Святкаванне каляд на Беларусі
Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 95с.
Мінск 1998
аду сядзела, як роза цвіла, 3 пасаду ўставала, як расцвітала.
СЫНУ ГАСПАДАРА
TAM ЗА САДАМІ, ЗА ЗЯЛЁНЫМІ...
Там за садамі, за зялёнымі, Каляда, за зялёнымі**.
* Прыпеў “Святы вечар” паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
** Прыпеў “Каляда” паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
67
Ой, там Андрэйка коніка пасе, Коніка пасе, павадцом трасе. — Ой, еж, коніку, шоўкаву траву, Ой, пі, коніку, крынічну ваду, Бо паедзем мы да цесценькі, I да цесценькі, і да цёшчанькі, 1 да цёшчанькі, і да Ганначкі.
есценька кажа, калакол звініць, ёшчанька кажа, што сакол ляціць, Ганначка кажа, Андрэйка едзе, Андрэйка едзе, падаркі вязе, Падаруначкі — мне чаравічкі.
ОЙ, ЗА ВАРАЦЬМІ КРУТАЯ ГАРА...
Ой, за варацьмі Крутая гара,
Святы вечар!*
Ой, на той гарэ — Шаўкова трава.
А на той гарэ Стада каней ходзіць.
А між тых коней — Адзін вараны,
Адзін вараны, Да й не сядланы.
Хлопцы лавілі, Да й не злавілі.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
68
Адкуль узяўся Малады Пецечка.
Як к каню прыпаў, Так коніка ўзяў.
Як сеў паехаў К новаму двару.
К новаму двару, К цесцейку свайму.
Цесцейка кажа: — Вон ясен сокал.
А дзевачка кажа: — To не ясен сокал,
To не ясен сокал, To Пецечка мой.
Вазьміце коніка
Да із стаенькі,
Маладога Пеценьку — Да й да Святла'нкі.
Дайце коніку Сена аброку,
Маладому Пеценьку — Мёду і віна,
Мёду і віна, Сітняга хлеба.
За естым словам Жывіце з богам...
69
Святое ражаство Радасць прынясло.
Святое васілле Развесяліла...
За естым словам Жывіце з богам.
У ПОЛЕ ПАД ШАТРОМ СТАСЮНЬКА 3 КАНЁМ...
У поле пад шатром Стасюнька з канём, На вараном кане, на залатом сядле, У гусленькі іграе, злічна спявае.
Прышла ж да яго маменька яго:
— Ой, сынку ж, сынку, малады Стасюньку, Хто ж цябе наўчыў у гусленькі граці, У гусленькі граці, злічна спяваці?
— Да была ж у караля да адна дачка, Да тая ж наўчыла ў гусленькі граці, У гусленькі граці, злічна спяваці.
— Мы ж цябе, Стасюньку, не зневажаем, Да святым ражаством паздраўляем...
АЙ, У ПАНА СЯМЁНА ДА НА ЯГО ДВАРЭ
Ай, у пана Сямёна да на яго дварэ,
Шчодры вечар да й добрым людзям!*
Там стаяў явар тонкі і высокі, На тым явары да сядзелі арлы.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
70
Выйшаў Іван да арлоў страляці.
Тыя арлы да й прамовілі: — Малады Іванка, да не бі арлоў, як будзеш да жаніціся, не будзе табе перавозу.
Прыедзеш ты к ціхаму Дунаю, Тваю дзевачку Хіму добра знаю, Пасаджу цябе на правым крыле, Тваю дзевачку Хімачку да й каля цябе, А твой поезд на левым крыле, Тваіх музыкантаў на сізым хвасце.
У ЧЫСТЫМ ПОЛІДА ВЯЛІК АВЁС...
У чыстым полі да вялік авёс,
А зялёны сад вішнёвы!*
Да вялік авёс парос.
А ў том аўсе белы камень, На тым камні змяя ляжыць, Змяя ляжыць сіпучая.
— А ты ж ба ішоў, слічны паніч, Слічны паніч Кузёмачка.
Хацеў тую змяю забіць.
Тая змяя прагаварыла: — Ня бі мяне, слічны паніч, Слічны паніч Кузёмачка! Скажу табе тры радасці, Тры радасці, тры карысці: Первая радасць — цябе бог завець, Другая радасць — цябе кароль завець, Трэцяя радасць — цябе пан завець. Ой, бог завець — долю даець, Кароль завець — дачку даець,
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
71
Пан завець — каня даець.
Бог долю даець — шчасліў будзеш, Кароль дочку даець — дык жыць будзеш.
ГЭЙ, КАЛЯДА!
Гэй, каляда!*
Ой, пелі пеўні Ранараненька,
Да пабуджалі
Слаўнага пана,
Слаўнага пана, Пана Васіля.
— Ой, устань, не спі, Слаўны пане.
Слаўны пане, Пане Васіль.
Запалі сабе
Да летараньку,
Да пайдзі сабе
Да ў стаеньку,
Выберы коніка, Што нанайлепшага,
Што нанайлепшага, Што найнадваранейшага.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
72
Спадабаўся яму Сівы конічак,
Сівы конічак, Мал, невялічак.
Вялеў служанькам Яго паймаці,
Хораша ўбраці Да й і асядлаці.
— Вазьмі хортыкі
Да на рацязі,
А саболікі
На белы ручыкі.
Да паедзь сабе На паляванне,
На паляванне
Да на пагулянне.
Пусці хортыкі У шчырыя бары,
А саболікі
У чыстае поле.
Хортыкі бяжаць, Лісіка імчаць,
Саболі лянуць, Утачку імчаць.
Лісіча шкура — Маці на шубку,
73
Уцяцье мясца — Маці на юшку,
А пер'ечка — На падушку.
Яго мілая Даведалася,
Даведалася Да й угневалася.
— Ой, хоць гневайся, Хоць не гневайся,
Хоць не гневайся, Мая мілая.
Да не ты ж мяне "адавала, Нёмнай ночкі едасыпала.
Гадавала ж мяне Мая матанька,
I лілеяла Мая родная, ёмнай ночкі едасыпала,
Яснай свечы He згашала,
Ачапок з ножак He спускала.
А за тым словам
74
Да святкуй здароў, Слаўны пане, Пане Васіль. He сам з сабою, А з сваім айцом I панею маткай, Да і з братамі, Да і з сёстрамі, Да і з дзядзямі, і з цёткамі, I з дзядамі, і з бабамі, 1 з суседамі акалічнымі, I з добрымі людзьмі Прыталічнымі.
А шчыпальнічку — Да чырвон злоты, А певальнічкам — Да і двух мала, А механошу — Чатыры грошы I пірог харошы.
ЗАКРУЦІЛАСЯ ДА КРУТАЯ ГАРА...
Закруцілася да крутая гара,
Шчодры вечар!*
Да не ўрадзіла шаўкова трава, Толькі ды ўрадзіў зялён вінаград, Хто ў етым вінаградзе сторажам будзе? Адазваўся Міцечка: — Я ў етым вінаградзе сторажам буду. Сцеражу ночачку, сцеражу другую, На трэцюю ночачку сільненька заснуў.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
75
Прыйшла да яго мамка яго.
— Уставай, Міцечка, уставай, сыночак, Ужо твой вінаград пташкі аб’елі, Ужо тваю дзевачку другія ўзялі.
— Няпраўда твая, мамачка мая, Я свой вінаград сам абараню, Я сваю дзевачку сам, молад, вазьму.
СВЯТ ВЕЧАР, СВЯТ!
Свят вечар, с.вят! Над Дунайкам, Над беражэнькам Стаіць свецелька Наварублена 1 з акеначкам. А ў той свецельцы Ды стаяць сталы Се цясовыя Пазасціланы, Кубкі мядочкам Паналіваны. Да за тымі сталамі Слаўны пане, Пане Пятро. Ен тое віно Да зажывае, Госпада бога Да выхваляе. Пасунуўся ён К акеначку Да падзівіўся У абалонечку, Белага лебедзя. — Ой, лынь, прыплынь, Да дзіўны пташа, Белы лебедзю, К майму да акошачку. Напішу табе, Накажу табе, На белым перцы, На правым крыльцы, Да цара Турка Да турэцкага, Да чы мусіць ён У полю стаці, Чы за мяне Дочку аддаці. Цар Турко He адпісуе Да й не адказуе. Mae коненькі Вараней яго, Mae прыпасы Да й страйней яго, Mae служанькі
Да забачыў ён Дзіўнага птаха, 76 Да й вярней яго.
Да вялю войску Да прыступіці, Да на вуй біці. Выходзяць к яму Да выяўляначкі, Се мяшчаначкі, Выносяць яму Да вялікі дар — Залоцее крэсла. Ен тое ўзяў, Шапанькі не зняў Да не дзенькаваў.
Да вялеў войску Да прыступіці, Да на вуй біці. Выходзяць к яму Да выяўляначкі, Се мяшчаначкі. Выводзяць яму Да вялікі дар — Варанога каня, Асядланага Да й убранага. Ен тое ўзяў, Шапанькі не зняў Да не падзенькаваў.
Да вялеў войску Да й прыступіці, Да мацней біці. Выходзяць к яму Да выяўляначкі, Се мяшчаначкі. Выводзяць к я.му Да вялікі дар — Красную панну, Панну выўлянку. У серабрэ, у злоце He павярнецца, He перагнецца. Ен тое ўзяў, Шапаньку зняў, Да і падзенькаваў* Да вялеў войску Да адступіці, Да і годзе біці.
А за тым словам Да святкуй здароў, Слаўны пане, Пане Пятро, He сам сабою, А з сваім айцом I паняю маткаю.
77
ЖАРТОЎНЫЯ КАНЦОЎКІ ДА ПЕСЕНЬ
ДОБРЫ ВЕЧАР, ГАСПАДАРУ!
Добры вечар, гаспадару! Вынесь жа нам каўбас пару. Ой, пахадзі каля печкі, Пашукай нам перапечкі. Ой, пахадзі каля кваскі, Пашукай жа нам каўбаскі. Вынесь сала, не скупіся, Каб твой ячмень урадзіўся, Каб нажалі сто коп жыта, Каб сям’я была ўся сыта, Каб скацінка вадзілася, Каб пшаніца радзілася, Каб гарэлку выпівалі, Каляднічкаў частавалі.
Я Ў ЦЯБЕ, ДЗЯДЗЮХНА, ПАКАЛЯДУЮ...
Я ў цябе, дзядзюхна, пакалядую, Святы вечар!*
Я ў цябе, дзядзюхна, каўбасу чую. Дай, дзядзька, каўбасу, Я да бога панясу.
Дай мне, дзядзька, крупянку, Я падкіну пад лаўку. Дай, дзядзька, пірог, Я пайду за парог.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
78
HE ДАЙ HAM, ПАНЕ, ДОЎГА СТАЯЦІ...
He дай нам, пане, доўга стаяці, На тваім дзядзінцы сняжок таптаці*.
Бо мы голы, бо мы босы,
Ідуць нашы глосы пад самы нябёсы,
Каўбасішчу — на ражнішчу, Бутэль водкі — для ахвоткі.
А збан піва, каб весела была, А глён хлеба — то наша патрэба.
ОЙ, НАШ ДЗЯДЗЬКА НЯСЕ, НЯСЕ...
Ой, наш дзядзька нясе, нясе, Як возікам вязе, вязе, А дзядына — накладачку, Накладачку на булачку.
— Вазьмі, дзядзька, ножык востры, Адрэж сала кусок тоўсты, Адрэж сала каля спінкі, Каб вяліся табе свінкі.
Развяліся ў гаросе, Параслі такі, як лосі.
* Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
79
ШЧЭДРЫКПЕТРЫК, ДАЙ ВАРЭШК...
Шчэдрыкпетрык, дай варэнік, Нямнога кашкі, наверх каўбаскі. Нуце, дарыце, нас не барыце, Кароткі світкі, памерзлі лыткі. Бацька сварыўся, каб не барыўся, Маці казала, каб кусок сала. Добры вечар!
ВАЗЬМІ НАЖА ВОСТРАГА...
Вазьмі нажа вострага, Укрой сала тоўстага. А ўзлезь на драбінкі, Укрой саланінкі.
А ўзлезь на баляскі, Укрой каўбаскі.
Давай, баба, каўбасу, Бо я хату растрасу!
БУДЗЬ, ВАІПА, ЗДАРОЎ._
Будзь, ваша, здароў Як рыжок бароў! Май торбу грошы, Жыві ў раскошы! Май усяго даволі, А бяды ніколі!
Стары год канчаем, Новы зачынаем, 3 ранняю вясною, 3 буйнаю травою,
80
3 збожжам каласістым, 3 зярном ядраністым Ды з прыятным летам, I з грошам пры гэтым, I з восенню яснай, I з долечкай шчаснай!
ПЕСНІ ПРЫ АБХОДЗЕ 3 КАЗОЙ
ГОГОГО, КАЗА...
Гогого, каза, Гого, шэрая. To на рожанькі, To на ножанькі, Пакланіся зграбна, Павярніся складна. Дзе каза паходзіць, Там жыта зародзіць, Дзе каза топтоп, Там жыта сем коп. Паварачайся, He забывайся, На капыцікі Залаценькія.
Скажы, дзе хадзіла, Дзе ты што рабіла? А дзе пагасае, Там павылягае.
Дзе каза нагой, Там жыта капой. Дзе каза хвастом, Там жыта кустом, А дзе каза рогам, Там жыта стогам. Дзе каза бывае, Там шчасце вітае, А дзе не бывае, Там яно мінае.
Ну> каза, сагніся, Нізка пакланіся Гаспадарупану, Як таму гэтману. Хай будзе здароў, Як рыжык бароў, Жыве ў раскошы, Mae торбу грошы,
6. Зак. 5557
81
Збожжа поўны клеці, Ну, каза, усхапіся,
Павагу на свеце Пані пакланіся
I ўсяго даволі, Да саменькіх ножак,
А бяды ніколі. Няхай дЬсць пірожак,
Ды з каморы пляшку
Будзь ваша здароў, I цялячу ляшку,
Нясі нам дароў, I збаночак мёду
Пажалей нас крыху, Нам на асалоду.
He будзе вам ліха. Каза мая ўчона
Ніплі ад ваяводы, Кіем ахрышчона,
Стрэлі нас прыгоды: Прайшла ўсе навукі,
Скочыў з лесу воўк, Знаець роэны штукі.
Я с