• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святкаванне каляд на Беларусі  Антон Гурскі

    Святкаванне каляд на Беларусі

    Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 95с.
    Мінск 1998
    30.39 МБ
    ай народнага сельскагаспадарчага календара з’яўляецца працоўная дзейнасць селяніна. Каляндарныя звычаі і абрады функцыяніравалі ў адпаведнасці з эапытамі гэтай дзейнасці, г.зн. павінны былі служыць своеасаблівым забеспячэннем паспяховага вядзення сялянскай гаспадаркі. А таму характар іх у многім быў абумоўлены канкрэтнымі асаблівасцямі пэўнага геаграфічнага асяроддзя, клімату, эканамічнымі і грамадскімі адносінамі, ва ўмовах якіх ажыццяўлялася вытворчая дзейнасць селяніна. Такім чынам, разглядаемыя звычаі і абрады павінны былі будавацца тым ці іншым народам на “ўласнай глебе”, знаходзіцца ў пэўнай адпаведнасці з укладам яго жыйця і адпавядаць яго вытворчым інтарэсам. Толькіпрытакойумовеянымаглі захавацца і перадавацца з пакалення ў пакаленне як традыцьійныя для дадэенага народа.
    Калі звярнуцца да канкрэтных прыкладаў з гісторыі нашай краіны, то ўбачым, што ў дарэформеннай Расіі і Беларусі жыццё сялянства характарызавалася эканамічнай адсталасцю і моцным феадальнапрыгонным прыгнётам. Рэакцыйная ідэалогія хрысціянскай царквы апраўдвала палітыку феадальных вярхоў гра
    8
    мадства, культывавала невуцтва, імкнулася да духоунага заняволення народа.
    Усё жыццё сялян было аблытана забабоннымі абрадамі. Але ўжо тады творчыя сілы народа шукалі сабе выйсце. Фальклорныя творы тых часоў указваюць на з’яўленне ў яго свядомасці свабодалюбных тэндэнцый.
    У перыяд феадалізму і капіталізму навука не была здабыткам народных мас і сяляне вымушаны былі ў сваёй вытворчай дзейнасці абапірацца выключна на ўласныя назіранні над з’явамі прыроды і на свой земляробчы вопыт.
    Нядзіўна, што пры такіх умовах каштоўныя вывады з вопыту спалучаліся з памылковымі поглядамі, якія станавіліся ў побыце традыцыяй. Што ж тычыцца генезісу, гісторыі і сутнасці звычаяў і абрадаў, то пры вывучэнні іх варта помніць наступнае: “Рэлігійны ці бытавы характар абраду залежаў ад яго назначэння: здзяйсняўся ён з мэтай магічнага ўздзеяння на навакольны свет або рэгламентаваў нормы бытавых, грамадскіх, сямейных узаемаадносін паміж людзьмі... Наяўнасць у абрадзе і ў суправаджаючай яго абрадавай паэзіі... міфалагічных вобразаў яшчэ не з’яўляецца сведчаннем рэлігійнарытуальнага значэння дадзенага абраду. Народжаны існуючым ладам і ўзроўнем эканамічнага развіцця, адлюстроўваючьі элементы вераванняў, абрад ці звычай мог у шэрагу выпадкаў мець адзіны сэнс: паставіць чалавека ў пэўную ўзаемасувязь з сельскай і сямейнай абшчынай, замацаваць нормы і правілы паводзін людзей, даць кіраўніцтва для працоўнай дзейнасці”1. Такім чынам, вытокам усёй абрадавай паэзіі было жыццё, працоўная і грамадская дзейнасць чалавека, да якой далучылася імкненне выкарыстаць сілы, створаныя ўяўленнем чалавека.
    1 Чйчеров В.Н. Звмннй пернод русского народного календаря XIV — XIX вв. // Тр. Ннта этногр. нм. Н.МнклухоМаклая. М., 1957. Т. 49. С.910.
    9
    МАГІЯ СЛОВА I ДЗЕЯННЯ.
    ПЕРШАЯ КУЦЦЯ
    У беларусаў (як і ў іншых усходнеславянскіх народаў) назва “каляды” замацавалася за перыядам з 24 снежня па 6 студзеня па старым стылі (з 6 па 19 студзеня — па новым стылі), яго называлі яшчэ “святыя вечары”, “святыя дні .
    Да зімовага свята сяляне пачыналі рыхтавацца задоўга, яшчэ з пачатку зімы. Яны імкнуліся забяспечыць сябе прадуктамі харчавання, неабходнымі, згодна традыцыям навагодніх звычаяў, для святочнага стала. Традыцыйная вячэра ў першы дзень Каляд (24 снежня па старым стылі, або 6 студзеня па новым стылі) — “посная куцця” — з’яўлялася пачаткам святочных вечароў і дзён. На працягу свят наладжваліся тры куцці. Паколькі першая куцця азначала рытуальны пачатак Каляд і святкавалася з асаблівай урачыстасцю, яна атрымала назву “вялікая куцця”.
    Вялікая куцця пачыналася адразу пасля захаду сонца, калі на небе з’яўлялася першая зорка. 3 раніцы ў гэты дзень усе працавалі: у кожнай сялянскай хаце старанна мылі, скрэблі, прыбіралі, заканчвалі любыя, пачатыя раней работы. А ўжо з паўдня пачыналі рыхтавацца да вячэры. Дарослыя пасцілі ўвесь дзень шчырым постам (нічога не елі), дзецям давалася ў абед з’есці крыху поснай кашы. Уся сям’я мылася, прыбіралася. Затым гаспадыня цалкам аддавалася клопатам падрыхтоўкі святочнай вячэры.
    Калі пачынала цямнець, гаспадар з малодшым сынам ці ўнукам уваходзілі ў хату. Гаспадар трымаў невялікі жытні снапок з каласамі, а ўнук — ахапак сена. Па сялянскім павер’і, усё гэта павінна было забяспечыць паспяховае вядзенне гаспадаркі ў новым годзе, a разам з тым і дабрабыт сям’і. Жытны снапок з каласамі сімвалізаваў ураджай збожжавых, а ахапак сена (якое 10
    ўносіў і клаў на стол той, хто пасвіў валоў) — што жывёла заўсёды будэе сытай, а ўлетку на пашы не будзе разыходзіцца ці губляцца. “Здаровы будзьце! 3 Калядою”, ~ вітаў усіх прысутных у хаце гаспадар. Гаспадыня кланялася і запрашала: “Каляда, заходзь за наш стол”. Пасля гэтай цырымоніі гаспадар уладкоўваў снапок жыта на покуці, а ўнук каля снапка клаў сена, на якое ставіўся гаршчок са зваранай куццёй, якая накрывалася хлебам. Сена раскладвалі і на стале, пасля чаго ён засцілаўся белым абрусам.
    У некаторых сёлах ножкі стала абвязваліся ланцугом (ва ўсходнераманскіх народаў існаваў звычай класці пад стол лямеш ад плуга ці частку ярма). Усе гэтыя рэчы і іх размяшчэнне надзяляліся магічнай функцыяй, якая будавалася па фармальных законах падабенства і кантакта (імітыўная і кантактная магія). Па сялянскаму павер’ю, яны павінны былі забяспечыць паспяховае вядзенне гаспадаркі ў новым годзе. Ярмо і плуг павінны былі забяспечыць добрае ворыва, салома — вялікі ўраджай, мука — урадлівасць зернавых, г.зн. дабрабыт сям і ў наступаючым годзе. Ланцуг, якім абвязвалі стол, меў ахоўваючае прызначэнне, з’яўляючыся сімвалічным носьбітам апатрапеічнай магіі.
    У дні навагодніх свят у свядомасці селяніна рэзка ўзрастала роля ініцыяльнай магіі: уся сям я ў час урачыстай вячэры павінна была быць у зборы (каб сям я заставалася разам увесь год). Звычайна маладыя жанчыны ў першы год свайго замужжа прыходзілі на куццю да сваіх бацькоў, каб павячэраць у роднай сям і. Перш чым сесці за стол, гаспадар гаварыў т.зв. малітву — зваротпросьбу да сваіх продкаў, каб яны прыйшлі на агульную бяседу — святочную вячэру.
    Гаспадар садзіўся за стол першым — на покуці. Дамачадцы размяшчаліся за святочным сталом, строга прытрымліваючыся законаў патрыярхальнага ўкладу жыцця вялікай сям’і. Каля гаспадара па старшынстве
    11
    садзіліся сыны і ўнукі, па другі бок стала насупраць сядзелі гаспадыня і дочкі, на самым краі стала — нявестка, якая павінна была падаваць на стол усе падрыхтаваныя да вячэры стравы. У канцы стала стаяў зэдлік. На стале, насупраць яго, ставілі міску і клалі лыжку, тут ніхто не садзіўся. Гэта месца прызначалася для сем’яніна, які адсутнічаў па нейкай уважлівай прычыне, ці для неспадзяванага падарожнага госця.
    У некаторых сёлах існаваў такі звычай: перш чым сям’я сядзе вячэраць, гаспадар, узяўшы гарінчок з куйцёй, тры разы абходзіць з ім вакол хаты, а затым стукае ў вакно. Жонка пытае з хаты, хто там стукае. Тады гаспадар адказвае, што гэта сам Бог стукае з цёплай, мокрай вясной, з гарачым, спакойным летам, з сухой і карыснай восенню. Пасля гэтага жонка запрашала мужа зайсці ў хаіу, і пачыналася рьпуальная вячэра. На колькасці страў адбіваўся не столькі звычай, колькі сацыяльны фактар: у беднай сялянскай сям’і святочная вячэра складалася з трох страў: кваса з грыбамі, бліноў з макам і галоўнай — куцці (кашы з ячменных круп) з мядовай сытой ці льняным маслам (алеем); у сям’і сярэдняга дастатку — з пяці: акрамя ўпамянутых, яшчэ  з селядца (ці рыбы) з льняным маслам і аўсянага кісялю з мядовай сытой; у заможнай сям’і — з сямі: тых жа, што ў папярэдніх варыянтах, ды яшчэ з вараных грыбоў, адвару з сушаных яблык, груш і сліў. У больш заможных сялян на стале ў гэты вечар стаяла дзевяць і нават дванаццапь страў.
    Колькасць страў мела рьггуальнае прызначэнне. Паводле старажытнай народнай традыпыі, лічбы 3, 5, 7, 9, 12 з’яўляліся сімвалічнымі і ў каляднай рытуальнай вячэры сімвалізавалі поспех, шчасце, удачу ў наступаючым годзе. Абавязковай стравай быў грыбны адвар. Паколькі грыб лічыўся зямной раслінай, то грыбны адвар сімвалізаваў сокі зямныя, якія пад уздзеяннем сонца абуджаюць жыццё ў прыродзе. Мак сімвалізаваў урадлівасць, блін — сонца, якое давала не толькі свят12
    ло, але і прабуджала жыццё на зямлі. Спажываючы гэтыя стравы, людзі верылі ў іх цудадзейную сілу.
    Паводле ўяўленняў нашых далёкіх продкаў, куцця лічылася сакральнай* стравай, паколькі зерне валодае дзівоснай уласцівасцю доўга захоўваць жыццё і, калі трэба, зноў аднаўляць яго. Вось чаму куцця варылася з цэлых абтоўчаных зярнятаў. Яна сімвалізавала несмяротнасць, г.зн. бясконцасць жыцця. Семя — расліна — семя складаюць вядомы колазварот, які сведчыць аб бясконцасці жыцця.
    Куцця ў час святочнай вячэры ставіцца ў цэнтры стала, яна як бы аб’ядноўвае ўсе магічныя ўласцівасці рытуальных страў: забяспечваць багаты ўраджай, дастатак у сям’і і асабісты поспех для тых, хто ўдзельнічае ў абрадавай вячэры. Вакол куцні быў шэраг абрадавых засцярог. Варылі яе заўсёды ў адньгм і тым жа гаршку. Ніякіх ініпых страў болей у ім не варылі, і захоўваўся ён для куцці ад Каляд да Каляд. Каштаваць куццю забаранялася не толькі да вячэры, але і ў час гатавання. Перавараная ці недавараная куйця лічылася дрэннай прыкметай: неўраджай, голад, нядобрыя паводзіны ў сям’і і нават выміранне роду.
    Умела зварыць куццю заўсёды лічылася надзвычай адказнай справай. I калі гаспадыня даставала гаршчок з печы і адкрывала яго, каб паглядзець на звараную куццю, уся сям’я з вялікай насцярожанасцю сачыла за рухамі гаспадыні ў спадзяванні, хоць бы ўсё добра скончылася. Калі куцця была гатова, гаспадыня, дакранаючыся рукамі да гаршка, урачыста гаварыла: “У згодзе будзьце, спажывайце на здароўе, Каляда, Каляда!”
    Калі куцця падавалася на стол, гаспадар першым чэрпаў яе лыжкай і пачынаў есці, адсыпаўшы крыху яе на стол для памёршых продкаў. За ім тое ж рабіла і гаспадьтяіпастаршынствуўсечленысям’і. Куццю елі ў поўнай цішыні. Да куцці абавязкова падавалі сыгу (разведзены
    * Сакральны — тут: абрадавы, свяшчэнны, варты пакланення.
    13
    вадой мёд або цукар), цёрты мак а