• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

    Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе


    Выдавец: Радыё Свабода
    Памер: 722с.
    Мінск 2015
    139.61 МБ
    Алексіевіч: Ну, міжволі я чытала, калісьці Павал Шарамет нешта пісаў, ну і ўвогуле расей- ская літаратура багатая гэтым досьведам, але там болей са сталінскіх лягероў. Я хачу сказаць, што для турэмнай літаратуры ёсьць вельмі вы- сокая планка, якую задала расейская літаратура сталінскіх лягероў — Разгон, Салжаніцын, Ша- ламаў. Гэта вельмі высокая планка. Вядома, такая прэмія патрэбная ў нас. Але я ізноў думаю, што мы па-ранейшаму закладнікі гэтага турэмнага досьведу. Гэта нейкая бясконцае кола, зь якога мы ня можам вырвацца.
    Радкевіч: Вы бачыце ў Беларусі нейкія знакі таго, што яна вырываецца за гэтае кола?
    Алексіевіч: Ну калі Вы кажаце пра турэмны досьвед— пакуль у нас няма шанцаў думаць, што
    нешта ў бліжэйшым часе памяняецца. I ўлада шкодзіць сама сабе, таму што калі б яна была больш разумнай, яна б не стварала ні турэмную літаратуру, ні турэмную сытуацыю, паколькі турэмныя сытуацыі ствараюць толькі рэвалю- цыйныя сытуацыі, вырабляюць толькі рэвалю- цыянэраў. Я ня ведаю нікога з маладых людзей, хто б ня выйшаў у Беларусі з турмы без рэвалю- цыйных ідэй, без рэвалюцыйных настрояў, нават калі яны пасядзелі ў Акрэсьціна 15 сутак. Сёньня турэмная літаратура працуе на ідэю вызваленьня, улада робіць больш, чым робіць апазыцыя для гэтага. Але што да турэмнай літаратуры як та- кой — існуюць вельмі высокія эталёны.
    Радкевіч: А з Вашага погляду, турэмныя пакуты, яны разбураюць творчасьць ці сілку- юць яе? Існуе нейкая ўнівэрсальная формула, ці кожны раз гэта — індывідуальна?
    Алексіевіч: Думаю, усё залежыць толькі ад та- ленту. Калі я прыходзіла ў літаратуру, казалі, што каб напісаць пра вайну, трэба мець ваенны досьвед. Hi пакуты, ні тое, што чалавек перажыў ці перадумаў — зусім ня тоесна таму, што яму ўдаецца сказаць. Талент. Тут мастацтва — жорс- ткае. Адзіны крытэр — талент.
    «Ад беларускай культуры я не адмаўлялася!»
    22 чэрвеня 2013
    Сяргей Шупа, Прага
    У нямецкай газэце Frankfurter Allgemeine Zeitung зьявілася публікацыя, дзе пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч нібыта крытычна выказалася пра бе- ларускую мову.
    У інтэрвію з нагоды прысуджэньня Сьвятлане Алексіевіч прэстыжнай Прэміі міру нямецкіх кнігавыдаўцоў, пісьменьніца выказалася наконт сваёй культурнай прыналежнасьці і стаўленьня да беларускай мовы.
    На рэпліку газэты «Хоць Менск — Ваш родны горад, але Вы ня пішаце па-беларуску», Сьвятлана Алексіевіч адказала:
    Так, я пішу толькі па-расейску і таксама лічу сябе прадстаўніцай расейскай культуры. Бела- руская мова вельмі вясковая і літаратурна ня- высьпелая».
    На пытаньні, якія могуць узьнікнуць у чыта- чоў інтэрвію мы папрасілі адказаць саму пісь- меньніцу.
    Алексіевіч: Вядома ж, я такога не казала. Тут той выпадак, калі на тэкст і дух інтэрвію на- клалася асоба чалавека, які яго рабіў. Са мной гаварыла маскоўская карэспандэнтка газэты, магчыма, яе расейская мова была недасканалая,
    магчыма, яна падала там нешта так, як бы сама хацела гэта пачуць.
    Я ніяк не магла сказаць тое, што напісана ў тэксьце інтэрвію. Гэта зусім не адпавядае маім пе- ракананьням. Я заўсёды казала, што ў мяне дзьве маці — беларуская вёска, у якой я вырасла, і ра- сейская культура, у якой я выхоўвалася. Як можна ад іх адмовіцца? Беларуская мова для мяне — гэта і вясковыя краявіды, і вясковыя бабкі, сярод якіх я расла, празь беларускую мову я пазнавала сьвет жаночага голасу — я ніколі не лічыла і не лічу яе нейкай адсталай ці нясьпелай.
    Камэнтар у FAZ: На прысуджэньне Алексіевіч прэміі ў Беларусі не рэагуюць
    24 чэрвеня 2013 Радыё Свабода
    «Прысуджэньне Сьвятпане Алексіевіч Прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў суспірэта ў Беларусі халаднавата», — заўважае Інго Пэцу камэнтары ў газэце Frankfurter Allgemeine Zeitung, прысьвеча- ным рэакцыі на гэтую падзею ў Беларусі.
    3 уручэньнем Прэміі міру нямецкіх кніга- гандляроў пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч, піша Інго Пэц, у цэнтар увагі трапляе краіна, да якой прылеплена этыкетка «апошняя дыктатура Эўропы»: Беларусь. Гісторыя гэтай постсавецкай краіны адзначана войнамі і катастрофамі. Здава- лася б, навіна аб такой прэстыжнай прэміі мусіла выклікаць буру радасьці. Пра прысуджэньне прэміі паведамілі важныя незалежныя газэты і інтэрнэт-парталы краіны — нават дзяржаўныя мэдыі, якія традыцыйна мала цікавяцца твор- часьцю Алексіевіч. 65-гадовая пісьменьніца ўжо шмат гадоў адкрыта пазыцыянуе сябе як апанэнт рэжыму прэзыдэнта Лукашэнкі.
    Але дарэмна шукаць ў Беларусі — як і ў Расеі — ацэнак, аналізу творчасьці або радасных вінша- ваньняў, нічога няма нават у Фэйсбуку і на сайце незалежнага Саюзу пісьменьнікаў. Маўчыць і Беларускі ПЭН-Цэнтар. На пытаньне пра адсут- насьць рэакцыяў прэзыдэнт ПЭН-Цэнтру Анд-
    рэй Хадановіч пытаецца ў адказ: «А што там за прэмія? У яе ўжо столькі гэтых прэміяў...»
    Беларускае грамадзтва да сёньняшняга дня, нягледзячы на інтэрнэт і спадарожнікавую тэлевізію, застаецца ізаляванае і адчувае ўзьдзе- яньне прапаганды. Літаратурная перакладчыца Ірына Герасімовіч спасылаецца на мэнталітэт, які, відаць, уласьцівы беларусам:
    «Да моцных бакоў беларусаў не належыць тое, што яны ня хочуць бачыць далей за свой нос. Бо гэта б значыла, што трэба было б параўноўваць сябе з узроўнем іншых эўрапейскіх пісьменьні- каў, а гэта выклікае страх».
    Журналіст Алесь Кудрыцкі лічыць, што Алек- сіевіч трапіла ў звыклую пастку эмігранта, бо яна доўгі час жыла за мяжою:
    «Калі пісьменьнік выяжджае за мяжу, магчыма ён знаходзіць іншую аўдыторыю, але як тады быць з чытачамі на Бацькаўшчыне? На такіх лю- дзей у нас глядзяць скептычна. Ім робяць закід, што яны вядуць прыемнае жыцьцё за мяжою, за- мест таго, каб працаваць дзеля свайго народу».
    Сяргей Шупа, спэцыяліст па літаратуры ў бе- ларускамоўнай службе Радыё Свабодная Эўропа, мае іншае тлумачэньне:
    «Алексіевіч надзвычай цяжка паддаецца ідэ- нтыфікацыі. Яна грамадзянка Беларусі, піша па- расейску. Якая ў яе ідэнтычнасьць? Магчыма, постсавецкая».
    Беларусь да сёньняшняга дня культурна рас- колата. Бальшыня гаворыць па-расейску, бела- рускую мову рэжым Лукашэнкі сьвядома маргі-
    налізуе. Гэтак нэасавецкі прэзыдэнг змагаецца супраць нацыянальнай апазыцыі і ўзмацненьня заходняй арыентацыі, якія для шмат каго зь дзеячоў культуры сымбалізуе беларуская мова. Алексіевіч сказала ў інтэрвію для FAZ: «Так, я пішу толькі па-расейску і таксама лічу сябе прадстаўніцай расейскай культуры. Беларуская мова вельмі вясковая і літаратурна нявысьпелая». Радыё Свабода скарысталася гэтым адказам, каб спытацца, ці ня хоча гэтак Алексіевіч разьвітацца зь беларускай культурай. Неразважнае выказва- ньне пісьменьніцы магчыма яшчэ выкліча най- бліжэйшымі днямі паток рэакцыяў, лічыць Інго Пэц, нямецкі журналіст, які спэцыялізуецца на беларускай тэматыцы.
    Журналістка FAZ кажа, што працытавала Алексіевіч дакладна
    24 чэрвеня 2013
    Радыё Свабода
    Журналістка нямецкага выданьня Frankfurter Allgemeine Zeitung Керстын Гольм пракамэнта- вала для Радыё Свабода сытуацыю вакол інтэр- вію Сьвятланы Алексіевіч з нагоды прысуджэньня пісьменьніцы прэстыжнай Прэміі міру нямецкіх кнігавыдаўцоў. Паводле Сьвятланы Алексіевіч, пададзеная у газэце цытата — «Беларуская мова вельмі вясковая і літаратурна нявысьпелая» — недакладная.
    У інтэрвію Радыё Свабода спадарыня Алек- сіевіч патлумачыла: «Я ніяк не магла сказаць тое, што напісана ў тэксьце інтэрвію. Гэта зусім не адпавядае маім перакананьням. Я заўсёды ка- зала, што ў мяне дзьве маці — беларуская вёска, у якой я вырасла, і расейская культура, у якой я выхоўвалася. Як можна ад іх адмовіцца?
    Беларуская мова для мяне — гэта і вясковыя краявіды, і вясковыя бабкі, сярод якіх я расла, празь беларускую мову я пазнавала сьвет жано- чага голасу — я ніколі не лічыла і не лічу яе нейкай адсталай ці нясьпелай».
    Керстын Гольм піша: «Цытаваная мною фармулёўка існуе даслоўна ў запісе інтэрвію. Пра «дзьвюх маці» і свае прыгожыя фармулёўкі наконт «праўды жаночага голасу» яна мне тады
    аднак нічога не казала. Але гэта без сумневу таксама важна і таксама праўда. Таму я б успры- мала гэтае высьвятленьне Сьвятланы Алексіевіч хутчэй за ўсё як тлумачэньне і дапаўненьне. Бо ж у інтэрвію людзі гавораць шмат пра што (за- надта) коратка. Таму я хацела б яшчэ дадаць ад сябе: Сьвятлана Алексіевіч расказвала мне пра бібліятэкараў у Пінску і пра прыроду, якая дае ёй столькі надзеі, і мне здаецца ясным, што ўсё гэта мае дачыненьне да беларускай мовы. 1 яшчэ ад мяне: Расейская мова ў постсавецкай прасторы выконвае ролю lingua franca, як некалі лацінская ў Эўропе, на якой пішуць, калі хочуць, каб цябе пачулі ў сьвеце. I Іра расейскія адпаведнікі словаў «bauerlich» і «unausgereift»: У размове гэта гучала адпаведна як «крестьянскнй» і «несозревшмй».
    Код адсутнасьці Сьвятланы Алексіевіч
    25 чэрвеня 2013
    Севярын Квяткоўскі, Менск
    Кася Камоцкая аднойчы распавяла:
    Мяне дачка зарэгістравала на «Аднаклясьні- ках». I мяне адразу знайшоў былы вучань маёй школы — даўно жыве ў ЗША.
    Кася зьдзівілася, калі ў лісьце прачытала, што «вельмі моцна паўплывала на лёс» свайго школь- нага прыяцеля:
    «Я цябе слухаў па радыё «101,2 FM», — пера- казвала Кася, — апошні эфір перад закрыцьцём станцыі ў 1996. Блізка да самага фіналу загучала песьня «Людзі на балоце», і я раптам вырашыў — усё! Трэба зьяжджаць!»
    Сьвятлану Алексіевіч на Захадзе ведаюць, a Касю Камоцкую — не. Як ня ведаюць аўтараў вершаў, якія выконваў Касін гурт «Новае Неба».
    Філёзаф Валянцін Акудовіч — адзін зь вялікіх прыхільнікаў гурту. Ягоную кнігу «Код Адсутна- сьці» таксама ня ведаюць у Заходняй Эўропе.
    Што францускі ці нямецкі аматар інтэлекту- альнай літаратуры мусіць перажыць, каб прачы- таць ці паслухаць і прасякнуцца тэкстамі песень «Новага Неба» з назвамі «Людзі на балоце», «Мая краіна», «Падводнае гета», «Чаканьне Калядаў»?
    Ці — не адарвацца ад тэкстаў Валянціна Аку- довіча «Ідэя Адражэньня», «Мова (Знак бяды)», «Беларусь як прастора сакральнага», «Межы Ай- чыны і мовы»?
    **
    Сьвятлана Алексіевіч дае чытачу жах і неспра- вядлівасьць у тых форме і маштабе, якіх ніколі не было ў Заходняй Эўропе.
    Жах і несправядлівасьць Другой сусьветнай, якія ў болыпай або меншай ступені ведаюць у кожнай беларускай сям’і проста ад відавочцаў.