Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Выдавец: Радыё Свабода
Памер: 722с.
Мінск 2015
Такі ўжо ён, савецкі чалавек. I дзіця чужое выгадуе, і данос напіша. I кашулю апошнюю зь сябе здыме — і ў анус падсьледнаму ножку ста- рога крэсла запхне.
Толькі вось думаю: а, можа, не савецкі? Можа, і не было яго, савецкага чалавека? «Культура — толькі тоненькая яблычная лупіна над распале- ным хаосам» — гэта не Максім Горкі сказаў, гэта Ніцшэ. I ідэалёгія, і палітыка, і этыка — яблычная лупіна. I распалены хаос нашыхстрахаўі жадань- няў унутры. Чалавек — ён розны, у залежнасьці ад таго, што пераможа: не ва ўладзе пераможа — у яго асабістым выбары: тонкая лупіна або распа- лены хаос? I не таму, што ён савецкі. Таму што чалавек. «Не, шырокі чалавек, занадта нават шырокі, я б звузіў».
Савецкае ў кнізе — толькі падстава, ракурс.
Чаго патрабавала гэтая краіна? О, роз- нага — у розныя пэрыяды свайго існаваньня. Непасільнага. Подзьвігу, узьведзенага ў норму. Прыніжэньня, узьведзенага ў яе ж. Як быццам усе мы — шараговыя штрафбату. Але важней- шае іншае: як гэтыя патрабаваньні адбіваліся на чалавечай прыродзе? Чым адгукаліся? Адны кажуць: я толькі выконваў загад. Іншыя бяруць адказнасьць за ўсё — і спрабуюць выскачыць зь сябе, стаць лепшымі, лепшымі. Задыхаюцца, зга- раюць — але ад іх ідзе нешта накшталт цёплай хвалі. Распаўсюджваецца. Кранае кагосьці хоць краёчкам. Трэція крычаць: вялікую дзяржаву развалілі, сукі... Чацьвёртыя: гэта краіна вінава- тая, вось будзе ў нас дэмакратыя... А ў маладых у галовах усё гэта намяшана — перамяшана.
Што лепш — мучыцца віной велізарнай краіны, якая яшчэ шуміць у вушах — як сваёю, асабістай віной? Адчуваць віну за тое, што не зрабіў? Зь якой нагоды?
Ці выкрасьліць гэтую краіну-віну з падручні- каў — і са сьвядомасьці? Паверыць, што яна ні- колі і не была тваёй? Замяніць болып прывабным вобразам: лякіраваным СССР, дзе ўсе былі браты і сёстры, ліцьвінскім праектам, эўрапейскім міну- лым? А куды падзець жыцьцё дзядоў і бабуль, та- таў і мам, плоць ад плоці, кроў ад крыві? Таксама выкрасьліць — як выдаткі? Ці пакінуць цалкам для «хатняга ўжываньня», сказаўшы сабе: вось «увойдзем у Эўропу», і ў нас такое будзе немаг- чыма апрыёры. А як жа зь немцамі, якія жылі ў самой, што ні на ёсьць, «эўрапейскай Эўропе»? 3
італьянцамі пры Мусаліні? Таксама выкрасьліць? Ці ня шмат што мы выкрэсьліваем, спадарства? Ці не сябе саміх?
Яшчэ дзьве, тры старонкі...
...Забівалі за ўсё ... ня там нарадзіўся, не на той мове размаўляеш. He спадабаўся камусьці з аўта- матам... А да таго як мы жылі? У сьвяты першы тост у нас быў «за сяброўства»... Жылі разам...»
Скажаце, гэта хлусьня, дзяржаўная ідэ- алёгія? He паверу. Лёзунгі «За савецкі інтэрна- цыяналізм» — вось гэта дзяржаўная ідэалёгія. Прамовы Брэжнева. Палітінфармацыіўшколе. A тосты за сяброўскім сталом — не. Як і той факт, што празь некалькі тыдняў малыя дзеці гэтых сяброўбілі ножыкам пудзіла. «Хто гэта?» — «Гэта армянская старая. Мы яе забіваем. Цётка Рыта, а хто ты? Чаму ў цябе рускае імя?» Шырокі ча- лавек...
Кніга Алексіевіч — акт пакаяньня. Просьба да нас — не, не аб пакаяньні, гэта асабістая справа кожнага. Аб пытаньнідасамогасябе. Бо пытаньне да сябе — самае страшнае пытаньне. Але калі не задавацца гэтымі жудаснымі пытаньнямі — хто гарантуе нам, што на новым вітку сьпіралі яны зноў ня вернуцца да нас: і зноў у форме выбару паміж жыцьцём і сьмерцю, здрадай або гібельлю? А мы будзем не гатовыя. He таму, што ў нас не было Нюрнбэрскага працэсу над камуністамі — таму, што ў нас не было Нюрнбэрскага працэсу над сабой.
Для сябе ў нас заўсёды знойдзецца апраўда- ньне: Ленін, Сталін, Брэжнеў. А гэта ня Сталін. Гэта прыгожая цётка Оля.
Вось з чаго стваралася тканка таго самага жахлівага СССР. Тканка большай часткі пост- савецкіх краін — з таго самага. ГІлюс «недаразь- віты капіталізм», маскульт, інтэрнэт, нязграб- на-глямурны папулізм у палітыцы... патрэбнае падкрэсьліць, адсутнае дадаць. Пярэстая сумесь. Вось таму і «час second-hand».
Алексіевіч не асуджае. Просіць: задумайцеся. Пачніце зь сябе. Як зрабіла сама.
Што ж, калі зь сябе... У мяне няма тугі па «вя- лікай дзяржаве», але я ведаю, што нарадзілася ў СССР. Так было запісана ў маім паішіарце і напісана ў маім буквары. Гэта — зусім ня ордэн, хутчэй, стыгма, але яе не адменіш. Радзіма — тое, дзе табе выпала нарадзіцца і вырасьці. Яе можна любіць або ненавідзець, або і адно і дру- гое адначасна, але постфактум падмяніць месца нараджэньня нельга. Толькі — схлусіўшы. I таму Алексіевіч — мой пісьменьнік, а яе героі — часткі майго «я»: стары салдат-самагубца і юны паэт- самагубца, маскоўская дзяўчынка, якая трапіла ў тэракт у мэтро, і менская дзяўчынка, якая тра- піла ў турму; армянка, якая выйшла замуж за азербайджанца; і малады таджыцкі гастарбайтэр, які жыве ў склепе.
«А ты ведаеш, што ў нас была вялікая вайна?... Кожны дзень я бачыў па два-тры трупы. Мама ў школу не пусьціла. Я сядзеў дома і чытаў Хаяма.
У нас усе чытаюць Хаяма. А ты яго ведаеш? Калі ведаеш, то ты мне сястра».
Скончу некалькімі фразамі зь ліста Алексіевіч прэзыдэнту. Ліста, ўжо забытага намі — бо 2010 год таксама сыходзіць з нашай сьвядомасьці: занадта мы занятыя аддзяленьнем ягнят ад козьлішчаў і развагамі на тэму, хто «свой», а хто «чужы».
Вы верыце ў сілу, я веру — у слова. Баюся, што ў гэтай узаемнай нянавісьці мы можам страціць тое, што большае за ўсіх нас — Беларусь. У гіс- торыі застаюцца не героі «зачыстак», а тыя, хто мудры і велікадушны».
Ці пачуем?
Алексіевіч атрымала прэмію міру ад нямецкіх кнігавыдаўцоў
Радыё Свабода
13 кастрычніка 2013
Пісьменьніцы Сьвятлане Алексіевіч уручаная прэстыжная Прэмія міру Саюзу нямецкага кніга- гандлю. Цырымонія ўручэньня адбылася ў царкве сьвятога Паўла ў Франкфурце-на-Майне.
Прэмія ўручалася падчас адмысловай цыры- моніі ў прысутнасьці 1000 чалавек і старшыні нямецкага бундэстагу Норбэрта Лямэрта.
Прэмія міру Саюзу нямецкага кнігагандлю была заснаваная ў 1950 годзе і сёньня складае 25 тысяч эўра. Ёй ганаруюць пісьменьнікаў, маста- коў, навукоўцаў і грамадзкіх дзеячоў, якія зрабілі ўнёсак ва ўмацаваньне міру, перш за ўсё сваёй дзейнасьцю ў галіне мастацтва і навукі.
У лік ляўрэатаў узнагароды мінулых гадоў уваходзяць такія выбітныя асобы, як лекар і філёзаф-гуманіст Альбэрт Швэйцэр, пісьменьнік і мастак Герман Гесэ, філёзаф і псыхоляг Карл Яспэрс, дзіцячая пісьменьніца Астрыд Ліндгрэн, літаратуразнаўца і дысыдэнт Леў Копелеў, дра- матург і палітык Вацлаў Гавэл, а таксама празаік Архан Памук.
Пра беднага Джойса, аўтара «Дзеяслова»
25 кастрычніка 2013
Аляксандар Лукашук, Прага
Фрагмэнт агляду часопісу «Дзеяслоў»
Да Прагі апошні, 65-ты нумар «Дзеяслова» дайшоў ужо пасыія Нобэлеўскіх жарсьцяў — a ў Менску ён зьявіўся раней, і адкрывала нумар Сьвятлана Алексіевіч,«Час second-hand» у перак- ладзе на беларускую Валера Стралко.
Гэтая публікацыя, бязьлітасная як прамы ўдар у сківіцу на пачатку першага раўнду — магчыма, самае моцнае рэдактарскае рашэньне і ўдача ў найноўшай гісторыі беларускіхчасопісаў. Своеча- сова, да месца, на піку ўсясьветнага літаратурнага году. Здымаю капялюш, як кажа адзін мой сябар, перад Барысам Пятровічам.
Але надвор’е — рэч пераменлівая, таму пра «Second-hand» скажу ў галаўным уборы — чы- таць Алексіевіч цікава, але немагчыма. Можна толькі цытаваць.
Наўгад:
«Я нарадзіўся ў СССР, і мне там падабалася».
«Гарбачоў — сакрэтны амэрыканскі агент... Масон... Здрадзіў камунізму».
«Тэлевізар у нас дома не выключаўся... Праг- раму «Новостп» глядзелі кожную гадзіну».
I так — кілямэтрамі. Па-мойму, мы назіраем поўную перамогу матэрыялу над аўтарам. Алек-
сіевіч паверыла Алесю Адамовічу, які быў чала- векам вясёлым, яго заносіла ў розныя бліскучыя прорвы, і там ён, каб адчапіліся канваіры, якіх нэрвавалі яго крокі ўлева-ўправа- ўцёкі, пры- думаў «звышлітаратуру». Уся справа, вучыў падступны Алесь, у тэхніцы: вось Дастаеўскаму спатрэбіўся досьвед сьмяротнага прысуду і ка- таргі, каб дабрацца да бездані чалавечай шляхам «глыбіннага бурэньня», «сілай таленту нрабіцца да такога матэрыялу». А сучасны літаратар мае «коўш», як Адамовіч называе магнітафон, і ад- крытым спосабам, не раўнуючы ротарны экска- ватар, перамолвае тоны чалавечай руды.
Гэты артыкул Адамовіча, дзе ён пісаў пра пісьменьніка як пра кіроўцу землярыйнай ма- шыны (прысьвечаны, дарэчы, якраз Сьвятлане Алексіевіч), называўся як інструкцыя («Як быць геніяльным») і нагадваў стары анэкдот:
Адна зьбяднелая арыстакратка паехала ў Нью- Ёрк і вярнулася адтуль у вельмі дарагім футры. На пытаньне пакаёўкі адказала, што сустрэла аднаго джэнтэльмэна. Пакаёўка таксама паехала ў Нью-Ёрк і вярнулася ў такім самым футры. На пытаньне зьдзіўленай гаспадыні патлумачыла, што проста ёй давялося сустрэцца зь пяцьцю- дзесяцьцю джэнтэльмэнамі.
«Second-hand» мог бы напісаць, напрыклад, Джэймс Джойс, калі б працаваў на экскаватары. Ці гандляваў футрамі.
«Слава Богу, што людзі хочуць гаварыць па-беларуску»
23 лістапада 2013
Ян Максімюк, Прага
Ліставаньне з прэзыдэнтамі
Максімюк: На пачатку прыміце мае віншава- ньні з нагоды прэміі Мэдычы, якую днямі далі Вам у Францыі за кнігу «Час second-hand». I ў сувязі з гэтым маё першае пытаньне. Яно можа Вам падацца досыць рытарычным, але я ўсё ж пастаўлю яго. Можаце адказваць, можаце не. Гэта прыемна — атрымліваць літаратурныя прэміі за мяжою?
Алексіевіч: Сапраўды, дзіўнае пытаньне. Вядома, гэта заўсёды радасна, таму што прэмія сьведчыць аб тым, што твая праца знаходзіць водгук і што цябе разумеюць, цябе чытаюць. Для пісьменьніка гэта, безумоўна, добрыя хвіліны.
Хацелася б, каб і на бацькаўшчыне было нешта такое — ня ў тым сэнсе, што я хачу прэміі — a каб былі такія адносіны да пісьменьніка, як за мяжою.
Напрыклад, я атрымала ліст ад прэзыдэнта Нямеччыны, якога тады, калі мне ўручалі Прэмію міру нямецкіх кнігавыдаўцоў у кастрычніку, не было ў Нямеччыне. Ён піша, што шкадуе аб гэ- тым, але хоча са мной сустрэцца. I ён кажа: я ве- даю, іпто вы будзеце яшчэ ў сьнежні, вось давайце і сустрэнемся. Вы разумееце, які там узровень
адносінаў да пісьменьніка, да тэмаў, якімі мы займаемся? Гэта радасна і сумна адначасова.
Максімюк: А ці атрымалі Вы калі-небудзь ней- кую літаратурную прэмію ў Беларусі?