Святкаванне каляд на Беларусі
Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 95с.
Мінск 1998
ывалася ў народзе багатан , тоустан , шчодран , мяснон , тлустай”, “ласай”, паколькі вячэра гэта вызначалася багаццем скаромнага. Кожная гаспадьпія старалася падрыхтаваць багатую скаромную вячэру, сустрэць Новы год у поўным дастатку, каб на працягу ўсяго наступнага года была сытная яда ў доме. Згодна ўяўленням аб дзеянні закона ініцыяльнай магіі, лічылася ~ чаго няма на навагоднім стале, таго не будэе ў доме цэлы год. Колькасць страў навагодняй вячэры таксама мела рытуальнае значэнне: сем, дзевяць, дванаццаць. Куцця падавалася на стол з салам ці маслам. Згодна традыцыям абраду, елі вараную свіную галаву, смажаныя каўбасы, сальцісон, крывяную каўбасу, халадзец і іншыя мясныя стравы. Варылі і верашчаку са свінінай, пяклі блінцы (часта двух відаў: грачаныя і аўсяныя), што з’яўлялася адзнакай ўрачыстасці дня, паколькі
26
блінцы на Беларусі — пераважна святочная страва. Ужывалі сыр, пілі кісель з малаком, елі пірагі.
Як бачым, у цэнтры навагодняй абрадавай яды аказваецца свініна. Існуе думка, што рытуальнае забіццё свінні было састаўной часткай абраднасці старажытназемляробчага свята зімовага сонцазвароту. Даследчыкамі ўстаноўлена, што ў старажытных грэкаў свіння па пладавітасці ўспрымалася як сімвал урадлівасці. Старажытныя рымляне ў дні зімовага сонцазвароту богу пасеваў і ўрадлівасці Сатурну прыносілі ў ахвяру свінню. Парася таксама адносілася да ліку ахвярных жывёл і сімвалічна абазначала ўрадлівасць, багацце, дабрабыт у жыцці чалавека.
НАВАГОДНІЯ ШЧАДРОЎКІ
У вечар перад Новым годам па беларускіх сёлах (як і ў іншых суседніх народаў) шчадравалі. Дзяўчаты хадзілі са “шчодрай”. На гэтую ролю выбіралі прыгожую, статную дзяўчыну. Яе адзявалі ў святочнае адзенне, галаВУ ўпрыгожвалі вянком з папяровых кветак і рознакаляровымі стужкамі. Адзеўшы “шчодру ”, дзяўчаты адпраўляліся па хатах і спявалі шчадроўкі (калядныя песні, якія выконваліся толькі напярэдадні Новага года, з прыпевам “Шчодры вечар”). Шчадроўкі істотна не адрозніваліся ад калядак ні па форме, ні па змесце, ні па функцыі, з’яўляючыся разнавіднасцю зімовай велічальнавіншавальнай песні.
Пры абходзе дамоў аднавяскоўцаў дзяўчаты стараліся не абысці хаты, у якой жыў малады нежанаты хлопец. Часам пры велічанні хлопца ў тую частку песні, дзе спявалася аб будучай нявесце, устаўлялася імя дзяўчыны, якая (як было вядома) па сэрцу хлопцу ці па нораву яго бацькам. У апошнім выпадку ўзнагарода была асабліва шчодрай.
27
НАВАГОДНІЯ ВАРАЖЭННІ
ПРА ЗАМУЖЖА, ПРА АСАБІСТЫ ЛЁС ДЗЯУЧЫНЫ
У навагоднюю ноч вя \ікае значэнне прыдавалася варажбе. Усе дзяўчаты займаліся варажбой. Тыпы і варыяцыі навагодняга абраду адгадвання адрозніваліся вялікай разнастайнасцю. Традыцыйная сувязь варажэнняў з навагоднім перыядам указвае на тое, што гэты перыяд успрымаўся як вельмі важны і адказны этап у жыцці, які вызначаў лёс людзей. Навагоднехрышчэнскія варажэнні — гэта пераважна “асабістыя’, якія маюць непасрэдныя адносіны да лёсу чалавека, яго шлюбнага саюзу.
У варажэннях прымала ўдзел у асноўным моладзь, што і вызначала кола пытанняў, на якія трэба было атрымаць адказ: варажылі пра суджанага ці суджаную, пра замужжа, пра характар мужа, яго маёмаснае становішча, пра жыццё ў сям’і мужа і да т.п. Варажылі пра жыццё і смерць, багацце і беднасць, здароўе і хваробу і пра шмат іншае. Навагодні цыкл варажэнняў дзеліцца на дзве групы: варажэннітлумачэнні і варажэнні ў форме чараўніцтва.
Варажбатлумачэнне — гэта даведванне пра будучыню з дапамогай пэўных прыёмаў і спосабаў тлумачэння з’яў, якія адбываіоцца незалежна ад варажбітоў, дэеянняў, наўмасна эробленых самімі варажбітамі, і дэеянняў, якія выконваюць людзі, жывёлы і пгушкі па волі варажбітоў. Як правіла, для гэтых варажэнняў выкарьістоўваюцца рэчы хатняга ўжьггку ў сімвалічным тлумачэнні.
Варажбачараўніцтва заснавана на веры ў звышнатуральныя сілы, якія данамагаюць “адкрыць будучыню”. У такіх выпадках выкарыстоўваліся разнастайныя прадметы, якія захоўвалі пры гэтым сваё прамое прызначэнне: свечкі, пярсцёнкі, расплаўлены воск і да т.п.
Шматлікая група шлюбных варажэнняў пабудавана пераважна на выпадковасці адказу на пастаўленае пытан28
не і на адвольных вытлумачэннях назіраемых з’яў. Найбольш распаўсюджанымі былі варажэнні па штыкецінах. Увечар дзяўчаты бралі міску з куццёй ці каўбасой, выносілі на двор і ставілі яе ў тым месцы, дзе звычайна ссыпалі смецце, самі ж падбягалі да плоту і, датыкаючыся рукой да штыкецін, лічылі іх і прымаўлялі: “маладзец’, “удавеу”; “маладзец”, “удавец”. Апошняя са штыкецін і “адказвала”, хто будзе мужам — маладэец пі ўдавец. Шырока вядомай была і такая варажба: дзяўчаты клалі аладкі на парозе хаты і ўпускалусабаку; чыю аладку сабака з’есць першую, тая дзяўчына ранёй за іншых выйдзе замуж. Варажылі і на блінцах: дзяўчына ўпотай ад усіх хатніх брала першы спечаны блінец і, выбегшы на вуліцу, пыталася ў першага сустрэтага ёю мужчыны, як яго завуць. Пачуўшы адказ, яна амаль была ўпэўнена, нгго ведае імя свайго суджанага. Вельмі важным было для дзяўчыны пыганне, уі выйдзе яна замуж у новым годзе. Для гэтага яна з першым блінцом падкрадвалася да суседзяў пад вакно і падслухвала, пра ішо гавораць у хаце. Калі дзяўчына чула словы “ідзі”, “іпгозасядзелася’’, “чамунеідэеш”, значыць, замужянавыйдэе; калі ж чула “сядзь', “засганься”, “яшчэ рана ’, “пачакай”, то ў лепшым выпадку яшчэ год яна не выйдэе замуж.
Каб даведацца, у якім баку жыве яе суджаны, дзяўчына апоўначы павінна была выйсці на скрыжаванне (ці за вароты) і прыслухацца: адкуль данясецца брэх сабакі, у той бок і выйдзе замуж. Распаўсюджана была і варажба з чаравіком. За вароты (ці праз дах хаты) кідалі зняты з нагі чаравік: у які бок ён ляжа наском, у той бок дзяўчына выйдзе замуж. А каб даведацца, ці будзе багаты суджаны, трэба было ноччу з першым блінцом пайсці да лазні, прасунуць руку ў ваконца і пастарацца да чагонебудзь дакрануцца. Калі рука намацае штонебудзь касматае (анучу, старызну, рыззё і да т.п.), быць дзяўчыне замужам за багатым; калі ж пападзецца штонебудзь гладкае (камень, кавалак дрэва і інш.) — усё жыццё прыдзецца гараваць у беднасці. He менш важна для дзяўчыны было
29
даведацца, які будзе яе муж: добры ці злосны. Для гэтага дзяўчына ішла да калодзежа, рэчкі ці возера, каб кінуць у ваду камень: калі камень пойдзе на дно ціха, то муж будзе ціхі і добры, калі ж з шумам, — не будзе ладу ў сям’і. Шырока бытавала і шмат іншых відаў народнай варажбы на тэму шлюбу, які мае адбыцца. Варажэнні ж з заручальным пярсцёнкам, растопленым воскам не атрымалі значнага распаўсюджання на Беларусі.
Як бачым, аграрныя і сямейныя абрады зімовага цыкла ў беларусаў прасякнуты адной мэтай — імкненнем чалавека зазірнуць у будучае і дабратворна паўплываць на яго. Тэма шлюбнага саюзу, багата і разнастайна распрацаваная ў навагодніх варажэннях і варажэннях на Вадохрышча, характэрна для ўсёй каляднай абраднасці і каляднай паэзіі. Сама тэма шлюбу вырашаецца ў кантэксце навагодніх абрадаў не толькі як тэма асабістага лёсу чалавека, але і як агульная тэма ўрадлівасці.
НАВАГОДНТЯ АБРАДЫ ЎРАДЛІВАСЦІ
Нельга не падкрэсліць, што тэма ўрадлівасці, пераходзячы ад аднаго аб’екта да другога, і складае той асноўны ідэйны стрыжань, вакол якога круціцца ўся складаная старанна пабудаваная сістэма каляднай абраднасці беларусаў.
Навагодні цыкл беларускіх звычаяў і абрадаў (як і ў іншых славянскіх, а таксама ўсходнераманскіх народаў) прадстаўляецца як сукупнасць традыцыйных абрадаў аграрнавытворчага характару. На Новы год гаспадар дома ўстае даволі рана і, агледзеўшы сваю гаспадарку, набірае ў міску якіхнебудзь збожжавых зярнят, абходзіць усе свае пабудовы і жменяй раскідвае зярняты ў розныя бакі, каб у новым годзе быў такі ўраджай хлеба, якім можна было б напоўніць усе гэтыя памяшканні. Да шырока распаўсюджаных навагодніх
30
звычаяу адносіцца, у прыватнасці, рьггуальны пасеу, які сімвалізуе багаты ўраджай у наступаючым годзе. Па традыцыі ў славянскіх народаў гэта абрадавае дзеянне ажыццяўляецца дзецьмі.
Дзень Новага года вядомы яшчэ пад назвай “васілле”. Тут адбіўся знешні ўплыў царкоўнага календара: 1 студзеня — дзень св. Васіля Вялікага. У гэты дзень раніцай сялянскія дзеці, павесіўшы праз плячо торбачкі з зярнятамі, хадзілі па сялу з навагоднімі віншаваннямі. Увайшоўшы ў хату і прывітаўшыся з гаспадарамі, яны, імітуючы засявальнікаў, раскідвалі жменямі зярняты жыта, аўса, ячменю і інш. “Засяванне” суправаджалася калядкай, якая мела характар заклінання. Тэксты, прызначаныя для дзіцячага выканання, невялікія, адрозніваюцца прастатой зместу і формы. Тэма такіх калядак адна — пажаданне гаспадарам добрага ўраджаю і дастатку ў новым годзе:
Ходзіць Ілля на Васілля, Носіць пугу жыцяную, Дзе замахне — жыта расце, Дзе не махае, там не бывае, А ў полі ядром, а ў доме дабром.
Хлеб у земляробчых народаў з’яўляўся сімвалам матэрыяльнага дабрабыту і ў сувязі з гэтым носьбітам добрай магічнай сілы (кантактная магія).
Больш рэдкай разнавіднасцю абраду з’яўляецца жывёлагадоўчы варыянт, вядомы ў малдаван і ў заходняй Украіне пад назвай “пасяванне”, калі “пасявалі” жывёлу і хатнюю птушку, а ў калядках жадалі не толькі вялікага ўраджаю, але і вялікага прыплоду жывёлы ў наступаючым годзе. Аднавяскоўцы прымалі “пасявальнікаў” вельмі ахвотна, давалі ім хлеб, сала, баранкі, арэхі, семачкі і да т.п.
31
Яркім прыкладам “вытворчага” абраду ў святочным цыкле звычаяў з’яўляецца рытуал плуга, які шырока бытаваў у румьш і малдаван, а таксама вядомы на Украіне. Праводзіўся ён напярэдадні Новага года і складаўся з двух частак: першая — вакол ці ўздоўж сяла праводзілі першую ўраджайную баразну для ўсяго сяла; другая — хадзілі па хатах з плугам (а ў больш далёкім мінулым і з валамі, запрэжанымі ў плуг), паказваючы ўмоўнае ворыва ў двары з пажаданнем дабрабыгу ў новым годзе. Напрыклад, на Валыні 31 снежня “аруць зямлю і як бы падрыхтоўваюць яе для сяўбы, прычым песнямі і рухамі цела паказваюць працэс ворыва”1 (прыклад імітатыўнай магіі).
Абрад з плугам і ворывам невядомы на Беларусі, не сустракаецца аб ім упамінання і ў тэкстах беларускіх навагодніх абрадавых песень. На наш погляд, ён мог знікнуць да таго, як з’явіліся першыя за