Добры вечар, паненачка, Проша адамкнуць акенечка, Проша адамкнуць і паглядзець, Ці той едзець, каго жджэш? Едзець паніч не тутэйшы. He тутэйшы — загранічны, Загранічны — пекны, слічны. Сам панічык маладзенькі, Пад ім конік вараненькі, На ім шуба шоўкам шыта, Пад ім сядло злотам літа, Злотам літа, вылівана, Да паненкі прысылана.
— Паненачка Марыначка! Даруй гасцей, не баў — бардзей. А чым будзеш дараваці, Было б за што дзенькаваці. Нам старожак невялічак, Сорак яек на паўмісак, He лічачы, не мыслячы. Тыя яйкі мы палічым, Паненачку павялічым.
Ота ж паненачка Пекна Марыначка, Песня спета Проціў лета. Рок пры року — Кавалер пры боку. Каб вялікая расла, Да зялёных святак замуж пашла, Вясёлая была, намі не гардзіла, Каб мы былі малайцамі, Падарылі б чырванцамі.
5. Зак. 5557
65
ЗАЖУРЫЛАСЯ КРУТАЯ ГАРА...
Зажурылася крутая гара,
Святы вечар!*
Што не ўрадзіла шаўкова трава, Да зарадзіла зялёна віно. А з таго віна сцежка топтана. Хто яе таптаў? — Панна Надзюхна. Яна таптала да й прызаснула.
Прышоў да яе баценька яе.
— Устань, Надзюхна, устань, дочачка.
Прышло да цябе трое сватоў: Адныя сваты, што за рэкамі, Другія сваты, што за вароцемі, А трэція, што ў хаце сядзяць.
Што ў хаце сядзяць — то Надзюхну аддаць, Што за рэкамі — то так адпраўляць, А што за вароцемі — падаркі аддаць.
— Слухай, Надзюхна, з усім словам, 3 усім словам да й жыві здарова.
Да й жыві здарова, з бацькам, з маткаю, 3 бацькам, з маткаю, з добрымі людзьмі, 3 добрымі людзьмі, з намі, каляднічкамі.
А Ў ЛУЗЕ, ЛУЗЕ КАЛІНА КРАСНА...
А ў лузе, лузе каліна красна,
Добры вечар!**
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
66
Ой, яснейкрасней Ганна ўтатачкі.
Па двары хадзіла — увесь двор красіла, У сені ўвайшла — сені заззялі, У хату ўвайшла — паны стаялі, Паны стаялі, шапкі знімалі.
— Ці ты царэўна, ці каралеўна?
— Я ні царэўна, ні каралеўна, Таткава дачка, красна панначка, Мамчына дачка, як тая ягадка.
— Мы ж цябе, красну, не зневажаем
I з Новым годам паздраўляем.
I з Новым годам і з усім родам.
ОЙ, КРАСНА, КРАСНА КАЛІНА Ў ЛУЗЕ...
Ой, красна, красна каліна ў лузе, Святы вечар, каліна ў лузе*.
Красней каліны дзевачка ў маткі.
Па двару хадзіла — увесь двор красіла, У сенечкі вышла — зорачка ўзышла, На па