Святкаванне каляд на Беларусі
Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 95с.
Мінск 1998
трухлеўі змоўк. Ну, закладай рогі,
Выстраліў стралок, Ды падбірай ногі.
Збіў казе хвасток. 3 хаты выхадзі.
Каза мая ўпала, Бяду вынасі,
Лягла і прапала. Хай ўцячэць хутчэй
Я лякарства зробіў, Ад панскіх вачэй.
Казе хвост даробіў, I ў гэтым доме
Нацёр бок кійком, He шкодзіць нікому.
Падняў бізуном.
ВОТ МЫ К ВАМ ІДЗЁМ...
Вот мы к вам ідзём Каляду даваў.
I казу вядзём. Гаспадар ідзець,
Нутка, козанька, Каўбасу нясець,
Расхадзісятка Тры кускі сала,
I ўсяму двару Каб каза ўстала.
Пакланісятка: Паўмеркі аўса,
I гаспадару, Каб каза расла,
I гаспадыньцы, Чвэртку пшаніцы
Яшчэ краснай Марыньцы, , На паляніцы,
А наш гаспадар, Каб наша козанька
Ен казу жалаў, Да наелася
82
Пад механошу Павалілася.
Нутка, механош, Дуй казе ў нос. Надзмецца жыла, Будзе каза жыва. Гогого, каза, Гого, шэрая! Дзе ты хадзіла Й дзе ты блудзіла? — А я хадзіла, А я блудзіла Па цёмных лясах, Па шырокіх лугах, А ў ляску, ляску, На жоўтым пяску Павалілася, Аказілася.
На гарэ каза — 3 казляняткамі, Пад гарой ваўчок — 3 ваўчаняткамі. А ваўчок, ваўчок, За козачку чок, А ваўчаняткі — За казляняткі.
На палу жыта Нагамі збіта, А на печы авёс Вялікі парос, А ў тым жыцечку Перапяліца Дзяцей вывела. Большыя, меньшыя — Усе паляцелі,
А меньшанькія Пасірацелі. Дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза нагой, Там жыта капой, Дзе каза хадзіла, Там жыта радзіла. У печы гаршчок Повен з вадой. He люблю дзеда, Што з барадой. На дварэ мядзведз^, Як хароміна, А ў дзеўкі вочы, Як смародзіна. Дайце лясачку Папіраціся, Пайду к дзевачкам Заляцаціся. Дзевачка плача — Замуж не хоча. А конічак За варотамі, Чорт цябе бяры, I з залётамі.
А пайду, пайду К панову гумну, У пановым гумне Гарох малоцяць. — Дай нам, бацюшка, Мерку гароху, Паўмеркі жыта, Каб была наша Козанька сыта.
83
He йдзі ты, козанька, Пад тое сяло, Пад Журавічы. А там стральцы Мікалаеўцы, Сабіраліся, Рахаваліся Козаньку забіць I боцікі пашыць, Боты, халявы Ззаду дзіравы. — He баюся я Тых стральцоўбайцоў, Толькі баюся Старога дзеда. Стары жа дзед, Ен не падара, Ен жа мяне Кіем удара. У правае вушка — Пацячэ юшка, У правы бачок — ■Пацячэ сачок.
ГОГОГО, КАЗА...
Гогого, каза, Гогого, шэра, Ты расхадзіся, Развесяліся Па ўсяму дому Гаспадарскаму. Гаспадар сядзіць, На казу глядзіць, А гаспадынька — На журавелька. Нашай козаньцы На гарэлачку. Нашай козаньцы Нямножка трэба: Рэшата аўса, Наверх каўбаса, Рэшата грэчкі, Наверх яечкі. Павяду казу Я ў густу лазу, А ў густой лазе,
— Гаспадынька мая, Будзь ты ласкава, Вазьмі свечачку, Пайдзі ў клецечку, Зазірні ў бачок, Там стаіць мачок, Да вазьмі мачку На талерачку, Стральцы заселі. — Я тых стральцоў Да не баюся, Толькі баюся Старога дзеда. У старога дзеда Сіва барада. Ён мяне наб’е,
84
Ён мяне ўдарыць, 3 левага вуха Пацячэ юха. На даліне воўк 3 ваўчанятамі, На гары каза 3 казлянята.мі. Як скочыць ваўчок, За казу хапчок, А ваўчанята — За казлянята. Мудра козанька Дагадалася,
У густую лазу Захавалася. Як ляжа спаці, He можа ўстаці.' Проша што даці, Хоць каўбасійу, Хоць кусок сала, Каб каза ўстала. У нашага дзеда Такая жыла, Такая жыла, Каб каза жыва.
ГОГОГО, КАЗА...
Гогого, каза. Наша козінька
Гого, серая, Павалілася,
Дзе рогі дзела? Павалілася
— На соль праела. Да й забілася.
Соль дарагая, Хадзяін ідзе,
Мера скупая. Каляду нясе.
Ох ты, казіца. Хадзяечка йдзе,
Старая псіца. Каўбасу нясе.
Ня йдзі ў то сяльцо, Каўбасу нясе
Там жывуць стральцы, I кусок сала,
Козіньку уб’юць, I кусок сала.
Кожыньку здзяруць. Каб каза ўстала.
Ідзі ў TO сяльцо, Мерачку жыта,
У вялікае, Каб каза сыта,
I к хадзяіну, Мерачку аўса,
I к багатаму. Каб каза расла.
85
Дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза хвастом, Там жыта кустом.
ГОГОГО, КАЗА...
Гогого, каза,
Гогого, шэра!*
Дзе рожкі дзела? — На соль праела. А ў тым жыце Перапёлачка.
Лезь, каза, на печ, Пакажы чапец. Вывела дзеці, Міла глядзеці.
Лезь, каза, на кут, Пакажы хамут. Дзе каза ходзіць, Там жыта родзіць.
Лезь, каза, на пол, Пакажы хахол. Дзе каза рогам, Там жыта стогам.
На печы авёс Вялікі парос. Дзе каза нагой, Там жыта капой.
На палу жыта Нагамі збіта. А дзе каза хвастом, Там жыта кустом.
* Запеў паўтараецца перад кожным двухрадкоўем.
86
ВАСІЛЛЕ
(Навагоднія віншавальныя песні)
ПАЗДРАЎЛЯЮ 3 НОВЫМ ГОДАМ...
Паздраўляю з Новым годам, Аўсяначка, прасяначка!
Зарадзі, божа, Жытапіпаніцу, Усякую пашніцу: У полі — капамі, У гумне — варахамі, У клеці — карабамі, У печы — пірагамі, На стале — скібачкамі.
ПАЗДРАЎЛЯЮ 3 НОВЫМ ГОДАМ...
Паздраўляю з Новым годам,
Святы вечар добрым людзям*.
3 Новым годам і э усім родам, I з празнічкамі, і з каляднічкамі, Першы празнічак — святое ражаство, Другі празнічак — святое васілле, А трэці празнічак — святое хрышчэнне, Святое хрышчэнне і калядам прашчэнне.
СЕТА, СЕТА HA НОВА ДЕТА...
Сета, сета Ходзя Ілля,
На нова лета, Пад васілля.
* Прыпеў паугараецца пасля кожнага радка.
87
У яго пужка Да драцяная. 1 дзе пужкай махне, Там жыта расце, А йдзе не махае, Там і не бывае. Зарадзі, божа, Жыта, пшаніцу, Усяку пашніцу, У полі ядром, У дварэ дабром. Ой ты, дзядзечка, Глянь на палічку, Дай палянічку, А ты, бабачка, Глянь на куточак, Дай сала кусочак.
ХОДЗІЦЬ ІЛЛЯ...
Ходзіць Ілля На васілля, Носіць пугу Жыцяную. Дзе замахне — Жыта расце. Дзе не махае, Там не бывае, А ў полі ядром, А ў доме дабром.
КАЛЯДНЫЯ КАРАГОДЫ I ГУЛЬНІ
А СВЯТЫ ВЕЧАР ДА Й ВАСІЛЛЕЙКА!
А святы вечар да й васіллейка! Мы каму спяём, да й таму дабро, Ой, люлілюлі, да й таму дабро.
Чыя шапачка, таго й песенька, А святы вечар да й васіллейка!
Мы каму спяём, да й таму дабро, Ой, люлілюлі, да й таму дабро.
88
А чый перснічак, таму й песенька, А святы вечар да й васіллейка! Мы каму спяём, да й таму дабро, Ой, люлілюлі, да й таму дабро.
ПАСКОЧ, ПАПЛЯШ, ПЕРАПЁЛАЧКА...
Паскоч, папляш, перапёлачка,
Перапёлачка мая ды сізенькая мая*.
Ды ў перапёлачкі галава баліць. Галава баліць — платка хочыць. Ды ў перапёлачкі плечы баляць. Плечы баляць — кофты хочуць. Ды ў перапёлачкі ножкі баляць, Ножкі баляць — сапагоў хочуць.
А КАЛЯДАЧКІ, БЛІНЫЛАДАЧКІ...
А калядачкі, бліныладачкі,
Ой, лі, ой, люлі, бліныладачкі**.
А калядныя бліны ладныя.
А ў заінькі да тры сцежачкі.
Перва сцежачка — ў зялён гарод, Друга сцежачка — ў вішнёвы сад, Трэця сцежачка — на крынічаньку.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
** Прыпеў “Ой, лі, ой, люлі" паўтараецца з другой часткай кожнага
радка.
89
У зялён гарод — усё наесціся, На крынічаньку — ўсё напіціся, У вішнёвы сад — прахадзіціся.
У КАРАГОДЗЕ БЫЛІ МЫ...
У карагодзе былі мы*, Ой, люлі, былі мы.
А што ж мы там відзелі, Ой, люлі, відзелі?
Мы відалі парачку, Ой, люлі, парачку.
Кавалера й барышню, Ой, люлі, барышню.
Ты, парачка, прыжурысь, Ой, люлі, прыжурысь.
Тудасюда павярнісь, Ой, люлі, павярнісь.
Каго любіш — выбірай, Ой, люлі, выбірай.
Хоць нямножка прытанцуй, Ой, люлі, прытанцуй.
Каго любіш — пацалуй, Ой, люлі, пацалуй.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
90
АЙ, КАЛЯДАЧКІ, НАШЫ НЕЖАЧКІ...
Ай, калядачкі, нашы нежачкі,
Ой, люлі, рана, нашы нежачкі*.
Пратапталі ды ўсе тры сцежачкі. Перша сцежачка — да й да цэркаўкі, Друга сцежачка — да карчомачкі, Трэця сцежачка — да й да мамачкі. Перша сцежачка — да й маліцца, Друга сцежачка — вады напіцца, [Трэця сцежачка — а да мамачкі], А да мамачкі — нагаварыцца.
А КАЛЯДАЧКІ, А ВЯРНІЦЕСЯ...
А калядачкі, а вярніцеся,
Ой, люлілюлі, а вярніцеся**.
У майго татулькі найміцеся.
У майго татулькі трое варот, Трое варот, усе на гарод.
У першых варотах — ясен месячык, У другіх варотах — ярка соўнейка, У трэціх варотах — дробныя зорачкі. Ясен месячык — то татулька мой, Ярка соўнейка — то мамулька мая. Дробныя зорачкі — браты, сёстрачкі.
* Прыпеў “Ой, люлі, рана” паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
** Прыпеў н0й, люлілюлі” паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
91
ВЫ, КАЛЯДАЧКІ, ВЫ ВЯРНІЦЕСЯ...
Вы, калядачкі, вы вярніцеся,
Ай, люлілюлі, вы вярніцеся*.
На нас, дзевачак, агляніцеся.
Мы калядачкам наравіць будзем Да на йгрышчыкі мы хадзіць будзем.
КАБ ВАС, КАЛЯДАК, НЯДЗЕЛЬ 3 ДЗЕСЯТАК...
Каб вас, калядак, нядзель з дзесятак, Ай, люлілюлі, нядзель з дзесятак**.
А што 6 ранейка, дык сняданейка, Што вячэрайка, дык гулянейка, Мы бы, дзевачкі, нагуляліся б, Нашы праснічкі наваляліся б, Верацёначкі паламаліся б.
* Прыпеў “Ай, люлілюлі" паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
** Прыпеў “Ай, люлілюлі" паўгараецца з другой часгкай кожнага радка.
ЗМЕСТ
Прадмова............................................... 3
Старажытныя вытокі навагодніх абрадаў і звычаяў........ 5
Магія слова і дзеяння. Першая куцця................... 10
Варажэнні пра ўраджай і дабрабыт сям’і................ 16
Ваджэнне “казы”. Святочны маскарад.................... 19
Калядаванне........................................... 24
Багатая куцця........................................ 26
Навагоднія шчадроўкі.................................. 27
Навагоднія варажэнні пра замужжа, пра асабісты лсс дзяўчыны. 28
Навагоднія абрады ўрадлівасці........................ 30
Трэцяя куцця (“вадзяная"). Магія вады................. 32
Святочныя ігрышчы..................................... 35
Традыцыйныя гульні. “Жаніцьба Цярэшкі”................ 37
Уплыў хрысціянства на старажытныя язычніцкія калядныя абрады і звычаі...................................... 43
ПЕСЕННЫ ДАДАТАК
АГУЛЬНАКАЛЯДНЫЯ ПЕСНІ
Да ў дубе стрынадкі.................................. 49
Да ў дубнічку стрынадкі.............................. 49
Ой, калядачкі, калядачкі............................. 50
Вы, калядачкі, бліныладачкі......................... 51
Пайшла каляда калядуючы.............................. 51
Бегла калядка пяшкомпяшком.......................... 52
Прыехала каляда ўвечара, ўвечара..................... 53
ВЕЛІЧАЛЬНАВІНШАВАЛЬНЫЯ ПЕСНІ
Гаспадару і гаспадыні Ды хадзілі, гулялі калядоўшчыкі...................... 54
Ішліпашлі калядоўшчыкі.............................. 56
93
Дзе хадзілі, іулялі калядоўшчыкі......................... 58
У пана Івана разумная жана................................. 61
А ў пана Івана ўмная жана.................................. 62
Дачцэ гаспадара
Ой, рана, рана куры з